flow

[floʊ]

1.

v.i.

1) цячы́, струме́ніцца; лі́цца; плы́сьці (пра раку́)

to flow through — праплыва́ць

to flow into — уплыва́ць, уцяка́ць, уліва́цца (пра раку́)

2) лёгка спада́ць, сплыва́ць (пра валасы́, во́пратку)

3) быць бага́тым або́ по́ўным празь верх

4) прыбыва́ць; падыма́цца (пра прыплы́ў)

2.

v.t.

ліць; заліва́ць, затапля́ць

3.

n.

1) плынь f. (ракі́), цячэ́ньне n.

flow of blood — крывацёк -у m.

2) пато́к -у m. (і сьлёзаў, сло́ваў); струме́нь -я m., руча́й-я́ m.

3) прыплы́ў, прылі́ў -ву m.о́ра)

4) паво́дка f., разьлі́ў -ву m.

the flows of the Nile — разьлі́вы Ні́лу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

палі́цца 1, паліцца; незак.

1. Мець у сабе раскладзены агонь (пра печ, пліту і пад.). Паліліся печы, і роўныя слупы дыму ўздымалася ў неба. Шчарбатаў. У доме.. горача палілася часовая печ, зробленая з жалезнай бочкі; трубы былі выведзены ў акно. Шамякін. / у безас. ужыв. Было ўжо зусім холадна, і раніцою і вечарам палілася ў печы. Парахневіч.

2. Зал. да паліць ​1 (у 1–3 знач.).

палі́цца 2, ‑льюся, ‑льешся, ‑льецца; ‑льёмся, ‑льяцеся і ‑ліюся, ‑ліешся, ‑ліецца; ‑ліёмся, ‑ліяцеся; пр. паліўся, ‑лілася, ‑лілося; заг. паліся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць ліцца (у 1–3 знач.). На дварэ закіпеў лівень, і звонка са страхі палілася вада, разбіваючыся на пырскі. Адамчык. Раптам палілося святло з усіх вулічных лямп — электрастанцыя дала ток. Чорны. І пальецца ў цішы Песня — водгук душы, Песня радасці... смутку... і болю... Трус.

2. Паліць, абліць сябе; абліцца. Паліцца з вядра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хваста́ць, хвашчу, хвошчаш, хвошча; незак.

1. каго-што і па чым. Біць чым‑н. гнуткім; сцёбаць. [Адаму] здавалася, што конь ледзь рухаецца, і ён раз-поразу хвастаў яго пугай. Чарнышэвіч. Са жмутамі аеру [хлопцы і дзяўчаты] заняліся адно за адным, хвасталі па нагах, шчасліва смяяліся. Карпаў. // Разм. Біць, наносячы звонкія ўдары па твары, целе. Палкоўнік крычаў, як вар’ят, сарваў з шыі капітана крыж, а ў клубнага афіцэра — пагоны. І пачаў хвастаць таго, з клуба, па твары. Місько. // Наносіць удары каму‑н. у час руху. І вось той ельнік... Густыя лапкі хвошчуць па твары, па спіне, колюць рукі. Паўлаў. Голле хвастала па кабіне, пакідаючы на шкле зялёныя плямкі. Радкевіч.

2. каго-што і па чым. Сячы, біць (пра вецер, дождж, снег і пад.). [Лабановіч] павярнуў назад, насустрач ветру, які забіваў дыханне, хвастаў снегам па твары, як венікам. Колас. Дробныя калючыя сняжынкі, гнаныя з поля ветрам, хвасталі, балюча секлі твар [Агаты]. Сабаленка. // і без дап. Ліцца з сілаю. Хвастаў праліўны дождж, і халодныя струменьчыкі прасочваліся на спіну. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сы́паць ’прымушаць падаць што-небудзь сыпкае ці дробнае’, ’трусіць, церушыць’, ’ісці, падаць (пра снег, дождж)’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Бяльк., Сл. ПЗБ; ашм., Стан., Растарг.), ’пасыпаць’ (Сл. ПЗБ), ’ліць, наліваць’ (брагін., мін., Цыхун, вусн. паведамл.; Растарг.): сып воду (КСП), ’ставіць сетку’ (калінк., Арх. ГУ), ’страляць’ (гарад., Нар. ск.), сы́пацца ’падаць уніз (пра што-небудзь дробнае)’, ’здыхаць, прападаць’ (ТС), ’ліцца (пра слёзы)’ (Ян.), ’часта нараджацца’ (Юрч. Вытв.), сыпаце́ць ’ляцець; шугаць’ (Сл. ПЗБ). Укр. си́пати ’сыпаць; ліць’, рус. сы́пать ’сыпаць’, ц.-слав. сыпати, польск. sypać ’сыпаць’, дыял. ’ліць’, в.-луж. sypać, н.-луж. sypaś, чэш. sypati, славац. sypať, серб.-харв. си̏пати ’сыпаць, ліць’, славен. sípati ’сыпаць’, балг. си́пвам ’сыпаць, ліць’, макед. сипе ’тс’, ст.-слав. сыпати ’сыпаць’. Прасл. *sypati ’сыпаць’; іншая ступень чаргавання: стараж.-рус. сути, съпу ’сыпаць’, ст.-слав. соути, съпѫ ’тс’. Славянскае слова роднаснае літ. sùpti, supù ’калыхаць, люляць’, ітэратыў sūpúoti, ст.-прус. suppis ’насып’, лац. supō, ‑āre ’кідаць’ (гл. Траўтман, 293; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1124; Фасмер, 3, 818; Шустар-Шэўц, 1400–1401; Махэк₂, 543; ЕСУМ, 5, 240–241. Борысь (590) *sypati разглядае як мнагакратны дзеяслоў ад прасл. *suti, *sъpǫ ’сыпаць’, параўн. яшчэ ст.-польск. suć, suję, каш. sëc, sëją ’сыпаць’, ст.-чэш. souti, suji ’тс’, славен. súti, spém ’тс’, якія сумесна з пазаславянскімі адпаведнікамі ўзыходзяць да і.-е. *su̯ep‑ з магчымым першасным значэннем ’рухацца туды і назад, трэсці’, адкуль у семантыцы славянскага слова рэшткі гэтага значэння ’хутка бегчы, ісці, рухацца’; гл. таксама Бязлай, 3, 344; SEK, 4, 261. Аб’яднанне значэнняў ’сыпаць’ і ’ліць’ трактуецца як іншамоўны ўплыў, параўн., напрыклад, Зінкявічус (Балта-слав. иссл. 1983, 28) адносна польск. дыял. sypać ’сыпаць’ і ’ліць’ пры літ. pílti, якое мае абодва значэнні (гл. яшчэ раней Кудзіноўскі, ABSl, 1, 225); параўн. таксама літ. seikė́ti ’вымяраць сыпкія і вадкія рэчывы’ (Буга, Rinkt., 2, 562). Больш падрабязна гл. Бланар, Зб. Дорулі, 76–83 (тут побач з іншамоўным уплывам дапускаецца і ўнутрымоўнае семантычнае развіццё).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lecieć

leci|eć

незак.

1. ляцець; бегчы; несціся;

czas lecieć — час ляціць;

2. цячы; ліцца;

woda lecieć z krana — вада цячэ з крана;

krew lecieć z nosa — кроў цячэ з носа;

3. падаць, зніжацца, валіцца;

ciśnienie lecieć — ціск падае (паніжаецца);

kursy akcji lecą — курсы акцый падаюць;

~eć na tłustą posadę разм. шукаць цёплага месца;

lecieć mój ulubiony film — ідзе мой любімы фільм;

lecieć w radiu piosenka — па радыё гучыць песня

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

крайI в разн. знач. край, род. кра́ю и (о названии административно-территориальной единицы) кра́я м.;

из кра́я в край з кра́ю ў край, з канца́ ў кане́ц;

конца́-кра́ю нет канца́-кра́ю няма́;

моя́ ха́та с кра́ю, ничего́ не зна́ю погов. мая ха́та з кра́ю, нічо́га не зна́ю;

на краю́ све́та на краі́ све́ту, за све́там;

на краю́ ги́бели на краі́ гі́белі;

хвати́ть че́рез край перабра́ць ме́ру (далёка хапі́ць);

слу́шать кра́ем у́ха слу́хаць кра́ем ву́ха;

нали́ть до краёв (с края́ми) налі́ць па са́мыя берагі́ (з берага́мі);

ли́ться (перелива́ться, бить) че́рез край лі́цца (пераліва́цца, біць) це́раз край.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плю́скаць1 ’хлюпаць, плюхаць, плюхцець’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Нас., Шат.; сміл., Стан.), ’хлюпаць (па шыбах — аб дажджы)’ (Купала “Восень”), ’ударыць далоням’ (Нас.), плю́скыць ’пляскаць’ (Бяльк.); укр. плю́скати ’плёскаць’, польск. płuskać ’плёскаць, шумець’, ’плёскаць’, ’хлюпаць’, н.-луж. pluskaś, в.-луж. pluskać ’плёскаць’, ’журчаць’, чэш. plískati, pluskati — пра моцны дождж, снег, мокрую гразь, ’плёскацца’, славен. pljȗskati ’плёскаць, пырскаць, плёхацца’, серб.-харв. пљу̏скати ’плёскаць’, ’пырскаць’, ’хвастаць (аб дажджы)’, ’біць па твары’, балг. плюскам ’плёскаць, пляскаць’, ’жэрці, прагна есці’, ст.-слав. плюскъ, ’шум’. Прасл. *plʼuskati — пра праліўны дождж (Банькоўскі, 2, 612) — інтэнсіў на ‑sk‑ ад незахаванай першаснай формы, роднаснай літ. pliaũpti ’хвастаць’, ’хлябтаць’, ’ліцца цурком’, pliauškė́ti ’пляскаць’, ’плёскацца’ (Махэк₂, 460–461; Бязлай, 3, 59). Фасмер (3, 289), Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 85) адносяць лексему да гукапераймання, паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 169), з першаснага выклічніка плюсь ’плюх’, гл. таксама Копечны (Зб. Младэнаву, 385). Суадносяць яшчэ з лац. pluere ’ісці (пра дождж)’, pluvia ’дождж’, літ. pláuti ’паласкаць, мыць’, ст.-грэч. πλύνειν ’тс’, ст.-в.-ням. flewen < і.-е. *pleu̯‑sk‑ ’імжэць’. Сюды ж плюсь! — пра імгненны ўдар далонню, падзенне азадкам; ’імгненна пайсці (пра дождж), для перадачы гука пры пацалунку’ (Нас., Шат., ТСБМ, Некр.); плюсна́ць! — пра пляск шчупака ў вадзе (Шат.).

Плю́скаць2 ’гаварыць пустое’ (ельск., ЖНС). Балтызм. Параўн. літ. pliáuška ’пустамалот, балбатун’, pliaũkšti ’несці лухту’, ’вярзці бязглуздзіцу’, ’брыдкасловіць’ і рус. валаг. плю́сни́ть ’гаварыць брыдкія словы’. Відаць, гукапераймальнае, параўн. пляска́ць ’біць, хвастаць’ і ’гаварыць многа і абы-што’; гл. папярэдняе слова.

Плю́скаць3, плю́скыць ’лыпаць, моргаць (вачамі)’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Юрч., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., Варл., Растарг., ТС, Нар. Гом.), плю́скыньня ’мірганне’ (Юрч. Вытв.), (зоры) плю́скаюць ’ззяюць, мігцяць’ (рас., ЛА, 2). Укр. плю́щити, плю́щитися ’заплюшчваць вочы’, рус. смал. плю́скать ’часта міргаць, выражаючы разгубленасць’, пск., смал., бранск. ’лыпаць, моргаць вачыма’. Арэальнае семантычнае ўтварэнне, гл. плю́скаць ’пляскаць’, плю́шчыць ’заплюшчваць’. Сюды ж: другаснае аддзеяслоўнае плюсь! ’раптоўна маргнуць’ (Нас.), плюсь!/міргунь! — пра аднаразовае мільганне (мсцісл., Нар. лекс.); а таксама плю́склы ’сплюшчаны, зморшчаны, плоскі’ (ТС), укр. дыял. плюскова́тий ’тс’, плюски́й ’плоскі’, плю́склий ’сплюшчаны, плоскі’, параўн. пляскаты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звалі́цца 1, звалюся, звалішся, зваліцца; зак.

1. Упасці адкуль‑н., з чаго‑н. Афіцэр, які зваліўся з лесак, моцна пабіў сабе спіну аб сасновы корч. Колас. [Таня] неасцярожна кранула стол, шклянка звалілася на падлогу і са звонам разбілася. Шахавец. // Упасці параненым, падбітым, забітым. У жахлівай неразбярысе бою ніхто не заўважыў нават, як зваліўся .. [Сярожа], падкошаны разрыўной куляй. Асіпенка. Некалькі параненых чалавек звалілася на зямлю. Чорны. // Упасці ад стомы. Патапчык ускочыў у гушчар і, прабегшы сажняў дзвесце, ад стомы зваліўся на купіну. Чарнышэвіч. // перан.; на каго-што. Раптоўна выпасці, дастацца каму‑н. на долю. Мінула з тыдзень часу, і новая бяда-напасць звалілася на дзеда Мікалая. Якімовіч. // перан.; з каго-чаго і без дап. Перастаць турбаваць каго‑н., знікнуць (пра цяжкі душэўны стан, клопаты і пад.). [Таццяна] спынілася і лёгка ўздыхнула. Велізарны цяжар небяспекі, які балюча ціснуў на сэрца апошнія кіламетры, зваліўся адразу. Шамякін. Усё благое звалілася з .. [Сымонавай] душы і знікла. Чарнышэвіч.

2. Разм. Захварэць (звычайна моцна, сур’ёзна). Ён увесь час дрэнна адчуваў сябе і, нарэшце, зваліўся.

•••

Гара з плячэй звалілася гл. гара.

Зваліцца з ног — знемагчыся, злегчы ад хваробы, працы, гора і пад.

Зваліцца з плячэй — зусім знасіцца (пра адзенне).

Карона з галавы не зваліцца гл. карона.

Як з неба зваліўся — а) нечакана з’явіўся; раптоўна адбыўся, здарыўся; б) не разумее таго, што адбываецца навокал.

звалі́цца 2, ліцца; зак.

Атрымацца ў выніку валення (пра вырабы з воўны, пуху). Сукно добра звалілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плуг ’прылада з металічным нарогам для ворыва’ (ТСБМ; Зн., дыс.; Бес., Тарн.; Сцяшк. МГ; Бяльк.; Сл. ПЗБ), ’вузенькі шнур зямлі, які можа запяць плуг пры ворыве’ (слаўг., Яшк.); укр. плуг, рус. плуг, стараж.-рус. плугъ, польск. pług, палаб. pläug, н.-луж. pług, в.-луж. płuh, чэш. pluh, славац. pluh, славен. plȕg, серб.-харв. плу̏г, макед. плуг, балг. плуг(ът), серб.-ц.-слав. плугъ. Прасл. *plugъ. Многія (Мерынгер, JF, 16, 184; 17, 100; 18, 244; Уленбек. AfslPh, 15, 490; Ван–Вейк, IF, 23, 366; Мее, Études, 179; Фасмер, 3, 287) выводзілі лексему з герм. *plōga‑ ’плуг’, якое, аднак, у германскіх мовах з’яўляецца ізаляваным і этымалагічна няясным (запазычанне нібыта адбылося яшчэ да перамяшчэння зычных у ст.-в.-ням. мове, г. зн. да V–VI стст. н. э. ці са ст.-в.-ням. pfluog (Смулкова, Słown., 42). Цяжка давесці і кельта-рэцкае паходжанне герм. *plōga (у сувязі са згадкай у Плінія (Naturalis historia, 18, 172) пра новую прыладу працы (plaumorati < *ploum aratrum) з альпійскай вобласці, якое параўноўваюць (Вальдэ-Гофман, 2, 320, 324) са ст.-італ. ploxemum, ploxenum ’палукашак на возе’, ці з лац. plaustru, plostrum ’xypa’ (Клюге, 17, 545). Пра запазычанне герм. *plōga з прасл. plugъ гаварыў яшчэ Я. Грым (Geschichte der deut. Spr., 1850, 1, 40), але прасл. лексема, паводле яго, была ўтворана з *plyti ’плыць’; гэтаксама з *plyti і суф. *‑gŏ‑ ўтваралі лексему *plugъ Вондрак (Vergl. Gr., 1, 470), Міклашыч (252), Машынскі (JP, 36, 1956, 1) — з і.-е. *pleu̯‑/*plou̯‑ліцца’, ’сунуцца, цягнуць’, Фасмер (3, 287) рашуча адхіляе запазычанне герм. *plōga са слав. У той жа час Мартынаў (Лекс. взаим., 175–178) пераканаўча даводзіць спрадвечнасць прасл. *plugъ (< plužiti ’цягнуць па зямлі’) і запазычанне слав. лексемы германцамі. Скок (2, 690) мяркуе, што герм. (гоц. *plōgs) было запазычана з балтаслав. мовы. Гл. таксама Бязлай (3, 61–62). Трубачоў (Этногенез, 212) лічыць plōg‑ цэнтральнаеўрапейскай інавацыяй, што адлюстроўвае тэхнічнае ўдасканаленне больш ранняга рала (< *ordlo) — ’рала на калёсах’ (“плывучае рала”). Сюды ж плуга́р ’араты’ (в.-дзв., рагач., Сл. ПЗБ; Нар. Гом.; Ян.), плуга́тар, плуга́тнік ’тс’ (Сл. ПЗБ; ЛА, 3), плужок ’акучнік’ (Дзмітр.; лід., Сл. ПЗБ); плугава́ць, плу́жыць ’абганяць бульбу’, плужкаваць ’тс’ (гродз., ЛА, 2; Сцяшк. МГ; Скарбы), плужь́щь ’тс’ (Шат.: сміл., Стан.), плужы́ца ’акучнік’ (беласт., Смул.).

Плуг2, зборн. плуганнё ’галлё, бярвенні, якія плывуць па рэчцы так шчыльна, што па іх можна перайсці на другі бераг’ (віл., Нар. словатв.). Няясна. Магчыма, генетычны звязана з літ. plùkdas ’лёд, што плыве па рацэ’, plū̃koti ’трымацца на паверхні вады, плаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

край м

1. (канец) Rand m -es, Ränder, Knte f -, -n, nde n -s, -n;

на са́мым краі́ ganz am Rand [nde], am äußersten nde;

па края́х an den Rändern, an den nden;

пярэ́дні край (абаро́ны) вайск Huptkampflini¦e f -, -n;

2. (тэрыторыя) Regin f -, -en;

Пале́скі край das Palssje-Gebet, die Regin Palssje;

3. (краіна) Land n -es, Länder;

4. (у футболе) Flügel m -s, -;

на краі́ све́ту am nde der Welt;

слу́хаць краем ву́ха mit hlbem Ohr zhören;

на краі́ гі́белі am Rnde des Verdrbens;

це́раз край im Überfluss;

лі́цца це́раз край überlaufen* vi (s), überfließen* vi (s), überquellen* vi (s);

налі́ць да краёў rndvoll inschenken;

хапану́ць це́раз край twas Únangenehmes sgen [tun*];

канца́ і краю няма́ es nimmt kein nde;

з краю ў край; ад краю да краю von inem nde (des Lndes) zum nderen;

мая ха́та з краю, нічо́га не зна́ю mein Nme ist Hse, ich weiß von nichts

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)