МАЛАХІ́Т [франц. malaehite ад грэч. malache мальва (ад падабенства з колерам яе лісця)],
мінерал, гідраксілкарбанат медзі, Cu2(OH)2[CO3]. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі (ігольчастыя або прызматычныя) трапляюцца зрэдку, звычайна радыяльна-прамяністыя канцэнтрычна-занальныя «ныркі», сферакрышталі, зямлістыя выдаленні, налёты, псеўдамарфозы і інш. Колер ад травяна- і бірузова-зялёнага да чорна-зялёнага. Бляск шаўкавісты ў агрэгатаў, алмазны ў крышталёў. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 3,9—4,1 г/см³ (у агрэгатаў). Утвараецца ў зоне акіслення медных або жалезарудных і поліметал. сульфідных радовішчаў, якія маюць у сабе медзь. Медная руда. Каштоўны вырабны камень. Зямлісты М. — сыравіна для фарбаў («малахітавая зелень»).
Радовішчы ў Расіі, Казахстане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Замбіі, ЗША і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РВІК (Narvik),
горад на Пн Нарвегіі. Каля 50 тыс.ж. (1997). Порт у глыбіні незамярзаючага Уфут-фіёрда (штогадовы знешнегандл. грузаабарот больш за 20 млн.т; больш за 90% — жал.руда); вываз руды са Швецыі, цэлюлозы і драўніны з Фінляндыі. Рыбалоўства. Суднарамонт.
Першапачаткова порт для вывазу руды, засн. англа-шведскай кампаніяй. З 1887 наз. Вікторыяхаўн, з 1898 — Н. З 1902 горад. Хутка развіваўся пасля буд-ва чыгункі (самая паўн. ў свеце). У 2-ю сусв. вайну ў час Нарвежскай аперацыі 1940 акупіраваны ням.-фаш. войскамі. 14—18.4.1940 у раёне Н. высадзіўся брыт., франц. і польскі дэсант, які авалодаў горадам; у сувязі з цяжкім становішчам на фронце ў Францыі 8 ліп. саюзныя войскі эвакуіраваны.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
хро́мавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хрому, які змяшчае ў сабе хром (у 1 знач.). Хромавая сталь. Хромавая фарба. Хромавая руда.
2. Які праводзіцца пры дапамозе хрому (у 1 знач.). Скура хромавага дублення.
3. Які з’яўляецца хромам (у 3 знач.). Хромавая скура.// Зроблены з хрому. [Стафанковіч] быў апранут у шматкішэнны фрэнч.. і хромавыя зграбныя боты на высокіх абцасах.Чорны.Цвёрда ступаючы хромавымі ботамі па пяску, старшыня рушыў у праўленне.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карнаты́т
[ад фр. A. Carnot = прозвішча фр. хіміка (1893—1920)]
мінерал класа фасфатаў ярка-жоўтага колеру; руда урану, ванадыю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)