рака ў Германіі, правы прыток р. Рэйн. Даўж. 524 км, пл.бас. 27,2 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Ротэр-М. і Вейсер-М., якія пачынаюцца адпаведна на схілах Франконскага Альба і ў гарах Фіхтэль. Цячэ па сярэднягор’ях і ўзгорыстых раўнінах паўд.ч. краіны. Найб. воднасць зімой і на пачатку вясны, летам — асобныя дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады ў вусці 170 м3/с. Суднаходная на 400 км ад вусця. Басейн М. злучаны Людвігс-каналам з сістэмай водных шляхоў Дуная. Даліна М. густа заселена. На М. — гарады Вюрцбург, Франкфуртна-Майне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАСАМАТЫ́ЧНЫЯ РАДО́ВІШЧЫ,
паклады карысных выкапняў, якія ўзніклі пры метасаматызме. Утвараюцца пад уздзеяннем цыркулюючых на глыбіні гарачых мінер.водных раствораў, якія выносяць з месца ўтварэння М.р. радавыя элементы горных парод (шчолачы, шчолачна-зямельныя элементы, крэмній) і прыносяць каштоўныя элементы, у т. л. металы. Залягаюць у выглядзе пакладаў складанай формы, часта занальныя. Найб. спрыяльнымі для ўтварэння М.р. з’яўляюцца лёгкарастваральныя карбанатныя пароды (вапнякі, даламіты). Паводле т-ры ўтварэння падзяляюцца на высокатэмпературныя (скарнавыя і грэйзенавыя радовішчы чорных і каляровых металаў), сярэднетэмпературныя (гідратэрмальныя радовішчы медзі, свінцу і цынку) і нізкатэмпературныя (інфільтрацыйныя радовішчы урану і медзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЬКО́ (Яўген Канстанцінавіч) (н. 8.3.1948, в. Рамейкі Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фармацэўтыкі. Д-р фармацэўтычных н. (1993), праф. (1994). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1970). З 1978 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры), з 1999 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па даследаванні стабільнасці лек. прэпаратаў і шляхах яе павелічэння.
Тв.:
Спектрально-оптический метод определения примесей в препаратах тетрациклина (разам з А.С.Прышчэпавым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1999. Т. 66, № 5;
Оптические спектры водных растворов ассоциатов глутамин-триптофана (з ім жа) // Там жа. 2000. Т. 67, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛУ́ЖНІКАЎ (Віктар Мікалаевіч) (18.7.1931, г. Стаўрапаль, Расія — 1.1.1998),
бел. вучоны ў галіне воднай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў воднай гаспадаркі (1953). У 1961—97 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск, з 1966 заг. лабараторыі). Навук. працы па метадалогіі складання водагасп. балансаў і гідралагічных разлікаў у розных прыродных і гасп. умовах, аптымізацыі рэжымаў і параметраў водагасп. сістэм, прагназіраванні ў галіне выкарыстання і аховы вод.
Тв.:
Вилейско-Минская водная система. Мн., 1987 (у сааўт.);
Использование и охрана малых рек. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТВО́РЫ ФІЗІЯЛАГІ́ЧНЫЯ,
група водных раствораў солей, якія паводле асматычнага ціску, саставу, актыўнай рэакцыі асяроддзя і буферных уласцівасцей блізкія да плазмы крыві і пазаклетачнай вадкасці чалавека і жывёл. Першы Р.ф. (раствор Рынгера) прапанаваны ў 1883 для правядзення фізіял. эксперыментаў над халаднакроўнымі жывёламі, у 1901 — Р.ф. Рынгера—Лока для цеплакроўных жывёл, варыянты якога адрозніваюцца суадносінамі асн. інгрэдыентаў. У саставе Р.ф. хларыды натрыю, калію, кальцыю, гідракарбанат натрыю, таксама хларыд магнію, глюкоза, фасфаты. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне (пры абязводжванні арганізма, страце крыві, парушэнні водна-салявага балансу, атручэннях і інш.), у мед.-біял. эксперыментах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗО́ЛЬНЫЯ СМО́ЛЫ, рэзолы,
тэрмарэактыўныя фенола-фармальдэгідныя смолы. Утвараюцца на пачатковай стадыі сінтэзу фенола-фармальдэгідных смол пры малекулярным лішку фармальдэгіду.
Вязкія вадкасці (шчыльн. 1140—1220 кг/м³) ці шклопадобныя цвёрдыя рэчывы (шчыльн. 1250—1270 кг/м³) ад светла-жоўтага да цёмна-рудога колеру, мал. м. 400—1000. Раствараюцца ў спіртах, кетонах, фенолах, водных растворах шчолачаў; цвёрдыя набракаюць у вадзе. Ацвярдзенне Р.с. ажыццяўляюць звычайна пры награванні (80—180 °C). Пры перапрацоўцы ў адрозненне ад навалачных смол доўга застаюцца ў вязкацякучым стане, што аблягчае фармаванне таўстасценных вырабаў. Выкарыстоўваюць як сувязнае для фенапластаў, цеплаізаляцыйных матэрыялаў, драўнінных пластыкаў, для вытв-сці кляёў, герметыкаў, лакаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гідрапа́рк
(ад гідра- + парк)
парк, адметны перавагай вадаёмаў, якія з’яўляюцца базай для арганізацыі водных відаў спорту і адпачынку, кампазіцыйнай асновай архітэктурна-планіровачнай і ландшафтнай арганізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сапрале́гнія
(н.-лац. saprolegnia, ад гр. sapros = гнілы + legnon = край)
ніжэйшы грыб сям. сапралегніевых, які развіваецца ў вадаёмах на адмерлых насякомых і рэштках водных раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трахіхло́ран
(н.-лац. trachychloron)
аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая трапляецца ў канавах, лужынах, на дне вадаёмаў, у прыбярэжным планктоне, на водных раслінах, у глебе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАДАЛЮ́БЫ (Hydrophilidae),
сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне больш за 4 тыс. відаў, пашыраных на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 100 відаў. Жывуць у вадзе, берагавым пяску, у гнаі, у раслінных рэштках. Найб. пашыраны вадалюб вялікі (Hydrous aterrimus), вадалюб чорны (H. piceus), вадалюб малы (Hydrophilus caraboides), вадалюб гноевы (Sphaeridium scrabaeoides).
Даўж. 1—50 мм. Цела пукатае, бліскучае, чорнае, зеленавата-чорнае або з плямістым малюнкам. Некат. добра лятаюць і плаваюць. Водныя формы дыхаюць атм. паветрам. Самкі ўтвараюць яйцавыя коканы, куды адкладваюць да 50 яец. Акукліваюцца сярод водных раслін або ў глебе. Лічынкі драпежныя, дарослыя — расліннаедныя. Шэраг відаў — гаспадары паразітычных чарвей.