род кветкавых раслін сям. півоневых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных і горных абласцях Еўразіі, Пн Афрыкі і на ЗПаўн. Амерыкі. Трапляюцца ў светлых лясах, на субальпійскіх лугах, а таксама ў лесастэпах і стэпах. На Беларусі інтрадукаваны 3 травяністыя віды П.: адваротнаяйцападобная (P. obovata), адхіленая (P. anomala), малочнакветкавая (P. lactiflora) — родапачынальніца мноства культурных сартоў, і 1 дрэвападобны — П. паўкустовая (P. suffruticosa).
Шматгадовыя (у культуры без перасадкі жывуць да 100 гадоў) травяністыя расліны, радзей кусты і паўкусты з бульба- або верацёнападобнымі каранямі. Лісце чаргаванае, двойчы-, тройчы- або шматрассечанае. Кветкі буйныя, адзіночныя, белыя, ружовыя, чырв., радзей жоўтыя, простыя або махрыстыя. Плод — шматлістоўка. Лек., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́ЕЎ (Іса Аляксандравіч) (25.11.1903, с. Стары Батакаюрт Правабярэжнага р-на Паўн. Асеціі, Расія — 6.2.1979),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, двойчыГерой Сав. Саюза (1944, 1945), ген. арміі (1962), Герой МНР (1971). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1933) і Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1922. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд., Паўд.-Зах., Сцяпным, 3-м Укр., 2-м Бел., 2-м Укр. і Забайкальскім франтах. Пад яго камандаваннем конна-механіз. група ў час Бел. аперацыі 1944 удзельнічала ў вызваленні Глуска, Слуцка, Міра, Стоўбцаў, Нясвіжа, Баранавіч, Слоніма, Брэста; вызначылася пры знішчэнні паўд.-бугскай групоўкі праціўніка на Украіне і ў Маньчжурскай аперацыі. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1941—70.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУКАВІ́ШНІКАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (н. 18.9.1932, г. Томск, Расія),
савецкі касманаўт. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1971, 1974). Герой Манголіі (1972). Герой Балгарыі (1979). Лётчык-касманаўт СССР (1971). Канд.тэхн.н. (1980). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1957). У 1967—80 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. У 1981—98 старшыня Федэрацыі касманаўтыкі СССР (Расіі). 23—25.4.1971 з У.А.Шаталавым і А.С.Елісеевым здзейсніў (як інжынер-выпрабавальнік) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-10» (стыкоўка з арбітальнай станцыяй «Салют»), 2—8.12.1974 з А.В.Філіпчанкам — палёт на КК «Саюз-16» (як бортінжынер), 10—12.4.1979 з Г.Іванавым (Балгарыя) — палёт на КК «Саюз-33» (як камандзір). У космасе правёў 9,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРВА́Л (ад лац. intervallum прамежак, адлегласць) у музыцы, суадносіны двух гукаў музычных па вышыні. Ступеневая (колькасная) велічыня І. вымяраецца колькасцю ступеней 7-ступеннага гукарада паміж ніжнім і верхнім гукамі. У абазначэннях І. ўказваецца колькасная велічыня (лац. парадкавыя лічэбнікі або лічбы) і якасная (вызначэнні: чысты, малы, вялікі, паменшаны, павялічаны, двойчы паменшаны, двойчы павялічаны). І. ў межах актавыназ. простымі, шырэйшыя за актаву — састаўнымі.
Простыя І.: чыстая прыма (ч. 1) — 0 тонаў; малая секунда (м. 2) — 1/2 тону; вялікая секунда (в. 2) — 1 тон; малая тэрцыя (м. 3) — 1 1/2 тону; вялікая тэрцыя (в. 3) — 2 тоны; чыстая кварта (ч. 4) — 2 1/2 тону; павялічаная кварта (пав. 4) — 3 тоны; паменшаная квінта (пам. 5) — 3 тоны; чыстая квінта (ч. 5) — 3 1/2 тону; малая секста (м. 6) — 4 тоны; вялікая секста (в. 6) — 4 1/2 тону; малая септыма (м. 7) — 5 тонаў; вялікая септыма (в. 7) — 5 1/2 тону; чыстая актава (ч. 8) — 6 тонаў.
Састаўныя І.: нона (м. і в.), дэцыма (м. і в.), ундэцыма (ч. і пав.), дуадэцыма (пам. і ч.), тэрцдэцыма (м. і в.), квартдэцыма (м. і в.), квінтдэцыма (ч.).
Велічыня тонаў і паўтонаў вызначаецца муз.строем. Паслядоўна ўзятыя гукі ўтвараюць меладычныя І. (узыходныя ці зыходныя), адначасова ўзятыя — гарманічныя, якія ўваходзяць у склад акордаў, і падзяляюцца па якасці гучання на кансанансы і дысанансы. Ніжні гук наз. асновай І., верхні — вяршыняй. Перастаноўка гукаў І. на актаву, калі аснова становіцца вяршыняй і наадварот, наз. абарачэннем І., у выніку ўзнікае новы І. У сувязі з ладам І. падзяляюцца на дыятанічныя (гл.Дыятоніка) і храматычныя (гл.Храматызм). І., меншыя за паўтон, былі пашыраны ў стараж.-грэч. музыцы, вядомы ў многіх нееўрап. традыц.муз. культурах, а таксама ў некат. муз. кірунках 20 ст. (гл.Санорыка, Чвэрцьтонавая сістэма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mal
1.adv раз;
zwei ~ zwei ist vierдво́йчы два [два ў два] – чаты́ры
2.prtcразм. (скар. адéinmal) ану́;
sag ~! ану́, скажы́!;
komm ~ her! хадзі́ сюды́!;
das ist nun ~ so гэ́та так і ёсць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
equal
[ˈi:kwəl]1.
adj.
ро́ўны, адно́лькавы
2.
n.
1) ро́ўны -ага m., ро́ўная f.; раўня́f.
2) ро́ўны лік, ро́ўная ко́лькасьць
3.
v.t.
1) раўня́цца, раўнава́цца
2) быць ро́ўным
Two times two equals four — Дво́йчы два — чаты́ры
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВАСІЛЕ́ЎСКІ (Аляксандр Міхайлавіч) (30.9.1895, с. Новапакроўскае Іванаўскай вобл., Украіна — 5.12.1977),
савецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1943). ДвойчыГерой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1937). У арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял.Айч. вайну нам.нач. з чэрв. 1942 нач. Генштаба і нам. наркома абароны СССР. У 1942—44 каардынаваў дзеянні шэрагу франтоў, у т. л. 3-га Бел., 1-га Прыбалт. ў час Беларускай аперацыі 1944. З лют. 1945 у Стаўцы Вярх. галоўнакамандуючага, каманд. 3-м Бел. фронтам, галоўнакаманд. сав. войскамі на Д. Усходзе пры разгроме яп. Квантунскай арміі. З 1946 нач. Генштаба. З 1949 міністр Узбр. Сіл СССР, у 1953—57 1-ы нам., нам. міністра абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДЭ́РА (Сцяпан Андрэевіч) (1.1.1909, с. Стары Угрынаў Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 15.10.1959),
дзеяч украінскага нац. руху, лідэр Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Чл. АУН з 1929, з 1940 (пасля яе падзелу) кіраўнік фракцыі бандэраўцаў — АУН(б). Арганізоўваў і ажыццяўляў тэрарыст. дзейнасць супраць польск. улад у адказ на іх антыўкр. палітыку на Зах. Украіне. Двойчы прыгавораны да пакарання смерцю. З пач. 2-й сусв. вайны супрацоўнічаў з гітлераўскімі спецслужбамі. За абвяшчэнне без згоды ням.акупац. улад акта пра ўтварэнне «Украінскай самастойнай саборнай дзяржавы» зняволены ў канцлагеры Заксенгаўзен і Араніенбург. З 1943 АУН(б) абвясціла стратэгію «двухфрантавой» барацьбы (у т. л. і на тэр.Бел. Палесся) супраць Берліна і Масквы. Бандэра вызвалены з канцлагера па загадзе Г.Гімлера ў кастр. 1944. Пасля вайны жыў у Мюнхене. Быў атручаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎ (Іван Мацвеевіч) (14.9.1891, с. Мілалюб Пскоўскай вобл., Расія — 20.3.1983),
савецкі матэматык.
Акад.АНСССР (1929). Чл. шматлікіх замежных АН. ДвойчыГерой Сац. Працы (1945, 1971). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). З 1918 у Пермскім ун-це, ленінградскіх політэхн. ін-це і ун-це. З 1932 дырэктар Матэм. ін-та АНСССР. Навук. працы па аналіт. тэорыі лікаў. Прапанаваў адзін з самых эфектыўных і агульных метадаў аналіт. тэорыі лікаў — метад трыганаметрычных сум, які дазволіў атрымаць фундаментальныя вынікі па праблемах Варынга, Гільберта—Камке, Гольдбаха, ацэнцы сум Вейля і інш. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1983. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1971).
Тв.:
Метод тригонометрических сумм в теории чисел. 2 изд. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКА АБАРО́НА 1941 Вялася злучэннямі 19, 20, 22-й армій Зах. фронту і Віцебскім народным апалчэннем 1941 5—11 ліп. ў Вял.Айч. вайну. У ходзе абароны 6 ліп. воіны 5-га і 7-га механіз. карпусоў 2-й арміі нанеслі контрудар па ворагу ў напрамку Сянно—Лепель (гл.Лепельскі контрудар 1941). З 5 ліп. 153-я стралк. дывізія вяла баі на рубяжы в. Гняздзілава — усх. бераг воз. Саро — вёскі Ліпна — Парнева — Машканы — Александрова. 9 ліп. вораг у абход прарваўся да Віцебска. Разам з сав. войскамі горад абаранялі апалчэнцы. 10 ліп. 220-я мотастралк. дывізія 19-й арміі двойчы выбівала праціўніка з усх.ч. горада. З-за перавагі ў сілах 11 ліп.ням.-фаш. войскі занялі Віцебск. Віцебска абарона затрымала прасоўванне ворага на У, прычыніла яму значныя страты.