пакіда́ць (сваю́ краі́ну), перахо́дзіць, перабяга́ць (у і́ншую па́ртыю, гру́пу); уцяка́ць у і́ншую краі́ну
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
біягра́фія, ‑і, ж.
Апісанне жыцця і дзейнасці каго‑н. Біяграфія пісьменніка. □ Калі ж што і чытаў Шалюта сам, дык гэта былі перш за ўсё біяграфіі выдатных людзей.Дуброўскі.// Чыё‑н. жыццё. [Гарлахвацкі Мікіту Сымонавічу:] А вы каму-небудзь расказвалі.. сваю біяграфію?Крапіва.Ад лірычных успамінаў аб .. шчаслівым даваенным жыцці.. [Сярдзюк] пераходзіць да цікавейшых выпадкаў сваёй багатай пагранічнай біяграфіі.Брыль.//перан. Гісторыя якіх‑н. прадметаў і пад. Паселішчы, як і людзі, без біяграфіі не маюць свайго аблічча.Скрыган.
[Ад грэч. bíos — жыццё і graphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыз1, ‑а; мн. прызы, ‑оў; м.
Узнагарода пераможцу ў якім‑н. спаборніцтве. Тут жа праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы, конкурс мастацкай самадзейнасці, уручаюцца прызы.Жычка.Здавалася, перад Сяргеем быў адзін з тых атлетаў, якія прывыклі браць прызы па падыманню цяжараў на спартыўных спаборніцтвах.Сіўцоў.[Гунава:] — Дог, якога вы бачылі, мае два міжнародныя прызы.Самуйлёнак.
[Фр. prix.]
прыз2, ‑а, м.
Захопленае ў марской вайне варожае судна або іншая маёмасць, якая па міжнароднаму праву пераходзіць таму, хто іх захапіў.
[Фр. prise.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІБЕРЭЛІ́НЫ,
роставыя гармоны раслін з групы дытэрпеноідных кіслот. У раслінах ідэнтыфікавана больш за 40 гіберэлінаў, у грыбах — за 20. Абазначаюцца ГА1, ГА2, ГА3 (у паслядоўнасці вылучэння і выяўлення будовы). Адрозніваюцца тыпам, колькасцю і размяшчэннем функцыян. груп. У раслінах гіберэліны сінтэзуюцца ў органах, якія інтэнсіўна растуць (насенне, верхавінкавыя пупышкі). Актыўныя формы гіберэлінаў могуць пераходзіць у неактыўныя (напр., пры выспяванні пладоў). Найбольш характэрны фізіял. эфект гіберэлінаў — паскарэнне росту органаў за кошт дзялення і расцяжэння клетак. Гіберэліны перапыняюць перыяд спакою ў насенні, клубнях, цыбулінах, індуцыруюць цвіценне раслін доўгага дня за кароткі дзень, стымулююць прарастанне пылку, выклікаюць партэнакарпію (утварэнне на раслінах пладоў без апладнення), пазбаўляюць ад фізіял. і генетычнай карлікавасці. Непасрэдна ўздзейнічаюць на біясінтэз ферментаў. Адзін з найб. актыўных гіберэлінаў — гіберэлавая кіслата (ГА3). Выкарыстоўваюць гіберэліны ў сельскай гаспадарцы для павелічэння ўраджайнасці, стымуляцыі прарастання насення, прыгатавання соладу; апрацоўка азімых злакаў гіберэлінамі замяняе яравізацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁГКІЯ (pulmones),
парны орган паветранага дыхання некат. рыб, наземных пазваночных і чалавека, дзе ажыццяўляецца газаабмен паміж крывёй і паветрам, што ўдыхаецца (кісларод паветра пераходзіць у кроў, дыаксід вугляроду — з крыві ў паветра). Л. называюць таксама органы дыхання некат. беспазваночных (лёгачныя малюскі). Размешчаны ў пярэднім аддзеле поласці цела, у млекакормячых і чалавека — у грудной поласці, якая аддзелена ад брушной поласці грудабрушной перагародкай (дыяфрагмай). Складаюцца з частак (у правым 3, у левым 2), аснову якіх утварае бранхіяльнае дрэва — паслядоўна адгалінаваныя бронхі і бранхіёлы, якія пераходзяць у альвеалярныя хады з альвеоламі. Л. ўкрыты серознай абалонкай — плеўрай. У эмбрыягенезе чалавека і млекакормячых праходзяць шэраг стадый. Л. выконваюць рэспіраторную функцыю, удзельнічаюць у рэгуляцыі згусання крыві, тэрмарэгуляцыі, водна-салявым абмене, імуннай ахове арганізма і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЛЬСА́ЦЫІ ЗО́РАК,
рэгулярныя ваганні памераў зорак з прычыны змены ціску і т-ры ў іх нетрах. Абумоўліваюць змену бляску многіх пераменных зорак — цэфеід, мірыд і інш.
Праяўляюцца на позніх этапах эвалюцыі зорак. У нетрах нармальнай зоркі вадарод ператвараецца ў гелій. Калі вадароду становіцца недастаткова для працякання рэакцыі, гравітацыйная сіла нарастае і зорка сціскаецца, у ядры ствараюцца ўмовы для ператварэння гелію ў вуглярод. На гэтай стадыі памеры зоркі павялічваюцца, яна пераходзіць у вобласць чырв.гігантаў. У вонкавых слаях працягваецца ператварэнне вадароду ў гелій. Нейтральны гелій непразрысты для ультрафіялетавага выпрамянення зоркі, якое паглынаецца ім, і газ іанізуецца. Іанізаваны гелій прапускае выпрамяненне, што выходзіць з унутр. слаёў зоркі. Гэта прыводзіць да ахаладжэння і сціскання зоркі, гелій зноў становіцца нейтральным і працэс паўтараецца.
Літ.:
Кокс Дж.П. Теория звездных пульсаций: Пер. с англ.М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ángriffm -(e)s, -e наступле́нне, напа́д, ата́ка;
etw. in ~ néhmen* бра́цца за што-н.;
zum ~ (über)géhen*неаддз.перахо́дзіць у наступле́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
überstéigenII*vt
1) перахо́дзіць (цераз што-н.)
2) пераадо́льваць
3) перавыша́ць (выдаткі, чаканні);
das überstéigt séine Kräfte гэ́та звыш яго́ сіл
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Спа́дкі мн. л. ‘маёмасць, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у карыстанне каго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Нік. Очерки, Сержп., Янк., Шат., Нар. сл.; в.-дзв., гродз., круп., докш., пруж., Сл. ПЗБ), ‘рэчы, якія застаюцца пасля ад’езду гаспадароў з дому’ (Сцяшк.). Ст.-бел.спадокъ ‘спадчына’ з ст.-польск.spadek ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 78). Форма мн. л. ужо ў беларускай мове. Польск.spadek < spaść ‘дастацца некаму ў спадчыну пасля памерлага’ < padać (гл. падаць); гл. Борысь, 568. Гл. яшчэ Кюнэ (Poln., 98). Спадкае́мец ‘той, хто атрымлівае спадчыну’ (ТСБМ, Байк. і Некр.) (ад спадкі і мець) — калька польск.spadkobierca ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЎЧА́НКА ЧЫРВО́НАЯ,
хвароба з групы калагенозаў (гл.Калагенавыя хваробы). Праяўляецца ў формах: дыскоіднай і дысемінаванай — хранічнае захворванне скуры, сістэмнай — хвароба з расстройствамі і пашкоджаннямі ўнутр. органаў. Формы ваўчанкі чырвонай звязаны паміж сабой: дыскоідная можа пераходзіць у сістэмную. Прычыны захворвання канчаткова не высветлены; значная роля належыць вірусам і аўтаімунным працэсам. Правакуюць развіццё хваробы празмерная інсаляцыя, ахаладжэнне, траўмы, ачагі хранічнай гнойнай інфекцыі, дысфункцыя эндакрыннага апарату.
Ваўчанка чырвоная дыскоідная праяўляецца пашкоджаннем скуры ў выглядзе ацёчнай плямы ці інфільтраванай бляшкі, якія павялічваюцца і пакрываюцца густымі лусачкамі, скура станчаецца і ўтвараецца рубцовая атрафія. Лакалізацыя: скура носа, твару, валасістай часткі галавы, верхняй часткі грудзей, спіны. Пры ваўчанцы чырвонай дысемінавай колькасць ачагоў значна большая, яны не здольныя да перыферычнага росту, найменш інфільтраваныя і не заўсёды ўтвараецца рубцовая атрафія. Ваўчанка чырвоная сістэмная характарызуецца пашкоджаннем суставаў, серозных абалонак, скуры, унутр. органаў, ц. н. с. Лячэнне: антымалярыйныя прэпараты, вітаміны, глюкакартыкоідныя гармоны, фотаахоўныя мазі і крэмы.