комплекс работ па будаванні аўтамабільных дарог, пакрыццяў вуліц, плошчаў і інш. аб’ектаў дарожна-трансп. прызначэння. Падзяляюцца на падрыхтоўчыя, асноўныя, дапаможныя і заключныя.
Падрыхтоўчыя работы — расчыстка дарожнай паласы, уладкаванне пад’ездаў, буд. пляцовак, часовых вытв. і інш. збудаванняў; асноўныя работы — нарыхтоўчыя (здабыча ў кар’ерах і апрацоўка каменных і інш.дарожна-будаўнічых матэрыялаў, выраб на спецыялізаваных прадпрыемствах бетоннай сумесі, дарожных пліт, труб, маставых канструкцый і інш.) і буд.-мантажныя (узвядзенне землянога палатна, укладка дарожнага адзення, буд-ватунэляў, пуцеправодаў, мастоў, інж. ўладкаванне дарогі, устаноўка знакаў дарожных, агароджы і інш.); дапаможныя работы — мантаж і дэмантаж тэхнал. установак, перанос ліній сувязі і інш.; заключныя работы — рэкультывацыя зямель, ліквідацыя часовых пабудоў, выдаленне буд. адходаў і смецця. Адрозніваюць таксама лінейныя работы (з раўнамерным размеркаваннем аб’ёмаў работ па трасе дарогі) і сканцэнтраваныя (напр., буд-ватрансп. развязак, мастоў, будынкаў); земляныя работы, бетонныя работы, грунтаўмацавальныя, гідраізаляцыйныя і інш. Механізацыя Д.-б.р. забяспечваецца выкарыстаннем агульнабуд. (гл.Будаўнічыя машыны) і дарожна-буд. машын (гл.Дарожныя машыны).
Літ.:
Технология и организация строительства автомобильных дорог. М., 1992.
І.І.Леановіч.
Да арт.Дарожна-будаўнічыя работы. Будаўніцтва цэментна-бетоннага дарожнага пакрыцця (укладка сумесі на падрыхтаванае земляное палатно).Да арт.Дарожна-будаўнічыя работы. Укладка ахоўнага слоя дарожнага пакрыцця (размеркаванне друзу па слоі бітуму).
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
шпатэ́льшпа́тэль
(ням. Spatel)
1) інструмент тынкоўшчыка, мастака ў выглядзе лапатачкі для накладвання і выраўноўвання шпаклёўкі, раўнамернага накладвання фарбы на палатно ці расцірання на палітры;
2) медыцынскі інструмент, які мае форму лапатачкі і выкарыстоўваецца пры хірургічных аперацыях, для агляду зева і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
То́ча1 ’від палатна’ (Касп.), рус.то́ча, точина́, то́чиво ’ўсё, што выткана, палатно’. Утворана ад раннепраславянскага дзеяслова *tъktʼi (які папярэднічаў пазнейшаму *tъkati ’ткаць’, гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 117) і суф. *‑ja (> *tъk‑ja).
То́ча2 ’незамярзаючае месца на рацэ, прамыіна’ (ТС). З прасл.*tok‑ъ (ад *tekti ’цячы’) пры дапамозе суф. *‑ja (*tok‑ja).