бел. палітолаг. Д-рпаліт.н. (1996), праф. (1998). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1972). З 1982 у БДУ (з 1993 заг. кафедры, у 1995—96 прарэктар). З 2000 дырэктар Ін-та дзярж. кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па метадалогіі і метадах паліталогіі, аналізе паліт. працэсаў, публічнай палітыкі, дзярж. кіравання.
Тв.:
Политология в Республике Беларусь: Теоретико-методол. и прикладные аспекты. Мн., 1999;
Системный подход как методология анализа публичной политики. Мн., 2000 (разам з Н.А.Антановіч);
Государственная политика и управление в Республике Беларусь. Мн., 2001 (з ёй жа);
Методология и методы анализа государственной политики и управления. Мн., 2001 (разам з Н.А.Антановіч, Б.Я.Мігасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВАСЦЕ́НКА (Аляксандр Андрэевіч) (н. 11.6.1938, в. Новалугінцы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. філосаф і эколаг. Канд.філас.н. (1967). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1960). З 1965 у Мінскім пед. ін-це замежных моў (з 1972 заг. кафедры). З 1979 у ЦККПБ (у 1990 заг. аддзела). З 1991 заг. аддзела ў Бел.н.-д. цэнтры «Экалогія». З 1993 у сакратарыяце Міждзярж. экалагічнага савета. З 1999 нам. дырэктара Міждзярж. экалагічнага фонду. Навук. працы па праблемах сац.палітыкі, развіцця нар. гаспадаркі, навукі і культуры, сац. структуры грамадства, экалагічных аспектах сац.-эканам. развіцця Беларусі.
Тв.:
Главное, бесценное богатство нашего общества. Мн., 1981 (разам з А.І.Самалем);
Великое завоевание народа. Мн., 1984;
Проблемы развития Республики Беларусь в контексте экологической безопасности. Мн., 1994 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
алергі́я
(н.-лац. allergia, ад гр. allos = іншы + ergon = дзеянне)
1) ненармальная, хваравітая рэакцыя арганізма (насмарк, кашаль, астма і інш.) на некаторыя рэчывы;
2) перан. адмоўныя адносіны, нецярпімасць да каго-н., чаго-н. (напр. а. да палітыкі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ДВАНА́ЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.
Адбыўся ў Мінску 5—16.2.1929. Прысутнічала 356 дэлегатаў з рашаючым і 222 з дарадчым голасам ад 41 207 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздача ЦККП(б)Б (Я.Б.Гамарнік); даклад Рэвіз. камісіі КП(б)Б (Я.М.Кроль); справаздача ЦКККП(б)Б (А.Я.Калнін); даклад аб пяцігадовым плане развіцця нар. гаспадаркі і культуры БССР 1928/29—1932/33 (М.М.Галадзед); аб вярбоўцы рабочых у партыю і чыстцы КП(б)Б (І.А.Васілевіч); аб рабоце прафсаюзаў (І.П.Рыжоў); выбары кіруючых органаў КП(б)Б.
Гал. ідэя, што вызначыла ход з’езда і яго пастановы, — ідэя абвастрэння класавай барацьбы. Ставіліся задачы ўсямернага і няўхільнага павышэння ўдзельнай вагі прам-сці, асабліва буйной, калектывізацыі сельскай гаспадаркі з прыярытэтам калгаснай і саўгаснай формаў. Гал. разлік рабіўся на адм. пры мусовыя меры ў спалучэнні з маральнымі стымуламі, на энтузіязм, сацыяліст. спаборніцтвы і паліт. выхаванне. Курс на адзяржаўленне вытв-сці і размеркавання, выцяснення прыватнага капіталу з вытв-сці, фінансаў, гандлю, які выразна выявіўся ў 1926—27, набыў у рашэннях з’езда завершанае афармленне. Указвалася на неабходнасць павышэння тэмпаў ліквідацыі непісьменнасці, пашырэння сеткі школ, падрыхтоўкі маладых навук. сіл, якія выйшлі з пралет. асяроддзя. З’езд патрабаваў узмацніць барацьбу з праявамі шавінізму, нацыянал-дэмакратызму, нацыянал-ухілізму ў розных формах, што прыкрывала змену курсу ўсёй нац.палітыкі. Для БССР гэта азначала адмаўленне ад палітыкібеларусізацыі, якая праводзілася ў 1920-я гады. З’езд выбраў ЦККП(б)Б з 77 чл. і 57 канд., ЦКК з 76 чал., Цэнтр.рэвіз. камісію з 7 чал.
Літ.:
Стэнаграфічная справаздача XII з’езда КП(б)Б (5—14 лют. 1929 г.). Мн., 1929;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦКТ. 2. 1928—1932. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭГРА́ЦЫЯ ЭКАНАМІ́ЧНАЯ,
працэс узаемнага прыстасавання, гасп. і паліт. аб’яднання нац. гаспадарак дзвюх і больш краін для ажыццяўлення міждзярж. эканам.палітыкі. Засн. на глыбокіх устойлівых інтэрнац. узаемасувязях і міжнар.падзеле працы, узаемадзеянні эканомік на розных узроўнях і ў разнастайных формах. На мікраўзроўні ажыццяўляецца шляхам узаемадзеяння прадпрыемстваў і фірмаў розных краін на аснове фарміравання эканам. адносін паміж імі, у т. л. стварэнне філіялаў за мяжой; на міждзярж. узроўні — эканам. аб’яднанняў накшталт транснац. карпарацый (ТНК) і інш.гасп. комплексаў. Развіццё інтэграцыйных сувязей выклікае неабходнасць міждзярж. або наддзярж. рэгулявання, накіраванага на ўзгадненне сумеснай эканам., навук.-тэхн., сац., валютна-фін. і інш.палітыкі, свабоднага перамяшчэння прадукцыі (тавараў, паслуг), капіталу і прац. рэсурсаў паміж краінамі. У выніку могуць стварацца гасп. комплексы з адзінай валютай, фін. фондамі, інфраструктурай, агульнай эканам. стратэгіяй і агульнымі органамі кіравання. І.э. можа быць у форме зоны свабоднага гандлю (адмяняюцца гандл. абмежаванні паміж краінамі-ўдзельніцамі) або мытнага саюзу, які можа быць дапоўнены плацежным саюзам (узаемная канверсаванасць валют і функцыянаванне адзінай разліковай грашовай адзінкі). Больш складанымі формамі І.э. з’яўляюцца агульны рынак (гл.Еўрапейскае эканамічнае супольніцтва), эканам. і валютны саюз, які ўключае ўсе інш. формы інтэграцыі і мае агульную эканам. і валютна-фін. палітыку.
Фарміраванне інтэграцыйных працэсаў ажыццяўляецца на аснове ўзаемных пагадненняў, што маюць прававую базу. Сярод іх вылучаюцца: Еўрап. саюз, Паўн.-Амер. пагадненне аб свабодным гандлі (ЗША, Канада, Мексіка), Азіяцка-Ціхаакіянская эканам. садружнасць (яе членамі з’яўляюцца 18 краін, у т. л. Аўстралія, Канада, Кітай і інш.), Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД). Рэспубліка Беларусь праводзіць шматвектарную знешнюю палітыку, але гал. ўвагу аддае інтэграцыйным сувязям з краінамі СНД. У адпаведнасці са Статутам Саюза Беларусі і Расіі найважнейшай задачай у эканам. сферы з’яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднай эканам. інтэграцыі гасп. суб’ектаў, дасягненне вышэйшага ўзроўню І.э. дзвюх краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэклара́цыя, ‑і, ж.
1. Афіцыйная заява аб чым‑н.; урачыстае абвяшчэнне ўрадам або партыяй якіх‑н. прынцыпаў сваёй палітыкі, а таксама дакумент, у якім яны выкладзены. Выступіць з дэкларацыяй. Урадавая дэкларацыя. Дэкларацыя аб утварэнні СССР.
2. Назва некаторых афіцыйных дакументаў з паведамленнем якіх‑н. патрэбных звестак. Гандлёвая дэкларацыя.
3.перан. Немастацкае, абстрактнае апісанне, якое не выклікае эмоцый, або чыё‑н. выказванне такога характару. Некаторыя.. паэты павярхоўна падыходзілі да з’яў жыцця, мастацкае адлюстраванне жыцця падмянялі дылетанцкімі, верхаглядскімі дэкларацыямі.Навуменка.Дэкларацыя, якая б яна ні была.., ніяк не можа замяніць актыўнасць уласна-мастацкай, актыўнасць вобразнага пазнання.Бярозкін.
[Ад лац. declaratio — заява, аб’ява.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўмяша́нне, ‑я, н.
Адмаўленне ад умяшання ў што‑н. Даволі палітыкі неўмяшання У п’янства і рознае ашуканства!Панчанка.// У міжнародных адносінах — адмаўленне ад умяшання ў справы іншых дзяржаў. Адносіны СССР з іншымі дзяржавамі будуюцца на аснове захавання прынцыпаў суверэннай роўнасці; узаемнага адмаўлення ад прымянення сілы або пагрозы сілай; непарушнасці граніц; тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў; мірнага ўрэгулявання спрэчак; неўмяшання ва ўнутраныя справы; павагі правоў чалавека і асноўных свабод; раўнапраўя і права народаў распараджацца сваім лёсам; супрацоўніцтва паміж дзяржавамі; добрасумленнага выканання абавязацельстваў, якія вынікаюць з агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права, з заключаных СССР міжнародных дагавораў.Канстытуцыя СССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змяне́ннен. Änderung f -, -en, Veränderung f -, -en, Wéchsel m -s; Wándlung f -, -en; Wándel m -s (перамена);
змяне́нне значэ́ннялінгв. Bedéutungswandel m;
змяне́нне надво́р’я Wétterveränderung f -; Wétterumschwung m -(e)s, Wétterumschlag m -(e)s (раптоўнае);
змяне́нне палі́тыкі Politíkwechsel;
змяне́нне фармулёўкі die Ábänderung éiner Formulíerung;
уне́сці змяне́нні Änderungen vórnehmen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АНТАНО́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 3.4.1937, в. Дамашы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1973), праф. (1977). Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1960). У 1959—60 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, Бел. Энцыклапедыі. Быў супрацоўнікам Сакратарыята ААН, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА. У 1977—87 на парт. рабоце, з 1987 прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, у 1990—91 сакратар ЦК Кампартыі РСФСР. У 1993—95 дырэктар Бел. ін-та навук.-тэхн. інфармацыі і прагнозу. З 1995 нам. міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы гісторыі сац. філасофіі, сацыялогіі, тэорыі палітыкі. Аўтар прац «Сучасная «філасофская антрапалогія» (1970), «Сацыяльнае развіццё і праблема прагрэсу» (1977), «Буржуазная сацыялагічная тэорыя» (ч. 1—2, 1980—81), «Сучасны капіталізм: Сацыядынаміка ўлады» (1990), «Сацыядынаміка ідэалогій» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ,
саюз шляхты ў ВКЛ супраць палітыкі абсалютызму, што намагаўся ўвесці ў Рэчы Паспалітай кароль Аўгуст II Моцны. Створана 23.3.1716 на шляхецкім з’ездзе ў Вільні. Яе маршалкам выбраны ашмянскі харунжы К.Сулістроўскі. Віленская канфедэрацыя далучылася да Тарнагродскай канфедэрацыі, якая патрабавала вываду саксонскіх войск з Рэчы Паспалітай. Падтрымалі Віленскую канфедэрацыю войска ВКЛ, магнаты, якія і да гэтага выступалі за абмежаванне ўлады караля. Атрады канфедэратаў змагаліся з каралеўскімі войскамі на тэр. ўсёй Рэчы Паспалітай. 3.11.1716 пры пасрэдніцтве рас. дыпламатаў паміж каралём і абедзвюма канфедэрацыямі падпісана пагадненне, паводле якога саксонскія войскі выводзіліся з Рэчы Паспалітай, улада караля абмежавана (не меў права пачынаць вайну без згоды сейма, арыштоўваць шляхціца без суда, раздаваць пасады чужаземцам і некатолікам), а правы шляхты пашыраліся (пацверджана права ліберум вета, абмежавана вайсковая ўлада гетманаў). Пагадненне зацверджана Нямым сеймам 1717.