працэ́нт, ‑а,
1. Сотая доля ліку, які прымаецца за цэлае, за адзінку (абазначаецца знакам %).
2. Даход, які атрымліваецца на кожныя сто рублёў (ці сто іншых грашовых адзінак) капіталу.
3. Плата, якая атрымліваецца крэдыторам ад даўжніка за карыстанне пазычанымі грашамі.
4. Узнагарода, якая вылічваецца ў залежнасці ад абароту, даходу.
•••
[Ад лац. pro centum — за сто.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)