свіння́, ‑і; мн. свінні, свіней; ж.

1. Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння; самка гэтай жывёліны. Вярнуўся мужык у хату. Глядзіць, аж тут замест яго рабая свіння гаспадарыць: рассыпала муку, з’ела рошчыну і сагнала квактуху з рэшата. Якімовіч.

2. перан. Разм. Пра бруднага, неахайнага чалавека. На погляд мой, Ты [Вавіла] змог бы праз гадзіну стаць Свіння свіннёй. Корбан. // Нявыхаваны, грубы, некультурны чалавек. Пасадзі свінню за стол — яна і ногі на стол. Прыказка.

3. перан. Разм. Чалавек, які незаслужана робіць каму‑н. непрыемнасці; няўдзячны чалавек. [Максім:] — За каго ты [Паліна] мяне лічыш, свіння ты гэткая? Шамякін. — Што, пагаварыла ўчора на мяне абы-чаго? Я думаў, што ты разумная, аж ты свіння. — Сак сказаў гэтыя словы, пазіраючы Галі ў самыя вочы, у душу, можна сказаць. Ермаловіч.

4. у знач. прысл. свіннёй. Уст. Парадак пастраення войск у выглядзе кліна. Рыцарскія войскі рухаліся свіннёй.

•••

Іаркшырскія свінні — парода свіней, якая характарызуецца хуткім ростам, вялікай вагой і пладавітасцю.

Марская свіння — млекакормячая жывёла сямейства дэльфінавых.

Падлажыць (падсунуць) свінню гл. падлажыць.

Як свінні сядло (падыходзіць) гл. сядло.

Як свіння (напіцца, набрацца) — без разбору, многа выпіць гарэлкі, віна.

Як свіння на саладзінах (знацца, разбірацца) — зусім не разбірацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыго́да ’нечаканы выпадак; цікавае, незвычайнае або рызыкоўнае здарэнне’ (ТСБМ, Шпіл., Нас., Гарб., Мал., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Ян., ТС), ’падстава, прычына’ (Мік., Гарэц.); з працягам семантыкі прыго́д ’хваравіты стан, перапуду выніку нечаканага здарэння, выпадку’ (Нар. Гом.) і вытворны прыметнік прыго́длівы ’нешчаслівы, непаспяховы’ (Шпіл.). Сюды ж дэсемантызаванае прыго́да, якое ўжываецца ў значэнні неазначальнага займенніка: — Де ваш аграном? — Прыгода его знае, не знаю (Ян.), ст.-бел. пригода ’выпадак; нечаканы выпадак, у выніку якога што-небудзь здарылася; абставіны’. Узыходзіць да прасл. *prigoda < *prigoditi (гл. прыгадзі́ць), прэфіксальнае да *goditi. Магчымае развіццё семантыкі можа выглядаць наступным чынам: ’дапамагчы, спатрэбіцца і пад.’ → ’дапамагчы пры выпадку’ → ’выпадак’. Укр. приго́да ’патрэба, карысць; прыгода, здарэнне; няшчасце, няшчасны выпадак’, рус. зах.-бранск. приго́да ’прыгода’, смал. ’бяда, нягода, няшчасце’, ст.-рус. пригода ’выпадак; непрыемнасць, няшчасце; пярэчанне’, польск. przygoda, каш. prëgoda, чэш. příhoda ’здарэнне, выпадак’, славац. prihoda, в.-луж. příhoda, н.-луж. pśigoda ’тс’, серб.-харв. при̋года ’(зручны) выпадак’, балг. прѝго̀да ’выпадак; зручнасць’. Таксама сюды ж утварэнні з захаваннем першаснай семантыкі прасл. *prigoditi (): прыго́да ’дапамога; выгада’ (Нас., Мал.), прыго́да ’патрэба’ (мін., Шн. 2; ваўк., Арх. Федар.; Нар. Гом.) у выразе: быць (стаць) у прыгодзе ’згадзіцца, спатрэбіцца’ (ТСБМ, Нар. Гом.), стаць у (вялікай) прыгодзе ’спатрэбіцца пры выпадку, спатрэбіцца ў цяжкім становішчы, пры незвычайным здарэнні’ (Янк. БФ), прыго́дны ’такі, які падыходзіць да чаго-небудзь, які можа спатрэбіцца, здатны, які прыносіць карысць; прыдатны для выкарыстання’ (Байк. і Некр., ТСБМ), прыго́длівы ’статны, прыгожы’ (Нар. Гом.). Гл. Копечны, Zákl. zásoba, 290–291; БЕР, 5, 706.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпа́дак1, припа́док, прыпа́дък, пріпа́дък, пріпа́дык ’раптоўны прыступ якой-небудзь хваробы; падучая хвароба, эпілепсія’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.; мазыр., Нар. Гом.; брасл., шуміл., нараўл., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), прыпа́дык ’тс’, прапа́дак ’эпілепсія’, мн. л. прыпа́дкі, прыпа́ткі, прыпа́дкы, прыпа́ткы ’тс’ (Сл. ПЗБ, Мат. Маг., ЛА, 3), пріпа́дык ’прыпадак, прыступ эпілепсіі’ (Бяльк.), прыпа́дны ’хворы на эпілепсію; халерык, істэрык’ (Янк. 1), пры́падзь ’разнастайныя нервовыя прыпадкі, галоўнай прычынай якіх з’яўляецца спалох’ (Шат.). Рус., укр. припа́док ’раптоўны прыступ хваробы; рэзкае, моцнае праяўленне чаго-небудзь’, рус. дыял. ’істэрычная хвароба ў жанчын’, ’хвароба; бяда; няшчасце’. Да прыпада́ць, падаць (гл.); дэрыват з суф. ‑ак, да семантыкі параўн. падучая хвароба, падучка (гл.). Параўн. Мяркулава, Этимология–1967, 164.

Прыпа́дак2, прыпа́док ’выпадак; прыгода’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Мат. Гом., ТС), са звужэннем семантыкі прыпа́дак ’страта’ (шчуч., Сл. ПЗБ), прыпа́дкам ’выпадкова, нечакана’ (Нас., Байк. і Некр.), прыпа́дны ’які як раз падыходзіць, выгадны’ (Нас.), пріпа́дым ’выпадкам’ (Бяльк.), прыпа́дкамі ’прыхваткамі’ (паст., Сл. ПЗБ). Сюды ж рус. дыял. (у Літве і Латвіі) припа́док ’няўдалы выпадак, няшчасце’, укр. припа́док ’выпадак’, припа́дком ’выпадкова’, польск. przypadek ’выпадак; выпадковасць’, przypadkiem ’выпадкова’, чэш. případ ’выпадак’, славац. prípad ’выпадак, прыгода’, в.-луж. připad, н.-луж. pśipad ’тс’. Арэальнае ўтварэнне ад прыпасці, прыпадаць ’выпадаць, здарацца’, параўн. ст.-бел. припалый ’які здарыўся, адбыўся’ (Ст.-бел. лексікон), якое, паводле прышлай версіі (Шустар-Шэўц, 2, 1178; Банькоўскі, 2, 943), калькуе лац. casus, ням. Zufall ’тс’. Паводле Кюнэ (Poln., 90), беларускае слова запазычана з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

raise

[reɪz]

1.

v.t.

1) падніма́ць, падыма́ць

to raise one’s hand — падня́ць руку́

to raise a cloud of dust — падня́ць слуп пы́лу

Yeast raises dough — Це́ста падыхо́дзіць на дражджа́х

to raise the dead — уваскраша́ць мёртвых

2) павялі́чваць; павыша́ць, падвыша́ць; зьбіра́ць

to raise one’s voice — падвы́сіць го́лас

to raise an army — сабра́ць во́йска

to raise money — сабра́ць гро́шы

3) узгадо́ўваць, гадава́ць; дагляда́ць

Parents raise their children — Бацькі гаду́юць сваі́х дзяце́й

to raise crops — выро́шчваць збо́жжа

to raise cattle — гадава́ць жывёлу

2.

n.

падвышэ́ньне n. (пла́ты)

- raise a doubt

- raise an objection

- raise a question

- raise hell

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

исхо́д м.

1. (действие) уст. вы́хад, -ду м.;

2. (способ разрешить какое-л. затруднение) вы́йсце, -ця ср.; вы́хад, -ду м.;

дать (найти́) исхо́д (чему-л., для чего-л.) даць (знайсці́) вы́йсце (вы́хад) (чаму-небудзь, для чаго-небудзь);

найти́ исхо́д (в чём) знайсці́ вы́хад (вы́йсце) (у чым);

не́ было друго́го исхо́да как… не было́ і́ншага вы́йсця (вы́хаду) як…;

нет исхо́да из э́того положе́ния няма́ вы́хаду (вы́йсця) з гэ́тага стано́вішча;

3. (окончание, завершение) кане́ц, -нца́ м.; зыхо́д, -ду м.;

быть на исхо́де (кончаться) канча́цца, (о времени — ещё) міна́ць, (реже) быць на схі́ле;

исхо́д боле́зни кане́ц хваро́бы;

на исхо́де (зака́те) дней на схі́ле дзён;

4. (результат) вы́нік, -ку м.; зыхо́д, -ду м.;

исхо́д соревнова́ния вы́нік (зыхо́д) спабо́рніцтва;

исхо́д войны́ вы́нік (кане́ц) вайны́;

быть на исхо́де падыхо́дзіць к канцу́ (канча́цца), быць на зыхо́дзе;

ле́то на исхо́де ле́та канча́ецца (падыхо́дзіць к канцу́), ле́та на зыхо́дзе;

патро́ны на исхо́де патро́ны канча́юцца, патро́ны на зыхо́дзе;

в исхо́де книжн. пад кане́ц;

в исхо́де дня пад кане́ц дня.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ле́зці ’ўзбірацца, залазіць, караскацца’, ’апускацца ўніз’, ’забірацца куды-небудзь, улазіць у што-небудзь’, ’пранікаць крадучыся’, ’змяшчацца’, ’выбівацца наверх’, красл. ’вылазіць, выпірацца’ (Бяльк., Касп., Яруш., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’надакучаць, назаліць, дражніцца’ ў выразе лезці ў вочы, лезці ў галаву (Шат., КЭС, лаг.; драг., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.), беласт., драг. ’паўзці’, ’марудна ісці’, пруж., драг.падыходзіць, дакранацца’ (Сл. паўн.-зах.), ’моцна крычаць’, ’старанна рабіць’ у выразе із шкуры лезці (Ян.), драг. косэ лізуть ’падаюць валасы’ (Лучыц-Федарэц). Укр. лізти ’лезці, улазіць у што-небудзь, вылазіць’, ’поўзаць’, лі́заты ’лазіць’, рус. ле́зти, лезть ’уваходзіць куды-небудзь’, ’гразнуць’, польск. ležć (1‑я ас. lezę, ст.-польск. lazę) ’лезці’, н.-луж. lězć ’ісці, паўзці’, ’узбірацца’, в.-луж. lězć ’лезці’, чэш. lézti ’паўзці, цягнуцца’, ’прыходзіць не ў час’, ’паволі падаць, знікаць’, славац. liezť ’лезці’, славен. lę́sti, ст.-серб.-харв. љести, ле̏сти, ли̏сти ’паўзці, ускарасквацца’, сучаснае серб.-харв. ужываецца з прэфіксамі до‑, па‑, у‑ і замяняе дзеяслоў ѝћи ’ісці’, макед. дыял. љазʼа ’(дзіцё) рачкуе’, балг. ле́за, лезя ’лазіць, поўзаць’, ст.-слав. възлѣзѫ, лѣсти ’узбірацца’. Прасл. lěsti (lězǫ) ’паўзці, пасоўвацца наперад’. Самымі блізкімі адпаведнікамі з’яўляюцца балтыйскія мовы, у якіх прасл. ‑ě‑ адпавядае ‑ē‑: ст.-прус. līse (< *lēza) ’паўзе’, лат. lēžât ’ссоўвацца’, lēžuôt ’ісці паволі, цягнуцца’, літ. lė̃kštas ’плоскі’, lažà, lãžas ’паншчына’; параўн. яшчэ ст.-ісл. lágr ’нізкі’, с.-в.-ням. laege ’плоскі’, гал. laeg, ст.-грэч. λαχύς, англ. low ’нізкі’. Да і.-е. *lēg̑h‑ (Бернекер, 1, 715; Фасмер, 2, 476–477; Слаўскі, 4, 192–193; Скок, 2, 278–279; Шустар Шэўц, 11, 835; Бязлай, 2, 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pssen

1. vi

1) падыхо́дзіць, пасава́ць, быць якра́з

2) быць да тва́ру;

die Schhe ~ gut zum Kleid ту́флі до́бра падыхо́дзяць да суке́нкі;

er passt nicht zum Lhrer ён не прыда́тны быць наста́ўнікам;

das passt sich nicht гэ́та непрысто́йна;

das passt wie die Faust aufs uge гэ́та пасу́е як каро́ве сядло́ [кульба́ка]

3) пасава́ць, перадава́ць мяч

2. vt прыме́рваць, прымяра́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zgehen*

1. vi (s)

1) ісці́, накіро́ўвацца;

auf j-n, auf etw. (A) ~ падыхо́дзіць [набліжа́цца] да каго́-н., чаго́-н.

2) зачыня́цца (пра дзверы і г.д.); сыхо́дзіцца, зашпі́львацца (пра вопратку)

3) дахо́дзіць па прызначэ́нні; прыхо́дзіць, прыбыва́ць;

ein Brief ging mir zu я атрыма́ў ліст [пісьмо́]

4):

spitz ~ завастра́цца, канча́цца вастрыём

2. vimp (s) адбыва́цца, быць, здара́цца;

es ging da lstig zu там было́ ве́села

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

godzić się

godzi|ć się

незак.

1. мірыцца;

2. згаджацца; пагаджацца;

~ć się na wszystkie warunki — згаджацца з усімі ўмовамі;

3. спалучацца; дастасоўвацца;

4. уст. наймацца;

~ć się do kogo na niańkę — наймацца да каго ў нянькі;

~ł się do każdej pracy — ён браўся за любую працу;

5. безас. варта; належыць; можна; падыходзіць; прыдаецца;

czy godzić się tak postępować? — хіба можна так рабіць?

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

поднима́ться

1. (вверх) падыма́цца, падніма́цца;

поднима́ться на́ гору падыма́цца (падніма́цца) на гару́;

поднима́ться на самолёте падыма́цца (падніма́цца) на самалёце;

2. в др. знач. узніма́цца, уздыма́цца, падыма́цца, падніма́цца; (вставать с места, ото сна) устава́ць; (быстро, порывисто) усхо́плівацца; (возвышаться) узвыша́цца; (повышаться) павыша́цца; (начинаться) пачына́цца, усчына́цца, распачына́цца; (о тесте) падыхо́дзіць;

настрое́ние поднима́ется настро́й узніма́ецца;

поднима́ться в цене́ узніма́цца ў цане́;

поднима́ется тума́н узніма́ецца тума́н;

поднима́ется бу́ря узніма́ецца (пачына́ецца) бу́ра;

баро́метр поднима́ется баро́метр падыма́ецца;

вода́ поднима́ется вада́ падыма́ецца; (прибывает) прыбыва́е;

поднима́ться на цы́почки падыма́цца на ды́бачкі;

у него́ поднима́ется температу́ра у яго́ падыма́ецца тэмперату́ра;

они́ поднима́ются ра́но яны́ ўстаю́ць ра́на;

поднима́ться во весь рост устава́ць (узніма́цца) на ўвесь рост;

поднима́ться с посте́ли (проснувшись) устава́ць з пасце́лі; (выздоровев) ачу́ньваць;

вдоль на́бережной поднима́лись высо́кие зда́ния уздо́ўж набярэ́жнай узвыша́ліся высо́кія буды́нкі;

поднима́ются проте́сты пачына́юцца (падыма́юцца) пратэ́сты;

поднима́ется ссо́ра пачына́ецца (усчына́ецца) сва́рка;

в тёплом ме́сте те́сто хорошо́ поднима́ется у цёплым ме́сцы це́ста до́бра падыхо́дзіць;

3. страд. падыма́цца, падніма́цца; узніма́цца, уздыма́цца; ста́віцца; узвыша́цца, усчына́цца; распачына́цца; узганя́цца; успу́джвацца; см. поднима́ть;

рука́ не поднима́ется рука́ не падыма́ецца (не падніма́ецца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)