МАЛА́ШКІН (Сяргей Іванавіч) (15.7. 1888, в. Хамякова Данкоўскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 22.6.1988),
расійскі пісьменнік. Друкаваўся з 1905. Зб-кам вершаў «Мускулы» (1918) і «Мяцяжы» (1920) уласцівы публіцыстычнасць, навізна рытмаў. Раманы і аповесці «Запісы Ананія Жмуркіна» (1927), «Дзве вайны і два міры» (кн. 1, 1927), «Сачыненне Яўлампія Завалішына пра народнага камісара і наш час» (1928) і інш. вострасюжэтныя, ахопліваюць жыццё розных слаёў рус. грамадства. Аўтар раманаў пра грамадз. і Вял.Айч. войны: «Дзяўчаты» (1956), «Крылом па зямлі» (1963), «Петраград» (1968), «На поўдзень ад Масквы» (1975), зб.ваен. апавяданняў «Два бронецягнікі» (1958) і інш.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1988;
В поисках юности: (Москва. 1905—1906 гг.): Зап. очевидца. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЯ́Н (Давід Мелкумавіч) (17.4.1904—17.7.1976),
армянскі акцёр. Нар.арт. Арменіі (1942). Нар.арт.СССР (1974). Скончыў Арм.драм. студыю пад кіраўніцтвам А.Бурджаляна ў Тбілісі (1923). З 1924 у Дзярж. т-ры Арменіі імя Г.Сундукяна. Акцёр вял.ўнутр. драматызму. Яго творчасці ўласцівы лаканізм, дакладны адбор выразных сродкаў, глыбіня псіхал. характарыстык: Рустам («Намус» А.Шырванзадэ), Тусян («Забіты голуб» Нар-Доса), Клаўдзій («Гамлет» У.Шэкспіра), Паратаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Карэнін («Жывы труп» Л.Талстога) і інш. Выступаў як рэжысёр. З 1926 здымаўся ў кіно: «Горны марш» (1939), «Асабіста вядомы» (1958), «Народжаныя жыць» (1961) і інш.Аўтаркн. «Людзі і сустрэчы» (1974). Дзярж. прэміі СССР 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАСЗО́Н (Монас Ісакавіч) (26.12. 1907, г. Магілёў — 30.11.1980),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1929). Працаваў у гіст. і быт. жанрах. Гіст. падзеям прысвечаны творы «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск 11 ліпеня 1920 г.» (1937), «Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі. 1939 год» (1940), «Паўстанне рамеснікаў у Магілёве ў 1606 г.» (з М.Беляніцкім, 1964), «Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля ў 1916 годзе ў Мінску» (1974), «Камуністычны Маніфест» (1980) і інш. Тэме Вял.Айч. вайны прысвечаны карціны «Клятва танкістаў» (1946), «Вяртанне» (1958), трыпціх «Не забудзем, не даруем!» (1965) і інш.Аўтар твораў «Мінск адраджаецца» (1949), «Раніца» (1958), «На будоўлі» (1965), «Мінск і мінчане» (1973) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РАШ (Якаў Навумавіч) (7.1.1917, г. Гродна — 25.9.1990),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1973), праф. (1974). Вучыўся ў Віленскім ун-це (1936—39), скончыў Львоўскі ун-т (1940). З 1946 у Гродзенскім ун-це. Даследаваў гісторыю каталіцкай царквы ў Беларусі і Літве. Распрацоўваў пытанні методыкі выкладання гісторыі ў сярэдняй і вышэйшай школе. Аўтар артыкулаў па гісторыі Гродна.
Тв.:
Из истории борьбы народных масс Белоруссии против экспансии католической церкви. Мн., 1969;
Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569—1795 гг.). Мн., 1971;
Очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии XVIII в. Мн., 1974;
Политика Ватикана и католической церкви в Западной Белоруссии (1918—1939). Мн., 1983;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЛА ((Marlowe) Крыстафер) (6.2.1564, г. Кентэрберы, Вялікабрытанія — 30.5. 1593),
англійскі драматург; заснавальнік жанру «высокай трагедыі» эпохі Адраджэння. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1587). У сваёй творчасці спалучаў гуманіст. погляды і вучонасць з традыцыямі англ.нар.т-ра. Першая трагедыя «Тамерлан Вялікі» (паст. 1587—88) — драматызаваная біяграфія чалавека, надзеленага незвычайнай воляй. У п’есах «Мальтыйскі яўрэй» (паст. каля 1588) і «Трагічная гісторыя доктара Фауста» (паст. 1592) выступіў з сатырай на тагачаснае грамадства. Аўтаргіст. хронікі «Эдуард II» (паст. 1593), паэмы на міфалагічны сюжэт «Геро і Леандр», трагедыі «Парыжская разня» (абедзве не закончаны). Узбагаціў мову трагедыі інтанацыямі, вобразнасцю і фразеалогіяй лірычнай паэзіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСАШВІ́ЛІ (Іло) (Ілья Анісімавіч; 7.1.1896, с. Чаргалі, Грузія — 4.8.1954),
грузінскі паэт і драматург. Вучыўся ў Харкаўскім ін-це. Майстар грамадз. лірыкі (зб-кі «Вершы», 1939, 1940, 1945, 1954). Аўтар драматычных твораў «Начальнік станцыі» (1947), «Затопленыя камяні» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1951), «Яго зорка» (1950), гіст. драмы ў вершах «Шлях у будучае» (1953). Быў знаёмы з Я.Купалам, Я.Коласам, К.Чорным, А.Александровічам, П.Галавачом, П.Глебкам, К.Крапівой, А.Куляшовым, М.Лыньковым. Падтрымліваў творчыя кантакты з П.Броўкам, К.Крапівой, Лыньковым. Беларусі прысвяціў шэраг вершаў. Пераклаў на груз. мову асобныя вершы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы М. пераклалі Броўка, Ю.Свірка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЯ́ВІЧУС ((Mackevičius) Вітаўтас Стасё) (н. 14.1.1911, г. Шаўляй, Літва),
літоўскі жывапісец. Нар.маст. Літвы (1963). Скончыў Каўнаскую маст. школу (1935), вучыўся ў Парыжы ў Ш.Герэна (1938—39). З 1945 выкладаў у Маст. ін-це Літвы ў Вільнюсе (у 1953—74 рэктар). Творам уласцівы лірызм, выяўленне структуры кампазіцыі, тонкія спалучэнні колераў: пейзажы «Мост цераз Сену» (1938), «Першы снег» (1946), «Дубінгай» (1980), цыкл «Вільнюс і яго ваколіцы» (1983—85), партрэты Б.Даўгувеціса, М.Чурлёніса (абодва 1975), аўтапартрэт (1978) і інш.Аўтар тэматычных карцін «Партызаны» (1946), «Паўстанцы 1863 года» (1963), «Іспанія змагаецца» (1977), «Нарада ў падполлі» (1980), «Будаўнікі Вільнюса» (1983), паліт. карыкатур, плакатаў і інш.Дзярж. прэмія Літвы 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЧУ́ЛЬСКІ (Васіль Фёдаравіч) (9.8.1893, в. Навасады Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1973),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1946). Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1911—15), скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1918 супрацоўнік Белнацкома ў Маскве, у 1919—24 выкладчык у Слуцку, у 1925—33 навук. супрацоўнік Інбелкульта, АН Беларусі, у 1934—71 выкладчык ВНУ Масквы. Друкаваўся з 1927. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання твораў М.Багдановіча (т. 1—2, 1927—28), А.Гаруна (1929). Даследаваў сувязі «Слова аб палку Ігаравым» з бел. фальклорам. Аўтар артыкулаў, рэцэнзій па праблемах укр., рус. л-ры.
Тв.:
Тэхніка работы з кнігай. Мн., 1933;
Лісты В.Ф.Мачульскага да А.Я.Багдановіча // Шлях паэта. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЫ́НСКАЯ-ГЕ́ЛЬТМАН ((Moszyńska-Heltmanowa) Ядвіга Уладзіславаўна) (16.7.1886, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 7.5.1946),
польская паэтэса-перакладчыца, педагог. Вучылася ў Ягелонскім ун-це ў Кракаве (1904—07). З 1917 у Мінску, у 1924—31 выкладала ў польск. пед. тэхнікуме, Камуніст. ун-це Беларусі імя Леніна. У 1932—37 у Ваен. акадэміі імя Фрунзе ў Маскве. Аўтар падручнікаў для польск. школ на Беларусі «Першая кніжка для чытання» і «Другая частка лемантара» (абодва 1926), «Другая кніжка для чытання» (1928). Пераклала на польск. мову «Выбраныя апавяданні» Ц.Гартнага (1929), аповесць З.Бядулі «Салавей» (1931), «Выбраныя вершы» А.Александровіча (1932), паэму Я.Купалы «Над ракой Арэсай» (1935), аповесць Я.Коласа «Дрыгва» (1936) і інш.