баланс здабычы, перапрацоўкі і выкарыстання розных відаў паліва.
У сусветным развіцці П.б. выразна прасочваюцца перыяды перавагі пэўнага віду паліва. Даіндустрыяльны перыяд характарызуецца выкарыстаннем аднаўляемых рэсурсаў, найперш драўніны. З пачатку прамысл. рэвалюцыі і да сярэдзіны 1950-х г.асн. энергарэсурсам быў вугаль; у 1953 яго ўдзельная вага дасягнула 70% у сусв. П.б. Спрыяльная эканам. кан’юнктура пасля 2-й сусв. вайны і навук.-тэхн. прагрэс у сферы вытв-сці і спажывання паліўна-энергет. рэсурсаў садзейнічалі хуткаму развіццю энергаёмістых галін прам-сці, а таксама агульнаму росту энергаспажывання, што абумовіла павелічэнне тэмпаў сусв. спажывання паліва. Адначасова змянілася і структура П.б., гал. чынам за кошт павелічэння долі нафты і газу.
На Беларусі ў эвалюцыі П.б. прасочваюцца заканамернасці, характэрныя для сусв. П.б. У 1913 87% П.б. прыпадала на дровы. У далейшым яе П.б. фарміраваўся за кошт выкарыстання торфу, які на працягу доўгага часу быў асн. відам паліва. У 1940 аб’ём здабычы торфу даведзены да 3,4 млн.т, яго ўдзельная вага ў П.б. вырасла да 63,5%. У 1960—80-я г.асн. відам паліва былі нафтапрадукты, як вынік развіцця ў рэспубліцы нафтаздабыўной і нафтаперапрацоўчай прам-сці. Рост аб’ёмаў здабычы газу ў СССР, будаўніцтва магістральных газаправодаў спрыялі павелічэнню ўдз. вагі прыроднага газу. У 1990-я г. ў сувязі са скарачэннем імпарту нафты і газу ўзмацніўся працэс уцягвання ў П.б. мясц. відаў паліва (біямасы, адходы вытв-сці).
Абгарэць крыху, абпаліўшы верхні слой ці канцы чаго‑н. За гадзіны дзве дровы згарэлі, дуб знізу абсмаліўся, і агонь патух.Чорны.//перан.Разм. Загарэць. Абсмаліцца на сонцы.
Пакрыцца смалою. Курыла абвярцеўся пянькою, абсмаліўся смалою і пайшоў на тую гару.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакало́цьIсов. переколо́ть;
п. дро́вы — переколо́ть дрова́
перакало́цьIIсов.
1. (всех, многих) переколо́ть, умертви́ть;
2. (всё, многое) переколо́ть, исколо́ть;
3. переколо́ть;
п. бант — переколо́ть бант
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мэтра1 ’метр’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’дровы, складзеныя так, каб усе вымярэнні мелі 100 см’, ’цэнтнер’ (Сцяц.). Як навуковы тэрмін з II пал. XIX ст. Паводле аналогіі да лі́тра ’літр’, якое, аднак, узыходзіць яшчэ да с.-лац. мовы (litra). Да метр (гл.).
Мэтра2 ’землямер’ (Бес.). Да метр (гл.). Перанос значэння з nomen instrumentis на nomen agentis.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паплі́ска ’(плоская) палка’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сцяшк., Сержп.), ’тонкія жэрдкі, якімі прывязваецца салома на страсе’ (Янк. 1), ’палкі, якімі ўвязваюць дровы на возе’ (Некр.), паплі́цка ’палка, дручок’ (Янк., Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё, звязана з пляскаць, як пліска (гл.). Параўн. яшчэ ўкр.поплі́сок ’вялікая лужа, якая засталася пасля паводкі або вялікага дажджу на месцы, пакрытым травой’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыгалаве́шка ’два палены, якія кладуцца на паду ў печ паралельна, а на іх канцамі кладуцца дровы’ (Янк.), мн. л. прыгало́вічы, пры́галавічы ’доўгія палены дроў (звычайна два), якія кладуцца спераду ў печ’ (Жд., Нар. сл.), параўн. укр.при́голова́ч, при́голо́вачок, при́головок ’палена, якое кладзецца ўпоперак печы, каб на яго можна было класці палены ўпоперак’. Да галава, галавешка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раске́піць ’расшчапіць’ (Касп.), раскяпі́ць ’раскалоць, расшчапіць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Жд. 3, Юрч.), раскяпі́цца ’расшчапіцца’ (Касп.), раскёпка ’расшчапленне, расколванне’, сюды ж з метафарычным працягам семантычнага развіцця раскепіцца ’рассесціся’ (рагач., Наша Ніва, 2004, 16 крас.). Да ске́піць (гл.) са спрашчэннем падвойнага ‑с‑ на стыку прыстаўкі і кораня; гл. таксама скапа́ць. Параўн. рус.смал.раскепи́ть ’раскалоць (бервяно, дровы)’. Параўн. раскеп (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Éulef -, -n сава́;
j-n zur ~ máchen зрабі́ць з каго́-н. прадме́т кпін;
◊
~n nach Áthen trágen*≅ вазі́ць дро́вы ў лес
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Holzn -es, Hölzer
1) дрэ́ва, драўні́на, дро́вы;
aus ánderem ~(e) geschnítten [geschnítzt] sein быць чалаве́кам і́ншага скла́ду
2) лес;
~ fällen [háuen] сячы́ лес
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
stack2[stæk]v.
1. скла́дваць у ку́чу або́ ў ко́пы; стагава́ць;
stack logs into piles скла́дваць дро́вы штабяля́мі
2.infml(against) падтасо́ўваць; стасава́цца;
The cards were stacked aga inst him. Усё было супраць яго.
3. эшалані́раваць самалёты пе́рад захо́дам на паса́дку
♦
stack one’s opponent on his shoulders палажы́ць апане́нта на абе́дзве лапа́ткі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)