◎ Лакры́ца ’расліна Glycyrrhiza glabra, салодкі корань якой і парашок з яго выкарыстоўваюцца ў прамысловасці і медыцыне’ (ТСБМ), лакірыца ’салодкі корань’ (Грыг.). Сучасная форма аформлена паводле рус. лакрыца ’тс’, форма ж XIX ст. (у Грыгаровічаў) з’яўляецца запазычаннем з с.-в.-ням. lakeritze, якое з лац. liquiritia < ст.‑грэч. γλυκύρριξα ’тс’, даслоўна ’салодкі корань’ (γλυκύς ’салодкі’, ριξα ’корань’). Лексема шырока прадстаўлена ў еўрапейскіх мовах (Слаўскі, 4, 374–375; Фасмер, 2, 453; Клюге–Гётпэ, 342; Праабражэнскі, 1, 431). Ст.-бел. лякрыцея (1583) запазычана са ст.-польск. lakrycja (Булыка, Запазыч., 148); форма ж люкрецижі ст.-польск. lukrecja < з сілезск. ням. мовы і звязана з. уласным імем Lukrezia (Кэрстнер, Die deutschen Lehnwörter im Pol-nischen, Leipzig, 1939, 5). У сум. бел. мове Зажываецца назва лакрычнік < рус. лакричник ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)