ДЗІ́ТРЫХ (Dietrich) Марлен [сапр. Лош (Losh) Марыя Магдалена фон; 27.12.1904, Берлін — 5.5.1992). амерыканская кінаактрыса. Вучылася ў Муз. акадэміі і Школе драм. мастацтва М.Райнгарта (Берлін). У 1922 дэбютавала ў т-ры, у 1923 — у кіно. У 1930 сыграла першую значную ролю ў фільме «Блакітны анёл» (паводле рамана Т.Мана). З 1930 у Галівудзе, ЗША. Здымалася ў экзатычных фільмах рэж. Дж.Штэрнберга «Шанхайскі экспрэс», «Чырвоная імператрыца», «Д’ябал — гэта жанчына» ў амплуа жанчыны-«вамп», была адной з самых папулярных «зорак» амер. кіно 1930-х г. У 2-ю сусв. вайну вяла антыфаш. прапаганду. У 1950-я г. стварыла яркія складаныя характары ў фільмах «Сведка абвінавачання», «Працэс у Нюрнбергу» і інш. Вядома і як эстр. спявачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЎНІЦ (Kaunitz) Венцэль Антон (2.2.1711, Вена — 27.6.1794),
аўстрыйскі дзярж. дзеяч, дыпламат. Князь фон Каўніц-Рытберг (з 1764). На аўстр.дзярж. службе з 1735. Пасланнік у Турыне (1742—44) і Парыжы (1750—53). Дарадца пры ген.-губернатару аўстр. Нідэрландаў (1744—46). Аўстр. ўпаўнаважаны на Ахенскім мірным кангрэсе 1748 (завяршыў вайну за Аўстрыйскую спадчыну). Дзярж. канцлер Аўстрыі ў 1753—93. Лічыў гал. праціўнікам Аўстрыі Прусію. Каб адваяваць у апошняй Сілезію, дамогся заключэння ў Сямігадовую вайну 1756—63 саюзу з Францыяй, Расіяй і Швецыяй (1757). Дамогся перадачы пад уладу Аўстрыі Галіцыі (1772) і Букавіны (1774). Ва ўнутр. палітыцы быў прыхільнікам рэформ у духу асветнага абсалютызму, у т. л. рэарганізаваў дзярж. канцылярыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ШКЕР Анатоль Фёдаравіч (15.12.1928, г.п. Прачыстае Першамайскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 20.3.1994),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1952). З 1952 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Характарны акцёр, майстар эпізоду. Творчасць вызначалася лаканізмам, дакладнасцю ў адборы маст. сродкаў. Сярод роляў: Важаватаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Адам («Маскарад» М.Лермантава), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Драбязгін, Башкін («Варвары», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Санька («Два капітаны» В.Каверына), Іван Іванавіч («Лазня» У.Маякоўскага), Солнышкін і Даніла («Далёкая дарога» і «Домік на ўскраіне» А.Арбузава), Чарнявы («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Фрэдзі («Пігмаліён» Б.Шоу), Хойтпляйн («Арно, прынц. фон Волькенштайн» Р.Штраля) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮЦКО́ Аляксандр Міхайлавіч (23.1. 1941, в. Чыжэвічы Салігорскага р-на Мінскай вобл. —4.9.1997),
бел. вучоны ў галіне ядз. фізікі і радыеэкалогіі. Канд.фіз.-матэм.н. (1969), праф. (1997). Скончыў БДУ (1963), дзе і працаваў у 1963—78 і з 1987. З 1992 рэктар створанага па яго ініцыятыве Міжнар. ін-та па радыеэкалогіі імя А.Сахарава (цяпер Міжнар. экалагічнага ун-та імя А.Сахарава). Навук. працы па ізатопнай біяінтраскапіі, радыеактыўных індыкатарах для біятэхналогій, вывучэнні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адзін з аўтараў падручнікаў для сярэдніх школ па асновах радыяцыйнай бяспекі.
Тв.:
Изотопная биоинтроскопия. М., 1973 (разам з А.Дз.Ляўковічам, А.М.Перцавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАФО́Н (ад магніт + ...фон),
апарат для магн.гуказапісу на магнітную стужку ці інш. носьбіт і наступнага ўзнаўлення гуку. Бывае адна- і шматдарожкавы, мона- і стэрэафанічны. Існуюць таксама спалучэнні М. з інш. апаратамі (напр.магнітола).
Адрозніваюць прафесійны (напр., для сінхроннага гуказапісу пры кіназдымцы), студыйны для высакаякаснага гуказапісу, паўпрафесійны (напр., для запісу дыспетчарскіх перагавораў), бытавы для аматарскага гуказапісу і спецыяльны (напр., геамагнітафон, дыктафон); стацыянарны і партатыўны; шпульны і касетны і інш. Мае блок сілкавання, стужкапрацяжны механізм, узмацняльнікі запісу і ўзнаўлення сігналаў, магн. галоўкі, з дапамогай якіх гэтыя сігналы перадаюцца на гуканосьбіт і наадварот, і акустычную сістэму. М. без узмацняльніка магутнасці і акустычнай сістэмы наз. магнітафоннай прыстаўкай і прызначаецца для спалучэння з інш. апаратамі. Гл. таксама Відэамагнітафон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАЗАРЭ́ЙЦЫ»
(ням. Nazarener ад месца нараджэння Хрыста — г. Назарэт),
іранічная назва групоўкі мастакоў «Саюз святога Лукі». Засн. ў Вене ў 1809. Прадстаўлялі кансерватыўны кірунак ням.рамантызму. З 1810 «Н.» (П.Карнеліус, Ф.Овербек, І.Конрад Готынгер, Ф.Пфор, І. і Ф.Фейты, Л.Фогель, Ю.Шнор фон Каральсфельд, В. і Р.Шадавы і інш.) працавалі ў Рыме, дзе вялі жыццё на ўзор сярэдневяковых рэліг. абшчын у манастыры Сан-Ісідора, які пуставаў. «Н.» выступалі супраць інтэрнацыянальнага позняга класіцызму, імкнуліся да эклектычнага аднаўлення рэліг. манумент. мастацтва ў духу майстроў сярэднявечча і Ранняга Адраджэння (пераважна А.Дзюрэра, П.Перуджына, Анджэліка і ранняй творчасці Рафаэля). У 1820—30-я г. групоўка «Н.» распалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́РПІЦ (Tirpitz) Альфрэд фон (19.3.1849, г. Кюстрын, цяпер Костшын, Польшча — 6.3.1930),
германскі ваенна-марскі і паліт. дзеяч. Грос-адмірал (1911). На флоце з 1865. З 1877 развіваў ням. тарпедную зброю. У 1892—95 нач. штаба гал. камандавання герм.ВМФ. У 1897—1916 статс-сакратар ваенна-марскога ведамства. Падрыхтаваў і ажыццявіў законы аб ваенна-марскім буд-ве 1898, 1900, 1906, 1908 і 1912, што спрыяла ператварэнню Герм. імперыі ў 2-ю (пасля Вялікабрытаніі) вядучую марскую дзяржаву свету. У 1-ю сусв. вайну выступаў за вядзенне Германіяй неабмежаванай падводнай вайны. У 1917 разам з В.Капам заснаваў кансерватыўную Ням.айч. партыю. У 1924—28 дэп. рэйхстага ад Ням. нац.-нар. партыі. Аўтар успамінаў (1919).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТРО́ГЕЙМ, Штрохейм (Stroheim) Эрых фон (22.9.1885, Вена — 12.5.1957), амерыканскі кінарэжысёр, акцёр. Атрымаў ваен. адукацыю. З 1909 жыў у ЗША, з 1914 у Галівудзе. Здымаўся ў невял. ролях, быў сцэнарыстам, дэкаратарам. У акцёрскіх і рэжысёрскіх работах спалучаў сарказм, гратэск, сатыру з рэаліст.дакумент. дакладнасцю. Найб. значны фільм — «Прагнасць» (1924). Яго фільмы «Сляпыя мужы» (1918), «Вясёлая ўдава» (1925), «Вясельны марш» (1928) і інш. адметныя цікавасцю да рэзкіх жыццёвых супрацьлегласцей, арыгінальнасцю рэжысёрскага бачання, вастрынёй у абмалёўцы характараў. Зняўся ў фільмах «Вялікая ілюзія» (1937), «Гібралтар» (1938; у сав. пракаце «Сіло шпіянажу»), «Пяць грабніц на шляху ў Каір» (1943), «Сансет бульвар» (1950) і інш. Аўтар шматлікіх сцэнарыяў. Займаўся літ. дзейнасцю.
Літ.:
Королевич В., Аташева П. Эрих Штрогейм. М.; Л., 1927.