1. Рух рукі, галавы, які суправаджае або замяняе чалавечую мову. Сонцаў дапаўняў свой расказ звыклымі жэстамі, бо яўна не верыў у сілу слова.Мележ.// Рух цела або яго частак наогул. Прывычным вокам Варанецкі агледзеў.. [дакументы], прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак.Скрыган.Нібыта не сваю, незвычайным жэстам, стары ўзняў галаву: — А ён што думаў?Брыль.
2.перан. Які‑н. наўмысны, загадзя разлічаны ўчынак. Знайшліся мецэнаты, якія пачалі рабіць апякун[скі]я жэсты, нават .. даходзіла да «салодкіх абяцанак наладзіць паездкі па Еўропе».У. Калеснік.
[Фр. geste.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Закласці, змясціць куды‑н. усё, многае. Пазакладаць бялізну ў пральную машыну.// Пра часткі цела. Ахрэм, як і Даніла, пазакладаў рукі ў рукавы свайго кажуха.Баранавых.
2. Адзначыць закладкай патрэбныя старонкі ў кнізе.
3. Закласці чым‑н. усю паверхню прадмета. Пазакладаць сталы кнігамі.
5. Пакласці аснову, пачаць будаўніцтва чаго‑н. Пазакладаць фундамент дамоў.
6.безас.Разм. Пра хваравітае адчуванне ў многіх месцах. — Хлопец, табе што, вушы пазакладала?..П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́зуха, ‑і, ДМ ‑зусе, ж.
1. Прастора паміж грудзямі і адзеннем. Трымаць за пазухай. Дастаць з-за пазухі. □ Мікола забраў лісткі, згарнуў, схаваў за пазуху...Навуменка.Стары ўзяў нож і засунуў за пазуху.Гурскі.
2.Спец. Поласць у некаторых частках цела. Лобная пазуха.
3.Спец. Паглыбленне паміж асновай ліста і сцяблом або паміж галінай і ствалом дрэва. Дзве паловы [дрэва] складалі нібы жалабок, а каля ліставой пазухі былі прычэплены шурпатыя галачкі.Маўр.
•••
Насіць камень за пазухайгл. насіць.
Як у бога за пазухайгл. бог.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плётка1, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Раменны, вяровачны і пад. бізун. Плёткамі пасечанае цела, Да плячэй кашуля прыкіпела, Ды жывы Данілка.Бялевіч.
плётка2, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Неправераная або ілжывая чутка, якая перадаецца з вуснаў у вусны і звычайна шкодзіць чыёй‑н. рэпутацыі. Той такую плётку прынёс, той гэткую. Так і малолі языкамі да самага полудня.Карпюк.Пушчаная злым языком плётка, што хадакоў затрымалі за зладзейства і пасадзілі ў астрог, хутка развеялася.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэмперату́ра, ‑ы, ж.
1. Ступень нагрэтасці (якога‑н. цела, рэчыва); цеплавая характарыстыка. Тэмпература паветра. Тэмпература кіпення вады. □ У нетрах Сонца .. тэмпература дасягае некалькіх мільёнаў градусаў.«Маладосць».
2. Паказчык цеплавога стану арганізма чалавека і жывёлы. Памераць тэмпературу хвораму. □ Ніна гарыць, бо ноччу тэмпература падымаецца ледзь не да сарака градусаў.Брыль.Іван Іпалітавіч даваў укол за ўколам, сачыў за тэмпературай і пульсам хворага і ўпаўголаса перагаварваўся з маладым урачом Вераб’ёвай.«Беларусь».// Гарачка. У дзіцяці тэмпература.
•••
Абсалютная тэмпература — тэмпература, якая вымяраецца ад абсалютнага нуля.
Пакаёвая тэмпература — тэмпература жылога памяшкання.
[Лац. temperatura — стан.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэме́нт, ‑у, М ‑нце, м.
1. Мінеральнае парашкападобнае рэчыва, здольнае ўтвараць з вадой аднародную масу, якая з цягам часу ператвараецца ў каменепадобнае цела; ужываецца ў вытворчасці бетону і будаўнічых раствораў. Назаўтра, ні свет ні зара, прыбыла баржа са шлакам, цэментам, цвікамі.Мыслівец.
2. Касцявая тканка, якая пакрывае корань і шыйку зуба.
3.перан.Разм. Тое, што злучае, аб’ядноўвае каго‑, што‑н. [Шаманскі] глядзеў на закураных пылам, абсыпаных кастрою жанчын і думаў, што трэба заваяваць іх давер’е, той цэмент, без якога нельга ўмацаваць, з’яднаць калектыў.Дуброўскі.
[Ад лац. caementum — друз.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЛЫ́ (Aquila),
род птушак атр. сокалападобных. 9 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Паўн. Амерыцы. Насяляюць гарыстыя, стэпавыя, пустынныя і лясныя мясцовасці. Ёсць рэдкія арлы, напр. стэпавы (арол чарах) і вельмі рэдкія, напр. іспанскі падвід арла-магільніка (A. heliaca adalberti), які ўключаны ў Чырв. кнігу МСАП. На Беларусі 5 відаў: падворлікі (вялікі і малы), беркут, арол-карлік, арол-магільнік. Найб. пашыраны малы падворлік. Іншыя трапляюцца абмежавана і ў невял. колькасці. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж.цела да 1 м, размах крылаў да 2,4 м. Апярэнне звычайна бурае. Хвост даволі кароткі. Ногі апераны да пальцаў. Гняздуюцца на зямлі, скалах ці дрэвах. Нясуць 1—3 яйцы. Кормяцца звярамі малой і сярэдняй велічыні, птушкамі, рэптыліямі, амфібіямі, зрэдку мярцвячынай. Здабычу высочваюць у палёце або падпільноўваюць, седзячы на ўзвышаным месцы. Знішчаюць шкоднікаў лясной і сельскай гаспадаркі. Арламі часам наз. і прадстаўнікоў інш. родаў драпежных птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЭ́РЫІ (грэч. artēria),
крывяносныя сасуды, па якіх кроў рухаецца ад сэрца ва ўсе органы і часткі цела. Да артэрый належыць аорта і ўсе яе разгалінаванні, у т. л. самыя дробныя — артэрыёлы. Артэрыі нясуць кроў, багатую кіслародам (толькі лёгачныя накіроўваюць вянозную кроў ад сэрца ў лёгкія).
Сценкі артэрый маюць 3 абалонкі. Вонкавая злучальнатканкавая абалонка надае артэрыям трываласць і эластычнасць, што дае магчымасць ім вытрымліваць унутраны ціск, расшырацца і звужацца; багатая сасудамі і нервамі. Сярэдняя абалонка складаецца з эластычных валокнаў і гладкіх мышачных клетак, скарачэнне або расслабленне якіх рэгулюе дыяметр прасвету артэрый і, адпаведна, колькасць крыві, што падаецца да органа. Унутраная абалонка ўтворана эндатэліем і злучальнай тканкай, мае ўнутраную эластычную мембрану, што робіць сценкі больш трывалымі. Асобныя ствалы адной або некалькіх суседніх артэрый часта злучаюцца паміж сабой і ўтвараюць анастамозы (больш дробныя артэрыі). Артэрыі, што не маюць анастамозаў, наз. канцавымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІХРАВЫ́Я ТО́КІ, токі Фуко,
замкнутыя эл. токі ў масіўных правадніках, выкліканыя пераменным магн. полем. Напрамак віхравых токаў вызначаецца паводле Ленца правіла. Замыкаюцца віхравыя токі непасрэдна ў праводнай масе з утварэннем віхрападобных контураў і награваюць яе ў адпаведнасці з Джоўля—Ленца законам, што выкарыстоўваецца, напр., для індукцыйнага нагрэву металаў. Узаемадзеянне віхравых токаў з асн.магн. полем прыводзіць у мех. рух (або затарможвае) праводнае цела, што выкарыстоўваецца ў вымяральнай тэхніцы, эл. машынах пераменнага току і інш.
Віхравыя токі выклікаюць скін-эфект (магн. ў магнітаправодах, эл. ў любым правадніку, па якім цячэ пераменны ток), што павялічвае страты энергіі. Для змяншэння страт магнітаправоды вырабляюць з тонкіх лістоў, ізаляваных адзін ад аднаго; выкарыстоўваюць сталь з павышанай колькасцю крэмнію, замяняюць ферамагн. матэрыялы магнітадыэлектрыкамі; высокачастотныя правады вырабляюць пустацелыя або з асобных жыл, ізаляваных адна ад адной.
Віхравыя токі (пункцір) у асяродку шпулі пры павелічэнні току (I): а — суцэльны асяродак; б — пласціністы асяродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАГАРАПАДО́БНЫЯ (Gaviiformes),
атрад вадаплаўных птушак. 1 сям., 1 род, 5 відаў. Пашыраны на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Пераважна марскія птушкі, на прэсных вадаёмах трапляюцца ў перыяд размнажэння і на пралётах. На Беларусі 3 віды: гагара палярная (Gavia immer) — вельмі рэдкі залётны від; гагара чырвонаваллёвая (Gavia stellata) — рэдкі пралётны від; гагара чорнаваллёвая (Gavia arctica) — рэдкі гнездавальны від, занесены ў Чырв. кнігу.
Цела прадаўгаватае, даўж. 66—95 см, маса 1—6,4 кг. Спіна чорная з белымі стракацінамі, бруха белае. Крылы вузкія, завостраныя, хвост кароткі, дзюба прамая, вострая і моцная. Тры пальцы злучаны плавальнымі перапонкамі. Добра плаваюць і ныраюць, па сушы перамяшчаюцца паўзком; узлятаюць толькі з вады. Кормяцца рыбай і воднымі беспазваночнымі. Гнёзды будуюць каля вады, нясуць 1—3 (звычайна 2) яйцы. Шкуркі гагарападобных выкарыстоўваюцца як «птушынае футра».
Да арт.Гагарападобныя. Гагары: 1 — чырвонаваллёвая; 2 — чорнаваллёвая; 3 — палярная (а — у шлюбным, б — у зімовым убранні).