ШВА́РЦЭНБЕРГ (Schwarzenberg) Фелікс Людвіг Іаган Фрыдрых [2.10.1800, г. Крумаў (цяпер Чэскі-Крумлаў, Чэхія) — 5.4.1852], аўстрыйскі дзярж. дзеяч. Князь. Фельдмаршал-лейтэнант. З 1838 пасланнік у Турыне, Парме, Неапалі. У 1848 камандзір дывізіі ў арміі І.В.Радзецкага, удзельнік падаўлення рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. З ліст. 1948 міністр-прэзідэнт і міністр замежных спраў Аўстрыі. Яго ўрад падавіў рэвалюцыю 1848—49 у Аўстрыі і (пры падтрымцы войск Рас. імперыі) рэвалюцыю 1848—49 у Венгрыі. Паліт. курс Ш. быў накіраваны на ўстанаўленне аўстр. гегемоніі ў Цэнтр. Еўропе. У ліст. 1850 Ш. пры садзейнічанні рас. цара Мікалая I заключыў пагадненне з Прусіяй, якое спрыяла ўмацаванню аўстр. ўплыву ў Герм. саюзе.
The workers were railroaded into signing the agreement. Рабочых угаварылі падпісаць пагадненне.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Паго́да ’надвор’е’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Яруш., Клім.), пого́да ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’добрае надвор’е’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Мал., КЭС. віл., Янк. БП, ТС, Клім., Інстр. II). Рус.пого́да ’надвор’е’, укр.пого́да ’надвор’е; добрае надвор’е; бура, дождж, снег; пагадненне; міравая’, польск.pogoda ’надвор’е’, чэш., славац.pohoda ’добрае надвор’е; спакой, душэўны камфорт’. У дыялектах заходніх і ўсходніх моў значэнні мяняюцца ад ’добрае надвор’е’ праз нейтральнае ’надвор’е’ да ’дрэннае надвор’е, непагода’ (гл., напр., Талстой, ВЯ, 1963, № 1, с. 33 і наст.). Да год (гл.) (Фасмер, 1, 426).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДАГАВО́Р 1449,
пагадненне паміж вял. князем ВКЛ Казімірам і вял. князем маскоўскім Васілём II Цёмным. Паводле дагавора Казімір абяцаў не падтрымліваць прэтэндэнта на маск. прастол Дзмітрыя Шамяку, не ўмешвацца ў міжусобную вайну ў Маскоўскай дзяржаве, не прэтэндаваць на Ноўгарад і Пскоў, нават калі тыя будуць «се... давати» Казіміру, і не ўдзельнічаць у магчымых сутыкненнях Ноўгарада і Пскова з Лівонскім ордэнам. Васіль II адмовіўся ад некат. наўгародскіх валасцей і прызнаў за разанскім вял.кн. Іванам Фёдаравічам права пераходу на службу да Казіміра. Дагаворам удакладнены межы паміж Маск. княствам і ВКЛ і фактычна спынена тэр. экспансія ВКЛ на У. Вынікам дагавора быў працяглы (да канца 15 ст.) мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГАВО́Р АБ ЗАБАРО́НЕ РАЗМЯШЧЭ́ННЯ Я́ДЗЕРНАЙ ЗБРО́І НА МАРСКІ́М ДНЕ,
шматбаковае міжнар.пагадненне аб забароне размяшчэння на дне мораў і акіянаў і ў іх нетрах ядз. зброі і інш. відаў зброі масавага знішчэння. Адкрыты для падпісання ў Маскве, Вашынгтоне і Лондане 11.2.1971. Удзельнікамі дагавора з’яўляюцца больш за 100 дзяржаў, у т. л. Рэспубліка Беларусь (падпісала яго 3.3.1971, ратыфікавала 6.9.1971). Дагавор забараняе ўстанаўліваць і размяшчаць ядз. зброю і інш. віды зброі масавага знішчэння, пускавыя ўстаноўкі і інш. прыстасаванні, прызначаныя для захоўвання, выпрабавання ці выкарыстання такой зброі на дне мораў, акіянаў і ў іх нетрах за знешняй мяжой 12-мільнай узбярэжнай зоны (адлічваецца ад лініі найвялікшага адліву ўздоўж марскога ўзбярэжжа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЛІ́ЦКАЯ ЛІ́ГА 1576,
палітычны рух франц. католікаў у час рэлігійных войнаў у 1576—95 Створана ў Пікардыі і ўзначальвалася Гізамі. Пад прыкрыццём заклікаў да абароны дзяржавы і рэлігіі імкнулася да аўтаноміі правінцыяльных улад і пачала барацьбу з гугенотамі. Пры ваен. падтрымцы Іспаніі спрабавала сарваць пагадненне караля Генрыха III з гугенотам Генрыхам Наварскім (пазней кароль Генрых IV) аб прызначэнні апошняга наследнікам трона і прапанавала свайго кандыдата Генрыха Гіза. У 1588 прыхільнікі К.л. захапілі Парыж і прымусілі Генрыха III пакінуць горад. Пасля забойства апошняга (1589) каралём стаў Генрых IV, які ў 1593 перайшоў у каталіцтва. Пасля заключэння ім міру з лідэрамі апазіцыі (1595) К.л. спыніла сваё існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́У-ХА́У (англ. know how літар. ведаю як),
сукупнасць навукова-тэхнічных ведаў, тэхн., вытв., кіраўніцкага і інш. вопыту, сакрэтаў тэхналогіі, вынаходніцтваў, якія не абаронены патэнтамі і інш. ахоўнымі дакументамі і не апублікаваны цалкам або часткова. Уяўляе камерцыйную каштоўнасць і можа быць прадметам здзелкі, аформленай адпаведным дагаворам. Перадача Н.-х. на камерцыйнай аснове, яго распаўсюджванне ажыццяўляецца праз ліцэнзійнае пагадненне, якое звычайна ўключае ўмову пра нявыдачу Н.-х., што павінен гарантаваць пакупнік. У асобных выпадках Н.-х. набываецца паводле спец. дагавору. Набыццё Н.-х. з пакупкай ліцэнзіі палягчае і робіць больш танным наладжванне вытв-сці, забяспечвае больш поўную перадачу вытв. і інш. сакрэтаў, удзел спецыялістаў фірмы-прадаўца ў наладцы і кантролі за вытв. працэсам.