1. Залезці куды‑н. (унутр, углыб чаго‑н., пад што ці на што‑н.). Забрацца ў кузаў машыны. Забрацца пад коўдру. Забрацца на вяршыню гары. □ Барсук вярнуўся з палявання. І толькі ў кару сваю забраўся ён, Як тут жа куляй выкаціўся вон...Корбан.Міколка забраўся спаць на свой тапчан.Лынькоў.// Употай прабрацца куды‑н. Аднойчы адвячоркам летнім забраўся [Юрась] у Цітавы агуркі.Маеўскі.// Пранікнуць (пра холад, вецер і пад.). З завеяю ліхой Забярэцца ў дом мароз, Прабярэ цябе наскрозь.Танк.
2. Зайсці, заехаць куды‑н. далёка. Забрацца на край свету. □ Маці тупала ля печы — рыхтавала снеданне. Раз’ехаліся, разляцеліся яе дзеці. Адна з.. дачок.. аж на Сахалін забралася.Даніленка.
3.Разм. Зайсці, заехаць куды‑н. на доўгі час. Забраўся на цэлы дзень у бібліятэку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невялі́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Нязначны па велічыні і памерах; малы. Невялікі пакой. Невялікія вокны. □ У цэнтры паляны высіўся двухпавярховы драўляны дом з невялікім садам, агародам і гаспадарчымі прыбудовамі.В. Вольскі.Ад лесу .. да самай шашы дарога ішла паўз невялікія лясы.Чорны.// Невысокі ростам. Адчыніліся дзверцы, і з машыны выскачыў невялікага росту чалавек: жвавы, хударлявы, але ўжо немалады.Мяжэвіч.// Нязначны па колькасці, нешматлікі. Вось у вышыні са свістам праляцела невялікая чародка качак-цыранак.Аляхновіч.// Нядоўгі (пра час). Брыгадзе далі невялікі адпачынак.Мележ.
2. Нязначны па сіле, інтэнсіўнасці, якасці, зместу і пад. Невялікі вецер. Невялікая радасць. □ Пагода стаяла сухая з невялікімі прымаразкамі па начах.Якімовіч.
3. Які не мае вялікага значэння ў грамадстве. Невялікі чын. □ [Астап:] — Чалавек я.. службы невялікай, у вока дужа каму не кідаюся.Лынькоў.
4. Які нічым не вылучаецца; пасрэдны. Невялікі знаўца. Невялікі грамацей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пляц, ‑а, м.
1. Зямля пад сядзібай, сядзіба. Вадап’ян усімі сродкамі стараецца барзджэй прыблізіць тую часіну, калі ён паставіць свой дом на гэтым вось пляцы, што стыкаецца з пляцам пана Тарбецкага.Колас.[Валодзя:] — Мы ж засеялі шэсцьдзесят сотак, наш асабісты пляц, што калгас даў.Федасеенка.
2. Вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе або вёсцы, прызначаная для якой‑н. мэты. На пясчаным пляцы перад будынкам вакзала гамана і крык.Навуменка.Жывой гамонкай да світання Пляцы і вуліцы гулі.Астрэйка.З завулка .. [Круміньскі] хутка трапіў на маўклівы і гразкі пляц гарадскога рынку, перайшоў яго наўскасяк і апынуўся перад патрэбным яму домам.Галавач.
3.Гіст. Плошча для ваенных парадаў і страявых заняткаў. Па ўсяму пляцу салдаты займаліся страявой падрыхтоўкай.Хомчанка.А там далей, праз раку, — пляц, дзе гарматны свінец касіў надзею маладой Расіі, яе сумленне — дзекабрыстаў.Ліс.
[Ням. Platz.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяме́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае сям’ю (у 1 знач.), не адзінокі. [Павел Іванавіч:] — Сямейны чалавек [шафёр] ужо: жонка і двое дзяцей.Кулакоўскі./узнач.наз.сяме́йны, ‑ага, м.; сяме́йная, ‑ай, ж.Дом адпачынку для сямейных.
2. Які мае адносіны да сям’і (у 1 знач.); звязаны з сям’ёй, з жыццём сям’і. Сямейнае выхаванне. Сямейны альбом. Сямейнае шчасце. Сямейная сцэна. □ Ад бабкі-старожкі Лабановіч збольшага ведаў сямейнае жыццё пана падлоўчага.Колас.[Вера Адамаўна] паехала ад нас па сямейных абставінах.Ермаловіч.У той жа дзень склікана была сямейная нарада.Крапіва.// Прызначаны для сям’і. Куцця была толькі асноваю сямейнай вячэры.Якімовіч.Там [у райкоме] сказалі, што ёсць свабодная сямейная пуцёўка на курорт.Кірэйчык.//перан. Прыветны, унутраны, дамашні. Сямейныя справы. □ Віктар неяк нечакана пераключыўся з сямейнай на літаратурную гаворку.Кавалёў.
3. Які грунтуецца на сямейнасці (у 2 знач.). Сямейны падыход у падборы кадраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́ша, ‑ы, ж.
1. Старадаўняя пасудзіна для піцця ў форме паўшар’я. З інакшай думкай пойдзе ў свет і людзі Патомак гэты наш: Згібацца ўжо не будзе і не будзе Піць з недапітых чаш.Купала.//Уст.паэт. Кубак для віна. Давайце ўзнімем чашы За Час, працуе што на нас, На спадзяванні нашы.Вярцінскі.//перан.; чаго або якая. Пра ступень радасці, пакут і пад., якія прыйшлося перанесці каму‑н. Поўна з краем чаша гневу майго На людскія грахі ды бясчыннасці.Багдановіч.Людзі апусцілі галовы, бо ўсе ведалі, якая цяжкая чаша Кроеравай гасціннасці.Караткевіч.
Чаша (цярпення) перапоўнілася — няма больш сіл, магчымасці цярпець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яны́, іх, ім, іх, імі, аб іх; займ.асаб.3ас.мн.
1. Ужываецца (з мэтай пазбегнуць паўтарэння) замест назоўніка множнага ліку, які ў папярэднія кантэксце абазначае прадмет гаворкі. І сыны адказ трымалі Перад бацькам родным, А стараўся з іх быць кожны Свайго бацькі годным.Купала.[Рыбнікаў:] Смерць героя не прыгнятае жывых, а кліча іх да новых подзвігаў.Крапіва.//(успалучэннісасловамі: «самі», «самыя»). Іменна тыя, а не хто іншы; тыя самыя.
2.толькіР. Ужываецца ў знач. прыналежная займенніка; іхні. Мартын таксама глянуў У дзедавы цёмныя вочы, адчуваючы іх уладу над сабою, і потым мімаволі апусціў свае вочы.Колас.Сцепуржынскі і Скуратовіч увайшлі ў дом праз чысты ход. Іх галасы ціха гулі недзе ў большым пакоі.Чорны.
3. У спалучэнні з часціцай «вось» набывае ўказальны характар. Вось яны — палі густыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
líefernvt
1) дастаўля́ць, пастаўля́ць;
frei Haus ~ дастаўля́ць бяспла́тна на дом;
éinen Zéugen ~ прыве́сці [прадста́віць] све́дку
2):
éinen Bewéis ~ даказа́ць, прыве́сці до́каз;
j-méine Schlacht ~ дава́ць бой каму́-н.
3) выпуска́ць (прадукцыю);
◊
er ist gelíefert, er ist ein gelíeferter Mann ён ко́нчаны чалаве́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Stammm -(e)s, Stämme
1) ствол
2) пень
3) пле́мя; род; сям’я́, дом;
der männliche [wéibliche] ~ мужско́е [жано́чае] кале́на;
◊
der Ápfel fällt nicht weit vom ~я́блык ад я́блыні далёка не ко́ціцца
4) асно́ўны [ка́дравы] склад;
der ~ der Besúcher заўсёдашні склад наве́двальнікаў
5) грам. асно́ва (слова)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
stürmen
1.vt атакава́ць, штурмава́ць, браць пры́ступам;
ein Haus ~ уварва́цца ў дом;
éine Tür ~ лама́цца ў дзве́ры
2.vi
1) (h) бушава́ць (пра вецер)
2) (s) спяша́цца, не́сціся, кі́дацца;
álle stürmten auf den Platz усе́ паспяша́ліся [пане́сліся, кі́нуліся] на пло́шчу;
◊
den Hímmel ~ дамага́цца немагчы́мага
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЯЛЫ́НІЧЫ,
гарадскі пасёлак у Беларусі, цэнтр Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл., на р. Друць. За 44 км ад Магілёва, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. 10,7 тыс.ж. (1995).
Паводле пісьмовых крыніц Бялынічы вядомы з сярэдзіны 16 ст. як сяло ў Аршанскім пав. Віцебскага ваяв.ВКЛ. У 1577 кн. С.А.Збаражскі заснаваў тут замак і мястэчка. З пач. 17 ст. ўласнасць Сапегаў, якія заснавалі ў Бялынічах кляштар кармелітаў і пры ім друкарню і касцёл (гл.Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў). З 1685 належалі Радзівілам, Агінскім. З 1772 у Магілёўскім пав. Расійскай імперыі. У 1785 у Бялынічах 831 ж., 108 двароў, млын, 4 кірмашы на год. Пасля 1861 цэнтр воласці Магілёўскага пав. У 1897 — 2215 ж. З 1924 цэнтр раёна. З 27.9.1938 гар. пасёлак. З 6.7.1941 да 29.6.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія разбурылі Бялынічы, загубілі ў гар. пасёлку і раёне каля 2 тыс.чал. Дзейнічала Бялыніцкае патрыятычнае падполле. У вер. 1943 партызаны разграмілі ў Бялынічах варожы гарнізон (гл.Бялыніцкія аперацыі 1943). У 1977 — 6,6 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы харч. прам-сці. З сярэднія і муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнік В.К.Бялыніцкаму-Бірулю, Бялыніцкі мастацкі музей імя Бялыніцкага-Бірулі.