1. Змяць, ператварыць у камяк. Скамячыць паперу. Скамячыць адзенне. □ Зіна з абурэннем скамячыла прачытанае пісьмо, кінула яго ў кут.Гамолка.Курачка скамячыў у руках кашулю, якую яшчэ не паспеў надзець.Чарнышэвіч.Ну што будзе, калі я скамячу з мякішу галачку і шпурну яе ў ночвы, дзе сястра будзе мыць бялізну?Грамовіч.// Шчыльна сціснуць, самкнуць; згарнуць. Хутаранец, скамячыўшы губы, схапіў .. [Уладзю] за плечы.Чорны.— Вось якія яны [барозны] твае!!! — і ахоплены дзікай злосцю, Кузьма скамячыў здаровую фігу і з сілаю сунуў Петраку ў нос.Нікановіч.
2.перан. Сказіць, сапсаваць. Шум галасоў скамячыў.. словы [Карпуся].Баранавых.Незнаёма-металічны тон рашучага загаду і кулямётная чарга адразу скамячылі ўсе яго гарачыя пачуцці.Паслядовіч.Аб’езд першага ўчастка не пагоршыў, не скамячыў таго радаснага настрою, які пакінуў пасля сябе другі ўчастак.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слуга́, ‑і, ДМ слузе, м.
1. У дарэвалюцыйным і замежным быце — чалавек для асабістых паслуг, прыслужвання. Загразла ў балоце панская брычка разам з панскаю сям’ёю, слугамі, коньмі, з усім панскім скарбам.Колас.— Тады паглядзім зблізку, што гэта за народ, — сказаў гаспадар і загадаў слузе: прасі!Маўр.
2.перан. Той, хто працуе ў імя каго‑, чаго‑н., адданы каму‑, чаму‑н. Каб у жыцці з праўдзівай жыў душою, З людзьмі на свеце добрымі дружыў, Каб я свайму народу быў слугою, Радзімаю, як маці, даражыў.Русак.Ідэальным паэтам для Купалы з’яўляецца паэт-грамадзянін — слуга народа.Івашын.// Той, хто выконвае чыю‑н. волю, з’яўляецца зброяй у чыіх‑н. руках. Слугі імперыялізму.
•••
Ваш пакорны слуга (уст.) — а) ужывалася замест «я» ў размове для выказвання пашаны да таго, з кім гавораць; б) ветлівая форма заканчэння пісьма, паслання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смоль, ‑і, ж.
1. Смала (звычайна ў паэтычнай мове). Пахне смоллю Лясной, Аплывае жывіца.Лужанін.Усё было мне міла тут: Над Нёманам зялёны кут, Палі шырокія, узгоркі, І смоль сасны, і ў небе зоркі.Астрэйка.Векавечны, хмуры бор Горда ўзносіцца высокі, Моцна пахне хвояў смоль Ад пякучай ліпня спёкі.Жылка.
2. Смалісты кавалак драўніны; смаліна. Нават хата старая, ад таго, што гарэла на к[а]мінку смоль.., здалася прытульнай, цёплай.Галавач.
3. Гарэлае, гар; смаль. Мост дагараў. Пахла дымам, смоллю.Лынькоў.Ад Бугроў нясло чадам і смоллю.М. Ткачоў.
4.перан. Пра чорныя валасы; наогул што‑н. чорнае. Толькі і было той адзнакі гадоў, што паважная сівізна, якая ўбілася неяк непрыкметна ў колішнюю смоль валасоў.Лынькоў.Кубанак смоль, Чупрын віхры — любому заглядзецца...Калачынскі.
•••
Як смоль (чорны) — вельмі чорны і бліскучы (звычайна пра валасы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увасабле́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. увасабляць (у 1 знач.) — увасобіць істанпаводледзеясл. увасабляцца (у 1 знач.) — увасобіцца.
2. Перанясенне ўласцівасцей, рыс жывой істоты ці чалавека на з’явы, прадметы і паняцці.
3. Ажыццяўленне чаго‑н. у рэчаіснасць праяўленне ў канкрэтным вобразе, канкрэтнай форме. Машына — гэта матэрыяльнае ўвасабленне творчай думкі чалавека. □ Гусляр з паэмы Янкі Купалы «Курган» — .. герой народа, увасабленне яго магутнага духу.Каваленка.Сэрца [Галі] .. рванулася да хлопчыка як да жывога ўвасаблення любага ёй чалавека.Сабаленка.Камунізм — гэта рэальнае ўвасабленне гуманізму.«Звязда».// Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца самым высокім праяўленнем якіх‑н. якасцей. Юнакі адчувалі сябе такімі ж смелымі і мужнымі, як тыя людзі, якія з’яўляліся для іх увасабленнем гераізму.Асіпенка.Кляпнёў .. доўга і мнагаслоўна прасіў прабачэння ў гаспадыні. Анёл, а не чалавек. Увасабленне найвышэйшай этыкі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усё-такіі (разм.)усё-ткі, злучн. і часціца.
1.злучн.супраціўны(звычайнаўспалучэннісазлучн. «а», «але», «і»). Тым не менш, аднак, нягледзячы на што‑н. Ад гульні падлога наша не гудзе, А ўсё-такі слава на ўвесь край ідзе.Бялевіч.[Сцяпан:] — Эх, колькі я сваімі нагамі папамераў зямлі! І ўсё-такі люблю сваю работу.Скрыган.Нямала я пражыў, а ўсё-ткі Такой не бачыў я паводкі.А. Александровіч.
2.часціца. Ужываецца пры выказванні пярэчання, проціпастаўлення папярэдняму або ўзмацняе значэнне таго, што выказана. [Шарадода:] «Трэба будзе ўсё-такі купіць яму [Аліку] матор».Кулакоўскі.Раптам зводдаля, адтуль, куды напрасцяк імчаўся бяляк, пачуўся стрэл, і Мікола ўбачыў, як далёка нехта з яго сяброў усё-такі ўлажыў небараку...Краўчанка.Але хлопец не зважаў на гэтыя нягоды, адчуваў сябе нават шчаслівым: як-ніяк усё-ткі едзе, набліжаецца!Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чуб, ‑а, м.
1. Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (звычайна ў мужчыны). За пісьмовым сталом сядзеў малады хлопец з задзёрыстым віхрастым чубам, камсамолец Грышка Гаруй.Колас.Светласці твару надаваў высокі, валікам завіты чуб над ілбом, на якім павуцінкай праляглі маршчынкі.Дуброўскі.
2. Даўней ва ўкраінцаў — доўгая пасма валасоў, якую пакідалі на цемені выбрытай галавы.
3.перан. Некалькі раслін, якія шчыльна злучаны ці растуць побач адной групай. Перахоплены вяроўчынай мех важка гойдаецца ў .. [Аксінні] на спіне і ківаецца чубамі травы над сівой галавой.Ракітны.
4. Прыўзнятае пер’е на галаве пеўня, курыцы ці іншай свойскай птушкі. Матрона .. падкрэсліла, што для таго,.. каб кураняты былі чубатыя, неабходна саджаць курыцу на захадзе сонца, скубці яе за чуб і паказваць ёй фігі.Крапіва.
•••
Брацца за чубыгл. брацца.
У чубы хадзіцьгл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эстэты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эстэтыкі (у 1 знач.). Эстэтычныя катэгорыі. □ Творчасць Багушэвіча з’яўляецца самым аб’ектыўным доказам таго, што ён падзяляў эстэтычную тэорыю рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі.Лушчыцкі.М. Гарэцкаму было ўласціва разуменне эстэтычнай прыроды мастацтва, .. апасродкаванай сувязі мастацкай творчасці з сацыяльна-жанамічнай асновай грамадства.Мушынскі.
2. Звязаны з успрыманнем прыгожага ў жыцці і ў мастацтве. Эстэтычны крытэрый. □ Усё гэта звычайныя чалавечыя рысы, але от так жа бывае, што наша ўяўленне само дарысоўвае тое, што патрэбна эстэтычнаму густу.Скрыган.
3. Выкліканы прыгожым у жыцці ці ў мастацтве. Эстэтычная асалода. □ І хоць формы гэтыя не далі пачатку пэўнаму мастацкаму стылю, што пазней склаўся на беларускіх землях, усё ж пазнанне іх узбагаціла наша ўяўленне аб развіцці эстэтычнага пачуцця напярэдадні эпохі, калі на этнічна беларускіх землях узніклі першыя помнікі манументальнага дойлідства.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Wágenm -s, -
1) паво́зка, воз, калама́жка
2) (аўта)машы́на, аўтамабі́ль;
der ~ liegt gut auf der Stráße у машы́ны пла́ўны ход;
den ~ führen вадзі́ць машы́ну [аўтамабі́ль], кірава́ць машы́най
3) ваго́н;
gepólsterter ~ мя́ккі ваго́н
4) астр:
der Gróße ~ Вялі́кая Мядзве́дзіца, разм. Вялі́кі Воз;
der Kléine ~ Мала́я Мядзве́дзіца, разм. Малы́ Воз;
◊
die Pférde hínter den Wágen spánnen≅ пачына́ць не з таго́ канца́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
lángeadv до́ўга, до́ўгі час;
zwei Jáhre lang на праця́гу двух год;
schon ~ ужо́ даўно́;
mein Lében lang (за) усё маё жыццё;
es ist noch nicht ~ her гэ́та было́ яшчэ́ не так даўно́;
so ~, bis… да таго́ ча́су, паку́ль…;
das ist noch ~ kein Bewéis гэ́та яшчэ́ нічо́га не дака́звае [ні аб чым не све́дчыць];
das ist noch ~ nicht genúg гэ́тага яшчэ́ далёка недастатко́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
па́мяць, -і, ж.
1. Здольнасць захоўваць і аднаўляць у свядомасці ранейшыя ўражанні, вопыт, а таксама сам запас уражанняў, якія захоўваюцца ў свядомасці.
Добрая п.
Урэзацца ў п.
Вылецець з памяці (забыцца). Гаварыць на п. або па памяці (не гледзячы ў тэкст). Выкінуць з памяці (забыць). Дацца ў п. (запомніцца). Падарыць што-н. каму-н. на п. (каб помніў). Не ў п. (пра тое, што не помніцца). На памяці чыёй або пры памяці чыёй ці за чыю п. (у перыяд жыцця каго-н., калі ён сам быў сведкам чаго-н.). Дайсці да памяці (апрытомнець). Прыйсці на п. (успомніцца). Кароткая п. у каго-н. (хутка забывае; звычайна пра таго, хто не хоча помніць, успамінаць што-н.). Курыная п. (вельмі дрэнная; разм., жарт.). П. машыны (перан.: пра запамінальнае ўстройства вылічальнай машыны).
2. Успамін пра каго-, што-н.
Ён пакінуў у нас добрую п. пра сябе.
Захоўваць п. пра якую-н. падзею.
3. Тое, што звязана з памерлым (успаміны пра яго, пачуцці да яго і пад.).
Прысвяціць манаграфію памяці свайго настаўніка.
Ушанаваць п. нябожчыка ўставаннем.
Вечная п. каму-н. (пажаданне, каб доўга, вечна помнілі каго-н. памерлага).
◊
Без памяці —
1) без прытомнасці.
Хворы быў без памяці;
2) вельмі моцна (разм.).
Бегчы без памяці;
3) ад каго-чаго. У захапленні (разм.).
Ён без памяці ад дзяўчыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)