Зе́лле ’травы’. Рус.зе́льеуст. ’травы’, суч. ’настой на травах’, прастамоўн. ’гарэлка, тытунь’, уст. ’порах’, укр.зілля ’травы’, ’настой, тытунь, гарэлка’, ’непрыемныя людзі’. Польск.ziele ’травы’, ’лекавыя травы’, серб.-луж.zelo, zele, палаб.zilĕ ’трава’, чэш.zelí капуста’, уст. ’трава’, славац.дыял.zelie ’капуста’, славен.zę́lje ’капуста’, ’трава (у наменклатурных складаных назвах), серб.-харв.зе̑ље ’зелле’ назвы некаторых ядомых раслін (капуста, шчаўе і інш.), балг.зѐле ’капуста’, макед.зелје ’шпінат’ (а таксама іншая зеляніна). Ст.-слав.зелиѥ ’расліна’. Ст.-рус.зелие, зелье ’трава, расліна’, ’лекавыя травы’, ’атрута’, ’порах’, ’прыправы’. Прасл.*zel‑ьje з тым жа коранем *zel‑ < і.-е.*gʼhl, што ў зялёны (гл.) і зборным суфіксам ‑ьje. Параўн. літ.žolė, лат.zâle ’трава, зелле’. Шанскі, 2, З, 85; Фасмер, 2, 92–93; Праабражэнскі, 1, 248–249; Траўтман, 365; БЕР, І, 631.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рася́ны, ‑ая, ‑ае ірасяны́, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да расы. Расяная кропля.// Пакрыты расой; росны. Расяная трава. □ Асцярожна ступаў [Бамбала] па мяккай расянай сцежцы.Карамазаў.// Які адбываецца ў час выпадзення расы. Расяное вымочванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЛДУ́ЦКАЯ ГРУ́ПА АЗЁРАЎ,
у Беларусі, на мяжы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл., Мядзельскага р-на Мінскай вобласці і Астравецкага р-на Гродзенскай вобл., на ЗБел. Паазер’я, у бас.р. Страча, на тэр. ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Уключае невял. азёры Балдук, Глубелька, Ячмянец, Мёртвае, Імшарац, Глубля. Агульная пл. 1,5 км².
Утварылася ў час паазерскага зледзянення, размешчана сярод комплексу водна-ледавіковых формаў рэльефу (адносныя выш. 25—30 м), парослага хваёвым і хваёва-яловым лесам. Азёры адметныя чыстай вадой і адсутнасцю антрапагенных экалагічных парушэнняў, у іх растуць рэдкія ахоўныя водныя расліны (хваснік звычайны і меч-трава звычайная). Па азёрах праходзіць турысцкі маршрут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІТЭРА́ЦЫЯ (ад лац. ad да, пры + littera літара),
адзін са спосабаў гукавой арганізацыі маўлення, паўтарэнне аднолькавых або падобных зычных гукаў. Словы, звязаныя алітэрацыяй, вылучаюцца ў моўнай плыні, набываюць пэўную інтанацыйную значнасць. Як стыліст. прыём алітэрацыі выкарыстоўваецца з даўніх часоў у вуснапаэт. і літ. разнавіднасцях маст. мовы (пераважна ў паэзіі).
На алітэрацыі пабудаваны многія прыказкі і прымаўкі («Дружба дружбай, а служба службай»), скорагаворкі («Пекар Пётр пёк пірог»). Прасцейшы від алітэрацыі — гукаперайманне, але ў чыстым выглядзе яно выступае рэдка, часцей служыць першаасновай для далейшых гукавых асацыяцый («Шурхатала трава затоеным шэптам: «Ш-ш-ш... с-с-с...» З.Бядуля). Алітэрацыя звычайна спалучаецца з асанансам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
scorch[skɔ:tʃ]v.
1. абпа́льваць; прыпа́льваць; падсма́льваць;
I scorched my shirt when I was ironing. Я прыпаліў кашулю прасам.
2. высу́шваць; спа́льваць;
The grass looked scorched after the heat.Трава выглядала высахлай пасля спякоты.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
grass[grɑ:s]n.
1.трава́;
Keep off the grass.(надпіс) Па газо́нах не хадзі́ць!
2.slang марыхуа́на, «тра́ўка»
♦
not let the grass grow under your feet не адкла́дваць то́е, што трэ́ба зрабі́ць за́раз
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ві́храватрава ’расліна астрагал, Astragalus glycyphyfllus’ (Кіс.). Рус.смал.вихрева трава ’тс’. Відавочна, да ві́хар, віхр, але канкрэтныя матывы намінацыі няясныя, магчыма, таму, што гэтыя расліны з тонкім сцяблом і складаным лісцем часта пераблытваюцца; параўн. рус.вихорево гнездо ’сплеценыя віхрам у клубок галінкі бярозы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Купа́віца ’трава, што расце ў балоце на купінах’ (ТС, Нар. лекс.). Гл. купава.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
се́на, ‑а, н.
Скошаная і высушаная трава, якая ідзе на корм жывёле. Стог сена. □ Непадалёк ад дарогі чарнела капа сена.Скрыган.[Засмужац] завёў каня ў хлеў, у зацішку рассядлаў, падкінуў яму сена і тады ўвайшоў у хату.Мележ.//Трава, прызначаная для нарыхтоўкі такога корму. За працу майстры атрымліваюць лес для будовы, косяць сена на пагранічных лугах.Брыль.
•••
Колам і сена травіцьгл. травіць.
Сабакам сена косіцьгл. касіць 1.
Як іголка ў стозе сенагл. іголка.
(Як) сабака на сенегл. сабака.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)