Скаланда́ ‘пасмешышча’, ‘нікчэмнасць, дрэнь’ (Нас.), ‘скандал’: век жывуць са скаландой (Мат. Гом.), скулунда́ ‘аткіды, смецце’, ‘астатак’ (Бяльк.), скулінда́ ‘дробязь, вельмі мала’ (Юрч.). Насовіч (Нас., 580) узводзіць да грэч.σχανδαλον ‘спакуса’, ‘перашкода’, параўн. сканда́л (гл.), што магло паўплываць на семантыку. Відаць, запазычанне з літ.skalánda ‘доўгая адшчэпленая лучына для пляцення кошыкаў і да т. п.’, ‘трэска, асколак’, skelénda ‘трэска, асколак’, якія, паводле Атрэмбскага (Gramatyka, 2, 269), ад skélti ‘шчапаць’ з суф. ‑da. Да семантыкі параўн. дробязь < дробны < драбіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турбі́на ‘рухавік, які выкарыстоўвае рух вады, пары ці газу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Вруб.), ‘вялікае кола ў вадзяным млыне’ (Скарбы₂). Праз рус.турби́на ці польск.turbina ‘вярчальны рухавік’ з франц.turbine ‘тс’ (Арол, 4, 118 — з ням.Turbine), якое штучна было ўтворана на аснове формы Р. скл. turbinis (SWO, 1980, 783; ЕСУМ, 5, 679) ад лац.turbō ‘вір, віхор, віхура, бура, вярчэнне’ ці turbineus ‘віхравы’, роднасных ст.-грэч.τύρβη ‘бязладдзе’, лац.turba ‘сумятня, натоўп’ (Чарных, 2, 272; Даза, 732).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імбі́р ’трапічная травяністая расліна з мясістым коранем, багатым на эфірны алей’ (ТСБМ), інбе́р (Бяльк.). Ст.-бел.имберъ (имбаръ, имбиръ, инберъ, инкберъ) 1498 г. < ст.-польск.imbier, inbir, ingbier < с.-в.-ням.ingebër, ingewër, imbër < лац.zingiber < с.-грэч.ζυγγίβερις < ст.-інд.śr̥ñgaveram (літаральна ’рогападобны’); гл. Булыка, Лекс. запазыч., 150; Слаўскі, 1, 451. Для рус.имби́рь, инби́рь, укр.імби́р таксама пасрэднік польская мова (Праабражэнскі, 1, 271; Фасмер, 2, 129); з польск. і літ.im̃bieras (Скарджус, Slav., 84).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛАЦІ́НСКАЕ ПІСЬМО́, лацінка,
літарнае пісьмо, якім карысталіся стараж. рымляне і якое пакладзена ў аснову пісьма большасці народаў Еўропы, Афрыкі, Амерыкі і Азіі (карыстаецца каля 35% насельніцтва свету). Назва паходзіць ад племені лацінаў. Узнікненне лац. алфавіта, які ўзыходзіць да грэч. (гл.Грэчаскае пісьмо), адносяць да 4—3 ст. да н.э. Напрамак пісьма напачатку бустрафедон (1-ы радок — справа налева, 2-і — злева направа і г.д.), з 4 ст. да н.э. — злева направа. У ант. Л.п. знакаў прыпынку не было, падзел на вял. і малыя літары адсутнічаў. Словы аддзяляліся адно ад аднаго пераважна словараздзяляльнымі знакамі, якія стаялі на ўзроўні сярэдзіны літар. Каля 234 да н.э. ўведзена літара G, амаль адначасова ўпарадкавана ўжыванне C, K, Q: C — найб. агульнае абазначэнне для k; Q — перад u; K — захоўваецца толькі ў некалькіх словах. З увядзеннем у 1 ст. да н.э. літар Y і Z для слоў грэч. паходжання скончылася фарміраванне лац. алфавіта (23 знакі). Найстараж. помнік лац. пісьма — надпіс на сярэбранай пасудзіне (7 ст. да н.э.) з г. Прэнеста (Італія). У сярэднія вякі, калі лац. мова з’яўлялася міжнар. мовай еўрап.культ. свету, лац. алфавіт папоўніўся літарамі J і W, а літары U і V сталі адрознівацца гукавым значэннем (у і в). У пасляант. час узнік падзел літар на вял. і малыя, з’явіліся знакі прыпынку і дыякрытычныя знакі. У нац. сістэмах пісьма, якія маюць у аснове Л. п., яго прыстасаванне да адпаведных фанет. сістэм адбывалася пераважна за кошт увядзення дыякрытычных знакаў (у франц., польскай, літ. і інш. мовах). Сучасны лац. алфавіт мае 2 друкарскія віды: гатычны шрыфт (фактура) і лацініца (антыква) — блізкі да стараж., з’яўляецца пануючым.
На Беларусі Л.п. вядома са старажытнасці ў пашыраных на яе тэрыторыі пісьмовых помніках на польскай і лац. мовах. У 18 ст. паралельна з кірыліцай Л.п. выкарыстоўвалася ў некат. (напр., драматычных) творах на бел. мове. У 19 ст. Л.п. (пры існаванні кірыліцы) бел. пісьменнікі (Я.Чачот, П.Багрым, В.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч і інш.) прыстасавалі для перадачы роднай мовы. Лацінкай друкавалася нелегальная, першая на бел. мове газ. «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага (1862—63), кірыліцай і лацінкай — газеты «Наша доля» (1906) і «Наша ніва» (1906—12), кнігі Цёткі «Хрэст на свабоду» (1905), «Скрыпка беларуская», «Першае чытанне для дзетак беларусаў» (абедзве 1906), зб. Я.Купалы «Гусляр» (1910). У аснове сучаснай бел. графікі рус.грамадзянскі шрыфт. У Зах. Беларусі побач з ім лац. алфавіт ужываўся да 1939. Цяпер выкарыстоўваецца пры друкаванні асобных бел. выданняў за мяжой.
Літ.:
Дирингер Д. Алфавит: Пер. с англ.М., 1963;
Люблинская АД. Латинская палеография. М., 1969;
Федорова Е.В. Введение в латинскую эпиграфику. М., 1982;
Крамко І.І., Юрэвіч А.К., Яновіч А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 2. Мн., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брат. Ст.-рус.братъ, рус.брат, укр.брат, польск.brat (ст.-польск.bratr), чэш.bratr, ст.-слав.братръ, братъ, балг.брат, серб.-харв.бра̏т і г. д. Прасл.*bratrъ (форма *bratъ узнікла дысіміляцыяй двух r), старая аснова на ‑er. І.‑е. *bhrāter‑: ст.-прус.brāti, літ.brotė̃relis, гоц.broþar (ням.Bruder), лац.frāter, грэч.φρᾱ́τηρ, ст.-інд.bhrā́tar‑ і г. д. Бернекер, 82; Траўтман, 36; Фасмер, 1, 207–208; Слаўскі, 1, 41; Трубачоў, История терм., 58 і наст.; Шанскі, 1, Б, 189–190.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бузіна́ ’Sambucus nigra L.’ (Кіс., БРС, Шат.), бузі́на (Сцяшк. МГ). Рус.бузина́, буз, боз, укр.бузина́, боз; у значэнні ’бэз, Syringa’ — бел., укр.буз, бузо́к, польск.bez, чэш.bez, балг.бъз, серб.-харв.баз, ба́за і г. д. Слав.*buzina, *buzъ, *bъzъ ’бузіна, Sambucus; бэз, Syringa’ лічыцца роднасным з і.-е. словамі, якія азначаюць ’дуб’ і ’бук’: лац.fāgus ’бук’, грэч.φηγός, φᾱγός дуб’, ст.-ісл.bók, ст.-в.-ням.buohha ’бук’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 233; Бернекер, 111.
Ве́даць. Ст.-рус.вѣдати, рус.ве́дать, укр.ві́дати. Усх.-слав. (?) *vědati. Параўн. і прасл.*věděti ’тс’: ст.-рус.вѣдѣти, польск.wiedzieć, чэш.věděti, ст.-слав.вѣдѣти, славен.védeti і г. д. Слав.*věd‑ адлюстроўвае і.-е.*u̯oi̯d‑ ’ведаць’; параўн. грэч.οἶδα ’я знаю, пабачыў’ (*u̯oi̯d‑), прус.waidimai ’мы ведаем’, ст.-інд.vḕda ’я знаю, пабачыў’, гоц.wait ’я знаю’ і г. д. Лічыцца, што *věd‑ (*u̯oi̯d‑) звязана аблаутам з *vid‑ (*u̯ei̯d‑) ’бачыць’. Гл. Фасмер, 1, 283 (там і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літр ’аб’ём і ёмістасць у 1000 см³’ (ТСБМ), літар (Сцяшк.), літра ’тс’ (Янк. 2, Бір., Мат. Гом.; пух.Сл. ПЗБ), ст.-бел.литра ’фунт’ (Зб. Крапіве, 293), ’12 маткоў прадзенага золата, шоўку’, ст.-рус.литра ’тс’. Лексема літр паходзіць з франц.litre ’1 літр’ < litron ’мера аб’ёму’ < с.-лац.litra ’мера вадкасці’ (Слаўскі, 4, 306). Літра ўзыходзіць да ст.-рус.литра, якое са ст.-слав.литра < ст.-грэч.λίτρα < іт.liþra, ідэнтычнае да лац.libra ’вага’, ’фунт’ (Фасмер, 2, 503).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асфа́льт. У сучасным значэнні, відаць, праз рускую (Крукоўскі, Уплыў, 83) ці польскую мову (у пачатку XX ст.) з нямецкай (дзе з французскай) або з французскай, дзе праз лацінскую з грэчаскай (Фасмер, 1, 194–195; Шанскі, 1, А, 167–168). Але ў перакладзе Флавія сустракаем ст.-рус.асфальтъ (XII ст.). Традыцыя ўжывання слова ў рускай мове, відаць, не перарывалася, таму, магчыма, што дакладней лічыць сучаснае рускае працягам гэтага слова па паходжанню з грэч.ἄσφαλτος. Але ў беларускай мове традыцыя ўжывання слова, відаць, была перапынена.