1. Ісці, робячы частыя крокі. За .. [Сцяпанам], на пэўнай адлегласці, трымаючы перад сабой белы клуначак з харчамі, дробна тэпала старэнькая Сцяпанава маці.Ракітны.// Уходжвацца з якой‑н. работай; тупаць. [Аня] выйгравала ў часе — пакуль тэпала ў калідоры і кухні Мар’я Андрэеўна.Хадановіч.
2. Ісці, хадзіць наогул. Міця з бацькам выйшлі на парог і доўга стаялі, пазіраючы на чорны шлях, па якім тэпала шэсць няўклюдных фігур.Навуменка.[Незнаёмы:] — Тады давай пайшлі. Бо нам яшчэ тэпаць ды тэпаць.Карпюк.
3. Хадзіць няўпэўнена, пачынаць хадзіць (пра дзяцей). Аднаго разу .. [Галя] паставіла Вадзімку на ножкі, адпусціла рукі, трошкі адышлася, прысела .. і папрасіла: — Вадзічак, хлопчык мой, тэпай да мяне...Сабаленка.Дома пачынаў тэпаць ад крэсла да канапы яшчэ адзін наследнік — Станіслаў.Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯЗВА́ЖКАСЦЬ,
фізічны стан цела — складальнай часткі рухомай мех. сістэмы, пры якім вонкавыя сілы, што дзейнічаюць на цела і яго рух, не выклікаюць узаемнага ціску адных часцінак цела на іншыя. Узнікае пры свабодным руху цела ў гравітацыйным полі, калі такі рух з’яўляецца паступальным (напр., падзенне цела па вертыкалі, рух па арбіце штучнага спадарожніка Зямлі, палёт касм. карабля).
На цела, якое знаходзіцца ў гравітацыйным полі Зямлі на апоры (ці падвесе), дзейнічаюць сіла цяжару і ў процілеглым напрамку сіла рэакцыі апоры (ці сіла нацяжэння падвесу), што вядзе да ўзнікнення ўзаемнага ціску адной часткі цела на другую. У целе ўзнікаюць дэфармацыі і ўнутр. напружанні, якія чалавек успрымае як адчуванне ўласнай вагі (важкасці). У залежнасці ад умоў сіла рэакцыі апоры можа адрознівацца ад сілы цяжару нерухомага цела на паверхні Зямлі. Напр., калі касм. карабель рэзка павялічвае скорасць, касманаўта прыціскае да крэсла сіла, у некалькі разоў большая за нармальную вагу, што ўспрымаецца як павелічэнне ўласнай вагі касманаўта (т.зв. перагрузка). У стане свабоднага падзення на цела дзейнічае толькі сіла цяжару, а інш. вонкавыя сілы, у т. л. і сілы рэакцыі апоры, адсутнічаюць, што вядзе да знікнення ўзаемнага ціску адной часткі цела на другую, узнікае бязважкасць, якую чалавек успрымае як страту вагі.
Ва ўмовах бязважкасці зменьваецца шэраг функцый жывога арганізма: абмен рэчываў (асабліва водна-салявы), кровазварот, назіраюцца расстройствы вестыбулярнага апарату і інш. Неспрыяльны ўплыў бязважкасці на арганізм чалавека можна папярэдзіць або абмежаваць пры дапамозе фіз. практыкаванняў і заняткаў на спец. трэнажорах. Вынікі працяглых касм. палётаў сведчаць аб тым, што бязважкасць не з’яўляецца небяспечнай для арганізма чалавека і касманаўты ў такім стане могуць доўгі час жыць і працаваць, але павінны праходзіць курс рэабілітацыі пры вяртанні ў звычайныя гравітацыйныя ўмовы на паверхні Зямлі. Бязважкасць улічваецца пры стварэнні прыбораў і агрэгатаў касм. лятальных апаратаў. Напр., для вады і інш. вадкасцей выкарыстоўваюцца эластычныя пасудзіны і герметычныя кантэйнеры, якія папярэджваюць распырскванне; цыркуляцыя паветра забяспечваецца вентылятарамі і інш. Стан бязважкасці дае магчымасць праводзіць фізіка-тэхн. эксперыменты па вырошчванні паўправадніковых крышталёў, стварэнні звышправодных і магнітных матэрыялаў з аднародным размеркаваннем рэчыва па ўсім аб’ёме.
Літ.:
Левантовский В.И. Механика космического полета в элементарном изложении. 3 изд. М., 1980.
1. Адхіліцца, адсланіцца (пра тое, што захінае). Папера адхінулася, і я ўбачыў, як у вялікіх чорных вачах дзяўчынкі з’явіўся жах, а рукі ў яе задрыжалі.Карпюк.Вось-вось зараз адхінецца фіранка і за ёю з’явіцца Зіна.Асіпенка.
2. Падацца ўбок, адступіцца, адхіліцца ад чаго‑н.; адарвацца. Рыбкін адхінуўся ад спінкі крэсла, сеў прама і вольна.Гамолка.Спалоханы машыніст адхінуўся ад акна, жорстка схапіў.. [Ірыніну] руку.Лынькоў.[Каця] палажыла Гарбачэню руку на плячо і, як малое дзіця, якое апяклося аб шкло лямпы, адхінулася ад яго.Гурскі.
3.перан. Адступіцца, адмовіцца ад каго‑, чаго‑н. Адам Блецька адчуў усёй сваёй істотай, што Гальвас, як ад чаго агіднага, адхінуўся ад яго.Чорны.
4.перан. Адлучыцца, адысці на кароткі час. Адхінуцца на хвілінку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць некалькі крокаў; прагуляцца. [Рэдактар] устаў з-за стала, прайшоўся па кабінеце, потым сеў на крэсла насупроць Зараніка.Хадкевіч.// Пратанцаваць. Надышла чарга і да Ганкі: яе прымусілі танцаваць «Лявоніху», і, саромеючыся, яна прайшлася ў танцы па хаце.М. Стральцоў./увобразнымужыв.Вецер прайшоўся па соснах — Па клавішах залатых.Іверс.
2. Падвергнуць якой‑н. апрацоўцы, якому‑н. уздзеянню паверхню чаго‑н. Учора зранку нават так было: задумаўся [Антон] і не заўважыў, як фуганкам залішне прайшоўся.Пальчэўскі.
3.Разм. Хутка правесці рукой па чым‑н. Каля клуба, відаць, на ганку, нехта прайшоўся па нізкіх ладах баяна.Ракітны.Падаючы .. [паштальёну] хлеб, яна адарыла яго такой усмешкай, што ён палічыў патрэбным яшчэ раз прайсціся па сваіх вусах.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праці́ўнік, ‑а, м.
1. Чалавек, які адносіцца варожа ці адмоўна да каго‑, чаго‑н. Селянін Сцёпка Ляўшун смела выступаў супраць крыўд сельскай грамады, на сходах быў першым праціўнікам начальства.Пшыркоў.Сярод клінкоўскай беднаты знайшліся і праціўнікі калектывізацыі.Колас.
2. Чалавек, які імкнецца перамагчы другога (у спрэчцы, сутыкненні, бойцы); сапернік. Маім адкрытым праціўнікам стаў Васіль.Кавалёў.Праціўнікі ўжо сашчапіліся загрудкі, ужо адзін, хапаючыся за пісталет, паляцеў потырч праз крэсла.Лынькоў.// Удзельнік гульні, спартыўнага спаборніцтва (у адносінах да другога, другіх удзельнікаў). Мячык быў перахоплены праціўнікам.Гамолка.
3.зб. Варожыя ўзброеныя сілы; вораг. Вагонаў так сумеў паставіць свае гарматы і так спрытна мяняў іх месцы, што агонь праціўніка не рабіў ніякае шкоды.Колас.Брыгада несла цяжкія страты, адступаючы пад націскам у дзесяць разоў мацнейшага праціўніка.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усхапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.
1. Хутка ўстаць. Гарбачоў усхапіўся з крэсла, захадзіў па кабінеце.Шашкоў.Хлапчукі паўзком па разоры, па разоры — назад да гумна. Усхапіліся, пабеглі.Паўлаў.// Хутка стаць на ногі. Усхапіўся [Назар] на ногі і хуценька пачаў абуваць чаравікі, быццам і яму трэ было спяшацца на работу.Сабаленка.//Разм. Прачнуўшыся, хутка падняцца з пасцелі; рана ўстаць. Будзіць не давялося: і Раечка і Сямён усхапіліся.Лобан.Назаўтра Міхась усхапіўся да сонца.Якімовіч.
2.перан. Хутка і нечакана пачацца. Пасля адлігі ўсхапіўся мароз. □ Хутка ўсхапілася полымя. Затрашчала, загуло.Гаўрылкін.
3. З’явіцца, ускочыць (пра мазалі, прышчы і пад.). На далонях у хлопцаў усхапіліся крывавыя мазалі.Карпаў.А з Адамам Капам здарылася бяда — ён заснуў на сонцы і назаўтра ў яго ажно пухіры на жываце ўсхапіліся.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачапі́ццаIсов., в разн. знач. зацепи́ться;
з. рука́мі за сук — зацепи́ться рука́ми за сук;
рука́ў ~пі́ўся за цвік — рука́в зацепи́лся за гвоздь
зачапі́ццаIIсов.
1. (за што) заде́ть; споткну́ться (обо что), запну́ться;
з. за крэ́сла — заде́ть за стул;
з. за паро́г — споткну́ться о поро́г;
2. (з кім) перен. связа́ться; затро́нуть (кого), заде́ть (кого)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)