1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раздзяляцца, распадацца на часткі ад уздзеяння якой-н. сілы.
Ломяцца, як шкло, ільдзіны.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Псавацца, станавіцца непрыгодным.
Машына паламалася.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Парушацца, разбурацца (пра што-н. прывычнае, запланаванае).
Часта мае планы ламаліся.
4. Быць перапоўненым мноствам чаго-н., гнуцца пад цяжарам.
Стол ламаўся ад яды.
Голле ломіцца ад сліў.
Калёсы ломяцца ад грузу.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пра мужчынскі голас у пераходным узросце: змяняць свой тэмбр і дыяпазон.
6. Ісці напралом, імкнуцца сілай пранікнуць куды-н. (разм.).
Ламацца ў дзверы.
◊
Ламацца ў адчыненыя дзверы — даводзіць тое, што ўсім вядома.
|| зак.злама́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., зло́міцца (да 1—5 знач.) іпалама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́міцца (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГРАМАДЗЯ́НСКАЯ ВАЙНА́ Ў АФГАНІСТА́НЕ,
узброеная барацьба ўнутры афг. грамадства з восені 1978 з прычыны нявырашанасці паліт., эканам., сац., этн.-нац. і рэліг. праблем у краіне. На 1-м этапе вайны (1978—79) супраць новаўвядзенняў кіруючай Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА) выступіла ўзбр. радыкальная ісламская апазіцыя (фундаменталісты), якая пасля паражэння сваіх папярэдніх антыўрадавых мяцяжоў 1970—75 арганізавала на тэр. Пакістана падрыхтоўку маджахедаў. Ва ўмовах крызісу ўлады па просьбе кіраўніцтва НДПА 27.12.1979 у Афганістан уведзены сав. войскі, новым ген. сакратаром НДПА і прэзідэнтам краіны стаў Б.Кармаль. На 2-м этапе (1980—89) непасрэдны ўдзел у вайне сав.ваен. кантынгенту (да 120 тыс.чал.) прывёў да кансалідацыі апазіцыйных НДПА сіл. Апошнім аказвалі падтрымку і дапамогу ЗША (у 1980—86 кангрэс выдаткаваў 750 млн., у 1987 — 630 млн.дол.), Пакістан, частка араб. краін, фундаменталісты Ірана, Кітай і інш. У кастр. 1986 з Афганістана выведзены 6 сав. палкоў. Пры новым афг. лідэры Наджыбуле афіцыйна абвешчана палітыка нац. прымірэння (снеж. 1986), прынята канстытуцыя 1987, уведзена шматпарт. сістэма і інш. Пасля падпісання ў Жэневе 14.4.1988 прадстаўнікамі Афганістана, Пакістана, СССР, ЗША шэрагу дакументаў аб паліт. урэгуляванні афг. праблемы 15.2.1989 з Афганістана канчаткова выведзены сав. войскі. На 3-м этапе вайны (1989—92) пасля спынення паставак зброі з Расіі ўраду Наджыбулы (прэзідэнт Афганістана да 16.4.1992) узбр. апазіцыя 28.4.1992 заняла Кабул, да ўлады прыйшлі яе лідэры (гл. В.Рабані, Г.Хекмаціяр). На 4-м этапе (1992—96) у межах т.зв.мусульм. рэвалюцыі забаронена дзейнасць Партыі Айчыны (былая НДПА). Абвастрэнне рознагалоссяў паміж пушгунскім і непуштунскім лагерамі ісламістаў выклікала новую жорсткую хвалю грамадз. вайны. 5-ы этап звязаны з дзейнасцю найб. артадаксальных ісламістаў — талібаў, якія імкнуцца да суцэльнай ісламізацыі краіны. У вер. 1996 яны захапілі Кабул, да 1997 кантралявалі 2/3тэр. Афганістана, наблізіліся да мяжы з Таджыкістанам і Туркменіяй. У ходзе грамадз. вайны загінулі 1,5 млн. афганцаў і 15 тыс.сав. вайскоўцаў (з іх больш за 750 чал. з Беларусі), 5 млн.афг. грамадзян сталі бежанцамі, знішчана 80% прадукц. сіл краіны і інш.
Літ.:
Спольников В.Н. Афганистан: Исламская оппозиция: Истоки и цели. М., 1990;
Война в Афганистане. М., 1991;
Афганистан-95 // Азия и Африка сегодня. 1995. № 10.
М.Г.Елісееў.
Да арт.Грамадзянская вайна ў Афганістане. Байцы аднаго з добраахвотніцкіх атрадаў, якія ваявалі на баку ўрада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ábsichtf -, -en наме́р, заду́ма;
mit ~ наўмы́сна;
séine ~en auf etw. (A) ríchten дамага́цца (чаго-н.), імкну́цца (да чаго-н.);
in der ~… з мэ́тай;
auf j-n [etw] ~ háben мець меркава́нні [пла́ны, наме́ры] нако́нт каго́-н. [чаго́-н.]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Спець ‘рабіцца спелым, выспяваць (пра гародніну, злакі і пад.)’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. укр.спі́ти, рус.спеть, стараж.-рус.спѣти ‘спяшацца, імкнуцца, садзейнічаць’, польск.śpiać ‘спяшацца, наганяць’, в.-луж.spěć ‘удавацца’, чэш.spěti ‘спяшацца’, славац.spieť ‘тс’, серб.-харв.до́спијети ‘даспець, паспець’, славен.spéti ‘спяшацца, спець’, балг.спе́я ‘спець’, ст.-слав.спѣти, спѣѭ. Прасл.*spěti, *spějǫ ‘спець; спяшацца; дасягаць’ роднаснае літ.spė́ti ‘паспяваць; мець час, мець вольны час’, лат.spẽt ‘пераадольваць, магчы’, ст.-інд.sphāyāte ‘ён працвітае, сыцее’, ст.-в.-ням.sputen ‘спяшацца’, лац.spatium ‘прастора, працягласць’, да і.-е.*spe‑ ‘удавацца, добра расці’. Гл. Покарны, 983; Траўтман, 274; Фасмер, 3, 734 з іншай літ-рай; Шустар-Шэўц, 1338; Бязлай, 3, 297; Борысь, 619; ЕСУМ, 5, 375–376. Уваходзіць у гняздо прасл.*spěxъ (гл. спех), *spěšiti (гл. спяшацца), *sporъ (гл. спор1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
uganiać się
ugania|ć się
1.незак.za kim/czym ганяцца, бегаць, насіцца;
~ć się za sławą — шукаць славы; імкнуцца да славы;
uganiać się za spódniczkami — ён бегае за спадніцамі;
2.зак.разм. забегацца; убегацца; уходацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
імкне́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл.імкнуцца (у 1 знач.). Не ўстоіць на месцы Пятрок, Яму трэба рух і імкненне.Колас.Зноў вясна адрадзіла імкненні Да бурлівых і радасных сноў.Багун.
2. Настойлівая цяга, парыў, рашучая мэтанакіраванасць да чаго‑н. Імкненне к подзвігу жыло ў душы Савы, і таму ён так высока ацаніў Андрэя за яго ўчынак з дзедам.Пестрак.А сэнс жыцця якраз і заключаецца ў яго няспыннасці, у поступу да лепшага, найдасканалейшага, у яго нястомным імкненні да хараства.Карпаў.//звычайнамн. (імкне́нні, ‑яў). Намеры, жаданні. [Аленка] уся была поўна няясных імкненняў, яшчэ невядомага ёй адчування і радасці за парогам яе роднай ваколіцы.Колас.[Бондар] усё роўна не патрапіў бы выказаць словамі сваіх пачуццяў і сам толькі туманна разумеў прычыны сваіх імкненняў.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытры́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да прытрымацца.
2.чаго. Імкнуцца быць, знаходзіцца бліжэй да чаго‑н. Прытрымлівацца правага боку дарогі. □ [Драчам] даводзіцца быць асабліва асцярожнымі і прытрымлівацца цёмных купін або знаходзіцца ў цяні траў.Самусенка.
3.чаго. Кіравацца чым‑н., выконваць што‑н., дзейнічаць згодна з чым‑н. Прытрымлівацца чаргі. Прытрымлівацца традыцый. □ Цімох і цяпер прытрымліваецца старых спосабаў помсты і змагання.Колас.— А я, ведаеце, прытрымліваюся мудрага правіла: каб быў парадак у рабоце, трэба перш за ўсё навесці яго ва ўласным доме.Шамякін.// Быць згодным з чым‑н. (думкай, поглядам і пад.). Большасць з .. [вучоных] прытрымлівалася думкі, што ракета з’явілася ахвярай сутыкнення з метэарытам.Гамолка.[Мірон] прытрымліваўся погляду, што чалавек усё можа зрабіць, калі толькі захоча.Гурскі.
4.Зал.да прытрымліваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)