Трубло́ ‘пражорлівы конь ці карова’ (Яўс.), ‘пражора’ (астрав., Сл. рэг. лекс.; полац., Нар. лекс.; лаг., Гіл., Барад.), ‘чэрава’ (рас., ЛА, 1, Шатал., Нік., Оч., Юрч. Мудр.), трубла́ты ‘чалавек з тоўстым жыватом’ (Касп., Сцяшк. Сл.; в.-дзв., Шатал.). Утворана ад трубі́ць2 < труба1 (гл.), параўн. трубі́ла ‘пра абжорлівага’ (Каўрус, Словаклад), пры ад’ідэацыі трыбу́х (гл.). Гл. таксама трабло, трыбло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысціна́ ‘сцябло трыснягу’ (ТСБМ), трысціна́ ‘палка’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘трыснёг, Phragmites communis Trin.’ (зэльв., ваўк., слонім., віл., ЛА, 1), трысьціна ‘асобная пласцінка ў бёрдзе’ (Нік. Очерки), ‘кій, ляска, мыліца’ (Некр. і Байк.), тросці́на ‘пласцінка ў бёрдзе’ (ТС), ст.-бел. тростина, трисцина, трстина, трыстина ‘чарот’, ‘стрэмка’, ‘трыснёг’ (ГСБМ). Да тросць1, 2 (гл.) з суфіксам адзінкавасці ‑ін‑, гл. трасціна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́нка1 ’шырокая мяжа, вузкая палявая дарога’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Арх. Федар., Варл., ТС, Сл. ПЗБ, Чуд., Арх. Вяр., Нік., Оч.), ’дарога, якая праходзіць за будынкамі паўз вёску’ (Сл. ПЗБ; маладз., Янк. Мат.; Маш.), ’забытая старая дарога, па якой цяпер зрэдку ходзяць’ (Сцяшк.), ’прамая дарога каля лесу’ (пруж., Ск. нар. мовы), ’дарога, пратаптаная паміж двароў’ (Мат. Маг.), ’дарога ад вёскі да вёскі; дарога праз лес’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. сте́нка, сті́нка ’палявая мяжа’ (Бел.-укр. ізал.), старое польск. ścianka ’вулачка, праход паміж сценамі’. Мартынаў (Зб. Крапіве, 212) на падставе зафіксаванага палес. стʼинка ’вулачка’ выводзіць са *stěnъka < *stegnъka, параўн. ст.-слав. стьгна ’вуліца’ < *stьgna ’дарожка’, шляхам замены д фрыкатыўным ɣ і ў выніку падаўжэння папярэдняга галоснага (> *stēnka), што сумніўна, гл. сцяна2.

Сце́нка2 ’мера палатна’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’частка асновы пры тканні’ (Нік., Оч.; ашм., Стан.). Гл. сцяна3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вучальні́к ’вучань’ (Шат., З нар. сл.). Няясна, магчыма, кантамінацыя вучань і вучанік (гл.) з падваеннем н (вучань + нік), якое ў выніку распадабнення дало ‑льн‑ (уплыў назоўнікаў на ‑альнік?); аднак не выключаны ўплыў з боку польск. uczelny ’які служыць для вучобы’, uczelnia ’школа, вучэбная ўстанова’ і інш.; параўн. і чэш. učedník ’вучань’, ст.-чэш. učedlník ’тс’, адносна якіх гл. Махэк₂, 666.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камізэ́лька ’кароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Бес., Тарн., Мядзв., Малч., Гарэц.), камзэ́лька ’тс’ (Сцяшк.; смал., КЭС), камізолка (глус., КЭС), камызэлька (Нік. Очерки; віц., карэліц., Янк. 1, Жд. 2) камузэ́лька (Сцяц.). Запазычана з польск. kamizelka ’мужчынская жилетка пад пінжаком’ < франц. camisole ’каптан’ < італ. camiciola — памяншальнае ад camicia ’кашуля’ < лац. camīsia (Слаўскі, 2, 38–39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіндзю́к ’страўнік’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Чач., Янк. II, Шат., Мядзв., Касп., Сержп. Грам., Сцяшк., Мат. Гом., Маш., Мат. АС, Жд. 3, Бяльк.), ’начынены кашай або мясам страўнік’ (Сл. паўн.-зах., Нік. Очерки, Нар. словатв., Маш., Шн., Малч.). Гл. кендзюх. Укр. кендюх. Польск. kindziuk запазычанне з беларускай або ўкраінскай мовы. Першакрыніца тур. kindik ’пуп’ (Супрун, Тюркизмы, 76–77; ЕСУМ, 2, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марда́сы, мырда́сы ’нос і губы’, ’твар’, ’хара’ (Нік., Оч., Растарг., Нас., Шат.), марда́сты ’таўстагубы’ (Нас.), ’мардаты, таўстаморды’ (ТСБМ, Нас.), ’вялікагаловы (пра саву)’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Укр. морда́с ’аплявуха’, рус. перм. морда́с ’твар’, смал., пск. мордасина ’морда, хара’, паўн.-каўк., раст. морда́сы ’шчокі’, кубан., пск., смал. ’скулы’, ’вушы’, паўд. морда́сить ’біць па твары’. Да морда (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палонік1 ’апалонік (разлівальная лыжка)’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Шпіл., Касп., Бяльк., Мядзв., Раманаў, 8; Нік. Очерки), поло́нік (ТС), поло́днік, пало́нік, пало́йнік, пало́ўнік (Сл. ПЗБ), поло́нік, поло́нык (Сл. Брэс.), поло́ньнік (Бяльк., Янк.). З апалонік2 (гл.) з адпадзеннем пратэтычнага а.

Палонік2 ’малёк жабы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Касп.), поло́нік (ТС). З апалонік1 (гл.) у выніку адпадзення пратэтычнага а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысу́тнічаць ’быць, знаходзіцца ў пэўны час; мецца, быць у наяўнасці’ (ТСБМ), прысу́тнасць ’знаходжанне, наяўнасць’ (там жа), укр. прису́тність ’прысутнасць’. Паводле Васілеўскага (Аб нек. асабл., 48–51) калька 20‑х гадоў XX ст. з рус. прису́тствовать ’знаходзіцца, быць у наяўнасці’, дзе суфікс ‑ствова‑ц.-слав.) быў заменены прадуктыўным суфіксам ‑ніча‑ (< нік), што ўтварае дзеясловы ад назоўнікаў дзеючай асобы. Параўн. су́тнасць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́міны ‘збожжа, якое прызначана на насенне (у процілегласць е́мінам — збожжу, якое прызначала на ежу)’ (Нік., Оч.), ‘насенне’ (Касп.), се́мінка ‘насенная бульба’ (Янк. 3., Бяльк., Юрч., Нар. сл., Нар. лекс.). Рус. пск., наўг., цвяр. се́мины ‘збожжа на насенне’, каш. senionka ‘насенная бульба’. Ад сем‑ (гл. семя) з суф. ‑ін, ‑інк(а); магчыма, фанетычна трансфармаванае *семяны, мн. л. ад семяно́ ‘насенне’ (усх.-бел., ЛА, 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)