адвы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. ад каго-чаго і з інф. Страціць якую‑н. звычку; адвучыцца ад чаго‑н. У хаце.. яшчэ стаяў тытунёвы дым, ад якога .. [Акіліна] даўно адвыкла. Вітка. Непрыемна было і тое, што прыйдзецца прасіць ласкі, а.. [Максім Сцяпанавіч] даўно ўжо адвык што-небудзь прасіць. Карпаў. Леапольд Гушка за гэты час адвык думаць пра гэтага чалавека [колішняга пана]. Чорны.

2. ад каго-чаго. Стаць далёкім, чужым каму‑н., забыць каго‑, што‑н. Пятро Пятровіч адвык за дваццаць год на ўсходзе ад палос, і ад парадку такога, як тут [у Забалоцці]. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пачаць думаць, разважаць над чым‑н., пра што‑н. Ёсць над чым задумацца. □ Мікола задумаўся над сваім апошнім учынкам. Бядуля. // Аддацца думкам, упасці ў задуменнасць. Задумацца на момант. □ Кастусь сеў пад бярозу на мяккую, як падушка, рудую купіну, задумаўся. Ваданосаў.

2. звычайна з інф. Паказаць, выявіць нерашучасць у чым‑н.; завагацца. Сказана гэта было такім катэгарычным тонам, што я, прызнацца, задумаўся: ехаць ці не. Ляўданскі.

3. безас. каму з інф. Разм. Прыйсці ў галаву; захацецца. Задумалася мне пайсці ў кіно. Задумалася яму пакатацца на лыжах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задуме́нны, ‑ая, ‑ае.

Паглыблены ў думкі, разважанні; задумлівы. Думкі пра інстытут цяпер прыносілі не радасць, а нудны боль. Андрэй стаў невясёлы і задуменны. Чарнышэвіч. Марынка сядзела задуменная, негаваркая, ні да чаго не дакраналася. Хадкевіч. // Які выражае роздум, задуменне. Бухгалтар зноў пачаў думаць. Задуменны позірк яго блукаў па кабінеце. Арабей. Твар сур’ёзны ў селяніна, Важны, задуменны. Колас. // Які навявае думкі, схіляе да разважанняў. Гучаць беларускія мелодыі ў аркестры: ціхія, задуменныя, працягла-пявучыя і лірычныя. Сяргейчык. // перан. Маўклівы, таямніча-загадкавы. У ціхую пагоду зімовы лес маўклівы, задуменны і таямнічы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.

1. Адсутнасць жадання працаваць, рабіць што‑н., займацца чым‑н. Пра бацьку ў вёсцы казалі, што праз ляноту сваю ён жыў у недагледжанай хаце. М. Стральцоў. // Стан вяласці, санлівасці. Лёнька аж прыжмурыў вочы: прыемна грэла ў спіну, цяпло расходзілася па целе і на ўсяго яго стала нагортвацца такая млявасць і нейкая лянота, што хоць пальцам не варушы. Капыловіч.

2. у знач. вык., каму з інф. Разм. Не хочацца, няма ахвоты. [Бондар:] — Ты далікатны! Так і выкіроўваеш, каб на баку паляжаць. Да таго ж лянота думаць... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маста́к, ‑а, м.

1. Творчы работнік у галіне выяўленчага мастацтва (жывапісец, графік, скульптар). Мастак-дэкаратар. Мастак-карыкатурыст. □ Пакуль мастак піша партрэт Роліча, я размаўляю з старым рыбаком. В. Вольскі.

2. Чалавек, які творыць у галіне мастацтва, літаратуры. Мастак слова. □ Чорны — раманіст-эпік, мастак-мысліцель, мастак-інтэлектуаліст. Для яго адным з важнейшых прынцыпаў быў прынцып гістарызму. Дзюбайла.

3. Пра таго, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў якой‑н. справе. [Сушылаў] не толькі ўмеў паляваць і рыбачыць, але і гатаваць быў мастак. Шамякін. [Глеб:] — Гаварыць ты не мастак, гэта я ведаю, а думаць над сваім жыцыём кожны павінен. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́ват, часціца.

1. Ужываецца для ўзмацнення сэнсавай выразнасці слоў і словазлучэнняў (ставіцца перад словамі, да якіх адносіцца). Паветра было такое чыстае, што не мігацелі нават далёкія агні. Карпаў. Шчыра кажучы, новая будыніна падабалася хлопцам нават больш, чым хата. С. Александровіч.

2. у знач. далучальнага злучніка. Далучае члены сказа і сказы, якія выступаюць у якасці паказчыка самай высокай ступені чаго‑н. Хата-чытальня была перапоўнена. Людзі стаялі ў калідоры, нават на вуліцы каля адчыненых [акон]. Паслядовіч. Раптам сцішылася прырода, замерла. Нават вяз не варухнецца на беразе, нават паветра застыла. Ваданосаў.

•••

І не думай (нават) гл. думаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падазрава́ць, ‑раю, ‑раеш, ‑рае; ‑раём, ‑раяце і ‑ваю, ‑ваеш, ‑вае; незак.

1. каго, у чым і без дап. Лічыць вінаватым у якіх‑н. дрэнных, недазволеных учынках, мець падазрэнне на каго‑н. Падазраваць у крадзяжы. □ [Вера:] Што, не давяраеш? І мяне ў шкодніцтве падазраеш? Крапіва. О, ёсць майстры падазраваць, глухую варожасць падаграваць! Вярцінскі.

2. што, аб чым, з дадан. сказам. Думаць, дагадвацца. Ганна і не падазравала, што важныя падзеі чакаюць яе ў гэты дзень. Лупсякоў. Недзе ж жыў чалавек, вучыўся, працаваў — пражыў на свеце дваццаць, сорак год, а ты і не падазраваў аб яго існаванні. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хай, часціца і злучн.

Разм.

1. часціца. Тое, што і няхай (у 1–3 знач.). Хай злыдні над намі скрыгочуць зубамі — Любі сваю ніву, свой край. Купала.

2. злучн. Тое, што і няхай (у 4 знач.).. Чалавеку заўсёды хочацца думаць аб прыемным, хай нават прыемнага адна кропля. Каршукоў.

•••

Не ў гнеў (крыўду) хай будзе сказана гл. быць.

Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногі гл. адсохнуць.

Хай ён (яна, яно) згарыць гл. згарэць.

Хай сабе гл. сабе.

Хай яно гарам гарыць гл. гарэць.

Хай яно запаветрае гл. запаветраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полага́ть несов.

1. (предполагать) меркава́ць; (считать) лічы́ць; (думать) ду́маць;

я полага́ю, что сде́лаю рабо́ту в срок я мярку́ю (ду́маю, лічу́), што зраблю́ рабо́ту ў тэ́рмін;

как вы полага́ете? як вы мярку́еце (ду́маеце, лі́чыце)?;

полага́ть кого́-л. больны́м офиц. лічы́ць каго́е́будзь хво́рым;

полага́ть свои́м до́лгом уст. лічы́ць сваі́м абавя́зкам;

не полага́л я в нём тако́й пры́ти! не ду́маў я, што ў яго́ такі́ спрыт!;

на́до полага́ть вводн. сл. трэ́ба ду́маць;

2. уст. (класть) кла́сці; (возлагать) усклада́ць;

полага́ть нача́ло чему́-л. уст. кла́сці пача́так чаму́е́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ба́йбас ’бялізны чалавек, гультай’ (Касп.), байбо́с ’бялізны, нязграбны мужчына’ (Нас.), ба́йбус ’бялізны, нязграбны чалавек, гультай’ (Шат., Гарэц., Янк. БП, Др.-Падб., Бяльк., Сцяц.), ’дурань’ (Сцяц.). Рус. ба́йбус, бе́йбус ’лянівы’, бе́йбас ’дурань’, укр. бе́йбас ’дурань, вялікі нехлямяжы чалавек’ (таксама бе́льбас, бе́лбас). Паводле Фасмера, 1, 145, запазычанне (у другой частцы выразу дыял. форма тур. baš ’галава’). Але зыходзячы з укр. паралельных форм бе́льбас, бе́лбас, можна думаць і пра сувязь з рус. балбе́с (да гэтага гл. Фасмер, 1, 114): параўн. змену ва ўкр. дыялектах: лʼй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)