надатрад пласцінашчэлепных рыб. Аб’ядноўвае 8 атр., каля 250 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, большасць у трапічных морах, некаторыя ў рэках (Ганг, Амазонка). Найб. старажытныя з рыб, вядомы з сярэдзіны дэвону.
Цела акулы верацёнападобнае, ад 20—30 см у некат. куніцавых (Triakidae) і катранавых (Squalidae) да 20 м (масай да 14 т) у гіганцкай (Cetorhinus maximus) і кітовай (Rhincodon typus). Луска плакоідная. Хваставы плаўнік магутны, гетэрацэркальны. Па баках галавы 5 (зрэдку 6—7) шчэлепных адтулін. Рот ніжні, зубы добра развітыя. Шкілет храстковы, плавальнага пузыра няма. Большасць драпежнікі (асобныя нападаюць на чалавека), некаторыя планктонафагі. Жыва-, яйцажыва- або яйцанараджальныя. Плоднасць ад 2 да 100 эмбрыёнаў. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАПЁРКА (Scardinius erythrophthalmus),
рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашырана ў прэсных водах Еўропы, М. і Сярэдняй Азіі. На Беларусі жыве ў рэках, азёрах, трымаецца прыбярэжнай зоны, багатай воднай расліннасцю. Зімуе ў ямах. Нар. назвы: чырванапёрка, краснавочка, чарноха, чэрмнуха і інш.
Даўж. да 36 см, маса да 1,5 кг. Цела высокае, серабрыстае, у буйных асобін залацістае. Спінка цёмна-карычневая або цёмна-зялёная. Вочы аранжавыя, у верхняй ч. з ярка-чырв. плямай. Парныя і анальныя плаўнікі ярка-чырвоныя (адсюль назва). Спінны плаўнік пачынаецца па-за брушнымі плаўнікамі, а не над імі (у адрозненне ад плоткі). Рот косы. Корміцца воднымі раслінамі, беспазваночнымі, ікрой малюскаў, моладзь — зоапланктонам. Нераст парцыённы. Аб’ект аматарскага лову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
па́шча, ‑ы, ж.
Рот звера, рыбы. Кракадзіл задрыгаў целам і зрабіўся нерухомы .. з нагою хлопчыка ў пашчы.Маўр.На паперы з’яўляецца воўк — пашча ашчэрана, хіб натапыраны, хвост як палена.Васілевіч.Сабака кінуўся на .. [Сцёпку], ашчэрыўшы ікластую пашчу.Хомчанка.//Разм.зневаж. Вялікі і непрыгожы рот чалавека. І сала і хлеб прападалі ў пашчы Касперыча.Колас.//перан. Цёмнае паглыбленне ў чым‑н. Электраплавільная печ прыняла метал, і Міхал сам, замест падручнага, узяўся кідаць у яе вогненную пашчу стальныя брыкеты.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл. Саслабець. Прынёсшы з гары журавін, маці і дасць і пакаштаваць. Па адной будзе класці сама ёй у рот, бо яна, Таня, не можа падняць рукі — саслабла.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўсту́н, ‑а, м.
Разм. Тоўсты мужчына (радзей — юнак, хлопчык). Пакуль Віця, разявіўшы рот, думаў, жартуе гэты таўстун ці праўду кажа, той падцягнуў да сябе лусту намазанага шмальцам хлеба і кубак з чаем.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіястылі́я
(ад лац. hio = разяўляю рот + гр. stylos = слупок)
тып сучлянення сківічнага апарата з восевым чэрапам у большасці рыб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гастрастамі́я
(ад гастра- + гр. stoma = рот, шчыліна)
аперацыя накладання штучнай знешняй страўнікавай фістулы 3, якая праводзіцца пры непраходнасці стрававода.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стаматало́гія
(ад гр. stoma, -atos = рот + -логія)
раздзел медыцыны, які вывучае захворванні органаў поласці рота (зубоў, сківіц і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цу́глі
(польск. cugle, ад ням. Zügel)
два змацаваныя (накшталт ланцуга) жалезныя звяны, якія закладаюцца ў рот каню пры закілзванні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)