да́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. да́чка да́чкі
Р. да́чкі да́чак
Д. да́чцы да́чкам
В. да́чку да́чкі
Т. да́чкай
да́чкаю
да́чкамі
М. да́чцы да́чках

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дачка́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дачка́ до́чкі
дачкі́
Р. дачкі́ до́чак
дачо́к
Д. дачцэ́ до́чкам
В. дачку́ до́чак
дачо́к
Т. дачко́й
дачко́ю
до́чкамі
М. дачцэ́ до́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дачка́, -і́, ДМ дачцэ́, мн. до́чкі і (з ліч. 2, 3, 4) дачкі́, дачо́к, ж.

1. Асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.

2. Жанчына як носьбіт лепшых рыс свайго народа, грамадства, краіны (высок.).

Вера Харужая — слаўная д. беларускага народа.

|| памянш.-ласк. дачу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (да 1 знач.) і до́чухна, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (да 1 знач.).

|| прым. даччы́н, -а́, -о́ (да 1 знач.).

Даччына сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дачка́ (мн. до́чкі) ж. дочь, до́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дачка́, і́, ДМ дачцэ́; мн. до́чкі (з ліч. 2, 3, 4 дачкі́), дачо́к і до́чак; ж.

1. Асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў. Бацькі не маглі нарадавацца: дачка расла бойкая, разумная. Хадкевіч. Люба — адна дачка і адно дзіця ў свайго бацькі. Мурашка. Маеш дачку, май і гарэлачку ў глячку. Прыказка.

2. каго-чаго. Высок. Пра жанчыну, якая ўсе сілы аддае на служэнне народу, радзіме. Дачка народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дачка́дачка’. Параўн. рус. дочь, укр. дочка́, польск. córa, чэш. dcera, серб.-харв. кћи̑, балг. дъщеря́, ст.-слав. дъщи. Прасл. *dъktʼi. Параўн. ст.-інд. duhitár‑, грэч. θυγάτηρ, літ. duktė́ ’тс’ (далейшы аналіз вельмі няпэўны). Гл. Бернекер, 1, 243–244; Фасмер, 1, 533; асабліва Трубачоў, Эт. сл., 5, 178–179 (з бібліяграфіяй).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

да́ча², -ы, мн. -ы, дач, ж.

Тое, што і лецішча.

Жыць на дачы.

|| памянш. да́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. да́чны, -ая, -ае.

Д. ўчастак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́чухна гл. дачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дочь дачка́, -кі́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

царэ́ўна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Дачка цара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)