адраса́тм. (той, каму адрасавана адпраўленне) (Bríef)empfänger m -s, -; Adressát m -en, -en;
адраса́т вы́быў (адзнака на пісьме) Empfänger verzógen [únbekannt];
адраса́т не зно́йдзены Adressát ist nicht zu ermítteln, Adressát únbekannt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Туда́ма, тудэ́ма, туды́ма, тудо́ма, тудама́, тудо́мі, тудэ́мі ‘туды, тудою’, ‘у тым напрамку, у той бок’ (Гарэц., Федар. 4, 5, Сцяшк. Сл., Вруб.; слуц., навагр., Мат., Зайка Кос., Сл. Брэсц.), тудэ́мо ‘тудою’ (Федар. 1, беласт., Жыв. НС). Аснова туд‑ (< прасл.*tǫd‑, гл. туды), да якой далучаюцца суфіксы з элементам ‑м‑, што нагадваюць такі ж канчатак формы Тв. скл. парнага або мн. л. назоўнікаў, паводле Карскага (2–3, 67–68), ідэнтычныя суфіксам прыслоўяў на ‑ма, ‑мо, ‑мі, як у лежма, дармо, вельмі і пад. Варыянтнасць папярэдніх галосных залежыць ад канчаткаў праславянскіх прыслоўяў *tǫdĕ/*tǫdu/*tǫdy/*tǫda — у славянскіх мовах яны выступаюць у асноўным у трох значэннях: ‘тудою’, ‘там’, ‘тут’ (ESSJ SG, 2, 694–695). Сюды ж тудойма ‘ў той бок, той дарогай’ (Нар. Гом.), тудэ́йма ‘туды, па той дарозе’ (Сцяшк.), гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трутм.
1.(фитиль для зажигания от искры) кнот, род. кно́та м.;
2.(высушенный трутовик, употребляемый с той же целью) гу́ба, -бы ж., цэ́ра, -ры ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ве́шальнік, ‑а, м.
1.Той, хто вешае людзей. А чаму ж той ваш вешальнік не пускаў слязы, калі вешаў Івася Казімерчыка?Чорны.
2. У спалучэнні з назоўнікам — правіцель, які вызначаецца сваёй жорсткасцю і дэспатызмам. У камеру ўваходзіў дзяжурны памочнік начальніка астрога, старшы наглядчык Дожджык, які здаўся Лабановічу з першага погляду падобным да Мураўёва-вешальніка.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апавяда́льнік, ‑а, м.
1.Той, хто апавядае, расказвае аб чым‑н. — Ага, цікава, — успомніў наш, апавядальнік, — як сям’я Белавуса апынулася ў лесе.Гурскі.//Той, хто ўмее добра, выразна апавядаць. Словам,.. [кравец] быў не злы чалавек, гаварун, добры апавядальнік.Барсток.
2. Аўтар апавяданняў; пісьменнік. Маладыя апавядальнікі паглыбіліся ў працу над шырокімі палотнамі — раманамі і аповесцямі.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выкана́ўца, ‑ы, м. і ж.
1.Той, хто выконвае ажыццяўляе што‑н. Выканаўца работ. □ [Камісар:] — Каб ніводная душа не ведала аб гэтай справе, выканаўцамі будзеце вы асабіста.Лынькоў.
2.Той, хто выступае з выкананнем мастацкага твора. Дыктар коратка называў аўтараў музыкі і выканаўцаў.Новікаў.
•••
Судовы выканаўца — службовая асоба, якая ажыццяўляе рашэнні суда па выканаўчых лістах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здра́днік, ‑а, м.
Той, хто здрадзіў каму‑, чаму‑н., прадаў каго‑, што‑н. У кабінеце начальніка ўправы.. [Маруся] пазнавала здраднікаў і наймітаў, якія прыходзілі сюды з даносам на патрыётаў.Брыль.Нейкі здраднік данёс фашыстам, што настаўнік Дулеба пайшоў у партызаны, і над яго сям’ёю навісла небяспека.Шчарбатаў.//Той, хто парушыў вернасць каму‑н., у чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачына́льнік, ‑а, м.
1.Той, хто пачынае што‑н.; заснавальнік. Чалавек энцыклапедычнага складу, беларускі асветнік [Францыск Скарына] не толькі пачынальнік кнігадрукавання на ўсходнеславянскіх землях, але і доктар лекарскіх і свабодных навук — мовазнаўца, батанік і медык.С. Александровіч.Асабліва высока цаніў Купала дзейнасць Ігната Буйніцкага, аднаго з пачынальнікаў нацыянальнага тэатра.Ярош.
2.Той, хто пачынае спяваць валачобную песню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схаце́ць, схачу, схочаш, схоча; зак.
Разм. Выявіць ахвоту, жаданне; захацець. «І чаму ён — вось пытанне, — Ганна думала не раз, — І ў апошні той наш час, У той мілы час спаткання, Не схацеў зайсці да нас?»Колас.Я .. сказала, што гэткі доўгі і моцны сон Марынкі мяне трывожыць. Бацька не схацеў нават слухаць мяне.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)