ДРЭ́ВА шматгадовая расліна з выразным, у рознай ступені адраўнелым гал. сцяблом (ствалом), кронай і разгалінаванай каранёвай сістэмай; пашыраная жыццёвая форма раслін. Адыгрывае гал. ролю ў стварэнні лясных біяцэнозаў. На Беларусі 26 відаў Д. Сярод іх лесаўтваральныя (асіна, бяроза, вольха, граб, дуб, елка, хвоя) і пладовыя (вішня, груша, сліва, яблыня) пароды. Ёсць дрэвы-помнікі. Шэраг Д. інтрадукаваныя (лістоўніца сібірская і еўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя, веймутава і інш.).
Д. ўзніклі ў сярэднім дэвоне. Належаць пераважна да хвойных (з голанасенных) і двухдольных (з пакрытанасенных) раслін. Крона ў большасці Д. складаецца з галін і лісця. Ствол захоўваецца на працягу ўсяго жыцця, кожны год дае прырост у таўшчыню, утвараючы гадавыя кольцы. У Д. з класа аднадольных (напр., пальмаў) крона складаецца з разеткі вял. лісця і адсутнічае другасны прырост у таўшчыню. Есць Д. летне-зялёныя (скідваюць лісце з надыходам восені, напр., дуб, вольха) і вечназялёныя (напр., елка, піхта, хвоя). Сярод лісцевых Д. вылучаюць шыракалістыя (дуб, клён, ясень) і драбналістыя (асіна, бяроза, вольха). Адрозніваюць Д. першай велічыні (20 м і больш; дуб, елка, ліпа, хвоя), другой (10—20 м; вольха, груша, рабіна) і трэцяй (5—10 м; глог, яблыня, ядловец). Працягласць жыцця разнастайная, ад 20 да соцень і тысяч гадоў (баабаб, секвоя — да 3—5 тыс. гадоў, дуб — 500—1000, хвоя — 300—350, елка — 250—300, асіна, бяроза — 150—200 гадоў). Д. — адны з асн. прадуцэнтаў кіслароду паветра, даюць драўніну, ядомыя плады, лек., тэхн. і хім. сыравіну; выкарыстоўваюцца для азелянення.
Выкарыстоўваецца са стараж. часоў у архітэктуры (гл.Драўлянае дойлідства), дэкар.-прыкладным і нар. мастацтве, скульптуры. На Беларусі з Д. здаўна вырабляюць хатняе начынне, прылады працы, трансп. сродкі, мэблю і інш. Шырока выкарыстоўвалася Д. ў пернікарстве, набіванцы, іканастасах, абкладах абразоў і інш.Асн. матэрыял дрэварыту. Разьбой па Д. ўпрыгожваюць ліштвы, франтоны, вільчакі, вуглавыя накладкі. Багацце колеравых адценняў, разнастайнасць фактуры і тэкстуры вызначаюць мноства дэкар. эфектаў у вырабах з Д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шча́ўе, ‑я, н.
1. Шматгадовая травяністая і паўкустовая расліна сямейства драсёнавых, лісце якой мае кіслы смак і ўжываецца ў ежу. Такое высокае і сакавітае шчаўе расло, што між яго трэба было адшукваць рэдкія і хілыя кусцікі чырвонай канюшыны.Пянкрат.Вася натрапіў на багатую шчаўем мясціну і апусціўся на калені.Курто.Юстына кожны год рабіла тры градкі і сеяла на іх шчаўе.Гартны.// Лісце, сцябло такой расліны. Цяпер, седзячы ля стала, на табурэціку і перабіраючы шчаўе, Васілінка ўспамінае сваё небяспечнае падарожжа.Ус.
2. Страва, прыгатаваная з лісця гэтай расліны. Іванка і бацька хутка пасёрбалі шчаўя, забеленага малаком.Мележ.Потым разведчык, зацягнуўшы на выцвіўшай гімнасцёрцы ўсе свае «кавалерыйскія» рамяні, сядзеў за сталом і вельмі ахвотна сёрбаў шчаўе, сяк-так засіўленае смятанай.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́хія
(н.-лац. kochia, ад ням. W. Koch = прозвішча ням. батаніка)
раслінасям. лебядовых з вузкім лісцем і дробнымі кветкамі ў коласападобных суквеццях, пашыраная ў камяністых стэпах, паўпустынях і на засоленых глебах; на Беларусі трапляецца на пясках, уздоўж дарог, платоў; прутняк.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мелі́са
(ад н.-лац. melisa, ад гр. melissa = пчала)
травяністая раслінасям. ясноткавых з зубчастым лісцем, што мае пах лімона, і дробнымі белымі або ружовымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і і субтропіках Азіі; лекавая і меданосная, на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мінда́ль
(рус. миндаль, ад гр. amygdalon)
дрэвавая або кустовая раслінасям. ружакветных з простым лісцем і адзіночнымі белымі або ружовымі кветкамі, а таксама плады гэтай расліны ў выглядзе арэхаў авальнай формы; пашырана пераважна ў субтрошках, на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
секурыне́га
(н.-лац. securinega, ад лац. securia = сякера + nego = супрацьстаю)
кустовая раслінасям. малачаевых з простым цэльным лісцем і дробнымі зеленавата-жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і, умераных і субтрапічных абласцях Азіі, Афрыкі і Паўд. Амерыкі; лекавая; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фейхо́а
(н.-лац. feijoa, ад ісп. feijoa)
вечназялёная дрэвавая або кустовая раслінасям. міртавых з разгалістай густой кронай, пашыраная ў субтропіках, а таксама кісла-салодкія ягады гэтай расліны з сунічна-ананасным пахам; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях, пакоях як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Бабіна душыца ’расліна Origanum, Origanum vulgare, мацярдушка’ (Нас., Кіс.), таксама душанка, мацярдушка, мацержанка, мацеранка і г. д. (Кіс.). Рус.души́ца, ду́шка, материнка і г. д., укр.душиця, душинка, духовий цвіт, душниця, материнка, материска (гл. Макавецкі, Sł. botan., 250). Падобныя назвы і ў іншых славян (параўн. серб.-харв.бабина дубчица, боља душица; Сіманавіч, 329). Вельмі часта Origanum мае аднолькавыя назвы з Thymus ’чабор’. Параўн. для апошняга бел.мацярдушка, мацержанка, укр.материдушка, материна душка, материнка і г. д. (Макавецкі, Sł. botan.). Да бел. назваў для Origanum вельмі падобныя серб.-харв. і балг. назвы для Thymus: серб.-харв.душинка, мајчина душица, материнка і асабліва для Thymus serpyllum: бабина душа, бабина душица, бабља душа (душица), бабја душа (душица), бакина душица і г. д. (Сіманавіч, 467–468), балг.бабина душица (БЕР, 1, 23). Параўн. таксама (для Thymus) чэш.mateřídouška, mateří dúška, славац.materina dúška, ст.-польск.macierzą duszka (Махэк, Jména rostl., 202). Новатны (SP (Brno), 13 (A12), 35–36) спасылаецца на лац. (VII ст.) matris animula «Thymus» і лічыць, што назвы тыпу mateřídouška — пераклад з лац. У аснове назвы ляжыць уяўленне (вядомае з фальклору) пра душу памерлай маці, якая вяртаецца да дзяцей у выглядзе кветкі. Можна меркаваць, што і бел. назва для Origanum такога ж паходжання («душа бабулі»). Не вельмі пераконвае думка Даля і Мяркулавай, Очерки, 139–140, што назвы тыпу душица, душка і г. д. — вытворнае ад дух, душистый («пахучая расліна»). Здаецца, што гэта пазнейшая ад’ідэацыя. Гл. Краўчук, БЛ, 1974, 6, 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́скра1 ’маленькая часцінка распаленага або палаючага рэчыва, яркі зіхатлівы водбліск, бліскучая кропка’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Яруш., Сл. паўн.-зах., Бяс.), скра (Нас.), зборн. і́скырья (Бяльк.). Рус.и́скра, дыял.и́скорье, искорьё, укр.і́скра, скра, польск.iskra, уст. і дыял.skra, в.-луж.škra, н.-луж.škŕa, палаб.jȧskra, чэш.jiskra, славац.iskra, славен.ískra, серб.-харв.и̏скра, балг.и́скра, макед.искра. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел.искра. Прасл.*jьskra роднаснае *ěsk‑ з суфіксальнай варыяцыяй ‑r‑/‑n‑ (гл. яскравы, ясны). Трубачоў, Эт. сл., 8, 239–240; Фасмер, 2, 140; Безлай, 1, 213; Слаўскі, 1, 467 (першапачаткова прыметнік з суф. ‑ro‑). Іншыя спробы этымалагічнага тлумачэння выклікаюць сумненні: 1) сувязь з грэч.ἐσχάρα ’ачаг’ (Казлоўскі, AfslPh, 11, 1888, 389); 2) збліжэнне са ст.-в.-ням.asca, гоц.azgō ’попел’ < і.-е.*ăs‑ ’гарэць, палаць’ (Ільінскі, РФВ, 65, 1911, 218–221); 3) метатэза *ĭsk‑rā: лац.sci‑nt‑illa (Атрэмбскі, Studia indoeuropeistyczne, 26); 4) супастаўленне з літ.iš‑skríeti ’вылецець’ (параўн. крыло), адкуль зыходнае значэнне ’вылятаючая з агню часцінка’ (Махэк₂, 227).
І́скра2 ’гваздзік, Dianthus deltoides L.’ (Кіс.), і́скарка ’гваздзік, Dianthus L.’ (Інстр. II). Метафарычны перанос з іскра1 (гл.); назва кветкі паводле яркай афарбоўкі. Гэта ўстойлівая метафарычная назва шырока вядома ў слав. арэале; параўн. укр.дыял.искорник ’расліна Ranunculus acris’, польск.дыял.skierka ’расліна Aster amellus’, чэш.дыял.jiskerka ’маргарытка’, славац.дыял.iskra ’тс’, славен.ískra ’bellis perennis’, ískrica ’bellis perennis’, ’primula pubescens’, ’primula auricula’, серб.-харв.и̏скрица ’астра дзікая’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плыву́н, плаву́н ’насычаны вадою дробны пясок, супесь ці суглінак’ (ТСБМ; Бяльк.), ’пласт цякучага, плывучага пяску ці зямлі пры капанні ямы, калодзежа’ (рэч., Яшк.; паст., в.-дзв., віл., ваўк., іўеў., ЛА, 2), ’нанос, дробны пясок’ (воран., чэрв., асіп., саліг., тамсама), ’іл’ (кобр., ЛА, 2). Рус.плыву́н ’балота, дрыгва’, ’тарфяны пласт, які плавае па вадзе’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная ад плы‑сці і суф. *‑unъ (з гіятавым ‑в‑). Параўн. таксама плаву́н1, плаву́н5 (гл.). Аналагічна утвораны: плыву́н ’расліна, якая сцелецца па збожжы’ (Выг.), ’зыбучы мох на вадзяністай дрыгве’ (Варл.), ’трава, што расце на вадзе’ (віл., Сл. ПЗБ), а таксама плыву́н ’частка ракі, якая не замярзае зімой’ (кам., ЛА, 2), плывунок ’род травы’ (Стан.).