Сістэматычныя даследаванні па алгебры на Беларусі пачаты ў 1945 Дз.А.Супруненкам. Яны былі звязаны з тэорыяй лінейных груп і груп падстановак, тэорыяй тапалагічных груп і паўгруп, тэорыяй канечных груп, тэорыяй кольцаў і тэорыяй прадстаўленняў груп. Асн. цэнтры даследаванняў — Ін-т матэматыкі Нац.АН Беларусі, БДУ, Гомельскі і Віцебскі ун-ты.
У межах даследаванняў па лінейных групах і групах падстановак пабудавана тэорыя вырашальных і лакальна нільпатэнтных лінейных груп над алгебраічна замкнёным полем, класіфікаваны максімальныя прымітыўныя вырашальныя групы падстановак некаторых прымарных ступеняў, атрыманы шэраг важных вынікаў аб перыядычных лінейных групах і камутатыўных матрычных алгебрах (Дз.А.Супруненка). Значныя вынікі ў гэтых галінах атрыманы таксама вучнямі Дз.А.Супруненкі (Р.Т.Вальвачоў, У.С.Конюх, Р.І.Тышкевіч і інш.); завершана пабудова тэорыі вырашальных і лакальна нільпатэнтных лінейных груп над адвольным полем (У.С.Конюх); даследаваны агульныя ўласцівасці груп падстановак і іх сувязі з групамі аўтамарфізмаў розных аб’ектаў (Р.І.Тышкевіч). Развіты метад апраксімацыі лінейных груп, у прыватнасці, атрымана рашэнне праблемы Мальцава пра лінейныя групы канечнага рангу, даказана нільпатэнтнасць падгрупы Фратыні канечна спароджанай лінейнай групы (У.П.Платонаў).
Даследаванні па лакальна праектыўна нільпатэнтных групах, а потым па лакальна кампактных групах з нармалізатарнымі ўмовамі праводзіліся ў пач. 1960-х г. (У.П.Платонаў). Сістэматычна даследаваны праканечныя групы (А.У.Мельнікаў). Вырашана задача Гратэндыка пра праканечныя папаўненні (У.П.Платонаў, А.І.Таўгень). Атрыманы шэраг цікавых вынікаў у даследаваннях паўгруп (А.А.Бейда, В.У.Дземянчук, Л.Б.Шнеперман, У.М.Шыраеў і інш.). Канечныя групы — асноўны аб’ект даследаванняў С.А.Чуніхіна і яго вучняў; найб. важныя дасягненні — даследаванні π-вырашальных груп, увод паняцця π-аддзяляльнай групы, развіццё метаду індэксіялаў. Знойдзена рашэнне задачы Віланда пра расшчапленне пашырэнняў канечных груп (Л.А.Шамяткоў) і частковае рашэнне праблемы Бёрнсайда пра існаванне нармальных падгруп у біпрымарных групах (У.С.Манахаў). З 1970-х г. пад кіраўніцтвам Л.А.Шамяткова развіваецца тэорыя фармацый канечных груп (М.Ц.Вараб’ёў, А.Ф.Васільеў, С.Ф.Каморнікаў, А.М.Скіба і інш.).
У тэорыі кольцаў Дз.А.Супруненкам і яго вучнямі даследаваліся максімальныя нільпатэнтныя матрычныя алгебры. Даказана гіпотэза Капланскага пра ідэмпатэнты групавых кольцаў (А.Я.Залескі), даследаваліся алгебры Лі (А.А.Баранаў, А.А.Прэмет). Развіта тэорыя гензелевых цел, якая ў значнай ступені завяршыла класічныя даследаванні па лакальных і нарміраваных целах (У.П.Платонаў, В.І.Янчэўскі). У межах даследаванняў груп Уайтхеда, алгебраічных груп і кангруэнц-праблемы даследавалася мультыплікатыўная структура канечнамерных цел (У.П.Платонаў, А.С.Рапінчук, В.І.Янчэўскі). Апісаны цэнтральныя простыя алгебры над палямі роду нуль з малым локусам галінавання (С.В.Ціханаў, В.І.Янчэўскі), вылічаны лік Піфагора палёў функцый спецыяльных крывых над полем рэчаісных фармальных ступенных шэрагаў (А.А.Ліпніцкі, С.В.Ціханаў, В.І.Янчэўскі разам з Я. ван Геелам). Развіты прыведзеная (У.П.Платонаў), прыведзеная унітарная (В.І.Янчэўскі) і прыведзеная спінарная (А.П.Манастырны, В.І.Янчэўскі) K-тэорыі.
Даследаванні па тэорыі прадстаўленняў груп Шэвале і блізкіх да іх груп пачаты ў 1980-я г. (А.Я.Залескі, А.С.Кляшчоў, А.А.Прэмет, І.Дз.Супруненка). Прапанаваны новы тэарэтыка-прадстаўленчы падыход да даследавання групавых алгебраў лакальна канечных груп, атрыманы шэраг класіфікацыйных вынікаў пра лінейныя групы з зададзенымі ўласцівасцямі (А.Я.Залескі), даследуюцца кагамалагічныя ўласцівасці груп Шэвале (У.П.Бурычэнка), распрацоўваюцца метады распазнавання прадстаўленняў і лінейных груп на аснове аналізу ўласцівасцей уніпатэнтных элементаў у мадулярных прадстаўленнях алгебраічных груп (І.Дз.Супруненка).
Літ.:
Супруненко Д.А. Группы матриц. М., 1972;
Шеметков Л.А., Скиба А.Н. Формации алгебраических систем. М., 1989;
Zalesskii A.E. Linear groups // Encyclopedia of Mathematical Scielices Algebra IV. 1994. Vol. 37;
Platonov V.P., Yanchevskii VI. Finite-dimentional skew fields in A.I.Kostrikin and I.R.Shafarevich // Там жа. Algebra IX. 1995. Vol. 77;
Rehmann U., Tikhonov S.V., Yanchevskii VI. Two-torsion of the Brauer groups of hyperelliptic curves and unramified algebras over their function fields // Communications in Algebra. 2001. Vol 29, №9;
Супруненко Д.А. Группы подстановок. Мн., 1996;
Suprunenko I.D. On lordan blocks of elements of order p in irreducible representations of classical groups with p-large highest weights // Journ of algebra. 1997. Vol. 191, №2;
Платонов В.П., Рапинчук А.С. Алгебраические группы и теория чисел. М., 1991;
Тихонов С.В., Янчевский В.И. Индексы центральных простых алгебр над полями функций проективных пространств над Pn,r-полями // Мат. сб. 2002. Т. 193, №11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫЛЬ Янка (Іван Антонавіч; н. 4.8.1917, Адэса),
бел. пісьменнік. Нар. пісьменнік Беларусі (1981). У 1922 пераехаў з бацькамі на іх радзіму (в. Загор’е Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.). Скончыў польск. сямігадовую школу (1931), працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. З сак. 1939 служыў у польск. марской пяхоце. Удзельнік баёў на Вэстэрплятэ. Увер. 1939 трапіў уням. палон, адкуль уцёк увосень 1941. З кастр. 1942 сувязны партыз. брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, усак.—ліпені 1944 партызан-разведчык брыгады «Камсамолец», рэдактар газеты «Сцяг свабоды» і сатыр. антыфаш. лістка «Партызанскае жыгала». З кастр. 1944 у Мінску. Працаваў у рэдакцыях газ.-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісаў «Вожык», «Маладосць», «Полымя», уДзярж. выд-ве Беларусі. У 1966—71 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкуецца з 1938. Першыя зб-кі «Апавяданні» (1946), «Нёманскія казакі» (1947) вылучылі яго як арыгінальнага майстра лірыка-псіхал. прозы, добрага знаўцу жывой нар. мовы. Жыццё даваеннай і пасляваен. зах.-бел. вёскі, усенар. барацьба супраць ням.-фаш. акупантаў — асн. тэматыка творчасці Брыля (зб. апавяданняў «Вераснёвая рунь», 1949; аповесць «У Забалоцці днее», 1950, Дзярж. прэмія СССР 1952; зб-каў «На Быстранцы», 1955; «Надпіс на зрубе», 1958; «Мой родны кут», 1959; «Працяг размовы», 1962, Літ. прэмія імя Я.Коласа 1963, і інш.). Апавяданні «Галя», «Надпіс на зрубе», «Маці» і інш. сталі хрэстаматыйныя. Яны кранаюць задушэўнасцю тону, сагрэты любоўю да людзей, славяць высокую гуманнасць, патрыятызм. Стылю празаіка ўласціва паэтычнасць бачання свету, сплаўленая з тонкім псіхалагізмам і пластычнасцю малюнка. Чалавек у яго творах даследуецца ў складаных сац.-псіхал. абставінах, лірызм і эмацыянальнасць арганічна спалучаны з цвярозай аналітычнасцю і псіхал. дакладнасцю. Героі Брыля — людзі тонкай душы і дасціпнага розуму, схільныя да аналізу і самааналізу (Лёня Жывень з аповесці «Апошняя сустрэча», 1959; Алесь Руневіч з рамана «Птушкі і гнёзды», 1963, і інш.). Уаснове рамана «Птушкі і гнёзды» — роздум пра чалавека, народ, Радзіму, паказ пакутлівых пошукаў зах.-бел. юнаком Руневічам — чалавекам уражлівай душы і высокіх духоўных парыванняў — шляхоў да свядомай барацьбы з фашызмам. Паказваючы «біяграфію адной душы», пісьменнік здолеў разгарнуць шырокую панараму жыцця, выкрыць знутры «філасофію» таталітарызму і фашызму, паказаць нараджэнне супраціўлення яму ў душах людзей. Людзі актыўнага дзеяння, наіўныя рамантыкі зах.-бел. падполля П.Жалезняковіч і Р.Сяржант — героі вядомых нарысаў Брыля «Сэрца камуніста» і «Партрэт старэйшага таварыша». З калабруньёнскім гумарам і журботаю, з псіхал. глыбінёй паказана жыццё зах.-бел. вёскі 1920—30-х г.у яго аповесцях «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1982). Аповесць «Муштук і папка» (1990) пра брата, закатаванага ў 1938 у Белай Царкве на Украіне. Шырокае прызнанне атрымалі лірыка-філас. мініяцюры, псіхал. абразкі (зб-кі «Жменя сонечных промняў», 1965, «Вітраж», 1972, «Вячэрняе», 1994 і інш.). Піша таксама для дзяцей, вобразы якіх малюе шчыра, светла, замілавана (зб-кі «Ліпка і клёнік», 1949; «Зялёная школа», 1951; «Светлае ранне», 1954; «Пачатак сталасці», 1957; «Жыў-быў вожык», 1976). Адзін з аўтараў кнігі «Я з вогненнай вёскі...» (1975, з А.Адамовічам і У.Калеснікам), у якой сабраны і сродкамі маст. публіцыстыкі пракаменціраваны расказы нешматлікіх людзей, што перажылі жахі соцень спаленых разам з жыхарамі бел. вёсак. Кніга гэтая — напамінак свету пра зверствы гітлераўцаў, выключнай сілы прысуд фашызму, гімн мужнасці няскоранага народа. Выступае з публіцыст. і літ.-крытычнымі артыкуламі. Эстэт. погляды пісьменніка, яго аналіз сучаснага літ. працэсу — у зб-ках «Роздум і слова» (1963), «Трохі пра вечнае» (1978). На бел. мову пераклаў асобныя творы Л.Талстога, А.Чэхава, І.Крылова, М.Горкага, П.Бажова, Г.Траяпольскага, А.Вішні, А.Даўжэнкі, І.Друцэ, Э.Ажэшкі, М.Канапніцкай, Б.Пруса, Л.Кручкоўскага, Я.Івашкевіча, Я.Бранеўскай і інш.
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—2. Мн., 1960;
Зб.тв.Т. 1—4. Мн., 1967—68;
Зб.тв.Т. 1—5. Мн., 1979—81;
Выбр.тв.Т. 1—3. Мн., 1992—93;
Пішу як жыву. Мн., 1994.
Літ.:
Канэ Ю. Янка Брыль: Критико-биогр. очерк. М., 1964;
Гусева Л. Янка Брыль — мастак. Мн., 1968;
Аляхновіч Р.В. Янка Брыль у школе. Мн., 1979;
Калеснік У. Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1990;
Шупенька Г. Паэзія прозы // Шупенька Г. Цеплыня чалавечнасці. Мн., 1977;
Адамович А. Янка Брыль // Собр. соч.Мн., 1982. Т. 2;
Вітка В. Даследуецца чалавек // Вітка В. Урокі. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСКІ Яўхім Фёдаравіч (1.1.1861, в. Лаша Гродзенскага р-на — 29.4.1931),
бел. філолаг-славіст, заснавальнік бел.навук. мова- і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф, педагог. Акад. Пецярбургскай АН (1916, чл.-кар. з 1901), правадзейны чл. Ін-та бел. культуры (1922), Чэшскай АН (1929). Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1881), Нежынскі гісторыка-філал.ін-т (1885). Выкладаў у Віленскай гімназіі (1885—93). За першую ў гісторыі дысертацыю па бел. мове яму ў 1893 прысуджана вучоная ступень магістра. З 1893 у Варшаўскім (з 1894 праф., у 1905—10 рэктар), з 1915 у Растоўскім-на-Доне ун-тах, з 1917 праф. Петраградскага ун-та. У 1905—17 рэдактар час. «Русский филологический вестник». З 1917 у Мінску, з 1918 праф. Мінскага пед. ін-та. Дэлегат і ганаровы старшыня Усебел. з’езда 1917. Старшыня арганізац. камісіі па адкрыцці БДУ. Выступаў з артыкуламі ў бел.перыяд. друку. З 1920 у Петраградзе. Чл. праўлення і прэзідыума АН; дырэктар Музея антрапалогіі і этнаграфіі, рэдактар «Известий Отделения русского языка и словесности» Рас.АН. Супрацоўнічаў з бел. этнографамі і фалькларыстамі М.Я.Нікіфароўскім, Е.Р.Раманавым, П.В.Шэйнам, выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца», газ. «Наша ніва». Перапісваўся з дзеячамі бел. культуры Я.Купалам, Я.Коласам, М.Гарэцкім і інш. Аўтар навук. прац (больш за 700) па славістыцы, беларусістыцы і русістыцы. З мэтай вырашэння праблемы паходжання, фарміравання і развіцця бел. мовы, бел. народнасці збіраў фалькл.-этнагр. матэрыялы (запісы «Беларускія песні с. Беразавец Навагрудскага пав. Мінскай губ.», 1884—85; «Беларускія песні в. Навасёлкі-Затрокскія Віленскай губ. Трокскага пав.», 1889). Падрыхтаваў «Праграму для збору асаблівасцей беларускіх гаворак» (1897 і 1916), якая стала пачаткам навук. даследавання бел. дыялектаў. Вышэйшым дасягненнем еўрап. славістыкі канца 19 — пач. 20 ст., своеасаблівай энцыклапедыяй беларусазнаўства з’яўляецца 3-томная праца К. «Беларусы» (вып. 1—7, 1903—22; перавыд. вып. 1—3, 1955—56), у якой на аснове глыбокага, комплекснага параўнальна-гіст. абагульнення вял. фактычнага матэрыялу навукова абгрунтаваў нац. самабытнасць беларусаў як народа са сваёй арыгінальнай і багатай культурай, мовай, традыцыямі, вуснай нар. творчасцю. Ут. 1 «Уводзіны да вывучэння мовы і народнай славеснасці» вызначыў час фарміравання бел. народнасці, акрэсліў этн. межы бел. народа, даў этнагр. карту Беларусі пач. 20 ст., асвятліў важнейшыя этапы гісторыі бел. мовы, яе спецыфічныя асаблівасці і ўзаемасувязі з рус., укр., польск., літоўскай і інш. мовамі, зрабіў крытычны агляд помнікаў пісьменства бел. паходжання. Ут. 2 «Мова беларускага племені» (вып. 1—3, 1908—12) абгрунтаваў вучэнне пра гукавы і граматычны лад старабел. і сучаснай бел. мовы ў яе народна-дыялектнай і літ. формах. Т. 3 «Нарысы славеснасці беларускага племені» складаецца з трох выпускаў. У 1-м вып. «Народная паэзія» (1916) даследаваў гісторыю развіцця бел. фальклору, ахарактарызаваў асн. жанры і віды нар. паэзіі беларусаў, даследаваў культурны стан плямён, якія склалі аснову бел. народнасці, паказаў іх сямейныя і грамадскія ўзаемаадносіны, апісаў жыллё, ежу, заняткі, побыт, светапогляд, рэліг. вераванні, мову, міфалогію, выказаў свае меркаванні наконт узнікнення нар. паэзіі, яе асаблівасцей у старажытнасці, разгледзеў узаемасувязь бел., рус. і ўкр. фальклору. У 2-м вып. «Старая заходняруская пісьменнасць» (1921) прааналізаваў помнікі стараж.бел. л-ры 14—18 ст., найб. поўна паказаў літ.-маст. спадчыну бел. народа, раскрыў культ,гіст. перадумовы зараджэння пісьменнасці на старабел. мове, даследаваў перакладную і арыгінальную л-ру, у т. л. летапісы, статуты, гісторыка-мемуарную і царкоўна-рэлігійную прозу, вершы, творы палемічнай публіцыстыкі 2-й пал. 16—1-й пал. 17 ст.У 3-м вып. «Мастацкая літаратура на народнай мове» (1922) ацэньваў бел. л-ру 19 — пач. 20 ст., яе ўзаемасувязь з нац. адраджэннем новага перыяду. У даследаваннях развіваў прынцып культ.-гіст. школы, зрабіў значны ўклад у развіццё крыніцазнаўства, палеаграфіі, археаграфіі. Даследаваў таксама гісторыю рус. і ўкр. моў, слав. палеаграфію («Славянская кірылаўская палеаграфія», 1928, факсімільнае выд. 1979). Выдаваў стараж. помнікі гісторыі і л-ры («Лаўрэнцьеўскі летапіс», «Руская праўда»). Выступаў з артыкуламі пра айч. і замежных вучоных-славістаў, з рэцэнзіямі на працы па слав. філалогіі, фалькларыстыцы, этнаграфіі. Асабістая б-ка К. зберагаецца ў Нац. б-цы Беларусі ў Мінску (часткова страчана ў Вял.Айч. вайну), частка асабістага архіва — у Санкт-Пецярбургскім аддз. Архіва Рас.АН. На радзіме К. адкрыты Карскага Я.Ф. мемарыяльны музей.
Тв.:
О языке так называемых литовских летописей. Варшава, 1894;
Русская диалектология. Л., 1924;
Труды по белорусскому и другим славянским языкам. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛГЕБРА,
навука пра сістэмы аб’ектаў той ці інш. прыроды, у якіх устаноўлены аперацыі, па сваіх уласцівасцях падобныя на складанне і множанне лікаў (алг. аперацыі). Задачы і метады алгебры ствараліся паступова, у выніку пошукаў агульных прыёмаў рашэння аднатыпных арыфм. задач (пераважна састаўлення і рашэння ўраўненняў).
Вялікі ўплыў на развіццё алг. ідэй і сімволікі зрабіла «Арыфметыка» Дыяфанта (3 ст.). Тэрмін «алгебра» паходзіць ад назвы твора Мухамеда аль-Харэзмі «Альджэбр аль-мукабала» (9 ст.), які мае агульныя метады рашэння алгебраічных ураўненняў (АУ) 1-й і 2-й ступеняў. У канцы 15 ст. замест грувасткіх слоўных апісанняў алг. дзеянняў уматэм. творах з’яўляюцца знакі «+» і «-», потым знакі ступеняў, кораняў, дужкі. У канцы 16 ст. Ф.Віет першы выкарыстаў літарныя абазначэнні. Да сярэдзіны 17 ст. ў асн. склалася сучасная алг. сімволіка. У далейшым погляд на алгебру мяняўся. Алгебра 17—18 ст. займалася літарнымі вылічэннямі (рашэнне АУ, тоеснае пераўтварэнне формул і інш.) у адрозненне ад арыфметыкі, якая аперыруе канкрэтнымі лікамі. Да сярэдзіны 18 ст. алгебра склалася прыблізна ў аб’ёме цяперашняй т.зв. элементарнай алгебры. Алгебра 18—19 ст. з’яўляецца ў асн. алгебрай мнагачленаў. Першай гіст. задачай алгебры было рашэнне АУ з адным невядомым. У 16 ст.італьян. матэматыкамі была знойдзена формула для рашэння ўраўненняў 3-й ступені (формула Кардана), потым метад рашэння ўраўненняў 4-й ступені (метад Ферары). Амаль 3 стагоддзі вёўся пошук формулы для рашэння ўраўненняў вышэйшай ступені. У 17 ст. ўпершыню выказана А.Жырарам, а ў канцы 18 ст. К.Гаўсам даказана асн. тэарэма алгебры аб існаванні камплекснага кораня для адвольных АУ з камплекснымі каэфіцыентамі. У 1824 Н.Абель даказаў, што ўраўненне вышэй 4-й ступені ў агульным выпадку ў радыкалах невырашальнае, а ў 1830 Э.Галуа знайшоў крытэрый вырашальнасці ў радыкалах АУ. Разам з тэарэмай АУ з адным невядомым разглядаліся сістэмы АУ з многімі невядомымі, у прыватнасці сістэмы лінейных ураўненняў, у сувязі з чым узніклі паняцці матрыцы і дэтэрмінанта. З сярэдзіны 19 ст. даследаванні ў алгебры паступова пераносяцца з тэорыі АУ да вывучэння адвольных алг. аперацый. Абстрактнае паняцце алг. аперацыі ўзнікла ў сярэдзіне 19 ст. ў сувязі з даследаваннем прыроды камплексных лікаў, а таксама ў выніку з’яўлення прыкладаў алг. аперацый над элементамі зусім інш. прыроды, чым лікі, — складанне і множанне матрыц і інш.
У пачатку 20 ст. алгебра стала разглядацца як агульная тэорыя алг. аперацый на аснове аксіяматычнага метаду (сфарміравалася пад уплывам прац Ц.Гільберта, Э.Штэйніца, Э.Арціна, Э.Нётэр і інш.). Сучасная алгебра вывучае мноствы адвольнай прыроды з зададзенымі на іх алг. аперацыямі (г.зн. алгебра ці універсальныя алгебра). Доўгі час вывучаліся толькі некалькі тыпаў універсальных алгебраў — групы, кольцы, лінейныя прасторы. Пазней пачалося вывучэнне абагульненняў паняцця групы — паўгрупы, квазігрупы і лупы. Разам з асацыятыўнымі кольцамі і алгебрай пачалі вывучацца і неасацыятыўныя кольцы і алгебра. Асацыятыўна-камутатыўныя кольцы і палі з’яўляюцца асн. аб’ектам вывучэння камутатыўнай алгебры, з якой цесна звязана алгебраічная геаметрыя. Важным тыпам алгебры з’яўляюцца структуры. Лінейныя прасторы, модулі, а таксама іх лінейныя пераўтварэнні і сумежныя пытанні вывучае лінейная алгебра, часткай якой з’яўляюцца тэорыі лінейных ураўненняў і матрыц. Да лінейнай алгебры прымыкае полілінейная алгебра. Першыя працы па агульнай тэорыі адвольных універсальных алгебраў належаць Г.Біркгафу (1830-я г.). У тыя ж гады А.І.Мальцаў і А.Тарскі заклалі асновы тэорыі мадэляў — мностваў з зададзенымі на іх адносінамі. У выніку цеснага збліжэння тэорыі універсальных алгебраў з тэорыяй мадэляў узнік новы раздзел алгебры, сумежны з алгебрай і матэматычнай логікай, — тэорыя алг. сістэм, якая вывучае мноствы з зададзенымі на іх алг. аперацыямі і адносінамі (гл.Алгебра логікі). Дысцыпліны, сумежныя з алгебрай і інш. часткамі матэматыкі, вызначаюцца ўнясеннем ва універсальныя алгебры дадатковых структур, узгодненых з алг. аперацыямі і адносінамі: тапалагічная алгебра, у т. л. тапалагічныя групы і групы Лі, тэорыя ўнармаваных кольцаў, дыферэнцыяльная алгебра, тэорыі розных упарадкаваных алгебраў. Да сярэдзіны 1950-х г. сфарміравалася гамалагічная алгебра, карані якой ляжаць у алгебры і тапалогіі.
Алг. паняцці і метады выкарыстоўваюцца ў геаметрыі, тэорыі лікаў, функцыян. аналізе, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, метадах вылічэнняў і інш. Алгебра мае вял. дачыненне да фізікі (выяўленні груп у квантавай фізіцы), крышталяграфіі (дыскрэтныя групы), кібернетыкі (тэорыі аўтаматаў і кадзіравання), матэм. эканомікі (лінейныя няроўнасці) і інш.Сістэм. даследаванні па алгебры на Беларусі пачалі Дз.А.Супруненка (1945) і С.А.Чуніхін (1953). Вядуцца пераважна ў Ін-це матэматыкі АН Беларусі, БДУ, Гомельскім ун-це ў школах У.П.Платонава, А.Я.Залескага, Л.А.Шамяткова.
Літ.:
Математика, её содержание, методы и значение. Т. 1—3. М., 1956;
Бурбаки Н. Очерки по истории математики: Пер. с фр.М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́І ЭТНАГРАФІ́ЧНЫЯ Збіраюць, захоўваюць, вывучаюць, экспануюць і папулярызуюць прадметы нар. культуры і побыту, вытв. дзейнасці, твораў мастацтва, дакумент. крыніц і інш. розных народаў. М.э. — неад’емная частка гісторыка-культ. спадчыны, крыніца па вывучэнні этналогіі народа і яго традыцый. Большасць М.э. комплексныя: спалучаюць 2 і больш блізкія тэматычныя кірункі — гісторыю, археалогію, мастацтва, дойлідства (гл.Скансэн), краязнаўства, рэлігіязнаўства і інш.
Прататыпам стараж. М.з. былі спец. ўладкаваныя святыя месцы з культавым інвентаром і сакральнымі рэліквіямі. Вял.геагр. адкрыцці садзейнічалі пашырэнню этнагр. ведаў, збору і калекцыяніраванню экзатычных рэчаў з жыцця і побыту розных народаў. Пазней узніклі спец. ўстановы, якія сталі цэнтрамі па ахове, сістэматызацыі і экспанаванні этнагр. помнікаў. У 19 ст. значныя этнагр. калекцыі мелі Брытанскі музей у Лондане, музей Ашмола ў г. Оксфард (Вялікабрытанія), Лейдэнскі музей (Нідэрланды), музеі натуральнай гісторыі ў Нью-Йорку і Чыкага (ЗША). Спецыялізаваныя М.э. або этнагр. аддзелы ёсць амаль ва ўсіх краінах свету. Сярод буйнейшых М.э. — Берлінскі, Лейпцыгскі, Дрэздэнскі, Гамбургскі (Германія), Стакгольмскі, Варшаўскі, Кракаўскі (Польшча), Музей нар. мастацтва і этнаграфіі ў Будапешце. Нац. музей нар. мастацтва і звычаяў у Парыжы, краязнаўча-этнагр. музеі ў Ротэрдаме (Нідэрланды) і Антверпене (Бельгія), Нац.этнагр. музеі ў Мюнхене (Германія), Вене, Сафіі, г. Марцін (Славакія), нац. музеі ў Празе, музеі пры Кембрыджскім (Вялікабрытанія) і Гарвардскім (ЗША) ун-тах. Сярод буйных комплексных музеяў, што спалучаюць этнаграфію, антрапалогію і археалогію, — Музей чалавека ў Парыжы і Нац. музей у Атаве (Канада). Старэйшы М.э. ў Расіі — Кунсткамера, засн. Пятром I у С.-Пецярбургу ў 1719, з 1879 Музей антрапалогіі і этнаграфіі пры Рас.АН. У 1895 адкрыты Рус. музей у Пецярбургу з раздзелам этнаграфіі Расіі і сумежных краін, у 1934 на яго базе створаны Дзярж. музей этнаграфіі народаў СССР, з 1991 Расійскі этнаграфічны музей. У 1885 адкрыты Гандл.-прамысл. музей саматужных вырабаў (з 1947 Музей народнага мастацтва ў Маскве).
На Беларусі першыя этнагр. калекцыі вядомы з Радзівілаўскіх і Сапегаўскіх збораў 16—17 ст.У 2-й пал. 18 ст. ў маёнтку Сямяцічы на Гродзеншчыне Г.Сапегай-Ябланоўскай засн. Кабінет натуральнай гісторыі, дзе былі шырока прадстаўлены этнагр. экспанаты: прадметы агр. дзейнасці, прылады працы, інструменты, посуд, вырабы з кары і дрэва. У 1787—1820 Кабінет натуральнай гісторыі існаваў пры Полацкім езуіцкім калегіуме. Помнікі этнаграфіі былі шырока прадстаўлены ў «Кабінеце» М.Гаўсмана ў Мінску (вядомы з 1870-х г.), краязн. музеі А.Ельскага ў в. Замосце Пухавіцкага р-на, музеях Э.Чапскага ў в. Станькава Дзяржынскага р-на, К. і Я.Тышкевічаў уг. Лагойск Мінскай вобл., З.Глогера ў маёнтку Яжэва каля Беластока (Польшча), В.Федаровіча ў Віцебску (2-я пал. 19 — пач. 20 ст.). На базе збораў братоў Тышкевічаў адкрыты Віленскі музей старажытнасцей (1856), які меў асобны аддзел этнаграфіі. У канцы 19 — пач. 20 ст. дзейнічалі царк.-археал. музеі ў Віцебску, Магілёве, Мінску, фонды якіх складаліся і з этнагр. экспанатаў. Каштоўныя этнагр. экспанаты захоўваліся таксама ў Віцебскім і Полацкім «музеумах разных прадметаў лясной гаспадаркі» (засн. ў сярэдзіне 19 ст.), Магілёўскім музеі пры губ. стат. к-це (існаваў з 1867), музеі пры Горы-Горацкім земляробчым ін-це Магілёўскай вобл. і інш. На аснове збораў І.Луцкевіча ў 1921—45 дзейнічаў Беларускі музейу Вільні, дзе шырока былі прадстаўлены вырабы нар. майстроў. Упач. 20 ст. ў Магілёве арганізаваны гіст.-этнагр. музей пры Т-ве вывучэння бел. краю (з 1913 Т-ва вывучэння Магілёўскай губ.). Найбольшыя этнагр. калекцыі ў даваенны перыяд зберагаліся ў Бел.дзярж. музеі ў Мінску, Гродзенскім гіст.-археал. музеі, Пінскім музеі і інш. Збіральніцтва этнагр. матэрыялаў у пасляваенны перыяд звязана з аднаўленнем і пашырэннем сеткі краязн. музеяў, у рамках якіх пераважна і развіваліся этнагр. экспазіцыі. Найб. багата яны прадстаўлены ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі старажытнабеларускай культуры Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі, філіялах Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі. У 1970—80-я г. створаны дзярж. і грамадскія музеі этнагр. профілю. Найб. значныя з іх Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Заслаўскі гісторыка-культурны запаведнік, Музей беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы Мінскай вобл., Клецкі гісторыка-этнагр. музей, Веткаўскі музей народнай творчасці, Дзіўнаўскі музей мастацтва і этнаграфіі, Крошынскі музей нар. мастацтва і рамёстваў, Мотальскі музей народнай творчасці, Дудзіцкі музей матэрыяльнай культуры, Музей этнаграфіі ў Магілёве, Нараўлянскі этнагр. музей і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫНЬКО́Ў Міхась (Міхаіл Ціханавіч; 30.11.1899, в. Зазыбы Віцебскага р-на — 21.9.1975),
бел. пісьменнік, літ.-знавец, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Беларусі (1962). Акад.АН Беларусі (1953, чл.-кар. 1936). Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). Уграмадз. вайну ўдзельнічаў упартыз. руху. Настаўнічаў у Буда-Кашалёўскім і Рагачоўскім р-нах (1917—19 і 1922—25). У 1919—22 уЧырв. Арміі. З 1925 працаваў адказным сакратаром, рэдактарам бабруйскай акр.газ. «Камуніст». З 1930 уДзярж. выд-ве «Беларусь», у 1933—41 гал. рэдактар час. «Полымя рэвалюцыі». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскай філіі «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (1938—48). Рэдактар газ. «Беларуская звязда» (1939), «За Савецкую Беларусь» (1941—42). У 1943-46 і 1949—52 дырэктар Ін-та л-ры, мовы і мастацтва АН Беларусі. Друкаваўся з 1919. Асабліва моцны ўплыў зрабілі на Л. рамант. стылёва-выяўл. традыцыі рус. л-ры. У апавяданнях 1920—30-х г. (зб-кі «Апавяданні», 1927; «Гой», 1929, «Андрэй Лятун», 1930, «Саўка-агіцірнік», 1933, «На вялікай хвалі», 1934, і інш.) пераважна на аснове асабістага жыццёвага вопыту пісаў пра рэвалюцыю і грамадз. вайну, паказваў барацьбу за новы грамадскі лад («Над Бугам», «Крот», «Манчжур», «Кватармайстар Бадай», «Сінія галіфэ» і інш.), як змяняліся міжнац. адносіны («Гой»), усталёўваўся новы побыт («У мястэчку»), Паэтызаваў працу простых людзей, асэнсоўваў яе як крыніцу сапраўднай духоўнасці («Андрэй Лятун»). Шмат увагі аддаваў паказу гарадскога і местачковага жыцця, рабочага асяроддзя («Гома», «Чыгунныя песні», «Журавель мой, журавель» і інш.). Рэалістычны паказ старой бел. вёскі складае асн. змест няскончанага рамана «На чырвоных лядах» (1934). У аповесцях для дзяцей «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1935) і «Міколка-паравоз» (1936, кінафільм 1957) створана дынамічная і займальная падзейная плынь, у якой яркая і маляўнічая апавядальнасць атрымала лірыка-гумарыстычную афарбоўку. Жыццё працоўных Зах. Беларусі паказаў узб. апавяданняў «Сустрэчы» (1940). Гераізм і самаахвярная мужнасць народа ў барацьбе з фашызмам у перыяд Вял.Айч. вайны паказаны ў напоўненых драматызмам і трагедыйнасцю апавяданнях са зб. «Астап» (1944). У многіх з іх гучыць тэма знявечанага фаш. акупацыяй дзяцінства («Дзіцячы башмачок», «Недапетыя песні», «Пацалунак» і інш.). Яркія эпізоды партыз. вайны на Беларусі супраць ням.-фаш. акупантаў атрымалі эмацыянальна-ўсхваляванае адлюстраванне ў рамане «Векапомныя дні» (кн. 1—4, 1-е поўнае выд. 1958; Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1968). На матэрыяле замежных паездак напісаў кн. замалёвак, нарысаў і апавяданняў «За акіянам» (1962). Публіцыстычнае майстэрства Л. найб. выявілася ў артыкулах і сатыр. замалёўках перыяду Вял.Айч. вайны («Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў...», «Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю...» і інш.), у нарысах «Шляхамі вайны» (1945), «Пад сонцам Індыі» (1957). Уліт.-знаўчых і крытычных работах абараняў праўдзівасць, даследчы пафас л-ры, змагаўся супраць спрошчанага, вульгарызатарскага яе разумення. Пісаў пра жыццё і творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, К.Крапівы, К.Чорнага, І.Мележа, Я.Брыля, І.Шамякіна і інш.бел. пісьменнікаў, Т.Шаўчэнку, рус. і зарубежных класікаў (А.Пушкіна, М.Гогаля, М.Някрасава, Л.Талстога, Ф.Дастаеўскага, А.Чэхава, М.Горкага, Р.Тагора), дзеячаў сусв. культуры (Я.Каменскага і інш.). На бел. мову перакладаў творы М.Горкага і М.Ціханава. Помнікі Л. ў в. Крынкі Лёзненскага р-на і на магіле ў Мінску (на Усходніх могілках); музеі ў Крынкаўскай і Бронніцкай (Буда-Кашалёўскі р-н) школах.
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—4. Мн., 1967—68;
Зб.тв.Т. 1—8. Мн., 1981—85;
Летапіс эпохі. Мн., 1968;
Літаратура і жыццё. Мн., 1978;
Публіцыстыка. Мн., 1980;
Насустрач жыццю: Апавяданні. Мн., 1988;
Міколка-паравоз: Аповесці і апавяданні. Мн., 1989.
Літ.:
Бугаёў Дз. Шчодрае сэрца пісьменніка. Мн., 1963;
Яго ж. Чалавечнасць. Мн., 1985;
Куляшоў Ф.І. Міхась Лынькоў. Мн., 1979;
Яго ж. Міхась Лынькоў: Семінарый. Мн., 1963;
Дзюбайла П.К. Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне. Мн., 1964;
Пашкевіч Н.Е. На шырокіх шляхах жыцця. Мн., 1965;
Святло яго душы. Мн., 1979;
Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця. 2 выд.Мн., 1990;
Гілевіч Н. Удзячнасць і абавязак. Мн., 1982;
Бачыла А. Крыло неспакою. Мн., 1985;
Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 40-я — першая палавіна 60-х гг.Мн., 1985;
Кенька М. Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАУ́РУ (науруанскае Naoero, англ. Nauru), Рэспубліка Науру (Republic of Nauru),
дзяржава ў паўд.-зах.ч. Ціхага ак., на невялікім ізаляваным в-ве Науру, за 42 км на Пд ад экватара. Пл. 21 км². Нас. 10,6 тыс.чал. (1999). Афіц. сталіцы не мае, рэзідэнцыя ўрада — у акрузе Мененг, урадавыя будынкі і парламент — у акрузе Ярэн. Афіц. мова — науру, шырока ўжываецца англійская. Краіна падзяляецца на 14 акруг. Нац. свята — Дзень незалежнасці (31 студз.).
Дзяржаўны лад. Н. — рэспубліка ў складзе Садружнасці на чале з Вялікабрытаніяй (без права ўдзелу ў канферэнцыях краін Садружнасці на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў). Дзейнічае канстытуцыя 1968. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, якога выбірае парламент тэрмінам на 3 гады. Заканад. ўлада належыць парламенту (18 дэпутатаў, якія выбіраюцца насельніцтвам на 3 гады).
Прырода. Н. — каралавы востраў, абкружаны вузкім бар’ерным рыфам на адлегласці 150—300 м ад берага. Паверхня — плато з фасфатызаваных вапнякоў выш. да 65 м, вакол якога цягнуцца берагавыя тэрасы шыр. 100—300 м. Клімат экватарыяльны мусонны. Сярэдняя т-ра паветра ўвесь год каля 28 °C. Ападкаў за год каля 2500 мм, вільготны перыяд прыпадае на ліст.—люты. Рэк і ручаёў няма, пітную ваду завозяць. На ПдЗ вострава саланаватае воз. Буада. Расліннасць — цвердалістыя лясы, пераважна з калафіліуму, рэдкалессі і хмызнякі. Шмат марскіх птушак. Мора багатае рыбай, малюскамі, ракападобнымі.
Насельніцтва. Карэнныя жыхары — науру (мяшанага, пераважна мікранезійскага паходжання) складаюць 58% насельніцтва. Ёсць выхадцы з інш. астравоў Акіяніі (26%), кітайцы і еўрапейцы (па 8%). Сярод вернікаў пераважаюць пратэстанты (60%), ёсць католікі і інш. Сярэднегадавы прырост насельніцтва нулявы. Сярэдняя шчыльн. 505 чал. на 1 км². Усё насельніцтва лічыцца гарадскім, жыве ў пасёлках па ўзбярэжжы, занята ў прам-сці і абслуговых галінах.
Гісторыя. Першым з еўрапейцаў на востраве высадзіўся ў 1798 англ. мараплавец Дж.Ферн. З 1830-х г. пачалася каланізацыя краіны. У 1888 востраў анексіравала Германія і далучыла да свайго пратэктарату Маршалавы а-вы. У 1898 тут выяўлены вял. запасы фасфатаў, з 1906 іх распрацоўвала Брыт. ціхаакіянская фасфатная кампанія. У 1914 востраў акупіравалі войскі Аўстраліі, якая ў 1919 атрымала ад Лігі Нацый мандат на кіраванне ім (разам з Вялікабрытаніяй і Новай Зеландыяй). У 1942—45 акупіраваны яп. войскамі. З 1947 падапечная тэр.ААН, зноў пад сумесным кіраваннем Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Новай Зеландыі. На мяжы 1940—50-х г.у краіне ўзмацніўся нац.-вызв. рух. У 1951 на аснове створанага яшчэ ў 1927 Савета правадыроў засн. Науруанскі савет мясц. самакіравання, у 1966 — Заканад. і Выканаўчы саветы.
31.1.1968 абвешчана незалежнасць Н. Паводле канстытуцыі 1968 першым прэзідэнтам выбраны Х. дэ Робарт. У 1970 усе правы на здабычу і продаж фасфатаў перайшлі да «Науруанскай фасфатнай кампаніі». З чэрв. 1998 прэзідэнт краіны — Б.Давіёга. Дзейнічаюць партыя Н., Дэмакр. партыя Н., прафс. аб’яднанне Науруанская рабочая арг-цыя.
Гаспадарка. Н. ўваходзіць у лік краін з параўнальна высокім сярэднім узроўнем даходаў насельніцтва (каля 10 тыс.дол. на чалавека, 1993). Аснова эканомікі — здабыча і экспарт фасфатаў (адны з лепшых у свеце, вядзе нац. «Науруанская фасфатная кампанія»), якія паступова зніжаліся з 2 млн.т (у 1970—80) да 285 тыс.т (у 1990-х г.). Ажыццяўляюцца пачатковая перапрацоўка фасфатаў, выпуск фасфатнай мукі. У 2000 запасы фасфатаў будуць вычарпаны. Іх здабыча прывяла да таго, што каля палавіны тэрыторыі вострава ператворана ў кар’ер. Для рэкультывацыі зямель створаны спец. фонд. Для кампенсацыі страты асн. крыніцы даходаў урад краіны ўкладвае буйныя сродкі ў нерухомасць за мяжой і спец. фонды акумуляцыі. Аб’ём науруанскіх інвестыцый за мяжой 1,2 млрд. долараў. З 1974 Н. мае статус афшорнай зоны (падатковыя льготы; зарэгістравана каля 250 замежных банкаў). Ёсць невял. прадпрыемствы харч. прам-сці, саматужныя промыслы. Вытв-сць электраэнергіі 32 млн.кВт∙гадз (1997). Сельская гаспадарка мае дапаможны характар. Вырошчваюць какосавыя арэхі (2 тыс.т штогод), агародніну, садавіну. Рыбалоўства развіта слаба, рыбу завозяць пераважна з Аўстраліі. Транспарт уасн. марскі і паветраны. Порт Науру. Аэрапорт. Ёсць аўтадарога (даўж. 19 км) уздоўж узбярэжжа і вузкакалейная чыгунка (3,9 км), якая звязвае месца распрацоўкі фасфатаў з узбярэжжам. Штогод экспарт складае каля 25—30 млн.дол., імпарт — каля 20 млн. долараў. Н. экспартуе фасфаты, імпартуе харч. і спажывецкія тавары, машыны і абсталяванне, паліва, буд. матэрыялы. Асн.гандл. партнёры: Аўстралія, Японія, Новая Зеландыя, Філіпіны. Замежны турызм. У якасці грашовай адзінкі выкарыстоўваецца аўстрал. долар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА НАСЕЛЬНІЦТВА
Сацыяльная абарона як састаўная частка сац. палітыкі Рэспублікі Беларусь накіравана на развіццё сац. сферы грамадства, задавальненне інтарэсаў і патрэбнасцей розных груп насельніцтва, паляпшэнне ўмоў жыцця і працы, забеспячэнне належнага ўзроўню аховы здароўя, адукацыі і выхавання людзей, скарачэнне беднасці і сац. няроўнасці, развіццё чалавечага патэнцыялу. Яна прадугледжвае комплекс мер па матэрыяльнай падтрымцы самых слабых і малазабяспечаных груп насельніцтва, сац. абароне інвалідаў, ветэранаў, пажылых людзей, беспрацоўных, сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, пенсіённым забеспячэнні, сац. абслугоўванні грамадзян, сац. страхаванні, удасканаленні прац. адносін.
Асн. нарматыўнымі актамі, якія рэгулююць адносіны ў сферы сац. абароны насельніцтва, з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, законы «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь» (1991, урэд. ад 14.7.2000), «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (1991), «Аб ветэранах» (1992, урэд. ад 12.7.2001), «Аб пенсіённым забеспячэнні» (1992, са зменамі ў 1998), «Аб папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў» (1994), «Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» (1992, урэд. ад 19.3.2002), «Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання» (1995), «Аб сацыяльным абслугоўванні» (2000) і інш. Пытаннямі рэалізацыі дзярж. палітыкі ў галіне сац. абароны, павышэння эфектыўнасці прафес.сац. работы з рознымі катэгорыямі насельніцтва, забеспячэння сац. гарантый грамадзян непасрэдна займаюцца Мін-ва працы і сац. абароны Рэспублікі Беларусь, інш.рэсп. органы дзярж. кіравання, мясц. распарадчыя і выканаўчыя органы ўлады.
З гісторыі сацыяльнай дапамогі на Беларусі. Розныя формы дапамогі і ўзаемадапамогі існавалі ўжо ў насельніцтва, што жыло на тэр. Беларусі да 10 ст. З пашырэннем хрысціянства з’явіліся структураваныя дзяржавай і грамадствам ін-ты дапамогі і падтрымкі — бальніцы, шпіталі, вучэльні, а таксама царк.-манастырская і царк.-прыходская сістэма абароны, якая ахоплівала ўсіх, хто меў патрэбу ў дапамозе. У ліку першых на Беларусі прытулкаў для дзяцей былі манастырскія вучылішчы, створаныя Ефрасінняй Полацкай; у манастырах знаходзілі прытулак і заспакаенне ўдовы, сіроты, нядужыя і ўбогія. З 14 ст. развіццё сац. дапамогі адбывалася ў рамках дзярж.-муніцыпальнага і абшчыннага апекавання. Статуты ВКЛ і інш. нарматыўна-прававыя акты 16—18 ст. змяшчалі шэраг патрабаванняў і норм па прадухіленні беднасці, абароне правоў сацыяльна слабых і маргінальных слаёў насельніцтва. З пач. 19 ст. на тэр. пражывання этнічных беларусаў дзейнічаў Статут грамадскага апекавання Рас. імперыі. Складвалася пэўная структура «закрытых» устаноў дапамогі, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Прыказаў грамадскага апекавання (бальніцы, дамы апекі, багадзельні, інвалідныя дамы, дамы для невылечных хворых, выхаваўчыя дамы, сіроцкія і дзіцячыя прытулкі). З 1860—70-х г. на асновеайч. і замежнага вопыту намецілася тэндэнцыя пераходу ад дзярж. апекавання да дэцэнтралізаванага грамадскага апекавання, індывідуалізацыі дапамогі насельніцтву. У 1903 на Беларусі было 110 дабрачынных устаноў для апекі і выхавання дзяцей, іх лячэння, агульнага і спец. бясплатнага навучання, дзейнічала 29 сіроцкіх дамоў і дзіцячых прытулкаў.
З 1917 на тэр. Беларусі ўсталёўвалася сав. мадэль сац. забеспячэння і сац. страхавання насельніцтва на аснове фінансавання з дзярж. бюджэту і цэнтралізаванай сістэмы размеркавання фондаў. У 1920 уБССР створаны нар. камісарыят сац. забеспячэння. У 1921 дапамогу ад дзяржавы атрымлівалі больш за 276 тыс.чал. (каля 10% насельніцтва тагачаснай БССР). Паступова складвалася гарантаваная сістэма сац. забеспячэння, якая ўключала матэрыяльнае забеспячэнне грамадзян у старасці, у выпадку страты працаздольнасці і інш.У пасляваенны час дзяржава ўзяла на поўнае ўтрыманне інвалідаў Вял.Айч. вайны, якія страцілі родных і блізкіх і мелі патрэбу ў пастаянным доглядзе. У 1945 на Беларусі працавалі 22 дамы-інтэрнаты для інвалідаў гэтай катэгорыі і для састарэлых. У 1956 паводле Закона аб дзярж. пенсіях расшырана кола асоб, якія мелі права на пенсію, памер пенсій рабочым і служачым па старасці павялічаны больш як у 2 разы, па інваліднасці — у 1,7 раза. З 1965 сталі назначацца пенсіі калгаснікам па старасці, інваліднасці, у выпадку страты карміцеля, а таксама дапамогі жанчынам-калгасніцам па цяжарнасці і родах. У 1960—80-я г павялічваліся мінімальныя памеры пенсій розным катэгорыям інвалідаў, рабочым і служачым, членам калгасаў. Развіваліся такія формы сац. падтрымкі, як дапамога мнагадзетным і адзінокім маці, утрыманне на сродкі дзяржавы адзінокіх і састарэлых грамадзян, якія страцілі працаздольнасць. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі з 1991 пачала фарміравацца сучасная бел. сістэма сац. абароны насельніцтва, сталі адраджацца традыцыйная бел. духоўнасць і практыка міласэрнасці, дабрачыннасці і канфесіянальнага сац. служэння.
Сістэмай пенсіённага забеспячэння ахоплены кожны непрацаздольны, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, незалежна ад грамадзянства, дзейнасці ў мінулым і інш. абставін; тым, хто не можа працаваць, але не мае права на прац. пенсію, назначаецца пенсія сацыяльная. Адзіная крыніца фінансавання прац. пенсій — бягучыя страхавыя ўзносы наймальнікаў (для большасці — 35% фонду аплаты працы) і работнікаў (1% індывід. зарплаты). Гэтыя сродкі акумулююцца ў пазабюджэтным Фондзе сац. абароны насельніцтва Мін-ва працы і сац. абароны. На пенсіі затрачваецца каля 80% сабраных узносаў, астатняя іх частка ідзе на выплаты, звязаныя з інш. страхавымі выпадкамі (аздараўленне насельніцтва, аплата часовай непрацаздольнасці, дапамога сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей да 3-гадовага ўзросту). Пенсіённае забеспячэнне ваеннаслужачых і прыроўненых да іх асоб, дзярж. служачых, а таксама пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і людзей, якія атрымліваюць сац. пенсіі, ажыццяўляецца за кошт дзярж. бюджэту (поўнасцю або часткова).
Агульная колькасць пенсіянераў (з улікам пенсіянераў сістэмы мін-ваў абароны, унутр. спраў, па надзвычайных сітуацыях і К-та дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь) на працягу 1990—2003 павялічылася з 2375 тыс. да 2599 тыс.чал. За гэты час найб. павялічылася колькасць пенсіянераў, якія атрымліваюць пенсіі па ўзросце (з 1725 тыс. да 1912 тыс.чал.), што звязана з дэмаграфічнымі тэндэнцыямі т.зв. старэння насельніцтва. Колькасць пенсіянераў, якія атрымліваюць пенсіі за выслугу гадоў, павялічылася з 3 тыс. да 17 тыс.чал. На 14,5% скарацілася колькасць пенсіянераў, якія атрымліваюць пенсіі з выпадку страты карміцеля (з 187 тыс. да 160 тыс.чал.). У 1,4 раза вырасла колькасць атрымальнікаў сац. пенсіі і ў 2003 дасягнула 52 тыс.чал. (гл.табл. 1). Прагназуецца, што да 2020 на Беларусі асоб пенсіённага ўзросту (60/55 гадоў) будзе амаль 28%, а з улікам усіх, хто будзе атрымліваць дапамогу па інваліднасці і інш. віды выплат ва ўзросце ніжэй за пенсіённы, іх колькасць перавысіць 32% агульнай колькасці насельніцтва. У 2003 сярэдні памер назначаных пенсій склаў 114 тыс.руб. за месяц, або 38% сярэдняй налічанай заработнай платы і 69% велічыні мінімальнага спажывецкага бюджэту (у 1992 было адпаведна 20% і 78%). Сярэдні памер пенсій па ўзросце ў 2003 складаў 119 тыс.руб., па інваліднасці — 109 тыс., у выніку страты карміцеля — 77 тыс., за выслугу гадоў — 150 тыс., сац. пенсій — 52 тыс.руб. Мінімальная пенсія па ўзросце склала 82 тыс.руб. (гл.табл. 2).
У 2003 на пенсіі затрачана 9,6% ВУП (у 1994—5,8%), што абумоўлена павышэннем узроўню забеспячэння і павелічэннем колькасці пенсіянераў. Сістэматычна праводзіцца індэксацыя пенсій, заснаваная на росце сярэдняй заработнай платы і змяненні велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму. За 2003 каэфіцыент замяшчэння мінулага заработку (пенсіі па ўзросце) дасягнуў 43,6%; у адносінах да пражытачнага мінімуму пенсіянера гэтая дапамога перавысіла 125%. У сувязі з рэструктурызацыяй прадпрыемстваў колькасць занятых у эканоміцы (плацельшчыкаў узносаў) прыкметна зніжаецца, а доля атрымальнікаў пенсій павялічваецца. З 1990 колькасць пенсіянераў павялічылася на 10,9%, а колькасць работнікаў скарацілася на 13,9%. У выніку колькасць атрымальнікаў пенсій, якія прыпадаюць на кожныя 100 работнікаў, павялічылася з 46 да 60 чал., або на 28%. Узмацненне дэфармацыі ўзроставай структуры грамадства і скарачэнне прац. патэнцыялу павялічвае нагрузку на эканамічна актыўнае насельніцтва. Для падтрымання пенсій на дасягнутым узроўні і своечасовай іх выплаты вядзецца карэкціроўка ўмоў і норм назначэння пенсій, змяненне фактычнага ўзросту выхаду на яе па старасці, правіл выплаты працуючым пенсіянерам, умоў назначэння і крыніц фінансавання датэрміновых пенсій і інш. Ажыццяўляецца паступовы пераход да налічэння пенсій, зыходзячы з аб’ёму выплачаных страхавых узносаў, а ў перспектыве плануецца задзейнічаць накапляльныя механізмы фарміравання сродкаў на гэтыя мэты. Па індывіднакапляльнаму прынцыпу з розных крыніц будзе ажыццяўляцца фінансаванне дадатковага, абавязковага і добраахвотнага прафес. пенсіённага страхавання.
Сацыяльная абарона сем’яў з дзецьмі. Сямейная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь разглядаецца як састаўная частка сац. палітыкі дзяржавы і накіравана на забеспячэнне неабходных умоў для рэалізацыі сям’ёй яе эканам., узнаўленчай, выхаваўчай і культ.-псіхал. функцый, рэалізацыю права дзяцей і моладзі на паўнацэннае фіз., інтэлектуальнае, маральнае і сац. развіццё. На Беларусі пражывае 2920 тыс. нуклеарных сем’яў, з іх 1580 тыс., або 54% ад агульнай колькасці, складаюць сем’і, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Каля 60% такіх сем’яў маюць адно дзіця, 35% — двое і 6% — трое і больш дзяцей. Каля 33% насельніцтва краіны маюць сярэднедушавы даход ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, што абумоўлівае нізкі ўзровень даходаў у мнагадзетных і няпоўных сем’ях. Практычна кожная другая сям’я распадаецца, павялічваецца колькасць няпоўных сем’яў, пазашлюбнай нараджальнасці, бацькоў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Востра стаіць праблема дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, павялічваецца колькасць дзяцей-інвалідаў.
Асн. формамі дзярж. падтрымкі сем’яў, якія маюць дзяцей, з’яўляюцца: грашовыя выплаты сям’і на дзяцей у сувязі з іх нараджэннем, выхаваннем і ўтрыманнем (дапамогі і пенсіі); прац., падатковыя, крэдытныя і інш. льготы; матэрыяльная дапамога ў грашовай і рэчавай формах; сац. абслугоўванне сям’і. Такую дапамогу атрымліваюць больш за 700 тыс. дзяцей, або 37% ад іх агульнай колькасці. У 2003 на гэтыя мэты зрасходавана 334 млрд.руб. Дапамога на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, а таксама сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда і дзіця, інфіцыраванае вірусам СНІД, ва ўзросце да 18 гадоў, назначаецца незалежна ад сукупнага даходу. Сем’ям з дзецьмі прадугледжаны льготы па падаткаабкладанні, аплачваюцца харчаванне ў дашкольных установах і падручнікі. Малазабяспечаныя сем’і атрымліваюць бясплатнае харчаванне да першых двух гадоў жыцця дзіцяці; мнагадзетныя вызваляюцца ад выплаты зямельнага падатку. Калі расходы на жыллё і камунальныя паслугі перавышаюць 25% сярэднямесячнага сукупнага даходу сям’і, то ёй даюцца безнаяўныя жыллёвыя субсідыі.
На Беларусі дзейнічае сістэма адраснай сац. дапамогі, якую атрымліваюць найб. неабароненыя сем’і і грамадзяне, мнагадзетныя і няпоўныя сем’і, а таксама тыя, што выхоўваюць непаўналетніх у выпадку, калі сукупны сярэднедушавы даход сям’і за 3 мес, што папярэднічалі звароту па дапамогу, не перавышае 60% дзеючага бюджэту пражытачнага мінімуму на душу насельніцтва. Розныя сац. паслугі сям’і аказваюць 153 цэнтры сац. абслугоўвання насельніцтва, 24 сац.-пед. цэнтры, 74 прытулкі для непаўналетніх і 97 цэнтраў навучання і рэабілітацыі. Значныя паслугі, матэрыяльную дапамогу мнагадзетным і няпоўным сем’ям аказваюць мясц. выканаўчыя і распарадчыя органы са сродкаў мясц. бюджэтаў. Развіццю сістэмна-комплекснага падыходу да вырашэння праблем дзяцінства і сям’і садзейнічае рэалізацыя прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі» на 2001—05 з падпраграмамі «Дзеці Чарнобыля», «Дзеці-сіроты», «Дзеці-інваліды», «Дзіцячае харчаванне», «Удасканаленне сацыяльнай абароны сям’і і дзяцей».
Сацыяльная абарона ветэранаў, інвалідаў і пажылых людзей. На Беларусі пражывае амаль 95 тыс. ветэранаў Вял.Айч. вайны, 25 тыс. ветэранаў баявых дзеянняў на тэр.інш. краін, 480 тыс. інвалідаў, каля 900 чал. дажылі да 100 гадоў. Дзейнічае Рэсп. міжведамасны савет па праблемах інвалідаў. У краіне створана сістэма мед. рэабілітацыйнай службы, якая ўключае 284 аддзяленні (62 стацыянарныя і 222 амбулаторныя), 15 санаторных і 16 цэнтраў мед. рэабілітацыі (усяго больш чым на 2,5 тыс. ложкаў). У 2003 на базе 97 цэнтраў навучання і рэабілітацыі прайшлі падрыхтоўку каля 1000 дзяцей з парушэннямі развіцця. У Мінску, Гродне і Магілёве дзейнічаюць цэнтры сац. работ, у якіх інваліды працуюць і атрымліваюць спецыяльнасць. З мэтай рэалізацыі творчых і вытворчых здольнасцей інвалідаў і з улікам індывід. праграм рэабілітацыі ім забяспечваецца права працаваць у наймальнікаў са звычайнымі ўмовамі працы, у спецыялізаваных арганізацыях, у цэхах і на ўчастках, якія выкарыстоўваюць працу інвалідаў, а таксама займацца прадпрымальніцкай і інш.прац. дзейнасцю, не забароненай законам. Зацверджаны Дзярж. рэестр тэхн. сродкаў сац. рэабілітацыі, якія выдаюцца інвалідам бясплатна або на льготных умовах. Пратэзна-артапедычнымі вырабамі і інш.тэхн. сродкамі сац. рэабілітацыі карыстаюцца амаль 90 тыс.бел. грамадзян. Вырашаецца праблема стварэння безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў, іх доступу да аб’ектаў сац. інфраструктуры, грамадскага транспарту, месцаў працы, адпачынку і вольнага часу, павышэння сац. статусу інвалідаў праз прац. дзейнасць.
Са сродкаў рэсп. і мясц. бюджэтаў, прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў фінансуецца Рэсп. комплексная праграма па праблемах пажылых людзей. У краіне функцыянуюць 72 інтэрнатныя ўстановы на 17 240 тыс. месцаў, у т. л. 25 дамоў-інтэрнатаў для састарэлых інвалідаў на 5079 месцаў, 4 санаторыі сац. сістэмы. Пабудаваны 13 спецыялізаваных жылых дамоў для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў з комплексам службаў сац.-быт. прызначэння на 1800 кватэр. У сельскай мясцовасці працуе 509 дамоў сац. паслуг, 17 невялікіх дамоў-інтэрнатаў, якія фінансуюць аграпрадпрыемствы ці мясц. выканаўчыя органы. У рамках прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі» здадзены ў эксплуатацыю Багушэўскі, Гарадзішчанскі і Чэрвеньскі дамы-інтэрнаты. З лістапада 2000 уРэсп. цэнтры для дзяцей-інвалідаў прайшлі рэабілітацыю 35 тыс.чал.У большасці раёнаў рэспублікі створаны фонды дапамогі малазабяспечаным грамадзянам, якія фарміруюцца за кошт адлічэнняў гар.мясц. бюджэту і пазабюджэтных сродкаў, добраахвотных узносаў прац. калектываў, грамадскіх арг-цый і асобных грамадзян. Традыцыйным стала штогадовае правядзенне 1 кастрычніка Дня пажылых людзей.
Сацыяльнае абслугоўванне грамадзян ажыццяўляецца на асноведзярж.сац. стандартаў па абслугоўванні насельніцтва. У сістэме Мін-ва працы і сац. абароны дзейнічае нарматыў: адзін цэнтр сац. абслугоўвання на адм. раён. Ва ўсіх 156 раёнах краіны працуюць аддзяленні сац. дапамогі дома, якія абслугоўваюць больш за 62 тыс. грамадзян; 70% апекаваных жыве ў сельскай мясцовасці. У рэспубліцы больш за 560 тыс. грамадзян з’яўляюцца адзінокімі або жывуць асобна ад дзяцей і сваякоў.
Больш за 12,5 тыс.сац. работнікаў апякуюць адзінокіх інвалідаў. Такое сац. абслугоўванне абыходзіцца дзяржаве ў 10 разоў танней, чым у стацыянарнай сац. установе. У цэлым па краіне з кожных 10 тыс. пенсіянераў надомным абслугоўваннем карыстаюцца 283,7 чал.Найб. развіццё такая форма атрымала ў Мінскай (469 чал.) і Магілёўскай (334 чал.) абласцях. Для цяжкахворых або знявечаных пры бальніцах ствараюцца палаты (ложкі) сястрынскага догляду (усяго 2304 ложкі, у т. л. ў Віцебскай вобл. 515, Мінскай — 431). У сельскай мясцовасці і аддаленых населеных пунктах працуюць 286 дамоў сац. паслуг, ствараюцца гаспразліковыя брыгады, якія аказваюць насельніцтву быт. паслугі. У Мінскай вобл. такіх дамоў 123, у Віцебскай — 95. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях функцыянуюць дамы-інтэрнаты для ветэранаў працы на 10—20 месцаў. Праводзяцца шэфская дапамога, дабрачынныя марафоны па зборы сродкаў для падтрымкі малазабяспечаных сем’яў, адкрываюцца спец. рахункі, магазіны сац. падтрымкі, аказваецца гуманіт. дапамога. У рэспубліцы дзейнічае 19 сац. сталовых, 79 салонаў «Міласэрнасць», 80 цэнтраў медыка-сац. дапамогі, у структуры цэнтраў сац. абслугоўвання ёсць аддзяленні першаснага прыёму інфармацыі, аналізу, прагназіравання, рэабілітацыі, тэрміновай сац.-быт. і псіхал. дапамогі. У Мінску адкрыты дом начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства. Аказваецца сац. дапамога мігрантам (бежанцы з былых рэспублік СССР, перасяленцы з Чарнобыльскай зоны), накіраваная на стварэнне ўмоў для ўладкавання і сац. адаптацыі.
Сац. дапамогу сям’і і дзецям аказваюць Бел. камітэт «SOS — Дзіцячая вёска», Бел. дзіцячы фонд, фонд «Дзецям Чарнобыля», Фонд сац. падтрымкі дзяцей і падлеткаў «Мы — дзецям», Фонд дапамогі дзецям-сіротам «Надзея» і інш. Дабрачыннай дзейнасцю займаюцца 16 правасл. брацтваў і 54 сястрынствы, каталіцкае т-ва «Карытас» (яго аддзяленні ёсць у Мінску, Гродне, Барысаве і Полацку), 8 місій Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў, аб’яднанні мусульманскай канфесіі. У 2000 у Мінску адкрыты Дом міласэрнасці, дзе праводзіцца рэабілітацыя інвалідаў і дзяцей-сірот, аказваецца мед. дапамога састарэлым.
Удасканаленне працоўных адносін. Дзяржава арганізуе ахову працы, ажыццяўляе дзярж. нагляд і кантроль за захаваннем заканадаўства аб ахове працы і прадугледжанай ім адказнасці за парушэнне яе норм і правіл, арганізуе абучэнне і інструктаванне работнікаў па ахове працы. Устаноўлены пэўныя гарантыі і кампенсацыі за работу са шкоднымі або небяспечнымі ўмовамі працы, прымаюцца меры па зніжэнні захворванняў, траўматызму на вытворчасці, сац. абароненасці работнікаў.
На канец 2003 у органах дзярж. службы занятасці на ўліку было 136,1 тыс.чал., якія не мелі работы, у т. л. 90 тыс. жанчын (66,1%) і 23,2 тыс. асоб, што пражываюць у сельскай мясцовасці. Узровень зарэгістраваных беспрацоўных склаў 3,1% эканамічна актыўнага насельніцтва (у 1996 была 4%). Патрэбнасць у работніках, заяўленая арганізацыямі ў органы дзярж. службы занятасці, склала 31,7 тыс.чал.Дзярж. палітыка ў гэтай сферы накіравана на недапушчэнне масавага беспрацоўя, і яе цяжкай формы — застойнага і працяглага беспрацоўя, а таксама на сац. падтрымку найб. бедных беспрацоўных грамадзян. Гэтая работа вядзецца на аснове штогадовых дзярж. і рэгіянальных праграм занятасці насельніцтва. Для страхавання ад беспрацоўя і фінансавання мерапрыемстваў такіх праграм існуе Дзярж. фонд садзейнічання занятасці, які фарміруецца за кошт абавязковых адлічэнняў усімі арганізацыямі, незалежна ад форм уласнасці і гаспадарання, у памеры 0,5—1% фонду аплаты працы. Органы дзярж. службы занятасці аказваюць дапамогу беспрацоўным у працаўладкаванні, ствараюць новыя рабочыя месцы, арганізуюць прафес. падрыхтоўку і перападрыхтоўку па запатрабаваных прафесіях, аказваюць фін. падтрымку ў прадпрымальніцкай дзейнасці, развіваюць сістэму прафес. арыентацыі моладзі, незанятага насельніцтва, аказваюць матэрыяльную дапамогу. У 2003 у адпаведнасці з дзярж. праграмай пры садзейнічанні цэнтраў занятасці насельніцтва на пастаянную работу працаўладкавана 208,2 тыс. беспрацоўных. Сярэдні памер дапамогі беспрацоўным склаў каля 8% сярэдняй заработнай платы. Прафес. падрыхтоўку і перападрыхтоўкі прайшлі 27,7 тыс. беспрацоўных. Праводзіцца сац. работа ў сем’ях беспрацоўных па іх сац.-псіхал. рэабілітацыі і гуманізацыі сац. акружэння.
Літ.:
Социальная политика Республики Беларусь в условиях реформирования экономики: Сб. науч. тр.Мн., 1998;
Григорьев А.Д. Социальная работа на Беларуси: история, опыт, проблемы. Мн., 2000;
Яго ж. История отечественной социальной работы (X — начало XX в.). Мн., 2004;
Морова А.П. Социальная политика в сфере трудовых отношений. Мн., 2000;
Проблемы развития национальной экономики Беларуси (теоретические и практические аспекты). Мн., 2002;
Социальная работа с семьей: мир взрослых и детей. Мн., 2002;
Ванкевич Е.В., Морова А.П., Новикова И.В. Управление региональным рынком труда при переходе к рыночной модели социальной политики в Беларуси. Витебск, 2004.
А.П.Морава.
Табліца 1 Колькасць пенсіянераў і сярэдні памер назначаных ім месячных пенсій па відах пенсіённага забеспячэння (на канец года)
1990
1995
2000
2002
2003
Колькасць пенсіянераў, тыс.чал.
2375
2659
2622
2615
2599
у тым ліку атрымліваюць пенсіі: па ўзросце
1725
2001
1953
1922
1912
па інваліднасці
277
318
322
321
312
у выпадку страты карміцеля
187
138
157
165
160
за выслугу гадоў
3
6
11
16
17
сацыяльныя
37
53
50
52
52
Сярэдні памер назначаных месячных пенсій, тыс.руб.
1071
387
362
90
114
у тым ліку: па ўзросце
110
407
38
94
119
па інваліднасці
94
368
34
85
109
у выпадку страты карміцеля
63
217
24
60
77
за выслугу гадоў
111
491
49
115
150
сацыяльныя
62
127
17
39
52
1У рублях.
2 З улікам дэнамінацыі (памяншэнне ў 1000 разоў).
Табліца 2 Асноўныя паказчыкі пенсіённага забеспячэння (на канец года)
1992
1995
2000
2002
2003
Колькасць пенсіянераў, тыс. чалавек
2551
2659
2622
2615
2599
Колькасць занятых у эканоміцы, якія прыпадаюць на 1 пенсіянера
1,95
1,66
1,69
1,68
1,66
Мінімальная пенсія па ўзросце, тыс.руб.
2
249
271
63
82
Сярэдні памер назначанай пенсіі, тыс.руб.
3
387
361
90
114
Мінімальны спажывецкі бюджэт пенсіянера, тыс.руб.
3
762
541
128
165
Суадносіны сярэдняга памеру назначанай месячнай пенсіі, у % да:
велічыні мінімальнага спажывецкага бюджэту пенсіянера
78
51
67
70
69
сярэдняга памеру налічанай заработнай платы
20
38
42
41
38
Рэальны памер назначанай месячнай пенсіі, у % да адпаведнага перыяду папярэдняга года
37,9
130,3
143,2
102,3
101,4
1 З улікам дэнамінацыі (памяншэнне ў 1000 разоў).
Івянецкі дзіцячы дом-інтэрнат.Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы.Рэспубліканскі санаторый «Бярэзіна».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ШЫЎКА,
від дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, у якім узор ці выява выконваюцца ўручную (іголкай, часам кручком) або машынным спосабам на тканінах, скуры, лямцы і інш. матэрыялах ільнянымі, баваўнянымі, ваўнянымі, шаўковымі ніткамі, а таксама воласам, бісерам, жэмчугам, каштоўнымі камянямі, бліскаўкамі і інш. Для накладной вышыўкі (аплікацыі) выкарыстоўваюцца кавалкі тканіны, тасьма, шнур, скура, аўчына і інш. Вышыўка ўзнікла ў глыбокай старажытнасці, у розныя эпохі займала пэўнае месца ў дэкар. мастацтве (у Францыі папярэднічала габеленам, у Італіі — карункам). Шырока выкарыстоўвалася ў рытуальным адзенні народаў Усходу, культавым і княжацкім адзенні славянскіх народаў. Сусв. вядомасць набылі мсцёрская белая гладзь, красцецкая вышыўка, таржоцкія залаташвейныя вырабы, узбекскія і таджыкскія «сузані» і інш.
На Беларусі найб.стараж. ўзоры вышыўкі вядомы на рэштках скуранога абутку 10—13 ст., знойдзенага пры раскопках гарадзішчаў Полацка, Мінска, Брэста, Ваўкавыска і інш.У 14—18 ст. вышыўка ўжывалася для аздаблення культавага ўбрання, адзення вышэйшага саслоўя і шляхты. Каляровым шоўкам, залатымі і сярэбранымі ніткамі аздаблялі тонкія льняныя тканіны, з якіх выраблялі адзенне, харугвы, плашчаніцы, абразы і інш.Стараж.бел. сюжэтная вышыўка (шытво) звязана з візант.-рас. і зах.-еўрап. іканапіснай традыцыямі. Арнаментальныя кампазіцыі пераплятаюцца з узорамі традыц. ўзорыстага ткацтва 18—19 ст. (мануфактуры па вырабе слуцкіх паясоў, карэліцкіх шпалераў і інш.). Здаўна вышыўка была адным з асн. заняткаў жанчын. Аздобленыя вышыўкай адзенне, абутак, тканыя бытавыя вырабы, дэкар. пано заўжды вызначаюцца мясц. кампазіцыйнымі і тэхн. прыёмамі, арнаментальнымі і выяўл. матывамі, колеравым ладам і г.д. Вышыўка падзяляецца на лічаную (выкананая з улікам структуры тканіны, калі для кожнага шыўка лічаць ніткі тканіны) і адвольную, або нялічаную. Да першай адносяцца процяг, крыжык, лічаная гладзь, мярэжка і інш., да другой — ланцужок («пляцёнка», «тамбур»), нялічаная гладзь, а таксама гафт, аплікацыя, абкідальныя швы і інш.Унар. мастацтве з 19 ст. пашыраны процяг, крыжык чырв. ці чырв.-чорнага каларыту, у 20 ст. — і адвольная паліхромная вышыўка. У арнаменце характэрныя кампазіцыі з геам. і раслінных фігур, радзей — антрапаморфныя і зааморфныя матывы. Нар. вышыўка мае рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці. Для Зах. Палесся адметнае паўсюднае выкарыстанне шва процяг і крыжыка (кашулі, фартухі і наміткі нар. строяў, кажухі). Для Усх. Палесся характэрны разнастайнасць тэхн. прыёмаў, багацце арнаментальных матываў (рамбічны і расл. арнамент, птушкі, фігуры жанчын) з ёмістай і шматзначнай сімволікай. Утурава-мазырскім строі 20 ст. пашыраны расл. паліхромны арнамент. Чорны і белы каларыт вышыўкі сустракаецца найчасцей у аздабленні летняга касцюма буда-кашалёўскага строю і неглюбскага строю. Адзін з найб. пашыраных матываў Прыдняпроўя — невялічкая шматпялёсткавая разетка, заключаная ў прамавугольныя ці рамбічныя ячэйкі або закампанаваная ў шахматным парадку. Самабытнасцю і тонкім маст. густам вызначаецца вышыўка Наддзвіння і Паазер’я, дзе пашырана белая або бела-чырвоная мярэжка, цыраванне з разнастайнымі фактурнымі вылучэннямі выяўл. і геам. матываў (вясельныя ручнікі, абрусы, падолы фартухоў). Вышыўка ўсх. раёнаў дапаўняецца чырв. ўстаўкамі кумачу, нашыўкамі тасьмы і бліскавак. Часам учырв.-малінавы колер вышыўкі тактоўна ўводзяцца сіні і жоўты, якія павышаюць дэкар. выразнасць узораў. У вышыўцы Цэнтр. Беларусі спалучаюцца рысы нар. мастацтва ўсіх этнагр. рэгіёнаў (часцей процяг і крыжык). Высокі маст. ўзровень нар. майстроў капыльска-клецкага строю і пухавіцкага строю. Прыкметная сувязь з узорыстым ткацтвам (закладаннем) угеам. матывах чырв.-чорных вышыўках Случчыны, уаснове якіх — ромб розных абрысаў, дапоўнены зубчыкавымі паскамі, зоркамі і інш. Большай строгасцю і стрыманасцю вызначаюцца лінейна-графічныя арнаменты вышыўкі Панямоння (геам. і расл. ўзоры часцей выконваюцца крыжыкам учырв.-чорным каларыце). Нар. вышыўка мае шмат агульнага з вышыўкай суседніх народаў (рускіх, украінцаў, палякаў, літоўцаў, латышоў). Цяпер традыц. ручная вышыўка бытуе ў нар. побыце. Яна набыла папулярнасць і сярод прафес. мастакоў, якія ствараюць сцэнічныя або модныя сучасныя касцюмы, дэкар. тканіны сувенірнага і быт. прызначэння. Машынная вышыўка па матывах народнай выкарыстоўваецца на ф-ках маст. вырабаў, у швейных атэлье і г.д. Творы майстроў экспануюцца на нац. і міжнар. выстаўках.
Літ.:
Фадзеева В.Я. Беларуская народная вышыўка. Мн., 1991.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Вышыўка. Валан «рэльефнага гіпюру» (Венецыя). Сярэдзіна 17 ст.Да арт.Вышыўка. Фрагмент арната ў Пінскім касцёле францысканцаў. 18 ст.Вышыўка насцілам па сетцы. Фрагмент абруса. Гарадскі пасёлак Шаркаўшчына Віцебскай вобл.Вышыўка процягам. Фрагмент фартуха. Вёска Пасека Старадарожскага раёна Мінскай вобл.Вышыўка крыжыкам. Рукаў кашулі. Вёска Клеявічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобл.Вышыўка процягам. Намітка. Вёска Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобл.Да арт.Вышыўка. Хустка. Пскоўская вобл. (Расія). 19 ст.Да арт.Вышыўка. Касадэ з выявай слівы ў квецені (Японія). 1-я пал. 18 ст.Да арт.Вышыўка. Украінская мастацкая гладзь. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁФІЗІКА І ЭЛЕКТРОНІКА
На Беларусі гэтыя навукі развіваюцца з часу адкрыцця ў 1922 уБДУфіз.-матэм. аддзялення. Выкананы работы ў галіне ўзмацнення і дэтэктыравання эл.-магн. ваганняў дэцыметровага дыяпазону (І.Р.Некрашэвіч, Я.Е.Сіроцін, Я.В.Сняткоў). Праведзены даследаванні па актуальных праблемах статыст. радыёфізікі, квантавай радыёфізікі, гідраакустыкі, вакуумнай і цвердацельнай электронікі (Л.В.Валадзько, У.В.Ізох, А.Н.Сеўчанка). Распрацаваны галаграфічныя метады ў радыё- і інфрачырв. дыяпазонах хваль (П.Дз.Кухарчык). Створаны сістэмы маніторынгу атмасферы і касм. аб’ектаў (М.І.Дзямчук, І.А.Малевіч). Развіты матэм. метады рашэння задач дыфракцыі на некалькіх целах (Я.А.Іваноў), метады тэарэм складання і тэорыя ўсярэдненых гранічных умоў у краявых задачах электрадынамікі (В.Ц.Ерафеенка), метады разліку калейдаскапічных структур (А.С.Рудніцкі).
УНДІ прыкладных фізічных праблем БДУ распрацаваны метады і апаратура вылучэння і пераўтварэння інфармацыі ў хуткацякучым фіз. эксперыменце (У.У.Апанасовіч, П.Дз.Кухарчык, А.Ф.Чарняўскі), метады высокадакладнай дыстанцыйнай дыягностыкі стану прыродных і штучных аб’ектаў (Б.І.Бяляеў, Л.І.Кісялеўскі). Вядуцца работы па стварэнні звышмагутных чаранкоўскіх генератараў сантыметровага дыяпазону (В.К.Ганчароў, А.Ф.Чарняўскі).
УНДІ ядзерных праблем БДУ створаны новы тып шырокадыяпазонных лазераў на свабодных электронах з аб’ёмнай размеркаванай зваротнай сувяззю (У.Р.Барышэўскі, К.Г.Батракоў, І.Д.Феранчук), развіта строгая тэорыя электрадынамічных сістэм са стратамі (Р.Я.Сляпян), створаны асновы нелінейнай электрадынамікі кіральных карбонавых нанатрубак (С.А.Максіменка, Р.Я.Сляпян).
У Інстытуце электронікі Нацыянальнай АН Беларусі праведзены фундаментальныя даследаванні фотарэфрактыўных і вадкіх крышталёў для аптычных сістэм апрацоўкі інфармацыі (А.А.Кавалёў, У.А.Піліповіч); распрацаваны метады і сродкі для высокаскарасной апрацоўкі вял. масіваў інфармацыі з выкарыстаннем шматканальных фотаэл. пераўтваральнікаў (А.К.Есман, У.А.Піліповіч), фотапрыёмнікі для валаконна-аптычных ліній сувязі ў дыяпазоне даўжынь хваль 1300—1550 нм з хуткадзеяннем 2 ГГц (Ю.С.Емяльяненка, С.А.Малышаў), вымяральны тэрмапераўтваральнік (А.М.Гавядзінаў, І.Л.Грыгарышын).
У Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай АН Беларусі выкананы даследаванні ў галіне фізікі тонкіх плёнак з мэтай выкарыстання іх у вырабах мікраэлектронікі (Л.І.Гурскі, В.П.Севярдэнка).
У Беларускім універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі распрацаваны тэорыя і метады канструявання ЗВЧ устройстваў на палоскавых хваляводах (С.І.Кавалёў), цвердацельных генератараў і памнажальнікаў (В.У.Мураўёў, В.Я.Савельеў), вакуумных генератараў ЗВЧ са знешняй дадатковай зваротнай сувяззю (М.І.Мінаеў). Развіта рэлятывісцкая нелінейная самаўзгодненая тэорыя ўзбуджэння адвольна-нерэгулярных электрадынамічных сістэм магутнымі электроннымі патокамі, праведзена аптымізацыя магутных электронных прылад ЗВЧ, а таксама прадказаны і даследаваны шэраг эфектаў і механізм выпрамянення рэлятывісцкіх электронных патокаў, якія даюць магчымасць стварыць новыя тыпы прылад з унікальнымі характарыстыкамі (А.А.Кураеў). Распрацаваны прынцыпы пабудовы ўзмацняльных устройстваў з вял. дынамічным дыяпазонам (Б.М.Багдановіч). Даследавана нелінейнае дынамічнае пераўтварэнне выпадковых працэсаў; на гэтай аснове распрацавана тэорыя прыёму сігналаў на фоне перашкод з выкарыстаннем нелінейнай фільтрацыі (В.А.Чардынцаў). Прапанаваны і абгрунтаваны прынцыпы пабудовы разнесеных радыёлакацыйных сістэм (В.Я.Авяр’янаў). Распрацаваны строгія метады рашэння задач дыфракцыі ў некаардынатных абласцях (А.В.Машынскі), высокаэфектыўныя нізкатэмпературныя тэхнал. працэсы мікраэлектронікі (А.П.Дастанка); новыя функцыянальныя элементы радыёфіз. устройстваў на аб’ёмных і паверхневых акустычных хвалях (В.М.Дашанкоў, М.М.Чыркін); валаконна-аптычныя сістэмы сувязі з характарыстыкамі, лепшымі, чым у замежных аналагаў (Я.В.Алішаў).
Літ.:
Высокочастотные методы и системы цифровой обработки информации. Мн., 1996;
Демчук М.И., Иванов М.А. Статистический одноквантовый метод в оптико-физическом эксперименте. Мн., 1981;