у Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Сож, каля в. Каменка. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса верхняга мелавога перыяду. Мел белы і светла-шэры, шчыльны, трэшчынаваты, з рэдкімі ўключэннямі крэменю і праслойкамі мелападобнага мергелю. Разведаныя запасы 119,3 млн.т, перспектыўныя 145 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 8,8—55,4 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,7—19,6 м Мел прыдатны на выраб партландцэменту. Радовішча распрацоўваецца ВА «Крычаўцэментнашыфер».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТА́НАВЫЯ ГЛЕ́БЫ,
тып глеб сухіх стэпаў, што ўтвараюцца ва ўмовах кантынентальнага засушлівага клімату з раслінным покрывам з кавылю, ціпчаку, розных відаў палыну. Асн. падтыпы: цёмна-каштанавыя, каштанавыя, светла-каштанавыя. Пашыраны ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, на Пд Еўразіі.
Характарызуюцца непрамыўным тыпам воднага рэжыму, саланцаватасцю, нізкімі порыстасцю і водапранікальнасцю, насычанасцю кальцыем (да 80%), нейтральнай ці слабашчолачнай рэакцыяй. Гумусавы гарызонт 20—25 см. Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых, алейных і кармавых культур, пашы і сенажаці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́ННЫЯ ЖУКІ́, малінавыя жукі,
маліннікі (Byturidae),
сямейства жукоў падатр. разнаедных. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 2 віды: М. звычайны (Bytums tomentosus) і М. охрацэус (B. ochraceus). Шкоднікі малін, ажын, касцяніц, яблыні, грушы, вішні.
Даўж. да 5 мм. Цела выгнутае. шаравата-чорнае, укрытае густымі валаскамі. Лічынка (даўж. да 6,5 мм) жаўтаватая або светла-карычневая. Жукі кормяцца лісцем. бутонамі і нектарнікамі кветак, лічынкі выгрызаюць пладаложы. Зімуюць у глебе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ружо́вы, -ая, -ае.
1.Светла-чырвоны.
Р. колер.
Ружовыя шчокі (румяныя). Ружовая кофта.
2.перан. Нічым не азмрочаны, радасны, светлы (разм.).
Ружовыя мары.
3. Ружовае дрэва — драўніна некаторых трапічных дрэў, афарбаваная ў ружовы колер.
◊
Праз ружовыя акуляры глядзецьна каго-што (неадабр.) — уяўляць усё ў прыемным выглядзе, глядзець на ўсё жыццярадасна, не заўважаючы дрэннага.
У ружовым святле бачыцькаго-што — тое, што і праз ружовыя акуляры глядзець.
|| наз.ружо́васць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
антрахіно́н
(ад гр. anthraks = вугаль + хінон)
арганічнае злучэнне класа хінонаў, цвёрды светла-жоўты крышталічны прадукт, выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вана́дый
(н.-лац. vanadium, ад ст.-сканд. Vanadis = імя старажытнаскандынаўскай багіні прыгажосці)
хімічны элемент, тугаплаўкі метал светла-шэрага колеру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хрызапра́з
(гр. chrysoprasos, ад chrysos = золата + prasios = светла-зялёны)
мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць халцэдону, паўкаштоўны камень яблычна-зялёнага колеру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЛЕКСАНДРЫ́Т,
мінерал, рэдкая празрыстая разнавіднасць хрызаберылу. Састаў берыліева-алюмініевага вокіслу (BeAl2O4), з прымессю вокіслу хрома (Cr2O3). Крышталі тоўстатаблітасныя, псеўдагексаганальныя. Колер ізумрудна-зялёны, пры штучным асвятленні — вішнёва- ці фіялетава-чырвоны, ружовы. Бляск шкляны. Цв. 8,5. Шчыльн. каля 3,7 г/см³. Трапляецца ў пегматытавых жылах. Радовішчы на Урале, у Бразіліі, на Пд Афрыкі, Мадагаскары і Цэйлоне. Александрыт масай больш за 2—3 караты і густа афарбаваныя лічаць каштоўнымі камянямі. Александрытам называюць таксама светла-зялёную разнавіднасць штучнага карунду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЮРЦЫ́Т (ад прозвішча франц. хіміка Ш.А.Вюрца),
мінерал класа сульфідаў, сульфід цынку, ZnS. Прымесі жалеза, кадмію, германію, марганцу і інш. Паліморфная мадыфікацыя ZnS гексаганальнай сінганіі. Крышталі дробныя пірамідальныя, радзей таблітчастыя. Агрэгаты радыяльна-прамянёвыя, слаістыя, каламорфныя. Колер ад светла-жаўтаватага да цёмна-чырвона-карычневага і амаль чорнага. Бляск смалісты. Цв. 3,4—4. Шчыльн. 4 г/см³. У асноўным гідратэрмальны мінерал. Трапляецца таксама ў асадкавых пародах, у сідэрытавых і гліністых канкрэцыях. Руда цынку, іншы раз кадмію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУНІ́Т (ад назвы гары Дун у Новай Зеландыі),
інтрузіўная ультраасноўная поўнакрышт. горная парода, якая складаецца амаль цалкам (на 85—100%) з алівіну; мае таксама акцэсарны хромшпінелід; у рознай ступені серпентызаваная. Колер светла-зялёны, цёмна-зялёны да чорнага. Шчыльн. 3280 кг/м³. Д. вельмі пашыраны, звычайна ўтварае паралельныя лінзы, сілы, сякучыя трубкі (напр., паясы Д. на Урале). З Д. звязаны буйнейшыя радовішчы хромавых руд і плаціноідаў. Выкарыстоўваецца для вытв-сці вогнетрывалых матэрыялаў, дунітавыя пяскі — у ліцейнай вытв-сці.