Таўмо́рыць ’мясіць; запіхваць’ (Юрч. Вытв.), таўмо́рыцца ’тоўпіцца, вазіцца, кешкацца’ (Юрч. Фраз. 1). Дзеяслоў, утвораны ад незахаванага *tъlmiti (гл. папярэднія словы) з экспрэсіўным суф. ‑ori‑, аналагічным да ‑oli‑ (чаргаванне гэтых суфіксаў характэрна для гукапераймальных і экспрэсіўных дзеясловаў, параўн. Борысь, Leksyka słów., 30). Параўн. таўпіць, таўпорыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ледзь
1.прысл. (крыху) kaum; ein wénig, ein bíss¦chen;
ён ледзь ды́хае er átmet kaum;
ледзь не (+ дзеяслоў) fast, beináhe; bald (разм.) (+ conj);
ледзь прыкме́тная ўсме́шка ein kaum mérkliches Lächeln;
ён ледзь не ўпаў er wäre beináhe gefállen;
2.злучн.:
ледзь то́лькі kaum (gleich), nachdém;
ледзь то́лькі я зайшо́ў kaum war ich éingetreten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
*Вы́рапіць, вы́рапити (очи) ’вытарашчыць вочы’ (Бес.). Няясна. Магчыма, звязана з рыпець, рыпаць (гл.), рус.рыпе́ть, польск.rypać, славац.rapkať і г. д.; асабліва параўн. укр.ра́піти ’тс’. Адносна семантыкі параўн. вызверыцца ’закрычаць са злосцю’ і ’вытарашчыць вочы’, г. зн. дзеяслоў, відавочна, меў сінкрэтычнае значэнне ’крычаць, вытарашчыўшы вочы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́ркаць ’гаркаць (пра сабаку); лаяцца’ (БРС, Нас., Сцяшк., Касп.). Сюды ж дыял.гарка́ць ’гаркавіць’; адсюль утворана гарка́вы, ад якога атрымаўся дзеяслоўгарка́віць (БРС). Параўн. яшчэ гаркава́ць ’варкаваць’ (Бяльк.). Прасл.*gъrkati (для перадачы розных гукаў) са шматлікім адлюстраваннем у слав. мовах. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 209.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гбаць ’гнуць; складваць, скручваць, мяць’ (Нас.), ’гнуць’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус.гба́ти ’гнуць’. Магчыма, сюды ж славац.hbať ’рухаць’, н.-луж.gbaś ’рабіць, выконваць’. Дзеяслоў*gъbati звязваюць этымалагічна з *gъbnǫti (> бел.гнуць, рус.гнуть і г. д.). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 187–188.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кума́ць ’знікаць’ (Мат. Гом.). Ёсць падставы лічыць дэфініцыю недакладнай. Параўн. адзіную ілюстрацыю: «Глянь, ужз месяц кумае». Ясна, што дзеяслоўкумаць азначае працягласць дзеяння, а ’знікаць разавае дзеянне. Мабыць, кумаць ад *кымаць, якое да кімаць, Змарыць, якія да рус. (афеньск.) кимать ’спаць’. Значэнне цалкам падыходзіць да прыведзенай ілюстрацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казяні́цца ’акаціцца (пра казу)’ (Мат. Гом.). Рус.зах.-бран.козениться. Рэгіянальны наватвор: другасны дзеяслоў ад казянё, казяня ’казляня’, параўн. рус.козеня (зах., паўдн., зах.-бран., наўг., кур., Даль), укр.козеня, бел. (цэнтр. і ўсх.) казяня. Мадэль утварэння вельмі старажытная. Рус.калін.козленить, цвяр., зах.-бран.козиться.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сціць ’шанаваць, паважаць’ (Стан.), ст.-бел.учсты ’выказаць пашану, павагу’ (Статут 1529, 1588). Рэканструяваны Станкевічам на падставе старабеларускіх форм дзеяслоў, гл. чціць ’шанаваць’ (Некр. і Байк.); паводле Карскага (1, 201), аналагічна стараж.-рус.чьсти з пропускам цяжкавымаўляльнага с дае ў ст.-бел.чсты, цти, чти. Гл. чэсць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імча́цца, імча́ць ’вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы; несціся’ (ТСБМ). Рус.мчать, мча́ться, укр.мча́ти, мча́тися ’тс’, ст.-чэш.mčieti ’несці, цягнуць’, ст.-слав.мъчати ’кідаць’. Прасл. дзеяслоў*mъkěti, суадносны з *mъknǫti (гл. імкнуцца), Фасмер, 3, 22; КЭСРЯ, 277. Пачатковае і‑ мае практычны характар (Карскі, 1, 262).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Васпо́льзываць ’скарыстаць, выкарыстаць’ (Бяльк.), васпо́льзывацца (Бяльк.). Запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус.воспо́льзоваться ’скарыстацца’ (са ст.-слав. мовы?). Адсюль новае бел.дыял. утварэнне васпо́льза (гл.). Адзначым, што ў форме воспо́льзовать рускі дзеяслоў не зафіксаваны ні ў Даля, ні ў СРНГ Таму бел.васпо́льзываць узнікла ўжо на базе васпо́льзывацца.