АПА́ЦКІ Уладзімір Мікалаевіч (н. 29.8.1928, Мінск),
бел., украінскі і расійскі фагатыст, педагог. Нар. арт. Ўкраіны (1996). Д-р мастацтвазнаўства (1993). Чл.-кар. АМ Украіны (1997). Скончыў Бел. кансерваторыю (1953, кл. А.Кандрашова). З 1949 саліст бел. аркестраў Дзярж. т-ра оперы і балета, з 1952 Дзярж. акад. сімфанічнага. З 1954 першы фагот у Ленінградскім малым т-ры оперы і балета, з 1955 канцэртмайстар сімф. аркестраў Ленінградскай філармоніі, Кіеўскага т-ра оперы і балета, адначасова з 1967 выкладчык Нац. акадэміі музыкі Украіны (з 1986 праф.). Працы па тэорыі і практыцы навучання і выканальніцтва на фагоце і інш. духавых інструментах («Методыка навучання ігры на фагоце», 1988; з Р.Цярохіным).
А.В.Фралоў.
т. 18, кн. 1, с. 335
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)