традыцыйнае нар. ткацтва на тэр. Капыльскага р-на Мінскай вобл. Вядома з 16 ст. У 17 ст. працавалі ткацкія майстэрні. З 1850-х г. да 1914 у в. Агароднікі ў майстэрні, пабудаванай кн. Радзівілам па вытворчасці абрусаў, ткалі на шырокіх кроснах. Выконвалася ў тэхніках закладнога (найб. пашыранае да 20 ст.; выкарыстоўвалі габеленавую тэхніку, у некат. узорах у нітках асновы пакідалі шчыліны; характэрны спалучэнні чырвонага і чорнага колераў), шматнітовага і пераборнага (пашырана ў 20 ст.) ткацтва. У шматнітовай тэхніцы (да 12 нітоў) ткалі больш за 200 узораў — «простых» і «павучковых». Асаблівую разнавіднасць шматнітовай тэхнікі складаюць тканіны з фактурай «у бублікі» («касматыя») з выцягнутай уточнай неразразной ніткай; найб. уласцівы спалучэнні белага і шэрага колераў. Пераборнае ткацтва мае 2 разнавіднасці. Традыц. арнаменты — геаметрычны, зааморфны, раслінны; характэрны спалучэнні белага з блакітным або рознымі адценнямі сіняга колеру. Захавалася да нашага часу ў работах некат. мясц. ткачых, сярод якіх і надомніцы Слуцкай ф-кі маст. вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
клёкат, ‑у, М ‑каце, м.
1. Перарывісты крык, характэрны для некаторых птушак. Бусліны клёкат. □ Гучаць мелодыі, і сэрца рвецца Туды, дзе ружамі цвітуць даліны, Дзе вінаграднік ля дарогі ўецца, А ў небе клёкат чуецца арліны.Гілевіч.
2. Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, бульканні вадкасцей. Клёкат вады.
3. Пра глухія перарывістыя гукі ў горле, грудзях. Сын гаварыў спакойным тонам, але з нейкім слабым клёкатам у глотцы.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сферы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сферы (у 1, 2 знач.), які мае форму сферы, шара. Сферычная паверхня. □ [Акно] было шырокае, амаль на ўсю сцяну кабінета, і мела сферычную форму.Шыцік.
2. У геаметрыі — размешчаны на сферы; характэрны для яе паверхні. Сферычны трохвугольнік.// Які вывучае ўласцівасці геаметрычных фігур, размешчаных на сферы. Сферычная геаметрыя.
•••
Сферычная астраномія — аддзел астраноміі, які вывучае бачны рух свяціл па нябеснай сферы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фамі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фаміліі (у 1 знач.). Фамільны герб. □ Стаялі пышныя мармуровыя фамільныя скляпы.С. Александровіч.Размяшчаўся фамільны дом Міцкевічаў сярод шчыльнай гарадской забудовы.«Помнікі».
2. Які пераходзіць з роду ў род. [Гальвас:] Я не маю з чаго і дня пражыць. Праўда, ёсць фамільнае золата, але яго.. мала.Чорны.// Які належыць фаміліі (у 1 знач.), характэрны для яе. Фамільныя партрэты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Маёвы1 ’майскі’ (Нас., ТСБМ). Да май1 (гл.). Суф. ‑ов больш характэрны для народнай мовы; магчыма, гэты суфікс пранік з польск. мовы, параўн. укр.майовий, польск.majowy, чэш., славац.májový. У іншых слав. і ў бел.літар. мовах тут выступае суф. ‑ск‑. Сюды ж: кобр., драг., стол.маёвыя, маёвы грыбы, маёвэі грыбэ́ > ’вясеннія грыбы’ (Жыв. сл.).
Маёвы2 ’зялёны (аб колеры)’ (Нас., ТСБМ, Касп.). Да май2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адка́сывацца, адкаснуцца ’пазбаўляцца, адчапіцца, адвязацца, адстаць’ (Юрч.) да kasati sę (ст.-слав.касати сѧ, балг.косвам, рус.касаться, укр.касатися ’дакранацца’). Аднак для беларускага моўнага арэала дзеяслоў касацца не характэрны. Таксама не характэрна для гэтага дзеяслова (там, дзе ён сустракаецца) спалучэнне з прэфіксам ад‑. Магчыма, адкаснуцца да адкапснуцца (гл. адкапснуць) са спрашчэннем незаканамернага для славянскіх моў гукаспалучэння ‑пс‑ (‑пс‑ > с) (Міхневіч, вусн. паведамл.). Тады адкасывацца, адкаснуцца трэба разглядаць як балтызмы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНТЫКЛІНО́РЫЙ (ад антыкліналь + грэч. oros гара),
буйны комплекс складкавых структур зямной кары, які ўзнік у геасінкліналях. Характэрны агульны ўздым і заляганне найб.стараж. парод у цэнтр. частцы, форма выцягнутага скляпення. Восевыя плоскасці складак антыклінорыю часта размешчаны веерападобна і нахілены ад цэнтра да перыферыі. Мае сотні кіламетраў у даўжыню і дзесяткі ў шырыню (В.Каўказ, Уралтау і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАЗЕ́ЙСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е,
на ПнУ Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у міжрэччы рэк Індыгірка, Калыма, Алазея і Ажогіна. Даўж. 300 км. Выш. да 954 м. Складзена пераважна з гнейсаў, перакрытых вулканагенна-асадкавымі і туфагеннымі адкладамі, перарванымі гранітамі. Характэрны ізаляваныя масівы і хрыбты з плоскімі вяршынямі. На схілах да выш. 450 м забалочаныя лістоўнічныя рэдкалессі, да 600 м зараснікі кедравага сланцу, вышэй — горная тундра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫ́ДНЫ РЭЛЬЕ́Ф,
тып рэльефу пустыняў, паўпустыняў, сухіх стэпаў. Фарміруецца пад уплывам арыднага клімату, дзейнасці ветру (дэфляцыя, эолавая акумуляцыя), пустыннага выветрывання, эрозіі часовых вадацёкаў. Для ўзвышаных плато, перадгор’яў характэрны формы арыднай дэнудацыі і эрозіі (педыменты, бедленды і інш.), для нізін і раўнін — розныя тыпы камяністых і пясчаных пустыняў з эолавымі формамі рэльефу (барханы, градавыя пяскі і інш.), засоленымі азёрнымі ўпадзінамі, такырамі.