група парод паляўнічых сабак, службовых сабак і вытворных ад іх дэкаратыўна-пакаёвых сабак. Больш за 30 парод, сярод іх бедлінгтантэр’ер, фокстэр’ер, эрдэльтэр’ер. Большасць выведзена ў Вялікабрытаніі.
Найб. вядомыя: ірландскі Т. (выш. ў карку 40—56 см, шэрсць з кароткім густым падшэрсткам, грубая, рыжая); кэрыблютэр’ер (выш. ў карку 22 см, шэрсць мяккая, хвалістая, ад светла-попельнай да чорнай; тойтэр’ер, карлікавая форма стараж.англ. Т. (выш. ў карку 18—25 см, шэрсць кароткая, чорная з карычневымі падпалінамі і інш.); скайтэр’ер (выш. ў карку 20—30 см, шэрсць даўж. да 14 см, з густым падшэрсткам, прамая, блакітна-серабрыстая); лхаскі апсо (выш. ў карку 20—25 см, шэрсць з густым падшэрсткам, густая, шорсткая, залацістая) і інш.