Зубр ’Bison bonasus’. Рус., укр.зубр, польск.żubr, в.-луж., чэш.zubr, славац.zubor, славен.zǫ̑ber, серб.-харв.зу̏бар, зу̀бāр, балг.зубър. Ц.-слав.зѫбрь. Ст.-бел.зубр (Александрыя). Версія пра запазыч. зубр з ятвяж.*sumbris, літ.stum̃bras, лат.sumbrs (Буга, Rinkt., 1, 378–380; 2, 678–679 — пры кантамінацыі з зуб; Вяржбоўскі, Весці АН БССР, 1960, 3, 125–132) выклікае пярэчанні (Лаўчутэ, Сл. балт., 142). Фасмер (2, 107) указвае на верагоднасць першаснай (а не другаснай) сувязі з зуб. Іванаў (Этимология, 1975, 157) прапануе каўк. паралелі слову зубр, прымаючы сувязь *zǫbъ — *zǫbrъ. Патрэбны далейшыя даследаванні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́стка, арш.па́стъка ’прыстасаванне для лоўлі звяроў і птушак’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Маш., Касп., Шат., Сцяшк.; КЭС, лаг.; в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ), па́ска ’тс’ (гродз., брасл., шальч., астрав., Сл. ПЗБ), па́стыка ’тс’ (паўн.-усх., КЭС), ваўк. ’мышалоўка’ (Калосьсе, 1938, 4). Балтызм, параўн. літ.spą́stai ’мышалоўка, пастка’, якое з spęsti ’ставіць пастку’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 123; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 435). Пра ‑ъ‑ ў суфіксе ‑ъкa гл. Карскі, 1, 164. Аднак у гэтых аўтараў не ўлічаны ўкр.па́ста, па́стка ’пастка, мышалоўка’, у такім разе можна меркаваць аб генетычнай сувязі разглядаемай лексемы з па́шча (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скарза́, ско́рзік ‘вухачыстка’ (Ласт.). Няясна, магчыма, гэта аўтарскі наватвор на базе скрозь (гл.) з метатэзай, параўн. скорзьдо́нне ‘бяздонне, прорва, апраметная’ (Ласт.), калі гэта не памылка друку (параўн. у іншым месцы скрозьдоная). Іншая мажлівасць — аддзеяслоўны назоўнік ад скарза́цца ‘распушыцца’ (смарг., Сл. ПЗБ), далейшыя сувязі якога няясныя; параўн. рус.ко́рзать ‘абрубаць сукі, знімаць кару’, укр.ко́рзати ‘плясці, сцягваць’, серб.-харв.кр̏зати ‘сціраць, сточваць’, славен.kŕzati ‘рэзаць тупым нажом’, на іншай ступені вакальнага чаргавання — ке́рзаць (гл.), што да *kъrzati (ЭССЯ, 9, 243; Фасмер, 2, 199, 327; ЕСУМ, 3, 17; Скок, 2, 217; Бязлай, 2, 105).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўма́чка ’пюрэ (з бульбы)’ (Мат. Гом.), товмачі́ ’звараная тоўчаная бульба’ (кобр., Нар. лекс.), сюды ж томачі́, тумачі́, токмачі́, тукмачі́ ’страва з патоўчанай варанай бульбы’ (Лекс. Бел. Палесся). Параўн. укр.дыял.товкма́ч ’тс’, товкма́чити ’запіхваць; біць’ (разглядаюцца як вынік кантамінацыі товкти́ і токма́чити ’ўтоптваць, прыціскаць’, гл. ЕСУМ, 5, 587), рус.смален.талмата́ ’шум, таўкатня’ (< *тълмота, што да *tъlmъ, гл. Фасмер, 4, 15). Хутчэй за ўсё, да папярэдняга слова, некаторыя формы змяніліся ў выніку збліжэння з таўкці (гл. таўчы) і дээтымалагізацыі ў сувязі са стратай зыходнага дзеяслова, што ўзыходзіць да *tъlmiti ’душыць, сціскаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыу́мф ‘урачыстая сустрэча палкаводца і яго войска ў Старажытным Рыме ў сувязі з дасягнутай перамогай’, ‘бліскучы поспех, выдатная перамога’ (ТСБМ), ‘урачыстасць’ (Некр. і Байк.); ст.-бел.трыумфъ, триумфъ ‘урачыстасць з выпадку перамогі’ (1580 г.), мн. л. трыумпы (Золтан, Athila). Запазычана са ст.-польск.tryumf ‘тс’ або непасрэдна з лац.triumphus ‘трыумф’, ‘урачысты ўезд’ < вокліч triumpe! (які выкрыкваўся ў дзень свята ўрадлівасці) < ст.-грэч.νρίαμβος ‘гімн у гонар Вакха’, ‘які трыумфуе, святкуе’ < τρί‑ομφος ‘трайны крок’ (Вальдэ, 1906, 637–638; Фасмер, 4, 103; ЕСУМ, 5, 646; Булыка, Лекс. запазыч., 66).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інва́йранмент
(англ. environment = акружэнне, наваколле)
від сучаснага мастацтва, які спалучае твор і адначасова мастацкае дзеянне, скіраваныя на арганізацыю прасторы, што дае магчымасць гледачу адчуваць сябе арганічна ўключаным у дзею праз аўдыёвізуальныя, кінетычныя і іншыя сродкі ўздзеяння і сувязі; узнік у ЗША і Еўропе ў 1960-я гады як вынік развіцця поп-арту і постканструктывізму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
інкарпара́цыя
(лац. incorporatio)
1) далучэнне, уключэнне ў свой склад чаго-н. (напр. і. новых раёнаў);
2) сістэматызацыя выдадзеных у розны час законаў па асобных галінах права без унясення змен у іх змест;
3) лінгв. спосаб сінтаксічнай сувязі паміж словамі, пры якім галоўны член словазлучэння зліваецца з залежнымі членамі ў фанетыка-марфалагічны комплекс, аналагічны слову.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кана́л
(іт. canale, ад лац. canalis = труба)
1) напоўненае вадой штучнае рэчышча для суднаходнай сувязі паміж вадаёмамі, а таксама для водазабеспячэння, арашэння і інш. (напр. Панамскі к., абвадняльны к.);
2) вузкая пустая прастора ўнутры чаго-н. у выглядзе трубы, трубкі (напр. к. ствала гарматы);
3) перан. шлях, сродак для дасягнення чаго-н. (напр. дыпламатычны к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ліне́йны
(ад лац. linea = лінія)
1) які мае адносіны да лініі;
2) які мае выгляд лініі (напр. л. арнамент);
3) прызначаны для абслугоўвання лініі сувязі ці шляхоў зносін (напр. л. дыспетчар);
4) які складае аснову баявых злучэнняў арміі ці флоту (напр. л. крэйсер);
5) мат. які адносіцца да першай ступені (напр. л-ае ўраўненне).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)