ПАЛЯКО́Ў (Мікалай Цярэнцьевіч) (н. 1.5.1936, в. Рабяткі Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. скульптар. Скончыў Маскоўскі маст. ін-т імя В.Сурыкава (1962). Аўтар станковай і манум. скульптуры, партрэтаў: дзярж. дзеяча Беларусі С.В.Прытыцкага (1965), Герояў Сав. Саюза Т.М.Барамзіной (1964, 1975), Б.С.Акрэсціна (1965), В.І.Цемчука (1984), двойчы Героя Сав. Саюза П.Я.Галавачова (1985), В.І.Чапаева (1980), бел. паэтаў Я.Купалы (1959, 1969), П.Труса (1968), рус. паэта А.Блока (1967), кампазіцыі «Раніца» (1964) і інш.; помнікаў Герою Сав. Саюза М.Ф.Сільніцкаму (1964, арх. В.Занковіч) у в.Платы Віцебскага р-на, піянеру-герою М.Казею (1965) у г.Быхаў Магілёўскай вобл.
Б.А.Крэпак.
т. 12, с. 25
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)