КРЫВАБЛО́ЦКІ Уладзімір Васілевіч (н. 17.2.1952, в. Хвалава Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак-манументаліст, жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). З 1997 выкладчык каледжа мастацтваў у Мінску. Працуе ў тэхніцы вітража, мазаікі, размалёўкі. Творчасць вызначаецца філасафічнасцю, уменнем арганізаваць вял.арх. асяроддзе: вітраж «Чалавек і прырода» (1978) y НВА «Цэнтрсістэм» у Мінску, размалёўка «У імя жыцця на зямлі» (1985) у Музеі нар. славы ў г.п. Ушачы Віцебскай вобл., мазаікі на тарцах жылых дамоў у Брэсце (1985) і Салігорску (1986, 1997) і інш. Сярод станковых карцін: «Дыялог», «Песня пра зубра» (абедзве 1982), трыпціх «Маці зямлі» (1985), «Дрэва жыцця» (1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́РКВІЧКА Іван (23.4.1856, с. Відзім, Чэхія — 16.5.1938),
балгарскі жывапісец і графік; прадстаўнік дэмакр. рэалізму. Па нацыянальнасці чэх. Чл.Балг.АН (1918). Вучыўся ў Пражскай (1873—76) і Мюнхенскай (1876—77) АМ. У 1881—1921 жыў у Балгарыі. У 1882—89 выкладаў малюнак у гімназіі ў Плоўдзіве. Адзін з заснавальнікаў, выкладчык і дырэктар (1896—1921) Дзярж. рысавальнага вучылішча ў Сафіі. У жывапісе пераважалі тэмы нар. свят і абрадаў, сцэны сялянскай працы, у якіх ён перадаў своеасаблівасць балг.нац. звычаяў і касцюмаў: «Кірмаш у Плоўдзіве» (1883, 1888), «Помнікі» (1894, 1895), «Ручэніца» (1894) і інш. Аўтар партрэтаў археолага С.Заімава (1904), праф. Шоўрака (1922) і інш. Як графік працаваў пераважна ў галіне ілюстрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУМА́НАЎ (сапр.Туманішвілі) Іосіф Міхайлавіч
(15.1.1909, Тбілісі — 8.7.1981),
расійскі рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1964). Скончыў драм. курсы пад кіраўніцтвам Ю.Завадскага (1929). З 1936 рэжысёр, з 1938 гал. рэжысёр Муз.т-ра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі, у 1946—53 маст. кіраўнік Маскоўскага т-ра аперэты. З 1961 гал. рэжысёр Крамлёўскага Палаца з’ездаў, адначасова ў 1964—70 — Вял.т-ра ў Маскве. З 1951 выкладчык (з 1965 праф.) Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага. Сярод пастановак аперэта «Трэмбіта» Г.Мілюціна (1949), оперы «Дон Карлас» Дж.Вердзі (1963), «Аптымістычная трагедыя» А.Холмінава (1967), «Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава (1971), «Хаваншчына» і «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1967, Мілан). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІ́НАВА Ніна Мікалаеўна (н. 20.11.1949, г. Беліц, Германія),
бел. кампазітар. Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1974). З 1974 выкладчык Віцебскага муз. вучылішча. Працуе ў розных жанрах камерна-інстр. і вак.-харавой музыкі, значнае месца займае музыка для дзяцей. Сярод твораў: опера для дзяцей «Трыццаць два волаты» (паст. 1983), «Партыі» для хору і сімф.арк. на вершы В.Стрыжонка (1982), «Дзіцячая кантата» на вершы А.Пракоф’ева (1973), лірычная кантата для хору і сімф.арк. «Тысячагадовы горад мой» на вершы Д.Сімановіча (1987); сімф. паэма «Уваходжанне» (1979), «Беларускія карцінкі» для стр.арк. (1979), п’есы «Накцюрн» і «Скерца» (абедзве 1986) для нар.арк.; творы для фп., хары а капэла, музыка да драм. спектакляў, песні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАХО́ЎСКІ Леанід Станіслававіч (н. 28.4.1937, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1955). З 1957 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1977 выкладчыкБел. харэагр. вучылішча, у 1995—98 педагог-рэпетытар Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Для яго выканальніцкай манеры характэрны пластычная выразнасць, драм. асэнсаванасць, дакладнасць псіхал. характарыстык: Князь, Хуан, Іван («Выбранніца», «Мара», «Альпійская балада» Я.Глебава), Спартак, Гармодзій («Спартак» А.Хачатурана), Лені («Сцежкаю грому» К.Караева), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пер Гюнт («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Ротбарт («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Кален («Марная засцярога» П.Л.Гертэля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКУ́НАС (Jurkūnas) Вітаўтас (н. 1.6.1910, с. Віндзейкяй Вільнюскага пав., Літва),
літоўскі графік. Засл. дз. маст. Літвы (1947). Нар. мастак Літвы (1960). Нар. мастак СССР (1963). Скончыў Каўнаскую маст. школу (1935). З 1945 выкладчыкМаст. ін-та Літвы ў Вільнюсе (у 1945—52 дырэктар, з 1960 праф.). Для твораў характэрны буйны план, дынамічны, разнастайны штрых, спалучэнне сучаснай тэматыкі з традыцыямі нар.выяўл. мастацтва: эстампы «У лесе» (1935), «Пахаванне ахвяр вайны» (1943). «Буду даяркай!» (1960), цыклы «Рыбакі» (1937—39), «Зверствы фашысцкіх акупантаў» (1945—46), ілюстрацыі да кніг «Поры года» К.Данелайціса (1956), «Анікшчайскі бор» А.Баранаўскаса (1977) і інш.Дзярж. прэмія Літвы 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПА́ЦКІ Уладзімір Мікалаевіч (н. 29.8.1928, Мінск),
бел., украінскі і расійскі фагатыст, педагог. Нар.арт. Ўкраіны (1996). Д-р мастацтвазнаўства (1993). Чл.-кар.АМ Украіны (1997). Скончыў Бел. кансерваторыю (1953, кл. А.Кандрашова). З 1949 саліст бел. аркестраў Дзярж.т-ра оперы і балета, з 1952 Дзярж.акад. сімфанічнага. З 1954 першы фагот у Ленінградскім малым т-ры оперы і балета, з 1955 канцэртмайстар сімф. аркестраў Ленінградскай філармоніі, Кіеўскага т-ра оперы і балета, адначасова з 1967 выкладчыкНац. акадэміі музыкі Украіны (з 1986 праф.). Працы па тэорыі і практыцы навучання і выканальніцтва на фагоце і інш. духавых інструментах («Методыка навучання ігры на фагоце», 1988; з Р.Цярохіным).
Засн. ў 1993 у г. Магілёў В.П.Кавалёвым (гл. Дадатак) як недзярж. фінансава-эканам.ін-т. З 2001 сучасная назва. У 2003/04 навуч.г. адзін фінансава-эканам.ф-т; спецыяльнасці: камерцыйная дзейнасць (спецыялізацыя «Камерцыйная дзейнасць на рынку тавараў народнага спажывання»); фінансы і крэдыт (спецыялізацыя «Фінансы»); эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (спецыялізацыя «Дзелавое адміністраванне»). Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. У ін-це 1146 студэнтаў, з іх 267 на дзённым аддзяленні. Навуч.-выхаваўчы працэс забяспечвае 71 выкладчык, у т. л. 37 д-роў і канд.навук. Мае камп’ютэрную залу, музей, б-ку. Штогод праводзяцца рэгіянальныя навук.-практ. канферэнцыі (Кавалёўскія чытанні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАВА Святлана Валянцінаўна (н. 22.11.1954, в. Ілья Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (2002). Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1977). Настаўнічала. З 1979 у Гродзенскім ун-це (выкладчык, дацэнт, з 2002 праф. кафедры гісторыі Беларусі). Даследуе гісторыю уніяцкай царквы на Беларусі, гісторыю Гродзеншчыны. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў для ВНУ «Гісторыя Беларусі: Са старажытных часоў да канца 18 стагоддзя» (ч. 1—2, 2002), «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» (2003).
Тв.:
Наш край: Гродненщина в IX—XIII вв. Гродно, 1990;
Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Беларусі IX—XVIII ст. Гродна, 1993;
Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады). Гродна, 2001;
Беларуская гістарыяграфія Берасцейскай царкоўнай уніі. Гродна, 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗА́НАЎ Анатоль Аркадзевіч (н. 29.1.1956, г. Львоў, Украіна),
бел. гісторык, палітолаг. Д-ргіст.н. (1991), праф. (1994). Скончыў БДУ (1978). З 1978 выкладчык, дац.БДУ, у 1987—88 у Мінскай вышэйшай парт. школе, з 1991 у Ін-це паліталогіі і сац. кіравання, з 1992 праф. кафедры міжнар. адносін БДУ. Даследуе пытанні нац. і міжнар. бяспекі, эвалюцыю НАТО, знешнюю палітыку ЗША.
Тв.:
Проблема разоружения и борьба идей. Мн., 1988;
Стратегия разума: Новое мышление и междунар. безопасность. Мн., 1991;
Безопасность: подходы Запада. Мн., 1994 (разам з А.В.Шарапам);
НАТО: проблемы трансформации и расширения. Мн., 1996;
Европейская безопасность и НАТО. Мн., 2002;
Belarus: Foreign policy priorities // Belarus at the crossroads. Washington, 1999.