атрад касцістых рыб. Вядомыя з верхняюрскага, шматлікія з верхнемелавога перыяду. 3 сям.: селядцовыя, анчоусавыя (Engraulidae), дарабавыя (Chirocentridae); каля 70 родаў, 300 відаў. Пашыраны ў трапічных, умераных і зрэдку ў халодных марскіх водах; некат. жывуць у прэсных водах або заходзяць у рэкі на нераст. Чародныя пелагічныя рыбы.
Даўж. 5—75 см (дараб да 3,7 м), маса (акрамя дараба) ад некалькіх грамаў да 4 кг. Цела серабрыстае, сціснутае з бакоў, укрытае цыклоіднай луской. Спінны плаўнік 1, брушныя плаўнікі маюць 6—8 прамянёў. Адкрытапузырныя, плавальны пузыр злучаецца каналам са страваводам і мае адросткі. Добра развіты сейсмасенсорныя каналы на жабравай накрыўцы. Кормяцца планктонам (дараб — драпежнік). Многія С. аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМА́Х, жаўтушнік (Rhus),
род кветкавых раслін сям. анакардыевых. Каля 150 (паводле інш. звестак да 250) відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе і субтропіках. На Беларусі інтрадукаваны 4 віды С.: аленярогі, ці пушысты, або воцатнае дрэва (R. typhina), духмяны (R. aromatica), трохлопасцевы (R. trilobata), ядавіты (R. toxicodendron).
Лістападныя або вечназялёныя кусты ці невял. дрэвы выш. да 12 м, радзей ліяны. Лісце чаргаванае, буйное, трайчастае або непарнаперыстае, ярка-чырв. ўвосень. Кветкі дробныя, шматлікія, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод — касцянка. У лісці і кары ёсць дубільныя рэчывы. З соку некат. відаў (ядавіты, выклікае апёкі) атрымліваюць лак, з пладоў — воск. Лек., тэхн., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЧЖО́Ў, Усянь,
горад на У Кітая, у прав. Цзянсу. Засн. ў 5 ст. да н.э. Каля 1 млн.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на Вялікім канале, паблізу воз. Тайху. Цэнтр с.-г. раёна (рыс, пшаніца, рапс, чай) і шаўкаводства. Прам-сць: шаўковая, металургічная, хім., шкляная, керамічная, папяровая. Саматужная вытв-сць, у т. л.маст. вышыўкі на экспарт. Арх. помнікі 3—16 ст., у т. л. пагады Бэйсыта (6 ст., перабудавана ў 15—16 ст.), Жуйгуанта (3 ст., перабудавана ў пач. 10 ст.), Хуцюта (7 ст., перабудавана ў 10 ст.), Шуанта (10 ст.). Шматлікія масты цераз пратокі і каналы; гіст. помнікі, сады, паркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫЛАБІ́ТЫ (Trilobita),
клас выкапнёвых беспазваночных жывёл тыпу членістаногіх. 2 падкл.: міямеры і палімеры. Каля 1,5 тыс. родаў. Жылі ў кембрыі — пермі ў морах у зонах глыбакаводнага шэльфа. Лічынкі вялі планктонны спосаб жыцця, пазней — донны. На Беларусі шматлікія рэшткі Т. выяўлены ў адкладах ардовіку (асабліва ніжняга), сілуру і ніжняга дэвону, рэдка ў верхнедэвонскіх і каменнавугальных адкладах. Па выкапнёвых рэштках вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Цела эліпсоіднай формы даўж. да 75 см. падзялялася ўздоўж дзвюма падоўжнымі барознамі. Са спіны ўкрыта тонкім хіцінавым панцырам. Галава накшталт паўмесяца з 5 парамі канечнасцей і вял. фасетачнымі вачамі. Тулава і хваставы аддзел мелі рухомыя сучлененыя сегменты, што давала магчымасць жывёле пры небяспецы згортвацца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭАРЭТЫ́ЧНАЯ МЕХА́НІКА,
навука, якая вывучае найб. агульныя заканамернасці мех. руху і ўзаемадзеяння матэрыяльных аб’ектаў (часціц, іх дыскрэтных сістэм і абсалютна цвёрдых цел); частка агульнай механікі. Шырока карыстаецца матэм. метадамі, многія з якіх абавязаны ёй сваім узнікненнем і развіццём. Уключае аналітычную механіку, механіку суцэльных асяроддзяў, механіку цел пераменнай масы, а таксама тэорыі: аўтаматычнага рэгулявання, ваганняў, удару, устойлівасці руху і інш. Законы і метады Т.м. знаходзяць шматлікія дастасаванні ў балістыцы, касманаўтыцы, нябеснай механіцы, механізмаў і машын тэорыі, матэрыялазнаўстве і інш., а таксама ў авіяцыі, транспарце і інш. галінах тэхнікі.
Літ.:
Космодемьянский А.А. Теоретическая механика и современная техника. 2 изд. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМО́ЗЫ,
інфекцыйныя хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі з роду фома. Праяўляюцца на мясістых, багатых вадою і пажыўнымі рэчывамі органах раслін пераважна ў выглядзе сухой гнілі, на лісці і сцёблах — плямістасцю. Крыніца інфекцыі — пасадачны матэрыял, расл. рэшткі, глеба. На Беларусі пашкоджваюць шматлікія агароднінныя, тэхн., кармавыя культуры і дзікарослыя травы. Найб. пашыраны Ф.: гузікавая гніль бульбы (язвавая і некрозная формы), сухая гніль капусты, сухая гніль морквы, Ф. буракоў, люцэрны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦОРН (Zorn) Андэрс (18.2.1860, Мора, Швецыя — 22.8.1920),
шведскі мастак. Вучыўся ў маст.-прамысл. школе (1875—77) і АМ (1877—81) у Стакгольме. Зазнаў уплыў імпрэсіянізму. Пачынаў як акварэліст, з 1880-х г. працаваў у алейным жывапісе. Творы вылучаюцца свабоднай і віртуознай, амаль эскізнай манерай выканання, смелымі эфектамі асвятлення, лепкай формы шырокім мазком: «Танец у Іванаву ноч», «Тост» (абодва 1897), «Дзяўчаты ў лазні» (1906), шматлікія ню ў пленэры і інш. Індывідуальнасць мадэлі, асаблівасці мімікі і жэстаў адлюстраваны ў партрэтах А.А.Каклен (1889), С.Мамантава (1896), аўтапартрэце. Багаццем ігры святла і ценю вылучаюцца афорты «Амнібус» (1891), «Мадонна» (1900). Працаваў і як скульптар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРО́ (лац. Argentum), срэбра,
Ag, хімічны элемент I групы перыяд. сістэмы, ат. н. 47, ат. м. 107,8682; адносіцца да высакародных металаў. Прыроднае С. складаецца з 2 стабільных ізатопаў; 107Ag (51,35%) і 109Ag. Самы пашыраны з высакародных металаў; у зямной кары 7∙10−6% па масе. Трапляецца ў свабодным стане (Серабро самароднае) і ў выглядзе мінералаў (гл.Сярэбраныя руды). Вядома з глыбокай старажытнасці.
Бліскучы метал белага колеру, мяккі і пластычны, tпл 961,93 °C, 2167 °C, шчыльн. 10491 кг/м³. Мае найб. з усіх металаў цепла- і электраправоднасць, высокую адбівальную здольнасць (С., асаджанае ў вакууме на шкло, адбівае 95% бачнага святла). Хімічна мала актыўнае. У паветры не акісляецца. Пры пакаёвай т-ры ў прысутнасці кіслароду ўзаемадзейнічае з серавадародам з утварэннем чорнага сульфіду Ag2S (вырабы з С. ў паветры цямнеюць). Раствараецца ў азотнай (утвараецца серабра нітрат AgNO3) і гарачай канцэнтраванай сернай к-тах. З галагенамі ўтварае серабра галагеніды. Пры награванні ўзаемадзейнічае з халькагенамі, фосфарам, мыш’яком і вугляродам. Вядомы шматлікіякомплексныя злучэнні С., у якіх каардынацыйны лік С. роўны 2, 3 і 4, напр., комплексныя цыяніды шчолачных металаў MI(Ag(CN)2]. З інш. металамі ўтварае сплавы і шматлікія штэрметаліды. Атрымліваюць пераважна як пабочны прадукт пры перапрацоўцы свінцовых, цынкавых і медных руд. Выкарыстоўваюць у асн. для вырабу фота- і кінаматэрыялаў (30—40% усяго С., якое вырабляецца), сярэбрана-цынкавых акумулятараў для касм. і абароннай тэхнікі, люстраў (гл.Серабрэнне), як каталізатар у арган. сінтэзе; сплавы для вырабу прыпояў, кантактаў, элементаў рале і інш. у электратэхніцы і электроніцы, манет, ювелірных вырабаў, сталовага і хім. посуду, пламбіравання і пратэзавання ў стаматалогіі; калоідны раствор С. як бактэрыцыдны прэпарат (каларгол, пратаргол).
Літ.:
Малышев В.М., Румянцев Д.В. Серебро. 2 изд. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРНА́РТ ДЭ ВЕНТАДО́РН, Бернарт дэ Вентадур (Bernart de Ventadorn; Bernart de Ventadour ; каля 1125, замак Вентадур, дэпартамент Карэз, Францыя — каля 1195),
правансальскі паэт-трубадур. Адзін з выдатных песняроў кахання. Напалову легендарную біяграфію Бернарта дэ Ветадорна склалі шматлікія гісторыі пра захапленні паэта рознымі Доннамі. Захаваліся паэт. і муз. тэксты 44 яго песень. Выкарыстоўваў жанр кансоны (любоўнай песні з кананічнай строфікай і рыфмоўкай), версу (які не абмяжоўваўся тэмай кахання, а закранаў і пытанні маралі), тэнсоны (літаральна — спрэчка, песня-дыялог). Тэксты Бернарта дэ Ветадорна адметныя шчырасцю, эмацыянальнасцю, вытанчанасцю формы.
Тв.:
Рус.пер. — Песни. М., 1979.
Літ.:
Дынник В.А. Бернарт де Вентадорн и «радостная наука» трубадуров // Бернарт де Вентадорн. Песни. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНА́СІ, Бенарэс,
горад на Пн Індыі, на р. Ганг, паміж яго прытокамі Варан і Асі (адсюль назва), у штаце Утар-Прадэш. Узнік каля 7 ст. да н.э. 932,4 тыс.ж. (1991). Важны трансп. вузел (чыгункі, аўтадарогі, водныя шляхі). Баваўняная, шаўкаткацкая, шкляная, харч., хім.прам-сць. 3-д цеплавозаў. Саматужная вытв-сцьмаст. вырабаў (парча, дываны, ювелірныя вырабы і інш.). Цэнтр кнігадрукавання на мове хіндзі. 2 ун-ты. Найбуйнейшая б-ка кніг на мове хіндзі. Гіст., культ. і рэліг. цэнтр краіны. Месца паломніцтва (каля 1 млн.чал. штогод) індусаў і будыстаў. Шматлікія палацы і індуісцкія храмы (пераважна 16—18 ст.). «Залаты храм Шывы» (каля 1750), комплекс палацаў 16—19 ст., іншыя арх. помнікі.