ШАРА́ПА Аляксандр Віктаравіч (н. 26.1.1938, в. Ходараўцы Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1988), праф. (1989). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1960), ВПШ пры ЦК Сацыяліст. адзінай партыі Германіі ў Берліне (1978). З 1982 у БДУ (прарэктар па міжнар. сувязях, з 1992 заг. кафедры, з 1995 дэкан ф-та міжнар. адносін). Даследуе праблемы міжнар. палітыкі Рэспублікі Беларусь. Аўтар прац «Мерыдыяны дружбы» (з І.І.Сачанкам), «Па краю бездані» (з В.М.Свістуном; абедзве 1992), «Бяспека: падыходы Захаду» (1994, з А.А.Разанавым) і інш.
Тв.:
Die Hauptrichtungen der Unabhändigen Staaten. Wien, 1997;
Europaische Sicherheit: Einige Aspecte der Position von Belarus // Österreichische Militarische Zeitschrift. 1997. № 2.
П.М.Бараноўскі.
т. 17, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)