ІНАНІШВІ́ЛІ (Рэваз Канстанцінавіч) (н. 20.12.1926, в. Хашмі Сагарэджойскага р-на, Грузія),
грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскі ун-т (1956). Аўтар вострапсіхал. апавяданняў, аповесцей, прысвечаных надзённым праблемам сучаснасці. У кнігах лірычных навел «З лістоў да сябра» (1958), «Замалёўкі вячэрняй пары» (1971), «Ляціць над далінай сойка» (1974), аповесцей «Перадзімовы сум» і «Дачка Месяца» (абедзве 1987) і інш. графічна дакладная манера пісьма, тонкі псіхалагізм. Піша для дзяцей (кнігі «Дзе жыве казачнік», 1970; «Ваўчаняты», 1973; «Далёкая белая вяршыня», 1976; «Добрая зямля», 1980, і інш.). Дзярж. прэмія Грузіі імя Ш.Руставелі 1977. На бел. мову асобныя творы І. пераклалі Ю.Гаўрук, В.Нікіфаровіч, Т.Цулукідзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЭ́ (Юлія Міхайлаўна) (н. 21.8.1931, Масква),
бел. крытык, літ.-знавец. Дачка М.Ю.Канэ. Скончыла БДУ (1954). Працавала ў рэдакцыях газет Літвы (1954—55), у газ. «Піянер Беларусі» (1959). Даследаванні па сучасным літ. працэсе (артыкулы пра творчасць А.Адамовіча, В.Быкава, Р.Барадуліна, А.Васілевіч, Н.Гілевіча, А.Жука, А.Кулакоўскага, І.Навуменкі, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, М.Танка, І.Чыгрынава і інш.). Аўтар кніг «Дзень сённяшні» (1962), «Янка Брыль» (1964), «Плынь» (1983), «Як паветра і хлеб: Жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля» (1988). На бел. мову пераклала асобныя творы арм. празаікаў. З 1991 жыве ў Ізраілі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМКО́ВІЧ (Святлана Міхайлаўна) (н. 26.8.1935, Мінск),
бел. пісьменніца, драматург.Дачка М.Клімковіча. Скончыла БДУ (1958). Працавала ў перыяд. друку, на Бел. тэлебачанні, у 1977—90 адказны рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск», з 1994 у час. «Пачатковая школа». Друкуецца з 1958. Піша казкі-п’есы пераважна для дзяцей і юнацтва «Балада пра белую вішню» (паст. 1984), «Вясновая песня» (паст. 1993), «Мілавіца» (1997) і інш. Аўтар лібрэта оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аповесці У.Караткевіча (паст. 1989). Піша таксама казкі, апавяданні, нарысы, інсцэніроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НДЭР (Linder) Макс [сапр.Лёўель (Leuvielle) Габрыэль Максіміліян; 16.12.1883, Сен-Лубес, Францыя — 30.10.1925], французскі акцёр-комік. Вучыўся ў кансерваторыі ў Бардо. Выступаў у т-рах «Амбігю камік» і «Вар’етэ» ў Парыжы. З 1905 здымаўся ў кіно, з 1912 пастаноўшчык фільмаў. Творчасць Л. вызначыла пераход ад элементарнага камічнага дзеяння да стварэння камед. характэрнасці, быт. дакладнасці, тонкай іроніі. Лепшыя ролі ў фільмах «Макс і хінін», «Макс-тарэадор», «Чэмпіён па боксе», «Макс жэніцца», «Макс-гіпнатызёр» і інш. Скончыў самагубствам. У 1963 яго дачка выпусціла фільм «У кампаніі Макса Ліндэра», у які ўключаны лепшыя работы акцёра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОСЬ (Алена Уладзіміраўна) (н. 4.2.1957, Мінск),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Дачка Л.М.Лось. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). Творы вылучаюцца арыгінальнасцю маст. вырашэння, цікавасцю да бел.нар. традыцый. Працуе ў тэхніках саломапляцення («40 год Перамогі», «Павукі», 1980—86; пано, дробная пластыка, упрыгожанні, 1986—97), аплікацыі (серыя «Народны каляндар», 1984), батыку (серыі «Кветкі...», 1992, «Хрызантэмы», 1994; «Касмічная», «Вясна», «Супрацьстаянне», усе 1997) і інш. Аўтар мадэляў дзіцячага і трыкат. адзення, трыкат. палотнаў і інш. Удзельнічала ў рэстаўрацыі царскіх варот 18 ст. з в. Лемяшэвічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАВА (Ада Дзмітрыеўна) (н. 14.11.1929, ст. Даурыя Забайкальскага р-на Чыцінскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Дачка Дз.Р.Паўлава. Д-рэканам.н. (1977), канд.геагр.н. (1960). Скончыла Чэлябінскі пед.ін-т (1952). З 1960 у Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі (у 1965—87 заг. аддзела сац.-эканам. развіцця рэспублікі). Навук. працы па праблемах сац.-эканам. і навук.-тэхн. развіцця, сац. інфраструктуры і эфектыўнасці грамадскай вытв-сці.
Тв.:
Показатели для оптимизации внутрирайонного размещения промышленности. Мн., 1975;
Социальная инфраструктура — результат и фактор эффективности производства. Мн., 1980 (у сааўт.);
География и проблемы регионального развития Белоруссии. Мн., 1985 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПЦО́ВА (Вера Паўлаўна) (н. 29.1.1947, Мінск),
бел. музыказнавец, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (2000), праф. (1997). Дачка П.Б.Масленікава. Скончыла Бел. кансерваторыю (1970; да 1972 там канцэртмайстар). З 1975 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1979 заг. кафедры Бел. ун-та культуры. Навук. працы па гісторыі і тэорыі маст. адукацыі ў Беларусі, бел. масавай песні, ролі музыкі ў эстэт. выхаванні Аўтар мастацтвазнаўчых прац, у т. л. вучэбных дапаможнікаў.
Тв.:
Музычная адукацыя ў Беларусі. Мн., 1980;
Фартэпіянныя мініяцюры беларускіх кампазітараў. Ч. 1—2. Мн., 1994—96 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУНІ́, Пуньі (Pugni) Цэзар (Чэзарэ; 31.5.1802, г. Генуя, Італія — 26.1.1870), італьянскі кампазітар. Вучыўся ў Міланскай кансерваторыі. З канца 1820-х г. пісаў балеты, якія прынеслі вядомасць. Больш за 20 гадоў супрацоўнічаў з М.Петыпа. З 1851 у Расіі ў якасці «стваральніка балетнай музыкі» пры пецярб. імператарскіх т-рах. У Пецярбургу напісаў 35 балетаў (усяго 312), у т. л. «Дачка фараона» (1862), «Канёк-Гарбунок» (1864; доўгі час адзіны балет на рускі сюжэт), «Цар Кандаўл» (1868). Аўтар балетаў «Эсмеральда» (1844), «Мармуровая прыгажуня» (1847); 10 опер, у т. л. «Кантрабандыст» (1833); сімфоній; мес (каля 40), камерна-інстр. твораў.