вы́канаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Ажыццявіць, здзейсніць (наказ, заданне, задуму і пад.).

В. план.

В. абяцанне.

В. загад.

2. Праспяваць, сыграць, станцаваць.

В. песню, танец.

|| незак. выко́нваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выкана́нне, -я, н.

Праверка выканання.

Прывесці ў выкананне.

Культура выканання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́канаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́канаю вы́канаем
2-я ас. вы́канаеш вы́канаеце
3-я ас. вы́канае вы́канаюць
Прошлы час
м. вы́канаў вы́каналі
ж. вы́канала
н. вы́канала
Загадны лад
2-я ас. вы́канай вы́канайце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́канаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́канаць сов.

1. испо́лнить;

хор ~наў но́вую пе́сню — хор испо́лнил но́вую пе́сню;

2. (осуществить) вы́полнить, испо́лнить; соверши́ть, произвести́;

в. зага́д — вы́полнить (испо́лнить) прика́з;

в. чыю́е́будзь во́лю — вы́полнить (испо́лнить) чью-л. во́лю;

в. збожжанарыхто́ўкі — вы́полнить хлебозагото́вки;

заду́манае трэ́ба в. — заду́манное ну́жно вы́полнить (соверши́ть);

3. (обязанности и т.п.) испо́лнить, вы́полнить;

4. (правила, законы) вы́полнить, соблюсти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́канаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Ажыццявіць, здзейсніць (наказ, заданне, задуму і пад.). Выканаць план. Выканаць абяцанне.

2. Праспяваць, сыграць, станцаваць. Выканаць песню, танец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́канаць (БРС, Нас., Яруш.; КЭС, лаг.; Касп., Бяльк.). Запазычанне або структурная калька польск. wykonać. Гл. таксама канаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падхалту́рыць

выканаць іншую працу звыш асноўнай; недобрасумленна выканаць што-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падхалту́ру падхалту́рым
2-я ас. падхалту́рыш падхалту́рыце
3-я ас. падхалту́рыць падхалту́раць
Прошлы час
м. падхалту́рыў падхалту́рылі
ж. падхалту́рыла
н. падхалту́рыла
Загадны лад
2-я ас. падхалту́р падхалту́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час падхалту́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

по́ўнасцю, прысл.

Да канца, цалкам.

П. выканаць заданне.

П. згодзен.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. чаго. Качаючы, дабавіць.

П. вады.

2. Падвесці, не выканаць ці дрэнна выканаць што-н. (разм.).

П. у выкананні даручанай работы.

Нашы хлопцы не падкачаюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отпра́витьII сов., уст. (исполнить) вы́канаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўпра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

Немагчымасць выканаць, зрабіць усё, што патрэбна.

Н. з работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)