Я́ЗВАВАЯ ХВАРО́БА,

хранічнае захворванне з абвастрэннямі, якое характарызуецца ўтварэннем язвы (або язваў) у страўніку ці (і) дванаццаціперснай кішцы. Сустракаецца. ў 2—3% дарослага насельніцтва (у горадзе ў 2 разы часцей, чым у сельскай мясцовасці). Часцей хварэюць мужчыны. Вылучаюць Я.х. страўніка, дванаццаціперснай кішкі і спалучаную форму; па стадыі цяжкасці — лёгкую, сярэднюю і цяжкую; стадыю абвастрэння ( часцей вясной і ўвосень) і рэмісіі. Я.х. дванаццаціперснай кішкі бывае звычайна ў маладым узросце, страўніка — часцей у сталым.

Узнікненне звязана са спадчыннай схільнасцю. павышанай кіслотнасцю страўнікавага соку. хранічным гастрытам і дуадэнітам (запаленнем дванаццаціперснай кішкі), частымі стрэсамі, нерэгулярным харчаваннем, злоўжываннем алкаголем і інш. Прыкметы: боль у вобласці страўніка, моташнасць. ірвота. пякотка і інш. Час узнікнення і характар боляў, кіслотнасць страўнікавага соку і інш. сімптомы залежаць ад лакалізацыі язвы. Адзначаецца таксама павышаная стамляльнасць. раздражняльнасць і інш. Ускладненні: крывацёк, прабадзенне, пранікненне ў суседнія органы, напр., печань. падстраўнікавую залозу. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.

І.​М.​Семяненя.

т. 18, кн. 1, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

віруле́нтны

(лац. virulentus = ядавіты)

хваробатворны, здольны выклікаць інфекцыйнае захворванне (пра мікробы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парагры́п

(ад пара- + грып)

вострае рэспіраторнае захворванне чалавека паводле віруснай этыялогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сідэро́з

(гр. sideros = жалеза)

прафесійнае захворванне, якое выклікаецца пылам вокісу жалеза.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спондылаартро́з

(ад гр. spondylos = пазванок + артроз)

хранічнае незапаленчае захворванне міжпазванковых суставаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

та́бес

(лац. tabes = разлажэнне)

хранічнае захворванне нервовай сістэмы, позняе праяўленне сіфілісу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артро́з

(н.-лац. arthrosis, ад гр. arthron = сустаў)

мед. хранічнае захворванне суставаў, звязанае з парушэннем абмену рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

парано́йя

(гр. paranoia = вар’яцтва)

хранічнае псіхічнае захворванне, якое характарызуецца стойкім трызненнем пры захаванні ў астатнім лагічнасці мыслення.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

zawodowy

zawodow|y

прафесійны;

związek ~y — прафесійны саюз, прафсаюз;

oficer ~y — кадравы афіцер;

choroba ~a — прафесійнае захворванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

подозре́ние падазрэ́нне, -ння ср.;

подозре́ние на заболева́ние мед. падазрэ́нне на захво́рванне;

возбужда́ть подозре́ние выкліка́ць падазрэ́нне;

быть под подозре́нием, быть на подозре́нии быць пад падазрэ́ннем (на падазрэ́нні).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)