Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ска́ты
(нарв., шв. scata = рыба)
падатрад драпежных марскіх рыб атрада акулападобных з пляскатым целам і вострым хвастом; пашыраны гал. ч. у трапічных і субтрапічных морах; некаторыя, напр. электрычны скат, маюць на галаве органы, што ўтвараюць электрычныя разрады.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
страла́, -ы́, мн. стрэ́лы і (з ліч. 2, 3, 4) стралы́, стрэл, ж.
1. Тонкі прут з завостраным канцом або вострым наканечнікам для стральбы з лука.
2. Рухомая частка пад’ёмнага крана, а таксама спецыяльнага прыстасавання для пад’ёму грузаў (спец.).
Экскаватарная с.
3. Назвы розных вузкіх і доўгіх дэталей і частак у механізмах, прыладах (спец.).
4.у знач.прысл.страло́й (-о́ю):
1) вельмі хутка, імкліва.
Стралой памчацца на вуліцу.
2) прама.
Стралой бяжыць дарога.
|| прым.стралавы́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Бры́дкі. Рус. (зах.) бридко́й ’рэзкі вецер’, укр.бридки́й ’дрэнны, агідны, брыдкі’, польск.brzydki, чэш.břidký (ст.) ’рэзкі; агідны’, ст.-слав.бридъкъ, серб.-харв.бри̏дак ’востры, рэзкі’ і г. д. Прасл.*bridbkъ < *bridъ (а гэта ўтварэнне суфіксам ‑d‑ ад *bri‑ ’брыць, рэзаць’, гл. брыць; і.-е.*bher‑ ’рэзаць вострым’); Бернекер, 86; Мейе, Études, 325; Слаўскі, 1, 47; Брукнер, 46; БЕР, 1, 78. Іншая версія (услед за Нідэрманам, IF, 37, 145 і наст.; Гуерам, LF, 44; 226) у Махэка₂, 73: роднаснасць з ням.bitter ’горкі’ (*bhid‑ró‑s); у славян розныя метатэзы (непераканаўча).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Варса́ць, ворса́ть ’калоць з разбегу ў бок’ (Мядзв.), ва́рсаць ’кідаць’ (КЭС), варса́ць або́ры ’працягваць аборы праз вуха лапця’ (Маш.). Сюды ж і варсану́ць ’піхнуць, штурхнуць’. Параўн. рус.дыял.варсану́ть ’з сілай ударыць чым-небудзь вострым; штурхануць’. Слова цёмнага паходжання. Часам паралельна ўжываюцца барса́ць ’працягваць абору ў лапці’ і варса́ць (Шат.). Барса́ць таксама значыць і ’кідаць’, але і яно няяснага паходжання (гл.). Паралелізм барса́ць|варса́ць можа тлумачыцца тым, што зыходным з’яўляецца варса́ць. Так, Януў (Зб. Развадоўскаму, 2, 277) зыходзіў пры тлумачэнні барса́ць (укр.бо́рса́ти) з *ob‑vors‑ati (пры гэтым корань *vors‑ не тлумачыўся). Параўн. абарсаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́жаг, вожыг ’дзяржанне вілак, качаргі, памяла і г. д.’; ’палка з вострым канцом’ (Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Сцяц.); ’палка з апаленым канцом’ (Бяльк.). Рус.о́жег, о́жог, о́жиг ’палка, якая ўжываецца замест качаргі’, укр.о́жог, о́жуг ’тс’, польск.ożeg, каш.ožåk, чэш., славац.ožeh, дыял.vožėk ’дзяржанне вілак, качаргі; палка, якой разграбаюць вуголле’, серб.-харв.ȯžeg ’тое, чым разграбаюць агонь’; славен.ožèg ’качарга; палка з апаленым канцом’, макед.ожег ’жалезная качарга’, балг.дыял.ожег ’качарга’. Прасл.ožegъ, ožogъ першапачаткова ’палка з апаленым канцом’. Да жгу, жэгчы (Махэк₂, 424; Брукнер, 388). Параўн. ажагі.
1. Секучы, зрабіць навылётную адтуліну ў чым‑н. Прасячэ Тарэнта ў стопцы акно, падраўняе падлогу, глінай яе пазамазвае і будзе жыць.Галавач.// Нанесці глыбокую рану чым‑н. вострым. Прасячы нагу сякерай.
2. Зрабіць праход, праезд у чым‑н. пры дапамозе інструментаў, прылад. Прасячы дарогу ў гарах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сты́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які астыў, стаў халодным. Лезці на камбайн было нязручна: боты саслізгвалі з круглых поручняў, і Юхневіч ледзь не зваліўся далоў; стылае жалеза непрыемна апякала далоні.Савіцкі.На [Ледзю] дыхнула гарачынёй, вільгаццю, вострым пахам фармовачнай зямлі і стылага чыгуну.Карпаў.// Халодны, сцюдзёны. Мігаюць іскры белага агню, У твар сячэ сустрэчны вецер стылы.Грахоўскі.Сінее скрозь маўклівы стылы снег.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уто́ркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Уткнуцца вострым канцом у што‑н. Кап’ё ўторкнулася ў зямлю.
2. Уперціся, уткнуцца ў што‑н. У бераг носам пад кустом Уторкнулася лодка.Скарынкін.Мой, вораг ляжаў нерухома, уторкнуўшыся тварам у снег.Шамякін.
3.перан. Не ўзнімаючы вачэй, паглыбіцца ў якую‑н. справу. Уторкнуўшыся ў газету,.. [афіцэр] ужо думае аб дарозе.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРТА́НЬ,
пачатковы аддзел дыхальнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека, што знаходзіцца паміж глоткай і трахеяй. Праз гартань паветра праходзіць у трахею, якая засцерагае дыхальныя шляхі ад пападання ў іх ежы (корму), удзельнічае ва ўтварэнні гукавых сігналаў і голасу.
Шкілет гартані складаецца са шчыта-, пярсцёнка- і чарпакападобных гіялінавых храсткоў, а таксама з эластычнага храстка надгартанніка з прымацаванымі да яго мышцамі і звязкамі У некат. відаў рукакрылых, сумчатых, кратоў і зубастых кітоў чарпакападобныя храсткі і надгартаннік утвараюць трубку, якая ўдаецца ў насаглотку і забяспечвае дыханне пры заглынанні корму. У дзяцей і жанчын дзве пласціны шчытападобных храсткоў зыходзяцца пад тупым, у мужчын пад вострым (утвараюць адамаў яблык) вуглом. Поласць гартані дзеліцца на ўваход, жалудачак і ніжнюю частку, выслана слізістай абалонкай, парныя складкі якой утвараюць паміж жалудачкам і ніжнім аддзелам гартані сапраўдныя галасавыя звязкі і абмяжоўваюць галасавую шчыліну (гл.Галасавы апарат). У млекакормячых пад імі знаходзяцца несапраўдныя галасавыя звязкі, у птушак галасавы апарат лакалізуецца ў ніжняй частцы трахеі і верхніх участках бронхаў. Зрушэнні храсткоў гартані з утварэннем гукаў забяспечваюцца папярочна-паласатымі мышцамі шкілетнага тыпу (укрываюць пярэднюю і бакавыя паверхні гартані), яе інервацыя — адгалінаваннямі блукаючага нерва, кровазабеспячэнне — праз гартанныя артэрыі, адток крыві — праз сістэму ярэмных і падключычных вен. Найб. пашыраныя запаленчыя хваробы гартані — ларынгіт, гартанная ангіна.