род млекакормячых сям. віверавых атр. драпежных звяроў. 14 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Зах. Еўропе, Малой, Пярэдняй і Паўд. Азіі, Афрыцы. Акліматызаваны ў Вест-Індыі, на Гавайскіх і Фіджы а-вах. Жывуць у розных умовах. Трымаюцца паасобна, часам групамі. Найб. вядомы самы буйны прадстаўнік роду М. егіпецкі — іхнеўмон (H. ichneumon), або фараонаў пацук.
Даўж. цела да 65 см, хваста да 51 см, маса да 3,2 кг. Тулава падоўжанае, канечнасці кароткія, морда вострая. Поўсць кароткая, грубаватая. Афарбоўка бурая розных адценняў, часам са светлымі плямамі. Драпежнікі, кормяцца дробнымі жывёламі, пераважна грызунамі і змеямі, у т. л. ядавітымі. Імунітэту да змяінага яду не маюць, спраўляюцца з імі дзякуючы хуткай рэакцыі. Нараджаюць 2—4 дзіцяняці. Лёгка прыручаюцца. М. называюць таксама шэраг інш. родаў сям. віверавых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭР’Е́РЫ (англ. terriers ад франц. terrier нара),
група парод паляўнічых сабак, службовых сабак і вытворных ад іх дэкаратыўна-пакаёвых сабак. Больш за 30 парод, сярод іх бедлінгтантэр’ер, фокстэр’ер, эрдэльтэр’ер. Большасць выведзена ў Вялікабрытаніі.
Найб. вядомыя: ірландскі Т. (выш. ў карку 40—56 см, шэрсць з кароткім густым падшэрсткам, грубая, рыжая); кэрыблютэр’ер (выш. ў карку 22 см, шэрсць мяккая, хвалістая, ад светла-попельнай да чорнай; тойтэр’ер, карлікавая форма стараж.англ. Т. (выш. ў карку 18—25 см, шэрсць кароткая, чорная з карычневымі падпалінамі і інш.); скайтэр’ер (выш. ў карку 20—30 см, шэрсць даўж. да 14 см, з густым падшэрсткам, прамая, блакітна-серабрыстая); лхаскі апсо (выш. ў карку 20—25 см, шэрсць з густым падшэрсткам, густая, шорсткая, залацістая) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Est vita misero longa, felici brevis
Для няшчаснага жыццё доўгае, для шчасліўца ‒ кароткае.
Для несчастного жизнь долгая, для счастливца ‒ короткая.
бел. Шчасліваму і ў сне шчасце сніцца. Радасць кароткая, як ноч у сенакос, гора доўгае, як дзень у Пятроўкі. На адну каплю мёду, а на дзве ‒ смуроду.
рус. Счастливые часов не наблюдают.
фр. Les gens heureux ne voient pas le temps passer (Счастливые не видят, как проходит время).
англ. Happiness takes no account of time (Счастье не замечает времени).
нем. Dem Glücklichen schlägt keine Stunde (Счастливые часов не замечают).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Лежая́ ’кароткая вяроўка з пятлёй, пры дапамозе якой бортнік падымаецца на дрэва’ (Мат.). Рус.лежея, польск.leżeja ’тс’ (Варш. сл., Віл. сл.). Аддзеяслоўнае рэгіянальнае ўтварэнне з суфіксам ‑ая (C-Č/α), як чайхан ’ваўначоска’ (Сцяцко, Афікс. наз., 36–37). Да лезці (гл.). Слаўскі (4, 194) — да ležati (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грабо́к, ‑бка, м.
1. Захоп вады рукой пры плаванні або вяслом пры веславанні. Грабок левай рукой. Грабок абодвума вёсламі.
2.Кароткая дошчачка, насаджаная на ручку, для зараўноўвання сыпкіх рэчываў. [Птах] крочыць па сваім абходзе .., абстуквае малатком з доўгай ручкай стыкі рэек, падкручвае гайкі, а калі такая работа канчаецца, папраўляе драўляным грабком броўку.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́жык, ‑а, м.
1. Невялікі звярок атрада насякомаедных, спіна і бакі якога пакрыты доўгімі вострымі іголкамі. На сцежку з-за сасны, вакол якой ляжала шмат галля, выкаціўся, пыхкаючы і шоргаючы сваімі іголкамі, маленькі вожык.В. Вольскі.
2.Разм. Мужчынская кароткая стрыжка. Пастрыгчыся пад вожыка.
3.узнач.прысл.во́жыкам. Разм. Аб валасах, якія стаяць тырчком.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пільча́к, ‑а, м.
Абл.Кароткая верхняя вопратка пераважна з грубага даматканага сукна. Тым не меней, нават і такі «лапсярдак», са спушчаным станам, усё ж такі больш стасаваўся з важнасцю моманту, чым які-небудзь .. пільчак вясковага настаўніка.Колас.Толькі праз якую гадзіну хлопец заўважыў, што Данута, прымасціўшыся ля кастра на пеньчуку, лапіла яго пільчак.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПО́КРЫФЫ (ад грэч. apokryphos таемны, запаветны),
мастацкія аповесці ў сярэдневяковых л-рах, сюжэтна звязаныя з Бібліяй, жыціямі святых, легендамі пра рай, пекла, канец свету. Забараняліся царквой як некананічныя. У дахрысц. і раннехрысц. часы апокрыфы лічылі кнігамі вял. мудрасці, глыбокі і патаемны сэнс якіх быў даступны не кожнаму. З пашырэннем ерасяў апокрыфамі сталі называць творы з ерэтычным ухілам. Царк. цэнзура складала індэксы «фальшывых» кніг, якія падлягалі знішчэнню. У перыяд Кіеўскай Русі на ўсх.-слав. землях шырокую вядомасць набылі апокрыфы пра стварэнне Богам Адама, пра цара Саламона, «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах» (у бел. апрацоўцы 15—16 ст. — «Аб дванаццаці пакутах»), «Страцім-птушка», апакрыфічныя евангеллі Іакава, Фамы, Нікадзіма. У апокрыфах адлюстраваліся нар. ўяўленні эпохі феадалізму пра светаўладкаванне, пошукі праўды і дабра. Апокрыфы паўплывалі на некаторыя жанры бел. фальклору (казкі, духоўныя вершы). Матывы апокрыфаў выкарыстоўваў М.Багдановіч («Апокрыф», «Страцім-лебедзь»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАБО́ЦКІ (Белаблоцкі) Андрэй
(Ян) Хрыстафоравіч, усходнеславянскі філосаф і паэт 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. Скончыў Слуцкую кальвінісцкую гімназію, вучыўся ў Францыі, Італіі, Іспаніі. Быў кальвінісцкім прапаведнікам у Слуцку, настаўнікам у Магілёве. З-за ганенняў езуітаў пераехаў у Смаленск, у 1681 — у Маскву, дзе прыняў праваслаўе. Да пераходу ў праваслаўе не прызнаваў афіц. царквы, крытыкаваў Біблію. Веру лічыў асабістай справай кожнага чалавека, філасофію ставіў вышэй за багаслоўе. У яго філас. поглядах перапляталіся ідэі рацыяналізму, дэізму і пантэізму. Адстойваў адзінства душы і цела. Аўтар твораў «Кароткая гутарка літасці з ісцінаю» (1685),
«Вялікая навука Раймунда Люлія» і «Кніга філасофская» (1698—99) і інш. У гал.паэт. творы — паэме «Пентатэугум, або Пяць кніг кароткіх...» — сцвярджаецца марнасць зямнога быцця, апісваюцца карціны пякельных пакут, канца свету. Пераклаў першыя 2 кнігі трактата Фамы Кемпійскага «Аб наследаванні Хрысту».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЎК (Canis lupus),
млекакормячая жывёла сям. воўчых атр. драпежных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. Жыве ў адкрытых стэпах, паўпустынях, тундрах, лесастэпах, лясах, акрамя суцэльных масіваў. Актыўны ноччу, днём хаваецца ў хмызняках і ярах. На Беларусі трапляецца ўсюды.
Даўж. цела 1,1—1,6 м, маса звычайна 32—50 кг, зрэдку да 79 кг. Самкі крыху меншыя за самцоў. Шыя кароткая, вушы востраканцовыя. Ногі доўгія з кіпцюрамі. Поўсць на спіне і баках буравата-карычневая або цёмна-шэрая з чарнаватым адценнем уздоўж спіны, бруха светла-шэрае. Восенню і зімой трымаецца вывадкамі, у час размнажэння — парамі. Утварае з свойскімі сабакамі гібрыды, падобныя да валкоў вонкавым выглядам і паводзінамі. Нараджае вясной у сярэднім 5—6 ваўчанят, зрэдку да 15. Драпежнік, корміцца пераважна капытнымі жывёламі, палюе зграямі. Выконвае ролю санітара, шкодзіць паляўнічай і сельскай гаспадарцы. Аб’ект круглагадовага палявання.