1. Шар ці яго паверхня знутры (пра зямны шар, купал неба). Зямная сфера. Нябесная сфера.
2. У геаметрыі — замкнутая паверхня, усе пункты якой аднолькава аддалены ад цэнтра; паверхня шара.
3.чаго. Прастора, якая знаходзіцца ў межах дзеяння чаго‑н.; межы распаўсюджання чаго‑н. Сфера прыцягнення планеты. У сферы кулямётнага агню.// Галіна чаго‑н. (якой‑н. дзейнасці, праяўлення якіх‑н. адносін, інтарэсаў і пад.). Сфера вытворчасці. □ [Дзерваедаў:] — Нам не трэба забываць, Васільевіч, што мы — сфера абслугоўвання і павінны даваць людзям утульнае даўгавечнае жыллё...Радкевіч.У старажытнасць важнейшай сферай выкарыстання беларускай мовы была дзелавая пісьменнасць.Булыка.//(успалучэнніззайменнікамі: «мой», «твой», «свой», «яго» і пад.). Прывычнае кола заняткаў, інтарэсаў, натуральныя абставіны. Гэта проста .. [Курловіч] быў не ў сваёй сферы, бо прыходзілася не загадваць, а прасіць.Скрыган.
4. Грамадскае акружанне, асяроддзе. Навуковая сфера.
5.толькімн. (сфе́ры, сфер). Кола асоб, якія аб’яднаны агульнасцю сацыяльнага становішча або заняткаў. Дыпламатычныя сферы. Дзелавыя сферы.//(успалучэннісасловам «вышэйшыя»). Прывілеяваныя колы грамадства. — Хіба, можа, ты [Балоціч] што-небудзь чуў? Ты ж маеш доступ у «вышэйшыя сферы», а нам туды зачынены дзверы, — даволі суха адказаў Лабановіч.Колас.
•••
Сфера ўплыву — тэрыторыя залежнай краіны, якая знаходзіцца пад палітычным ці эканамічным кантролем адной з імперыялістычных дзяржаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тур1, ‑а, м.
1. Адзін круг танца па пакоі, зале і пад., а таксама адзін кругавы рух у вальсе. Тур вальса.
2. Асобны этап якой‑н. гульні, конкурсу, спаборніцтва, які складае частку гэтай гульні, спаборніцтва. Апошні тур шахматнага чэмпіянату. □ Закончыліся гульні першага тура чэмпіянату краіны па валейболу.«Звязда».Калі абставіны склаліся так, што Дарошку не давялося ўключыцца ў другі тур конкурсу, юнак не збавіў тэмпаў, не пачаў працаваць горш.Арабей.// Этап, частка якой‑н. падзеі, мерапрыемства і пад. Але ўсё адно прачытаны .. [камандзірам атрада] загад аб другім туры рэйкавай вайны прагучаў радаснай навіной.Шахавец.// Асобны этап выбараў, а таксама адна са ступеней пры шматступеннай выбарчай сістэме. Першы тур выбараў.
[Фр. tour.]
тур2, ‑а, м.
1.Гіст. Запоўненая зямлёю плеценая кашолка, якая выкарыстоўвалася ў якасці ўкрыццяў ад куль і снарадаў.
2. Пірамідка з камянёў, складзеная альпіністамі на вяршыні, на якую яны ўзышлі першымі.
[Фр. tour]
тур3, ‑а, м.
1. Першабытны дзікі бык, які з’яўляецца адным з продкаў буйной рагатай жывёлы. У лясах Белавежскай пушчы ў вялікай колькасці вадзіліся туры, зубры, ласі, мядзведзі, алені, дзікія кабаны, казулі.«Весці».[Князь] гукнуў .. дружыну ды і пайшоў сабе Палессем, харчуючыся забітымі зубрамі і турамі.Караткевіч.
2. Горны каўказскі казёл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры — прыназоўнік (з М. скл.) і прэфікс, параўн. ст.-слав.при, ст.-рус., ст.-бел.при, укр.при, рус.при, польск.przy, каш.přë (памор.přå̃/přä), палаб.prai‑ (прэфікс.), в.-луж.při, н.-луж.pśi (дыял.pśa), чэш.při, славац.pri, славен.pri, серб.-харв., макед., балг.при. Асноўныя значэнні, якія развіліся на зыходнай праславянскай семантычнай базе: прасторавае з указаннем на цесную блізкасць; указанне на адносіны падпарадкавальнасці, падобнасці, аднесенасці да чаго-небудзь; на наяўнасць чаго-небудзь у каго-небудзь; на час, абставіны, становішча. Найбліжэйшымі паралелямі да прасл.*pri лічацца літ.priẽ ’пры, каля, да’ (жамойц.pry, таксама з нарашчэннем ‑gi: príegi/priẽg) з Р. скл., ст.-прус.prei ’да, пры’ з Д. скл. (Фрэнкель, 652–653; Траўтман, 230; пра праблематыку ст.-літ. постпазіцыйнага ‑pi, які ідэнтыфікуецца з лат. прыназ. píe, прасл. і літ. прыназ. з ‑r‑ гл. Ваян, RÉS, 33, 109). Больш далёкія і.-е. адпаведнікі: ст.-лац.prī, грэч.πάραι ’пры’, ст.-інд.parḗ, таксама хец.pa‑ra‑a = parā ’ўперад, з (адкуль-небудзь)’. Аб іранскім інгрэдыенце ў семантыцы *pri (= *kъ, суадносным з сагдз.kw ’к’) гл. Мартынаў (Язык, 50–51). У якасці прэфікса, які працягвае прасл.*pri‑, утварае перш за ўсё дзеясловы са значэннямі: давядзення дзеяння да канчатковай мэты (прыйсці́, прыхілі́цца); дабаўлення, збліжэння, замацавання чаго-небудзь з чым-небудзь (прыдрукава́ць, прышы́ць); накіравання дзеяння да сябе, выканання дзеяння ў сваіх інтарэсах (прыва́біць, прысво́іць); накіравання дзеяння на прадмет зверху ўніз (прымя́ць, прыці́снуць); паўнаты, вычарпанасці дзеяння (прывучы́ць, прыахво́ціць); непаўнаты, слабой меры дзеяння (прыспа́ць, прыадчыні́ць); суправаджальнасці дзеяння (у дзеясловах на ‑(оў)ва: прыгаво́рваць, прытанцо́ўваць). Утварае назоўнікі і прыметнікі са значэннямі: непасрэднага прымыкання да чаго-небудзь (прыла́знік, прыбра́мнік); дадатковасці (прыпло́д, прыпёк). Большая частка гэтых значэнняў мае агульнаславянскі характар. Гл. таксама Фасмер, 3, 362; Скок, 3, 39; Махэк₂, 492; ESSJ, 2, 210–216 (з падрабязным аглядам літ-ры і версій); БЕР, 5, 690.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
умо́важ.
1. Bedíngung f -, -en; Voráussetzung f -, -en (перадумова); Vórbehalt m -(e)s, -e (агаворка); Nébenbestimmung f -, -en, Kláusel f -, -n (асобаяўмоваўдагаворы);
абавязко́вая ўмо́ваúnbedingte Voráussetzung;
ста́віць умо́вай zur Bedíngung máchen, die Bedíngung stéllen;
з умо́вай, каб … unter der Bedíngung [dem Vórbehalt], dass …;
умо́ва зада́чыматэм.Áufgabenstellung f -, -en, Voráussetzungen der Áufgabe;
выко́нваць умо́вы die Bedíngungen befólgen [éinhalten*];
2.мн.:
умо́вы (абставіны) Verhältnisse pl, Zústände pl;
умо́вы пра́цыÁrbeitsbedingungen pl;
жыллёвыя ўмо́вы Wóhnverhältnisse pl;
мясцо́выя ўмо́вы örtliche Verhältnisse;
у цяпе́рашніх умо́вах unter den gégenwärtigen Verhältnissen [Úmständen];
у ха́тніх умо́вахúnter häuslichen Verhältnissen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1.(1і2ас.неўжыв.). Утварыцца з асобных частак, элементаў. З асобных карцін паступова склалася галерэя.//Разм. Арганізавацца, стварыцца. У Мінскім Савеце .. з самага пачатку склалася трывалае бальшавіцкае ядро.«Беларусь».Пасля гэтага ўсе вырашылі, што кампанія склалася досыць незвычайная і цікавая, і з вясёлым гоманам і смехам накіраваліся ў рэстаран.Рамановіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Узнікнуць у працэсе творчасці (пра верш, песню і пад.). Пра дзікія гулянкі [пана Скірмунта] з нечалавечымі ўчынкамі склаліся жудасныя легенды.Чарнышэвіч.У такой вось неразбярысе пачуццяў, рытмаў і слоў і склаліся ў Ганькі тыя вершы.Васілевіч.// Узнікнуць, з’явіцца ў думцы, вырысавацца ў свядомасці, уяўленні. Расказваў я далёка не так складна, як гэта было ўжо склалася ў маёй галаве.Колас.Ва ўяўленні склаўся вобраз чалавека, зачараванага народнай песняй, чалавека, які аддаў ёй сваё гарачае сэрца.«Полымя».
3.(1і2ас.неўжыв.). Набыць якую‑н. закончаную форму, выпрацавацца, устанавіцца, сфарміравацца. У мяне ўжо склалася звычка па прыездзе на канікулы дадому здымаць вучнёўскую форму, апранацца па-вясковаму і працаваць разам з сям’ёй.Сяргейчык.З тых кароценькіх паездак у .. [бабулі] на ўсё жыццё склалася ўяўленне аб горадзе.Ракітны.// Набыць той ці іншы ход, кірунак (пра жыццё, абставіны і пад.). Эрна Гурбіна лічыла, што жыццё яе склалася няўдала.Навуменка.Прыйшоў бы на сход сам, ды абставіны склаліся так, што прыйсці не магу...Шахавец.Справа склалася так, што лепшыя сілы атрада і штаб былі коннымі.Брыль.// Пайсці на лад, атрымацца. Сям’я склалася дружная.// Устанавіцца, узнікнуць. Дружба склалася моцная.
4. Вызначыцца ва ўсёй сукупнасці асаблівасцей, якасцей; сфарміравацца. У гэты ж перыяд [14–15 стст.] у межах цэнтралізаванай Маскоўскай дзяржавы склаўся рускі народ і яго мова.Юргелевіч.Карн выступае ў асноўным са сфарміраваным характарам, які склаўся за гады жыцця пры савецкай уладзе.Дзюбайла.У пачатку 30‑х гадоў выразна акрэсліліся погляды Чорнага на жыццё і мастацтва, склаўся яго светапогляд.Луфераў.// Дасягнуць майстэрства, дасканаласці ў якой‑н. галіне. [Сцяпан:] — Бартуль не склаўся яшчэ як паэт. Ён шукае свайго голасу, а можа і шляху.Машара.
5. Набыць якую‑н. форму, выгляд (пра губы, рукі, ногі, цела чалавека). Поўныя губы [агранома] склаліся ў лагодную ўсмешку.Бядуля.// Сагнуўшыся, наблізіцца асобнымі рухомымі часткамі і набыць кампактны выгляд. Сцізорык лёгка склаўся.
6.Разм. Даць грошы на якую‑н. агульную справу; зрабіць складчыну. Будучыя семінарысты склаліся разам і нанялі балагола, які завёз іх у Нясвіж.С. Александровіч.
7.Разм. Спакаваць свае рэчы (звычайна для ад’езду). Скласціся для ад’езду.
8.(1і2ас.неўжыв.). Атрымацца ў выніку пошукаў. Асобныя рысы склаліся ў пэўную карціну. □ К гэтаму часу ў мастака цалкам склаўся эскіз карціны пра Кастуся Каліноўскага.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
case1[keɪs]n.
1. вы́падак; абста́віны;
an individual case адзі́нкавы вы́падак;
a special case асаблі́вы вы́падак
2. до́вад, аргуме́нт;
have a case мець што сказа́ць у сваё апраўда́нне;
the case (for, against) аргуме́нт (на кары́сць, су́праць)
3. (судовая) спра́ва;
dismiss the case спыні́ць спра́ву (у судзе);
hush up the case замя́ць спра́ву
4. хво́ры, пацые́нт; той, хто знахо́дзіцца пад нагля́дам (урача, выхавальнікаў, паліцыі і да т.п.)
5.ling. склон
♦
as the case may be у зале́жнасці ад абста́він;
as the case stands пры да́дзеных абста́вінах;
in any case ва ўся́кім ра́зе/вы́падку; пры любы́х абста́вінах;
in case (of) у вы́падку, калі́; калі́ зда́рыцца так, што;
in no case ні ў я́кім ра́зе;
in such a case у такі́м ра́зе/вы́падку
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БЫ́КАЎ Васіль Уладзіміравіч (н. 19.6.1924, в. Бычкі Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Беларусі (1980). Герой Сац. Працы (1984). Вучыўся ў Віцебскім маст. вучылішчы на скульпт. аддзяленні. Удзельнік Айч. вайны, двойчы паранены. У 1956—72 працаваў у газ. «Гродненская правда», у 1972—78 сакратар Гродзенскага аддзялення СП Беларусі. З 1978 у Мінску. У 1990—93 прэзідэнт згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Друкуецца з 1947. У першай кнізе «Жураўліны крык» (1960), аповесцях «Здрада» (1961), «Трэцяя ракета» (1962, Літ. прэмія імя Я.Коласа 1964), зб. апавяданняў «Адна ноч» (1965) паказвае штодзённы гераізм звычайнага чалавека ва ўмовах вайны, глыбока пранікае ў духоўны свет сваіх герояў. Суровая праўда ў адлюстраванні вайны, пераважна драм. і трагічных яе сітуацый, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека, абвостраная чалавечнасць, высокая патрабавальнасць у сцвярджэнні маральных прынцыпаў, лаканізм, дакладнасць і выразнасць апавядальнай манеры, шчырасць і ўнутр. стрыманасць аўтарскага голасу — вызначальныя якасці творчай манеры пісьменніка. Аповесці «Мёртвым не баліць» (1965) і «Праклятая вышыня» (1968) — важны крок на шляху філас.-канцэптуальнага і жанравага падпарадкавання асабіста перажытага духоўным патрэбам сучаснасці. У канцы 1960-х г. звярнуўся да тэмы партыз. і падп. барацьбы бел. народа. «Круглянскі мост» (1969), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971, разам з аповесцю «Дажыць да світання», 1973, Дзярж. прэмія СССР 1974), «Воўчая зграя» (1974, разам з аповесцю з франтавога жыцця «Яго батальён», 1975, Дзярж. прэмія БССР імя Я.Коласа 1978), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982, Ленінская прэмія 1986) у творчасці пісьменніка складаюць своеасаблівы «партызанскі цыкл». Увага да гэтага пласта нар. жыцця ў Быкава не выпадковая. Элемент трагічнага — істотны элемент вайны — выявіўся тут на ўсю моц. Вельмі важная для пісьменніка адвечная тэма «выбару» ў партыз. вайне і на акупіраванай тэрыторыі вырашалася больш разнастайна, асабліва ўскладнена матываванасць чалавечых учынкаў. Творчасць Быкава 1970-х г. вылучаецца моцнай філас. насычанасцю, асаблівым трагічным напаўненнем, аголенасцю маральна-этычных канфліктаў, надзвычай адчувальнай сувяззю з сучаснасцю. Даследуючы паводзіны чалавека ў жорсткіх умовах вайны, у т.зв. гранічных сітуацыях, пісьменнік імкнецца выявіць духоўныя асновы яго паводзін, асновы яго мужнасці і няскоранасці. Абставіны заўсёды распрацоўваюцца на макс. адпаведнасць жыццёвай праўдзе, характары раскрываюцца з вял. уважлівасцю да самых дробных унутр. і знешніх рухаў, у іх арган. узаемадзеянні з абставінамі. Паглыбленне філас. зместу, маральна-этычная згушчанасць праблематыкі ў творах натуральна выклікалі інтэлектуальную завостранасць, строгасць, выверанасць жанравай формы, адпаведную мэтанакіраванасць сюжэтнага руху, выразную акрэсленасць кампазіцыйных прыёмаў, рэзкае змяншэнне колькасці дзейных асоб, напружаную, строгую і дакладную манеру апавядання. Быкаў не бытапісальнік вайны. Ён філосаф, грамадзянін, які ўвесь у сучаснасці, у пастаянным напружаным роздуме пра чалавека, яго месца ў сённяшнім драм. свеце. У ідэйна-маст. структуры твораў істотную ролю адыгрывае смерць героя, найперш галоўнага. Яна — неабвержны аргумент пісьменніка на карысць чалавечнасці, сумленнасці, справядлівасці. Для Сотнікава («Сотнікаў»), Іваноўскага («Дажыць да світання»), Мароза («Абеліск»), інш. станоўчых герояў гэтыя паняцці вышэй за ўсё, нават за жыццё, бо без іх жыццё траціла сэнс, станавілася ганьбай. У аповесцях «Знак бяды», «Аблава» (1989) узняў трагічную тэму сталіншчыны, раскулачвання, знішчэння дабрыні ў чалавеку, знішчэння гаспадара зямлі. Раман «Кар’ер» (1986), аповесці «У тумане» (1987), «Сцюжа» (1993), апавяданні «На Чорных лядах», «Перад канцом», «Бедныя людзі» і інш. пазначаны актыўнай аўтарскай пазіцыяй, маст. асваеннем новых гіст. пластоў жыцця, вострым эмацыянальна-этычным напалам, высокім трагізмам. Выступае і як публіцыст (зб. «На крыжах», (1992). Кнігі Быкава, поўныя высокага грамадз. пафасу, веры ў вял. духоўныя магчымасці чалавека, нянавісці да подласці, хлусні, здрадніцтва, актыўна служаць выхаванню чалавека. Быкаў — аўтар п’ес «Рашэнне» (1972) і «Апошні шанц» (паст. 1974), гумарыстычных і сатыр. апавяданняў (зб. «Ход канём», 1960), працуе і ў галіне драматургіі кіно, тэатра. Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Трэцяя ракета» (1963), «Альпійская балада» (1966), «Дажыць да світання» (1975), «Воўчая зграя» (1976), «Абеліск» (1977), 3-серыйны тэлефільм «Доўгія вёрсты вайны» (1976). Па матывах аповесці «Пайсці і не вярнуцца» створаны спектакль (1979), па аповесці «Сотнікаў» — кінафільм «Узыходжанне» (1977), па аповесці «Знак бяды» — кінафільм (1985). Бел.т-р оперы і балета па матывах «Альпійскай балады» (1964) паставіў аднайм. балет (1967, муз. Я.Глебава), па аповесці «Воўчая зграя» — оперу «Сцежкаю жыцця» (1980, муз. Г.Вагнера). В.Дашук на кінастудыі «Беларусьфільм» стварыў пра Быкава фільм «Узыходжанне» (1985).
Тв.:
Выбр.тв.Т. 1—2. Мн., 1974;
Зб.тв.Т. 1—4. Мн., 1980—82;
Зб.тв.Т. 1—6. Мн., 1992—94.
Літ.:
Буран В.А. Васіль Быкаў: Нарыс творчасці. Мн., 1976;
Дедков Я. Василь Быков: Очерк творчества. М., 1990;
Адамовіч А. На бестэрміновай перадавой // Адамовіч А. Здалёк і зблізку. Мн., 1976;
Бечык В. Таварыш, народ, Радзіма // Бечык В. Свет жывы і блізкі. Мн., 1974;
Бугаёў Дз. Пра дзве кніжкі Васіля Быкава // Бугаёў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970;
Яго ж Васіль Быкаў. Мн., 1987;
Яго ж. Праўда і мужнасць таленту. Мн., 1995;
Вярцінскі А. Подзвіг ратны, подзвіг творчы // Вярцінскі А. Высокае неба ідэала. Мн., 1980;
Каваленка В. Маладосць і мудрасць — сёстры // Каваленка В. Жывое аблічча дзён. Мн., 1979;
Андраюк С. Традыцыі і сучаснасць. Мн., 1981. С. 127—128, 132—136, 236—254.
д. паста́віцца — (да каго, чаго) пло́хо (недоброжела́тельно) отнести́сь (к кому, чему);
4.в знач. безл. сказ. пло́хо, ху́до, ду́рно;
яму́ зрабі́лася д. — ему́ ста́ло пло́хо (ху́до, ду́рно);
5.в знач. сказ.с союзамишто, як пло́хо;
д., што ён усё ве́дае — пло́хо, что он всё зна́ет;
◊ д. ляжы́ць — пло́хо лежит;
д. ко́нчыць — пло́хо ко́нчить
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ву́зел1, ‑зла, м.
1. Месца, дзе звязаны канцы чаго‑н. або зацягнута пятля на чым‑н. Гальштук быў новы, бліскучы і слізкі, і вузел атрымліваўся то вялікі, то малы, то крывы.Шыцік.
2.перан. Складанае спляценне якіх‑н. падзей, збег акалічнасцей. Вузел супярэчнасцей. Драматычны вузел п’есы. □ [Галена:] — Вы, здаецца, усе таксама ўблытаны ў гэтым вузле.Чорны.
3. Месца перакрыжавання, стыку чаго‑н. Чыгуначны вузел. □ Відно было з другога паверха, як у адным месцы сыходзяцца ў вузел палявыя дарогі.Чорны.
4. Сукупнасць размешчаных побач збудаванняў, машын, механізмаў і пад., звязаных паміж сабой. Энергетычны вузел. Радыётрансляцыйны вузел. Вузел абароны.// Частка машын, механізмаў, якая з’яўляецца злучэннем больш простых дэталей. Вузлы аўтамашыны.
5. Патоўшчаная частка сцябла з парасткамі або лісцямі. Лісцявы вузел.
6. Від прычоскі з доўгіх валасоў, закручаных на патыліцы. Аня Папова, трымаючы ў зубах шпількі, стаяла перад люстэркам і заколвала на патыліцы цяжкі вузел кос.Васілевіч.
7. Скапленне нервовых клетак. Нервовы вузел.// Патаўшчэнне сасудаў; бугорчык на скуры. Вузлы жыл.
8. Тое, што і клунак. Гаспадыня сама выбрала ўсё найлепшае, навязала ў настольнік даволі вялікі вузел, прыладзіла яго сабе на плечы.Шамякін.
•••
Марскі вузел — агульная назва рознага віду петляў і спосабаў звязвання тросаў.
Мёртвы вузел — асобы спосаб звязвання вяровак.
Санітарны вузел — памяшканні, абсталяваныя для санітарна-гігіенічных мэт (ванная, пральня, прыбіральня і пад.).
Гордзіеў вузел — пра заблытаныя абставіны, справы.
Рассячы гордзіеў вузелгл. рассячы.
ву́зел2, ‑зла, м.
Мера скорасці ходу суднаў, роўная 1,852 км у гадзіну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Паваліць на бок або перавярнуць дагары; перакуліць. Абярнуць стол. □ А раніцай — ускруціць цябе шалёны вецер,.. гатовы сцены абярнуць і сячэ, цэдзіць па вокнах буйнымі халоднымі слязьмі.Пташнікаў.// Выліць, вываліць змесціва з пасудзіны і пад., паваліўшы яе на бок. Абярнуць малако. Абярнуць воз бульбы.
2. Павярнуць назад, убок. Абярнуць галаву. □ [Язэп] заснуў на санках падцягнуўшы пад сябе правую [ляйчыну] так моцна, ажно конь галаву абярнуў направа і за ноч вялізны круг вытаптаў у снезе на выгане.Бядуля.
3.Разм. Накіраваць (сродкі і пад.). Работа зробіцца, час пройдзе, а заробленыя грошы.. [Толя Базылькевіч] аберне на заняпалую гаспадарку.Чорны.[Віктар:] — Цяпер я бачу, што ўсё на свеце можна абярнуць на карысць чалавека.Маўр.
4. Прымусіць прыняць іншае аблічча, выгляд; ператварыць, змяніць, перавесці адну якасць у другую. І можа лепш пайсці па згоду, У жарт выпадак абярнуць.Колас.// У казках і рэлігійных павер’ях — ператварыць адну істоту, з’яву або прадмет з дапамогай чараў у іншую. Абярнуць чалавека ў воўка. □ «Абярні, бог, ворагаў маіх за здзекі У каменне нерухомае навекі».Дзяргай.
5. Схіліць да чаго‑н. Абярнуць у сваю веру.
6. Змяніць, прыдаць іншы напрамак (пра абставіны, ход якой‑н. справы). Адпомсцім ворагу мы ў жорсткай барацьбе, Абернем у пільнасць мы жалобу і трывогу.Гурло.
7. Абвергнуць чые‑н. думкі, погляды, перакананні і пад. Антон не хацеў паверыць у гэта [што Букаты не дараваў яму], спадзяваўся, што ўсё яшчэ можа неяк змяніцца, але маўклівая туга ў вачах Букатага абярнула слабую надзею, перакрэсліла яе і адкінула бязлітасна.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)