Су́прадкі ’вячоркі, на якіх прадуць’ (Нас., Касп.; в.-дзв., Шатал.; бялын., Янк. 3.; сен., Гіл.; Растарг., Мат. Маг.), су́прадкі, су́пріткі ’тс’ (Бяльк.), су́праткі ’тс’ (круп., З нар. сл.; Мат. Гом.). Гл. попрадкі. Борысь (Prefiks., 115) звяртае ўвагу на рус. дыял. су́прядак ’супрадкі’ і серб.-харв. су́предак ’тс’ як на магчымую паўднёва-ўсходнюю ізалексу, але дапускае таксама магчымасць незалежнага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́тка ’пітво’ (свісл., Сл. рэг. лекс.). Да піць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑к‑a з ускладненнем асновы на ‑пі‑ (як і ў утварэннях ад біцьбіток бітка. але мыйка, дуйка). Відаць, з польск. pitka, параўн. фразеалагічную адзінку do pitki і do bitki ’хлапец хоць куды’, аналагічна польск. pijatyka і bijatyka, а таксама ўкр. питки ’выпіўка, гулянка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зыйск ’росшук’ (Нас., Юрч. Вытв.). Утворана ад іск ’пошук’ (вымаўлялася [йіск]) з далучэннем прыстаўкі роз‑/раз‑ (гл.). Ва ўтваральным *розйіск адбылася перастаноўка гукаў у групе йі > ій, а пры цвёрдай зычнай ‑зроз-) і перайшло ў ы. У іншых гаворках ‑й‑ выпала: ро́зыск (стол., валож., талач., ЛА, 1), але пасля прыстаўкі на галосны гук гэты ‑й‑ застаўся: по́іск [по́йіск], по́іска [по́йіска].

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́клад ’выказванне, выкладанне’ (БРС); ’форма посуду’ (Вярэн.), выкла́ды ’закладная тэхніка ўзорнага ткання, у якой дадатковыя каляровыя ўткі ткуць толькі частку ўзору, але не ідуць ва ўсю шырыню палатна’ (Влад.). Рус. дыял. вы́клад ’вышыўка’, вы́кладь ’каляровае тканнё звычайна чырвонымі ніткамі па беламу полю’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выкладаць. У першым значэнні можа быць семантычным запазычаннем з польск. wykład ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́люм (БРС, Сцяшк. МГ, Сіг.). Гэта слова засведчана ў ст.-бел. мове з XVII ст. «ходила в мниской одежи и велюмъ на голове носила» (Булыка, Запазыч.) і лічыцца запазычаннем з лац. vēlum (Булыка, там жа). Але сучаснае бел. вэ́люм хутчэй за ўсё ўзята не з лац. мовы, а з польск. welum (а гэта, зразумела, з лац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́зень. Ст.-бел. вязень ’вязень, палонны’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Рус. (старое) вя́зень, укр. вʼя́зень, польск. więzień, чэш. vězeň. Параўн. ст.-рус. вѧзити ’быць палонным, звязаным’, ст.-укр. вязити, рус. дыял. вязи́ть ’засадзіць каго-небудзь (у турму)’, польск. więzić, ст.-чэш. věziti. Але можна таксама меркаваць, што вя́зень запазычана з польск. więzień (так Булыка, Запазыч., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галашча́чка ’непакрытая карова’ (Сцяц.). Няяснае слова. Сувязь з голы, здаецца, бясспрэчная, але словаўтварэнне вытлумачыць цяжка. Магчыма, складанае слова. Можна асцярожна ставіць пытанне: ці няма тут нейкай сувязі са словам галашчок (гл.)? У аснове такога называння мог ляжаць метафарычны перанос значэння ’непакрыты’: ’непакрытая (снегам) зямля (і таму замёрзлая)’ → ’непакрытая карова’ (гл. меркаванні адносна першаснай семантыкі слова галашчок).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаспо́да ’гаспадарка, двор’ (БРС), ’унутранасць панскага дома’ (Нас.), ’хата гаспадара, чужая хата’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. госпо́да, але рус. господа́ (мн. л. да господи́н), далей польск. gospoda, чэш. hospoda, ст.-слав. господа ’гасцініца’, серб.-харв. (зборны назоўнік) госпо̀да. Прасл. *gospoda па паходжанню зборны назоўнік да *gospodь ’пан, гаспадар’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 58–59; Слаўскі, 1, 324.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Горб ’горб’. Параўн. рус. горб, укр. горб, польск. garb, чэш. hrb, балг. гърбъ́т, ц.-слав. гръбъ. Прасл. *gъrbъ (*gr̥bъ). Роднасныя формы: ст.-прус. garbis ’гара’ (але паходжанне яе няпэўнае; не выключаецца запазычанне з польск. мовы). Гл. Фасмер, 1, 439; Бернекер, 1, 368–369; Траўтман, 78; асабліва Трубачоў, Эт. сл., 7, 199–201 (які не выключае экспрэсіўнае паходжанне слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гром ’гром’. Сюды ж грыме́ць. Параўн. рус. гром, греме́ть, укр. грім, гримі́ти, польск. grom, grzmieć, чэш. hrom, hřměti, ст.-слав. громъ, грьмѣти. У аснове ляжыць і.-е. гукапераймальнае *ghrem‑: *ghrom‑ (апафанічныя варыянты). Параўн., напр., грэч. χρεμίζω, χρόμος ’шум, гук’. Сюды ж і бел. граме́ць (але з іншай рэфлексацыяй ‑рь‑). Слаўскі, 1, 347, 372–373; Фасмер, 1, 455, 460.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)