маркгра́ф, ‑а, м.
Гіст. Тытул правіцеля маркі 2 (у 1 знач.); асоба, якая мае такі тытул. // Спадчынны тытул некаторых германскіх князёў; асоба, якая мае такі тытул.
[Ням. Markgraf.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кар’е́рны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кар’еру 1. Кар’ерны алюр.
кар’е́рны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кар’ера 2. Кар’ерная распрацоўка карысных выкапняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыдакты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дыдактыкі (у 1 знач.). Дыдактычныя прынцыпы.
2. Павучальны. Дыдактычны тон. // Які мае характар павучання. Дыдактычная літаратура. Дыдактычная паэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да заалогіі. Заалагічныя назіранні. Заалагічны атлас.
2. Які мае адносіны да жывёл. Заалагічны магазін.
•••
Заалагічны парк (сад) гл. парк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паро́жысты, ‑ая, ‑ае.
Які мае многа парогаў (у 3 знач.). Верхні Вые мае ў даўжыню 130 кіламетраў, але валодае меншым падзеннем і таму менш парожысты. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцісотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца пяцьсот гадоў. Пяцісотгадовы тэрмін.
2. Які мае пяцьсот гадоў. Пяцісотгадовы дуб.
3. Які мае адносіны да пяцісотгоддзя (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыё...
Першая састаўная частка складаных слоў, што мае значэнне: які мае адносіны да радыё (у 1 знач.), звязаны з ім, напрыклад: радыёапаратура, радыёдэталь, радыёклуб, радыёкаментарый, радыётавары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́кавінны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ракавіны; зроблены з ракавіны (ракавін). Ракавінны вапняк. Ракавінная шкатулка.
2. Які мае ракавіну (у 1 знач.). Ракавінныя амёбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэ́ндавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стэнда (у 2 знач.). Стэндавыя выпрабаванні рухавіка.
2. Які мае адносіны да стэнда (у 3 знач.). Стэндавая стральба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сярэднетэхні́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сярэдніх тэхнічных даных, паказчыкаў, норм. Сярэднетэхнічная скорасць экспрэса.
2. Які мае адносіны да сярэдняй тэхнічнай адукацыі. Сярэднетэхнічная адукацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)