Дэві́з ’дэвіз’ (БРС). Рус. деви́з, укр. деві́з. Першакрыніцай з’яўляецца франц. devise ’тс’. Фасмер, 1, 492; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 37–38 (з падрабязнай гісторыяй слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэкальтэ́ ’дэкальтэ’ (БРС). Рус. декольте́, укр. декольте. Запазычанне ў XIX ст. з франц. мовы (décolleté ’дэкальтаваны’). Параўн. Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 57.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́куп (БРС, Бяльк., КТС). Рус. вы́куп, укр. ви́куп, польск. wykup, чэш., славац. výkup, в.-луж. wukup. Бязафікснае ўтварэнне ад выкупіць (гл. купіць) (Шанскі, 1, В, 225).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́страл (БРС). Рус. вы́стрел, укр. ви́стріл, польск. wystrzał, чэш. výstřel, славац. výstrel, балг. ви́стрел (< рус. выстрел). Бязафіксны дэрыват ад выстраліць (гл. страляць) (Шанскі, 1, В, 234).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віло́к ’качан капусты’ (Растарг.) — пранікненне з рус. моўнай тэрыторыі, дзе вилок ’тс’ < вил < вить (Фасмер, 1, 315; Шанскі, 1, В, 98; Праабражэнскі, 1, 84; КЭСРЯ, 81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блеката́ць ’бляяць’ (Нас.), рус. блекота́ть, укр. блекота́ти, польск. blekotać, чэш. blekotati, славен. bleketáti. Гукапераймальнае ўтварэнне. Падрабязней гл. Фасмер, 1, 173; Шанскі, 1, Б, 137; Махэк₂, 56.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брыга́да. Рус. брига́да, укр. брига́да. З польск. brygada (або ням. Brigade) < франц. brigade < італ. brigata ’тс’. Праабражэнскі, 1, 45; Фасмер, 1, 213; Шанскі, 1, Б, 196.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бутары́сіца ’завіруха’ (Касп.). Бясспрэчна, звязана з рус. дыял. буто́ра ’тс’, бутори́ть ’месці (аб мяцеліцы)’; далей з бутара́жыць, будара́жыць (гл.). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 212–213.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бізо́н. Рус. бизо́н, укр. бізо́н. Запазычанне з франц. bison (< с.-лац. bison < грэч. βίσων або ст.-в.-ням. wisent). Фасмер, 1, 165; Шанскі, 1, Б, 117.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біле́т. Рус. биле́т, укр. біле́т. Запазычанне з франц. billet (магчыма, праз польск. bilet або ням. Billett). Праабражэнскі, 1, 25; Фасмер, 1, 165; Шанскі, 1, Б, 118.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)