Маладзе́ж, маладзя́ж (м. і ж. р.), маладзя́ш, маладзёж, мо́лодёж, моладзеш ’моладзь’ (Шат., Яруш., ТС, Жд. 1; КЭС, лаг.; Сцяц., Пан., Сл. ПЗБ; дзярж., КЭС), хойн. малодзе́жа (зб.) ’тс’ (Мат. Гом., ТС), паўн.-усх. маладзёж ’непакладаная скаціна’, маладзяжынка ’тс’ (КЭС). Укр. моло́діж, рус. мо́лодежь, молодёжь, молодёжа, цвяр. молодяжь, польск. młodzież, чэш., славац. mládež, славен. mládež, серб.-харв. мла́деж, макед. младеж ’тс’, балг. младеж ’тс’, ’малады чалавек’. Прасл. moldežь ’маладое’, ’маладыя людзі’, ’маладыя жывёлы’. Да малады́ (гл.). Бел. форма на ‑ёж, відаць, пад уплывам рус. мовы. З рус. мовы і прыметнік маладзёжны ’які складаецца з моладзі’, ’прызначаны для моладзі, адносіцца да моладзі’ (ТСБМ, Крукоўскі, Уплыў, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцячы́ 1 ’зрабіцца кволым, тонкім’ (Сл. ПЗБ; ст.-дарож., Ск. нар. мовы), стычэ́ ’зніцець, вырасці кволым (аб гурках, бураках)’ (драг., Ск. нар. мовы), сцякаць ’рабіцца тонкім, кволым (пра гародніну)’ (Сл. ПЗБ), сце́каць ’марнець ад ценю (пра расліны)’ (ТС). Параўн. укр. стіка́ти ’зрабіцца кволым, захірэць (пра расліну)’, польск. ściekać ’тс’. Узыходзіць да *tekti ’цячы’, ’бегчы, імкнуцца’, параўн. літ. tekė̃ti, ištekė̃ti ’паднімацца ўверх’, у тым ліку пра расліны, якія хутка растуць, каб вырвацца з ценю.

Сцячы́ 2 ’быць дастатковым, хапаць’: як мукі сцячэ, то і няўмелька спячэ (Янк. БП). Параўн. серб.-харв. стѐћи ’набыць, здабыць’, дыял. сте̏ћ ’атрымаць, зарабіць’, што да прасл. *tekti (Скок, 3, 450). Да цячы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тым — слова, суадноснае са злучнікам чым, падкрэслівае большую ступень праяўлення прыкметы; састаўная частка складаных злучнікаў між тым, як; перад тым як; тым больш што; тым часам ‘тады’ і інш. (ТСБМ, ТС, Нас., Шат., Бяльк.). Творны склон займенніка той (< *tъ‑jь), старая аснова выводзіцца з *tŏ‑, якая перад суфіксам на зычны пашыралася элементам *‑ĭ‑ ; *‑ŏĭ‑ манафтангізавалася, утварыўшы ‑ě‑. Да займеннікавай асновы *tě‑ далучаўся канчатак іменнага скланення творнага склону *‑mь, што давала форму Тв. скл. *těmь; апошняя форма ў частцы дыялектаў праславянскай мовы змянілася на *tymь (пад уплывам форм займеннікаў мяккай разнавіднасці). Ст.-бел. тымъ адлюстроўвае ўплыў жывой гутарковай мовы і адзначана з XV ст. (Мова бел. пісьм., 153).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́ртус ‘гул, шум; жах’ (Касп.), ‘клопат’ (Сцяшк. Сл.), tertes ‘спрэчка, блытаніна, непаразуменне’: u ich byŭ tertes za lon (Арх. Федар.). Параўн. укр. тарта́с ‘шум, галас’, турту́с ‘стук, грукат’, польск. tertas, tartas ‘шум, галас, мітусня, неразбярыха’, чэш. tartas ‘тс’, славац. tartas ‘тс’. Лічыцца словам гукапераймальнага паходжання, гл. Брукнер, 566 (параўноўвае з славен. tertranje ‘галас’), Махэк₂, 636 (аналагічна да чэш. экспр. varvas, tarvas, harvas з канцавым ‑s, як у halas), ЕСУМ, 5, 525 (пранікненне з польскай мовы). Паводле Чэкмана (Гісторыя, 115), па фанетычных прычынах паходзіць з мовы ідыш як мэтлух, вэрхал і пад. Да апошняга параўн. ід. tertl‑mertl ‘від гульні ў карты’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), відаць, імітатыўнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камута́цыя

(лац. commutatio = змена)

1) працэс пераключэння электрычных злучэнняў у канструкцыях аўтаматыкі, электраэнергетыкі, электрасувязі і інш.;

2) лінгв. метад даследавання, які абапіраецца на тое, што пры зменах у адным плане мовы (напр. у плане выражэння) адбываюцца некаторыя змены ў другім плане (напр. у плане зместу);

3) працэс замены паншчыны і аброку грашовай рэнтай у перыяд феадалізму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

культу́ра

(лац. cultura)

1) сукупнасць дасягненняў чалавечага грамадства ў вытворчай, грамадскай і разумовай дзейнасці (напр. матэрыяльная к., духоўная к.);

2) узровень развіцця якой-н. галіны гаспадарчага або духоўнага жыцця (напр. к. вытворчасці, к. мовы);

3) ступень адукаванасці, выхаванасці каго-н. (чалавек высокай культуры);

4) вырошчванне якой-н. расліны, а таксама сама расліна, якая вырошчваецца (напр. кармавыя культуры).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ САМАСВЯДОМАСЦЬ,

сукупнасць уяўленняў, пачуццяў і ведаў чалавека аб сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі. Першасныя элементы Н.с. складваліся яшчэ ў першабытным грамадстве. Фарміраванне Н.с. завяршаецца ў працэсе пераўтварэння народнасці ў нацыю на аснове ўсведамлення людзьмі свайго агульнага паходжання і непарыўнай сувязі з роднай зямлёй, адчування самабытнасці сваёй культуры, мовы, нацыянальнага характару, менталітэту, пачуцця агульнанац. салідарнасці. У структуры Н.с. арганічна ўзаемазвязаны рацыянальныя, ідэалаг., эмацыянальна-пачуццёвыя і нават ірацыянальна-містычныя элементы. Н.с. большасці народаў свету аформілася. на працягу 18—20 ст., калі ў выніку ўзмацнення кансалідацыі этнасац. супольнасцей, актывізацыі нац.-вызв. рухаў сфарміраваліся нацыі сучаснага тыпу (напр., англ., ням., франц., яп., амер.). На асаблівасці і тэмпы складвання Н.с. ўплываюць сац.-эканам., грамадска-паліт., этнакульт., канфесійныя, моўныя, полаўзроставыя і інш. фактары. Нац.-вызв. барацьба супраць каланіялізму ў шэрагу краін Азіі і Афрыкі ў 20 ст. прывяла да станаўлення развітых форм Н.с. значна раней за ліквідацыю феадальна-племяннога ладу жыцця. Паскарэнне росту Н.с. нярэдка абумоўлена ўзнікненнем рэальнай пагрозы культ. асіміляцыі, знешняй агрэсіі, каланізацыі краіны, фарсіраванай інтэрнацыяналізацыі і інтэграцыі. Паглыбленне Н.с. можа адыгрываць і станоўчую (у сэнсе спрыяння ўтварэнню нацыі і яе паспяховаму развіццю) і адмоўную (калі пачынае нарастаць нацыяналізм і шавінізм) ролю. Гіст. вопыт сведчыць, што пры інш. аднолькавых умовах узровень Н.с. найчасцей бывае больш высокім у адносна нешматлікіх народаў у параўнанні з буйнымі нацыямі. Н.с. знаходзіцца ў аснове пачуцця агульнадзярж патрыятызму, нац. гонару, любові да роднага народа, культуры, мовы, да сваёй Радзімы.

Н.с. жыхароў Беларусі ў старажытнасці была звязана з агульнасцю паходжання ад аднаго рэальнага або міфічнага продка, з адзінствам тэрыторыі пражывання, ладу жыцця, нар. звычаяў і абрадаў і інш. У больш позні перыяд (сярэднявечча, новы час) на асаблівасці этн. самасвядомасці беларусаў істотна ўплывала іх прыналежнасць да канкрэтных саслоўных, канфесіянальных, моўна-культ., лакальна-тэр. груп насельніцтва. Уласна Н.с. беларусаў аформілася адносна позна, прыблізна ў сярэдзіне 19 — пач. 20 ст, што было абумоўлена ўзмацненнем нац.-вызв. руху, актывізацыяй нац.-культ. жыцця і пачаткам складвання бел. нацыі. Спачатку больш высокі ўзровень Н.с. быў уласцівы прадстаўнікам творчай інтэлігенцыі, шляхце, заможнаму сялянству. У 1920-я г. яна ахапіла прадстаўнікоў усіх сац. катэгорый насельніцтва Беларусі. Гэтаму спрыялі палітыка беларусізацыі і спробы гарманізацыі міжнац. адносін. У наступныя дзесяцігоддзі развіццё Н.с. запаволена ў выніку ўзмацнення працэсаў асіміляцыі бел. грамадства. У сучасны перыяд паглыбленне Н.с. з’яўляецца важным сродкам самазахавання бел. нацыі і раскрыцця яе творчых магчымасцей у справе пабудовы свабоднага, дэмакр. і незалежнага грамадства.

Літ.:

Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 2. Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Мн., 1993: Лыч Л.М. Беларуская нацыя і мова: Літ.-гіст. арт. Мн., 1994: Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі: Пер. з англ. Мн., 1995;

Дубянецкі С.Ф., Дубянецкі Э.С. Цяжкі шлях да адраджэння. Брэст, 1997.

Э.​С.​Дубянецкі.

т. 11, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ве́шак 1 ’вешалка ў адзенні’ (Сцяшк. МГ), драг. віша́к ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Запазычана з польск. мовы; параўн. польск. wieszak (гл. Сцяц., Словаўтв., 63).

Ве́шак 2 ’вешалка для адзення’ (карэліц., Шатал.) запазычана, відаць, з польск. wieszak ’вешалка (стойка, гак) для вешання адзення’; ’плечкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лоні ’летась, у мінулым годзе’ (Сцяшк., Бел. арх.; беласт., Сл. ПЗБ), саколк. лонскі ’мінулагодні’ (Карскі, Труды, 252) — відавочна, запазычанне з польск. мовы. Больш падрабязна гл. ланей. Аб суфіксальным ‑н‑ гл. Н. Перміна (Межвуз. науч. конф., посвящ. 50‑летию образования СССР, Томск, 1972, 141–145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люстры́н ’тонкая шарсцяная ці паўшарсцяная тканіна з глянцам’ (ТСБМ). Запазычана з франц. мовы праз польскую, дзе lustryna ’тс’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 79), запазычана з рус. люстрин ’тс’, якое з ням. Lüstrin або непасрэдна з франц. lustrine < lustr ’бляск’ (Фасмер, 2, 546; Слаўскі, 4, 386).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)