3.Выканаць пэўную колькасць работы; выпрацаваць. Вырабіць норму.
4. Добра падрыхтаваць глебу для пасеву, пасадкі. Вырабіць поле. □ [Тарэнта:] — Як пух мяккая [зямля на панскім полі].. Вырабілі людзі, сваю так не выраблялі.Галавач.
5. Дасканала зрабіць, стварыць што‑н. ручным спосабам; змайстраваць.
6. Выбраць, выкарыстаць усе карысныя выкапні. Вырабіць вугальны разрэз. Вырабіць шахту.
3.Разм. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой‑н. малацікавай рабоце, службе. Іванаў дзед, Сымон Мурашка, быў калісьці «мікалаеўскім» салдатам. Дваццаць пяць год адбарабаніў.Брыль.
4.каго і без дап. Хутка прайсці, праехаць; завезці. [Майбарада:] — То трэба было і чакаць аўтобуса. Можа абышлося б і дзешавей. Або можна было і пехатою адбарабаніць.Скрыган.— Усё, што магу для цябе зрабіць, гэта сказаць вось Пятру Іванавічу, каб ён адбарабаніў цябе на гэтым газіку на пост да старога Кузьмы.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зада́ча, ‑ы, ж.
1. Тое, што неабходна выканаць, вырашыць. Паставіць перад сабой задачу. Вырашыць задачу. Першачарговая задача. □ Усе бліжэйшыя задачы прадуманы і абмеркаваны, і цяпер старшыня са спакойнай душой ішоў дадому.Васілевіч.// Мэта, да якой імкнуцца, якой хочуць дасягнуць. Задачай бальшавіцкай агітацыі было дабіцца, каб салдаты выбіралі на з’езд рэвалюцыйна настроеных дэлегатаў.«Весці».// Пра цяжкасці, якія патрэбна пераадолець. — Вось задача, дык задача: Дзе і як знайсці яды?Колас.
2. Пытанне (звычайна матэматычнае), якое рашаецца шляхам вылічэнняў з захаваннем пэўных умоў. Арыфметычная задача. Рашыць задачу.// Практыкаванне, якое выконваецца шляхам лагічных разважанняў, разумовых заключэнняў і пад. Шахматная задача.
•••
Задаць задачугл. задаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць рукой знак крыжа над кім‑, чым‑н. Андрэй нахіліўся над бацькам. Стары перахрысціў яго тры разы, абняў за шыю і пацалаваў.Чарнышэвіч.
2.Выканаць абрад хрышчэння, ахрысціць. Ну, бацюшка перахрысціў малога, пачалі дамаўляцца наконт платы.Кірэйчык.Пайшоў дзед да папа, каб сына перахрысціў.Якімовіч.
3. Ахрысціць пры пераходзе ў іншую хрысціянскую веру.
4.Разм. Даць новае імя, назву, мянушку. Макар Міхайлавіч чалавек высокага росту, шыракаплечы. Калі ён быў маладзейшы, у гаражы неяк яго перахрысцілі на Паўтара Макара.Мяжэвіч.
5.Разм. Вельмі моцна ўдарыць каго‑н. Перахрысціць бізуном.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак.
1. Абазвацца свістам. Вартавы прасвістаў.
2.што. Выканаць свістам (якую‑н. мелодыю). [Пятрусь] некалькі разоў прайшоўся па хаце і прасвістаў матыў «Варшавянкі».Гартны.
3. Праляцець, пранесціся, са свістам рассякаючы паветра. Над галавою прасвістала куля і ўрэзалася ў сасну.Гурскі.Бомбы прасвісталі над казіно, дзе быў падрыхтаваны баль для здраднікаў.Няхай.І па Марсе прамчаць, прасвішчуць Камсамольскія эшалоны.Лукша.
4. Свістаць некаторы час.
5.безас.каго. Разм. Праняць скразняком. [Алёша:] — Апранацца трэба добра, а то прасвішча.Лобан.[Вілюевіч:] — Учора на машыне мяне ветрам так прасвістала.Грамовіч.
6.што. Разм. Дарма патраціць. Прасвістаць грошы. Прасвістаць дзень без работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)