cost a man his health/life каштава́ць чалаве́ку здаро́ўя/жыцця́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Краса́1 ’хараство, прыгажосць’ (ТСБМ, Шат., ТС). Укр.краса, ст.-рус.краса ’тс’, ст.-слав.краса ’тс’, ст.-польск.krasa, чэш.krasa, славац.krasa, в.-луж.krasa, н.-луж.krasa ’тс’. На ўнутраную форму прасл.krasa пралівае святло этымалогія, якая звязвае гэту лексему з прасл.krěsъ (Ваян, Зб. Младэнаву, 284–285). Прасл.krasa на падставе пашыранага пераважна абстрактнага значэння ’прыгажосць’ і канкрэтнага ’чырвоны колер’ рэканструявалася ў гэтым значэнні. Пры параўнанні з прасл.krěsъ (рус.крес ’ажыванне, адраджэнне’, серб.-харв.кре̏с ’Іванаў дзень’) была звернута ўвага на тое, што krasa (параўн. лац.cresco ’вырошчваю’) магло першапачаткова абазначаць ’колер жыцця, ажыўленне’. Канкрэтнае значэнне для краса і краска1 (гл.) не захавалася на беларускай глебе таму, што прасл.krěsъ было выцеснена ўсходне-славянскай інавацыяй Купала (гл.). Прасл.krasa страціла ў гэтым рэгіёне сакральнае значэнне (Мартынаў, Лекс. Палесся, 29–30). Параўн. агляд іншых этымалогій у Трубачова, Эт. сл., 12, 95–97.
Пусці́ць ’дазволіць рухацца; кінуць; пакінуць у спакоі; адпусціць, адлажыць’ (Сл. ПЗБ, Сержп., ТС, Яруш., Бяльк.), ’даць, вызваліць месца, праход, дарогу’ (кір., Нар. сл.) у спалучэннях: пусці́ць го́лас ’падаць голас’ (Гарэц.), пусці́ць на вецер ’зачараваць, праклясці, выкарыстоўваючы вецер як сродак пераносу пракляцця’ (мін., Жыв. сл.), сюды ж пусці́цца ’пайсці; дазволіць сабе нешта; пачаць расці’ (Сл. ПЗБ), пусці́цца ў абу́зу ’пайсці ў блуд’ (Бяльк.), пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ (Шат.), параўн. укр.пусти́ти, рус.пусти́ть, польск.puścić, чэш.pustiti, славац.pustiť, в.-луж.pusćić, н.-луж.pušćiś, славен.pústiti, серб.-харв.пу̀стити, балг.пу́сна, макед.пушти, ст.-слав.поустити. Прасл.*pustiti ад *pustъ (гл. пусты), гл. Фасмер, 3, 405; Бязлай, 3, 138; Шустар-Шэўц, 2, 1194; першапачатковае значэнне ’зрабіць вольным, вызваліць’ (Чарных, 2, 84) або ’кінуць, пакінуць без людзей’, што, на думку Сноя (516), адлюстроўвае качавы спосаб жыцця; апошняе можна аднесці і да прымітыўнага (падсечна-агнявога) спосабу апрацоўкі зямлі, якую пакідалі без увагі пасля выкарыстання, бо яна ўжо была пустая, неўраджайная (Махэк₂, 501). Гл. таксама пуска́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хро́ніка
(гр. chronoka = летапіс, ад chronos = час)
1) запіс гістарычных падзей у храналагічнай паслядоўнасці; летапіс;
2) літаратурны твор, у якім паслядоўна выкладаецца гісторыя грамадскіх, палітычных і іншых падзей;
3) кароткае паведамленне аб бягучых падзеях у газеце, па радыё, а таксама дакументальны фільм аб падзеях бягучага жыцця.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
кры́зіс
(гр. krisis = рашэнне, паваротны пункт)
1) рэзкі, круты пералом у чым-н. (напр. урадавы к.);
2) мед. хуткае змяненне праяў хваробы, якое суправаджаецца рэзкім (крытычным) паніжэннем высокай тэмпературы (проціл.лізіс 1);
3) перыядычная перавытворчасць тавараў, якая вядзе да разладу эканамічнага жыцця, росту беспрацоўя;
4) востры недахоп чаго-н. (напр. жыллёвы к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шко́ла
(лац. schola, ад гр. schole)
1) навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе агульную адукацыю і выхаванне маладога пакалення, а таксама будынак, дзе гэта ўстанова размяшчаецца;
2) сістэма адукацыі, вывучка, набыты вопыт (напр. ш. жыцця, ш. ігры на баяне);
3) кірунак у навуцы, літаратуры, мастацтве, звязаны пераемнасцю прынцыпаў і метадаў (напр. ш. крытычнага рэалізму).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Úmstandm -(e)s, -stände
1) акалі́чнасць;
Úmstände máchen цырымо́ніцца, валаво́дзіцца;
óhne Úmstände папро́сту;
únter Úmständen у зале́жнасці ад абста́він;
máchen Sie nur kéine Úmstände! не турбу́йцеся!, не забіва́йце сабе́ галаву́!;
in ánderen Úmständen sein быць цяжа́рнай
2) pl умо́вы (жыцця)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
chęć
chę|ć
ж. жаданне; ахвота;
dobre ~ci — добрыя намеры;
nie mam ~ci — не маю ахвоты;
z ~cią — ахвотна; з ахвотаю;
pomimo najlepszych ~ci — пры ўсім жаданні;
~ć do życia — прага жыцця;
mam ~ć na lody — я хачу марожанага
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АРГА́ЗМ (ад грэч. orgaō гарэць страсцю),
вышэйшая ступень сладастраснага пачуцця, якое ўзнікае ў момант завяршэння палавога акта або пры іншых формах палавой разрадкі (мастурбацыі, петынгу, эратычным фантазіраванні і да т.п.).
У аснове аргазму ляжыць безумоўны рэфлекс, які падмацоўвае сукупнасць сексуальных рэакцый, фарміруючы цэласны акт паводзін; у гэтым — біял. роля аргазму. У самак большасці відаў жывёл (акрамя некаторых млекакормячых) аргазм адсутнічае і не з’яўляецца абавязковым для апладнення. У сексалогіі аргазм разумеюць як вынік складанага ўзаемадзеяння шэрагу структурна-функцыянальных сістэм на розных узроўнях.
Жаночы аргазм (адрозніваюць клітарыяльны і клітарыяльна-вагінальны) больш разнастайны і працяглы ў параўнанні з мужчынскім, у пэўнай меры звязаны са стымуляцыяй эрагенных зон і характарам сексуальнай гульні. У адрозненне ад здаровых мужчын, у якіх заканчэнне палавога акта ў норме звычайна завяршаецца наступленнем аргазму, у многіх здаровых жанчын поўнае абуджэнне сексуальнасці настае праз некалькі месяцаў або гадоў пасля пачатку рэгулярнага палавога жыцця. У далейшым аргазм бывае не пры кожным палавым акце; значная частка жанчын пакутуе на анаргазмію, якая паддаецца карэкцыі, некаторыя — на фрыгіднасць.
Вонкавыя праяўленні аргазму ў абодвух палоў абумоўліваюцца тыпам палавой канстытуцыі, тэмпераменту, агульным і палавым выхаваннем.